У сэрцы слова адзавіся
зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 407с.
Мінск 2018
Дарэчы, нярэдка нашы крынічкі якраз і з’яўляюцца пачаткам нашых рэк і рэчак.
Да крыніц мы хадзілі і ў святы, і ў будні. Іхняя «жывая» вада змывала нашы хваробы, нагаворы, спалох, сурокі, нечаканы смутак. Да жывой вады мы спяшаліся прыйсці да ўсходу сонца — пакуль над ёю не праляцела ніводная птушка: нечапаная вада, верылі мы, валодае самаю гаючаю сілаю.
Ля святых калодзежаў мы варажылі, ля святых крыніц прасілі сваім нівам дажджу. У крыніцах не мылі бялізну, не кідалі ў іх смецце.
Мы спрадвек пакланяліся вадзе — рэкам, азёрам, крыніцам, студням. Пакланяліся як багам. Чаго не разумелі і чаму здзіўляліся нашы госці: «славяне вероваша кладзезем н рекам».
А мы ўсё роўна верылі крыніцам — у беларусаў здаўна быў культ вады. Вадзе мы прыносілі ахвярапрынашэнні: балоту пасля ўдалага заканчэння палявых работ аддавалі сваё рала, рацэ — каменную сякеру, крыніцы — сваю ежу.
I крый бог, каб хто плюнуў калі ў крыніцу — гэта ж усё роўна, што плюнуць у вочы маці! Нашы крыніцы былі нашымі прошчамі. Ведаючы, што іхняя вада мае надзвычайную сілу, мы прасілі ў іх даравання і здароўя. I ў Сіняй крыніцы каля Слаўгарада, і нават у возера Свіцязь, якое таксама было нашай прошчаю.
Свае студні і крыніцы мы называлі з павагаю і надзеяй: Божы калодзеж, Князь-калодзеж, крыніцы Здаравец, Берагіня, Святая...
А студня ў Тураве, выкапаная самім міфічным князем Турам, верылі мы, мае тры дны — залатое, сярэбранае і меднае. Калі прарвецца меднае, вада затопіць Тураў, сярэбранае — Тураўшчыну, залатое — усю зямлю...
I раса — таксама наша вада. Калі яна буйная, стросшы кропельку з лістка ці з усяе сцяблінкі ў далонь, яе нават можна напіцца... Здаецца, і з расы часам пачынаюцца нашы рэкі і азёры.
А яшчэ нашы рэкі і азёры — гэта радасць для душы. Гэта прыгажосць, якая цешыць і супакойвае сэрца. Гэта — наш адпачынак.
Схіліліся да самай вады вербалозы — пляскаюць па хвалях лісцем.
Купаюцца ў вадзе воблакі — ціха, без пырскаў купаюцца.
Дык якія ж у нас рэкі, якія азёры самыя прыгожыя? Самыя прыгожыя, кажаце? Ніякія! Няма ў нас такіх! Бо ўсе нашы рэкі і ўсе нашы азёры — самыя прыгожыя!
Калі не верыце — наведайцеся на самую маленькую, самую непрыкметную рачулку, якая, можа, і назвы не мае,— і вы пераканаецеся ў гэтым: якраз яна — самая прыгожая!
Ці пабывайце ў нашых непаўторных мясцінах — на возеры Свіцязь, у Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры».
I тады самі скажаце, што нічога болып гаючага для душы і цела, здаецца, нідзе ў свеце няма...
Вада — адна з чатырох асноўных стыхій, што ўтвараюць сусвет: паветра судакранаецца з ёю, агонь баіцца яе, а зямля ўвогуле абапіраецца на ваду.
Неба, дождж праз ваду апладняе нашу маці-зямлю.
Усе мы павінны шанаваць сваю ваду.
А каб засведчыць любоў і павагу да яе, у нас ёсць Свята вады — 22 сакавіка ўсе людзі Зямлі святкуюць Міжнародны дзень водных запасаў.
А гэта ж і наша свята.
НАШЫ ГРОШЫ
Спачатку ў беларусаў, як і ва ўсіх народаў свету, грошай не было. Іх ролю выконвалі тавары. Збожжа было грашыма, футра было грашыма, соль была грашыма.
Саляныя грошы прыдумалі не мы — самыя першыя гропіы з солі былі выпушчаны яшчэ ў Старажытным Рыме. Ад солі ўзнікла і назва італьянскай манеты «сольда». Ды і ў KiTai, і ў Эфіопіі былі грошы з солі... Але ж яны і нашы, тыя сольнікі. Бо соль і для нас калісьці была на вагу золата.
I вавёрка была нашымі грашыма. Старажытная плацёжная адзінка так і называлася — вавярыца. Звычайная вавёрчына шкурка. Адна вавярыца, тры вавярыцы, пяць вавярыц...
А васямнаццаць вавярыц трэба ўжо было заплаціць за адну куну — за футра куніцы, знятае «панчохаю» са звярка. Зборная куна, звязаная дротам і замацаваная пячаткаю князя, была ўжо дарагою манетаю.
Ад доўгага выкарыстання нашы футравыя грошы зашмальцоўваліся, з іх злазіла поўсць, яны старэлі, рабіліся непрыгожымі, аднак усё роўна аставаліся грашыма, мелі тую ж самую вартасць. Галоўнае, каб шкуркі куніц, вавёрак, гарна-
стаяў, собаляў былі поўнымі — з вусамі, кіпцюрамі, носам і хвастом. Mae ўсё гэта шкурка — яна сапраўдная.
Нашы падношаныя грошы даводзілі да ладу своеасаблівыя «чаканшчыкі манет» — спецыяльныя рамеснікі, рэстаўратары. Яны прычэсвалі грошы. вызвалялі іх ад поўсці, якая вылазіла, пакідаючы пушыстымі толькі хвасты.
Вось як пра славянскія грошы пісаў наш госць з Усходу Наджыб Хамадані:
«У славян хадавая манета — шкуркі вавёркі і собаля без поўсці, але з хвастом, пярэднімі і заднімі лапамі, кіпцюрамі і галавой. Гэтыя грошы адтуль вывозіць нельга — іх аддаюць за тавары».
Іншаземныя падарожнікі дзівіліся з нашых грошай: лысыя, непрыгожыя шкуркі, а за іх можна купіць іпто толькі хочаш — сапраўднае футра, сапраўднае золата і нават сапраўдных людзей-нявольнікаў!
А былі яшчэ ў нас грошы-жывёла. Універсальны плацёжны сродак: конь — грошы, карова — грошы, авечкі — грошы. Тады слова жывёла абазначала не толькі саму па сабе жывёлу, а яшчэ і маёмасць, багацце, грошы. А слова «статак» значыла яшчэ болей — яно абагульняла і падатак, і здабытак, і заможнасць, і дастатак — чым болей да статку дабаўлялася жывёлы, тым больш багацейшым рабіўся чалавек, тым большы меў ён дастатак.
Для ўнутранага рынку такіх грошай хапала, аднак. калі абмен пашырыўся, гандаль выйшаў за мясцовыя рамкі, калі тавары давялося прадаваць за межамі, спатрэбіліся і новыя грошы.
I яны з’явіліся. Металічныя манеты з серабра, медзі, нікелю, іншых металаў.
Якія ж яны былі, нашы першыя металічныя грошы? А такія, як, да прыкладу, і ў Старажытным Рыме. Рымскі сярэбраны дынарый з адбіткамі абліччаў імператараў, які чаканіўся з 269 года да новай эры па першую палову III стагоддзя нашай эры, быў добра вядомы нашым продкам. Самы буйны манетны скарб на тэрыторыі Беларусі, што знойдзены ў Клімавічах у 1804 годзе, складаўся з 1815 сестэрцыяў і дынарыяў першых рымскіх імператараў. Схаваны ён
быў напэўна ў II стагоддзі. Знаходка перададзена ў Эрмітаж, пасля чаго сляды яе зусім зніклі. А ў нумізматычнай калекцыі Клімавіцкага краязнаўчага музея захоўваюцца манеты толькі XVIII—XX стагоддзяў.
У Гараўлянскіх манетна-рэчавых скарбах, якія схаваны ў XI стагоддзі і знойдзены толькі ў 1965 годзе на Глыбоччыне, захавалася каля паўтысячы куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата, зробленых на манетных дварах Бухары, Самарканда, Шыраза і іншых гарадоў.
Гэта таксама нашы грошы. Бо іх нехта атрымаў, прадаўшы ў далёкія краіны свае тавары, ці бярог, збіраў, каб купіць там нешта іхняе.
Калі ж прыток арабскіх сярэбраных манет прыпыніўся, на нашай зямлі распаўсюдзіліся заходнееўрапейскія дынарыі з Германіі і Чэхіі. Грошы, чаканнае серабро ўвозіліся таксама з Даніі, Венгрыі, Галандыі.
Полацкае княства гандлявала тады з Прыбалтыкай, і як доказ гэтых гандлёвых стасункаў — знойдзеныя ў Полацкай зямлі 7 скарбаў і 5 асобных знаходак заходнееўрапейскіх манет, што былі закапаны ў XIII стагоддзі.
У Вялікім Княстве Літоўскім у XIV—XV стагоддзях «хадзілі» грош пражскі, дынарый княства, паўгрош Полыпчы, шылінг Лівонскага ордэна, залатыя манеты заходнееўрапейскіх краін — фларэны, дукаты, ноблі. У самім княстве выпускаліся сярэбраныя абол, дынарый, двайны і трайны дынарыі, солід, паўгрош, грош, 2 грошы, 3 грошы, шастак, паўталер, талер, дукат, партугал.
Радзіма нашага талера — чэшскі горад Іаахімсталь. Спачатку вялікія манеты да 30 грамаў срэбра, адчаканеныя там, называліся «іаахімсталярамі». Потым Расія ўзяла для вызначэння гэтых грошай першую частку слова, называючы іх «яфімкамі», а мы, як і шмат хто ў свеце,— другую: таляры, талеры, даляры. Ага, і даляры атрымалі сваю назву таксама ад таляра.
Манеты розных еўрапейскіх краін былі ў шырокім абарачэнні на тэрыторыі княства, а пражскі грош дзякуючы высокай якасці хутка разышоўся па ўсёй Еўропе і нават стаў асновай грашовай гаспадаркі ВКЛ. За грош можна было купіць курыцу, за два — гусь, за пяць — воз сена.
Свае манеты Вялікае Княства Літоўскае чаканіла ў Вільне і ў Коўне, а на тэрыторыі Каралеўства Польскага — ва Уяздаве, Аліве і Мальбарку, дзе знаходзіліся манетныя двары княства.
На тэрыторыі Беларусі медныя соліды выпускаў Брэсцкі манетны двор, траякі і шастакі — Гродзенскі.
Падробка манет каралася ў нас вельмі строга. Фальшываманетчыкаў у Вялікім Княстве Літоўскім спальвалі жывымі. Аднак, не зважаючы на гэта, Вялікі князь Вітаўт у сваёй Грамаце абвінавачвае жыхароў Брэста ў падробцы грошай, а магістр Лівонскага ордэна скардзіцца на масавую вытворчасць фалыпывых лівонскіх шылінгаў у Полацку.
А ў Ноўгарадзе ганзейскіх фальшываманетчыкаў варылі ў катле на павольным агні.
Калі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь была далучана да Расійскай імперыі, нашымі грашыма сталі расійскія манеты. На нашых новых манетах былі ўжо выявы ўсіх расійскіх цароў і імператараў: і Пятра I, і Кацярыны II, і Лізаветы Пятроўны, і Аляксандра I, і Мікалая II і інш.
Падраблялі і расійскія грошы. Займаўся гэтым нават сам былы фаварыт Кацярыны II генерал-маёр Зорыч, які збываў фалылывыя 100-рублёвыя асігнацыі, што друкаваліся каля Бруселя, і потым перавозіліся ў Шклоў. Яму патрэбны былі грошы, каб летам сустракаць тую ж царыцу Кацярыну на санях — соль, якою замест снега ўсыпаў дарогу Зорыч, каштавала тады дорага...
Аднак яшчэ да 1850 года ў беларускіх губернях хадзілі і грошы Рэчы Паспалітай — «мяцежныя» манеты 1831 года (года паўстання) і двухмоўныя рублі-злотыя з надпісамі на рускай і польскай мовах.
Як мы лічылі свае грошы? А гэтак жа, як і цяпер. У Вялікім Княстве Літоўскім рубель утрымліваў сто грошаў, грош дзесяць пенязяў. У Каралеўстве Польскім адзін злоты раўняўся 30 грошам, адзін грош 18 дынарыям ці 3 солідам. Паўталер меў курс у 30 грошаў польскіх і 24 грошы Вялікага Княства, а за паўтарак давалі ўсяго паўтара гроша.
Але была на нашых землях яшчэ і копавая сістэма падліку зберажэнняў — мы лічылі грошы не на сотні, а на копы:
кожная капа раўнялася 60 грошам. Мы тады не толькі грошы, а і агуркі таксама на копы лічылі...
У XVIII стагоддзі на нашай тэрыторыі з’явіліся першыя папяровыя грошы. Гэта былі расійскія асігнацыі ўзору 1769 года ва ўсходняй Беларусі, а ў заходняй — асігнацыі 1794 года — паўстанцкі ўрад Тадэвуша Касцюшкі даручыў аддзелу скарбаў Найвышэйшай нацыянальнай рады наладзіць выпуск сваіх грошай.