• Часопісы
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Гандляр, перагрэты, Скрывіў
    Ад спёкі асмяглыя губы — Усмешкай сагрэў краявід У знак паспяховай рахубы.
    Віруе кірмаш і гудзе. Шчыруюць і людзі, I коні...
    He ўчуеш такое Нідзе,
    He ўбачыш такога Ніколі.
    Глыбока ўзараўшы пласты Стагоддзяў,
    Там конік з разбегу
    У зэльвенскім скверы застыў, Чакаючы князя Сапегу.
    НАКАНАВАНАЕ
    Наканавана гора нам Трываць спакон вякоў, Каб тут было не сорамна Нідзе за землякоў.
    I далі ваўкавыскія,
    I Беларусь уся Дапамагалі выстаяць Памкненням Кастуся.
    Світала думка золакам: Мы тут — гаспадары, Бо сам Францішак з Полацка Нам Кнігу падарыў.
    Люлялі долю горкую 3 калысак да магіл. А лёс палыннай зоркаю Параніў небасхіл.
    У ДЗЯРЭЧЫНЕ
    П. М. Марціноўскаму
    Нібыта сад, Узорнае Звісае неба зорнае Лагодным Летнім вечарам Над сцішаным Дзярэчынам.
    Пах яблынь
    Хмеліць соладка.
    А поўня Ззяе золатам, Як скарб Князёў Сапегаў.
    I нават
    Зорка Вега
    ГІадміргвае па-змоўніцку Чароўнай суразмоўніцай.
    Над садам Знічка падае, Маленькая гарэзніца, I нашы сэрцы Радуе:
    Што загадалі — Здзейсніцца!..
    АЎГУСТОЎСКІ КАНАЛ
    Мінуўшчыны дух не сканаў, Нібы абярэг у паходзе.
    Лязом Аўгустоўскі канал Разрэзаў абсягі стагоддзяў.
    Працяўшы лясы і палі, Блакітная водная жыла Надзеямі,
    быццам праліў Марскі,
    галаву закружыла.
    Аблокі павольна плывуць, Як лодкі,
    ад Нёмна да Віслы. Шпурляе пярун у траву
    Маланкі, чакаючы візы.
    Нібыта былы кардынал, Што веру не здаў паняверцы, Прыйшоў Аўгустоўскі канал, Злучыўшы стагоддзі і сэрцы.
    СВІЦЯЗЬ
    Дуб магутны Шэпча свіце Маладых бяроз: «Паглядзіце, Віцязь Свіцязь Наш бароніць лёс».
    Мы паглядамі лагодзім Зорную ваду, Над якой, Нібы стагоддзі, Журавы лятуць.
    3 хваляваннем
    I даверам Мы глядзім услед.
    У красу такую верым, Што ўратуе свет.
    У вязынцы
    Як маці, Старая хаціна Сівее
    Ад ранішніх рос. Лістоты барвовай Хусціна
    Пажухла На голлі бяроз.
    He вечны ні восень, Hi лета.
    А вечна
    Вось гэта сяло, Дзе — чуеце! — Голас паэта
    Пульсуе Крынічкаю слоў.
    3 глыбіняў народных Бруіцца
    Крынічнай любоўю, Звініць...
    Спяшаем сюды Прычасціцца Да вечнай Яе глыбіні.
    НАД НЁМАНАМ
    Зноў над Нёманам Песні гучаць Разам з вершамі Светла і звонка.
    Гонар меў
    Фестываль распачаць
    Вечна юны Музыка Сымонка.
    А наўкол Белапеніцца май I плывуць Неўміручыя зыкі. Грай, музыка, I песні спявай, Каб не быў Родны край Без’языкі.
    ДАРОГА НА СЛОНІМ
    Бяжыць машына па шашы I набліжае Слонім, Дзе трапятаць тваёй душы У радасным палоне.
    Спяшаюць далі паказаць, Як хораша ў абшары Вузлы ўспамінаў завязаць Шаўковай стужкай Шчары.
    Жаданні лепшыя твае Туды накіраваны, Дзе вечнасць голас падае Святы і ўсхваляваны.
    Спявае там
    Званамі храм
    На споведнай сустрэчы, Што нам,
    Нібыта званарам, Пашчасціла засведчыць.
    ШВЕДСКАЯ ГАРА Ў ВАЎКАВЫСКУ
    Відаць,
    Бракуе ведаў, Каб адшукаць сляды: Няўжо гара ад шведаў Патрапіла сюды?
    Як пантэон герояў, Што спяць адвечным сном, Чужых і нашых вояў Пад гэтым курганом...
    Вятры ваўкамі выюць, Шукаючы тут схоў, I нешта Ваўкавыя Шапоча між вякоў.
    Падзей далёкіх сведка, Як памяць ваяра, Маўчыць аб нечым Шведка — Ці Шведская гара.
    РОДНАЙ ЗЭЛЬВЕ
    Мая раённая сталіца, Калыска мар маіх і сноў, Я шчыра прагну наталіцца Тваёй гасціннасцю ізноў.
    Тут вобраз вечнасці лунае У спелым водары травы, Дзе бусел крылы развінае — Абсягаў родных вартавы.
    Царква прыветная спаткае, Як маці хросная, мяне.
    А зеляніна трапяткая — Пяшчотай лісця ахіне.
    Чароўнай музыкай Зальвянка У сэрцы сцішана гучыць, Нібы маленства калыханка,— Калі прыеду адпачыць.
    Я пакланюся кожнай былцы, Здалёк вярнуўшыся дамоў, I наталюся словам, быццам На свет народжаны ізноў.
    СТАРЫ МЛЫН
    Хутчэй вялікі, Чым малы, У сне трывожным, Мулкім, Стаіць стары Замшэлы млын На беразе рачулкі.
    Гадоў
    Глыбокія віры На дне Схавалі даты, Калі сталелі млынары — Ратаі і салдаты.
    Яны спазналі Боль і смех, I злыбяду, I радасць, Калі малоўся 3 неба снег, Халодны, Нібы зайздрасць.
    Той млын
    Малоў калісьці час Мінорны і мажорны, Пра што
    Напомнілі для нас
    Абуджаныя жорны.
    СУСТРЭЧЫ Ў СМОЛЬНІ
    У ліпені 1912 года ў Смольні адбылася першая сустрэча Янкі Купалы і Якуба Коласа
    Іх звёў лёс агульны, Супольны, Дзе дрэмлюць гаі і бары, Купала і Колас у Смольні Сустрэлі зару Як сябры.
    А сведкамі помнай сустрэчы, Напэўна, Міжволі былі —
    I зорны над Нёманам вечар,
    I хвалі,
    Што ў вечнасць плылі.
    He ведаю толькі,
    Хто першы,
    Паклаўшы свой аркуш на стол, Чытаў палымяныя вершы, Што свет асвятлялі наўкол.
    А час бег імклівы, Няўмольны.
    I золак світаў за акном.
    Купала і Колас у Смольні Сусвет расчынілі, Як дом.
    СЯГОННЯ Ў ВЯЗЫНЦЫ КУПАЛЛЕ
    Сягоння ў Вязынцы Купалле. Плывуць купальскія вянкі, Нібыта песні, што запалі
    Глыбока ў сэрца на вякі.
    Сюды прыехала нямала Натхнёных хлопцаў і дзяўчат, Што нават бронзавы Купала Сагрэў паглядам
    далягляд.
    Сягоння ў Вязынцы Купалле.
    I мы прыехалі сюды,
    Дзе,
    нібы кветку, адшукалі
    У сэрцы радасць назаўжды.
    ВЕЧАРЫНА Ў МУЗЕІ ЯКУБА КОЛАСА
    Вечарына.
    Свеціць поўня, Нібы люстра,
    з вышыні.
    Зачарована гасцёўня Галасамі ў цішыні.
    Быццам кавай
    поўны кубак, Музай
    дыхае музей, Дзе крынічанька Якуба He зрабілася вузей.
    Падалося
    ў чуйнай цішы, Што не лесвіца
    скрыпіць, А асадка —
    Колас піша
    I,
    акрылены, не спіць...
    СВЯТА ПАЭЗІІ Ў РАКУЦЁЎШЧЫНЕ
    (У вянок Максіму Багдановічу)
    Мы прыедзем У гэты куток — Хто мы ёсць на зямлі — He забыцца, Свой адчуць Спаконвечны выток I табе яшчэ раз Пакланіцца.
    Развярэджанай памяці млын Перамеле журбу нашу: Верым
    Мы не ў горкую Зорку Палын, А ў святло Незгасальнай Венеры.
    Каб,
    Далёкі ад ядзерных зім, Родны кут
    Адраджаўся вяснова, Нашы душы адтаюць, Максім,
    Ад твайго пранікнёнага Слова.
    Будуць доўга
    Ў прасторах лунаць Незабыўныя вершы I песні.
    Каму лёс
    На чужыне канаць — На радзіме сваёй Уваскрэсне.
    Дагарыць
    У кастры бервяно He адно
    На паляне вялікай.
    Здыме сонца, Нібыта вянок, 3 вечаровых нябёс Вераніка...
    РОДНАЕ СЛОВА
    Ад жыццёвых трагедый і драм Ёсць адно ратаванне —
    У слове.
    Гэта слова святое,
    Як храм,
    Да якога прыходзім
    На споведзь.
    Насцеж слову Адкрыем душу, Бо яму, як сабе, Давяраем. Гэта слова Вартуе мяжу Спакон веку Між пеклам і раем.
    Адкрывае Нязведаны свет На шляху Да вячыстых святыняў. Закіпае, Нібы першацвет, I, як зорны сусвет, Росна стыне.
    Сакавітае, Нібы вясна, I прывабнае, Быццам спакуса, Гэта слова У спадчыну нам Перайшло ад дзядоў — Беларусаў.
    ПЕСНЯ
    Чароўная мелодыя, Якую не спыніць, Табою авалодае У сумнай цішыні.
    I сэрца ўміг зацёхкае Вясёлым салаўём.
    I песня — птушка лёгкая — (Як толькі запяём)
    Павольна ўвысь узнімецца На крылах галасоў, Спрадвечная любіміца Палеткаў і лясоў.
    Пяшчотная і родная Паміж любых нягод, Такая ж несмяротная, Нібыта мой народ.
    СУРМА
    Памяць развярэджана, Пэўна, нездарма: Вечнасцю засведчана Спеўная сурма.
    Выцятую скрухаю — Слёзанькі з павек! — Са здзіўленнем слухае Зорны чалавек.
    Сыдуць будні святамі,— Толькі не маўчы.
    3 песняю сасватаны Сурмачы.
    АДНАЎЛЕННЕ
    Аднаўляем замкі, Паясы.
    Аднаўляем храмы, Абразы.
    Аднаўляем — Значыць адмаўляем
    Раўнадушша
    Перад родным краем.
    Аднаўляем мы Святыняў многа I вяртаем людзям Веру ў Бога.
    Можа,
    Гэта вечнае з’яўленне — Аднаўленне — Свету абнаўленне.
    ШЛЯХІ
    «Усе шляхі вядуць да Рыма!» Сцвярджала мудрасць.
    А твой шлях,
    Што развінуўся за дзвярыма, Ляцеў назад, Як бумеранг,
    Каб як мага хутчэй вярнуцца Туды,
    Дзе выткаўся выток, 3 якім не можа размінуцца Хадой натомлены хадок.
    Дарожнай мудрасцю багаты, Прыйшоў да думкі чалавек: Усе шляхі
    Вядуць дахаты, Выток шануючы Спрадвек.
    ЗАПОМНІМ гэты дом
    Запомнім гэты дом, Што памятае нас, Дзе льецца малаком ГІраз комін дым, Як час.
    Стары пахілы плот Гарод аперазаў.
    На ганку сонны кот На кліч не адказаў. Абветраны парог Хапае за крысо, Нібыта абярог Аддаленых часоў,
    Дзе з абразоў акон У промнях залатых Бацькі глядзяць спакон Выявамі святых.
    Дзе ўюцца, як раней, Над комінам стрыжы... Паверыць цяжка мне, Што гэта —
    Міражы.
    Сцяжыну за акном Заснежыла зіма.
    Запомнім гэты дом, Якога больш няма...
    Іван Навуменка
    Жуль Верн
    I
    Люблю фантазію і таямнічасць. Гэта з самых малых год. Усякаму падшыванцу, калі яму міне пяць вёснаў, хочацца, каб свет хадзіў дагары нагамі. А незвычайнае пачынае вабіць з калыскі. У праўдзівасці сказанага могуць лёгка пераканацца сённяшнія бацькі. Ляжыць, напрыклад, у люльцы сінявокі чалавек, які пражыў вясну, лета, восень і яшчэ зусім не ведае, што такое зіма. Падыдзі да яго звычайна, павітайся, назаві па імені — ніякага ўражання. А надзьмі шчокі, вырачы вочы, прыцмокні ў дадатак языком — і маеш захапленне сінявокай істоты...
    Цяга да выключнага, дзіўнага, мабыць, у самой прыродзе чалавечай. Той жа чалавек, калі яму стукне тры гады, лічыць за найвялікшае шчасце, калі бацька пераменіць сумнае вертыкальнае становішча і ўпадобіцца ў сродках перамяшчэння сваім далёкім продкам. Сын тады папаўзе за ім хоць на край свету. Ён забудзе пра цукерку, якую да гэтага канючыў цэлую гадзіну, забудзе нават на зялёнага каня, які ржэ, стоячы на сваіх драўляных колах. Хіба ж гэта часта здараецца, каб знаёмы, звычайны бацька разам з ім падаўся на ўсіх чатырох даследаваць самыя таямнічыя закуткі хаты. Можна ўрэшце і абсядлаць бацьку, тады ён адразу стане канём і будзе імчаць з кута ў кут, варта толькі добра паддаць яму пшорамі...
    А калі споўніцца сыну сем гадоў, то чым заменіш яму казку? Неабавязкова памятаць, як запісана яна ў Афанасьева ці ў неразлучных братоў Грым. Проста пляці кашэль з ваўкамі, Бабай-Ягой, праставатым Іванкам, якому шчасце само лезе ў рукі. Галоўнае, каб не хутка быў канец. Акругленыя сынавы вочкі не зміргнуць, і чым спрытней снуе язык незвычайныя прыгоды, тым часцей і глыбей уздыхае вераб’інымі грудзьмі зачараваная істота.
    Таямнічае — вабіць. Нястрымна хочацца зазірнуць за паласу невядомасці, дабрацца да самага кораня рэчаў. Мабыць, па гэтай прычыне ў сына доўга не залежваюцца цацкі. Купіш навейшай маркі аўтамабіль, які заводзіцца ключом і можа калясіць па хаце, колькі ты захочаш, а праз дзень ён ужо ляжыць разабраны, і цікавасці да яго ў сына абсалютна ніякай. ІДікавасць ужо здаволена. Сын хацеў паглядзець, што ўсярэдзіне, ён падазраваў прытоенага маленькага чалавечка, які круціць гэтыя вінцікі і калёсікі, а там аказалася звычайная пружынка. Гліняны сабачка, які можа свістаць, калі дзьмуць яму ў дзюрачку, што прароблена ззаду, жыве яшчэ менш за аўтамабіль. Сын, насвістаўшыся, пад вечар разбівае яго малагком і ледзь не плача ад крыўды: ён думаў убачыць нешта дзіўнае, а ўнутры ўсяго толькі пустата...