• Часопісы
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Княстве Літоўскім, якое па сутнасці, як сцвярджаюць некаторыя гісторыкі, было беларускай сярэднявечнай дзяржавай, яна выконвала ўсе функцыі дзяржаўнай мовы. Дзяржаўнай яна была і ў Вялікім Княстве Смаленскім. Кароль Ягайла і на польскім троне гаварыў па-беларуску.
    Да сярэдзіны XVIII стагоддзя беларуская мова выкарыстоўвалася ў гарадскіх управах, магістратах і магдэбурыях, у земскіх і замкавых судах, на ёй пісаліся дакументы ў каралеўскіх канцылярыях Кракава і Варшавы, што пасылаліся ў Вялікае Княства Літоўскае.
    Яшчэ напрыканцы XVIII стагоддзя на ёй гаварыла большасць мінскіх, магілёўскіх, віцебскіх памешчыкаў, а ўніяты пісалі на беларускай мове свае метрычныя кнігі.
    Па-беларуску пісаліся летапісы, хронікі, дзённікі, мемуарныя творы — «Баркулабаўскі летапіс», дыярушы Ф. Еўлапюўскага і А. Філіповіча, гістарычныя хронікі М. Бельскага і М. Стрыйкоўскага.
    Усе тры сярэднявечныя Статуты ВКЛ, якія аб’ядналі законы феадальнага права XVI стагоддзя, напісаны на беларускай мове. I Метрыка ВКЛ, помнік канцылярска-юрыдычнай літаратуры, уганароўвае беларускую мову, бо да сярэдзіны XVII стагоддзя дакументы ў асноўным афармляліся па-беларуску.
    У Статуце ВКЛ 1566 года быў нават запісаны асобны пункт аб вядзенні справаводства на беларускай мове. А ў 1588 годзе Леў Сапега ў Статуце ВКЛ абвясціў беларускую мову дзяржаўнаю.
    3 XV па XVI стагоддзе старабеларуская мова была моваю міждзяржаўных зносін, якая выкарыстоўвалася ў дыпламатычнай перапісцы з іншымі суседнімі краінамі, была моваю вялікакняжацкага двара.
    Альгерд, князь крэўскі і віцебскі, вялікі князь ВКЛ, добра ведаючы нямецкую мову, з крыжацкімі пасламі, як сведчаць крыніцы, размаўляў толькі праз перакладчыка— па-беларуску. На ёй пісаліся тады княжацкія законы, і яе павінны былі ведаць усе, каго бралі на дзяржаўную службу ў княстве.
    I што цікава: нават кітабы — рэлігійныя кнігі беларускіх мусульман, якія ствараліся татарамі, што аселі, пасяліліся на
    Беларусі, бралі ў жонкі беларускіх дзяўчат і цалкам перайшлі на нашу мову, пісаліся па-беларуску, але арабскім пісьмом: яны пісаліся і чыталіся справа налева, тэкст пачынаўся там, дзе ў славянскіх кнігах ён заканчваецца, аднак мова была беларуская: «выбач мяне», «прысмакі», «як вокам мігнуць», «згода», «спрэчка» і г. д.
    Апошні росквіт беларускай мовы быў у першай палове XVII стагоддзя. Тады гаварылі па-беларуску гарады і мястэчкі, гандляры і рамеснікі, на ёй пісаліся кнігі і службовыя паперы, яе выкарыстоўвала царква.
    Шанаванне беларускай літараі’урна-пісьмовай мовы пайшло на спад, калі адбылося аб’яднанне ВКЛ з Польшчай, калі беларускія землі апынуліся ў складзе Рэчы Паспалітай. Беларуская шляхта, якая раней захоўвала, берагла і свае традыцыі, і сваю мову, пачала шмат што рабіць на польскі ўзор. Польская мова стала пранікаць у наша справаводства. Некаторыя нават пачалі хітраваць. Па закону ўсе дакументы трэба было складаць па-беларуску, дык канцылярысты, каб абысці закон, пачатак і канец дакумента пісалі на беларускай мове, а ў сярэдзіне — усё выкладалі па-польску.
    3 XVI стагоддзя ад роднай мовы адракліся і пачалі падмяняць яе польскай найболып заможныя і ўплывовыя грамадзяне княства, а з другой чвэрці XIX стагоддзя тыя ж грамадзяне паспешліва пачалі пераходзіць на рускую мову.
    У 1697 годзе сейм Рэчы Паспалітай наогул забараніў складаць дакументы на беларускай мове.
    А калі беларускія землі ўвайшлі ў склад Расіі, пасля паўстання Кастуся Каліноўскага, у 1867 годзе ўжо царскі ўрад спецыяльны.м загадам зноў жа забараніў беларускую мову. Тады некаторыя беларускія кнігі, каб прабіцца праз цэнзуру, выдаваліся як пераклад з іншых моў. А шмат што так і не прабілася. Толькі таму, што было напісана па-беларуску.
    Як, да прыкладу, кнігі класіка нашай літаратуры, актыўнага ўдзельніка наўстання 1863 года, параненага ў бітвах Францішка Багушэвіча. Ён надрыхтаваў зборнікі «Скрыпка беларуская», «Беларускія апавяданні Бурачка», «Слоўнік беларускай мовы», складзены па просьбе Карловіча, аднак яны,
    яшчэ не надрукаваныя, былі забаронены і згубіліся недзе ў сховах цэнзуры.
    А ён жа, наш руплівец і патрыёт, лічыў родную мову «адзежай душы», называў яе святою, дадзенай нам самім Богам і крыкам крычаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Бо ведаў што знішчэнне народа часцей за ўсё пачынаецца са знішчэння яго мовы.
    Карусь Каганец, другі руплівец на ніве беларускага адраджэння, які нарадзіўся ў Сібіры, у Табольску, куды яго бацька Карла Кастравіцкі, быў сасланы за ўдзел у паўстанні 1863 года, вярнуўшыся на радзіму, пісаў граматыку беларускай мовы тады, калі і сама мова, і ўвесь беларускі друк былі забаронены. У самую дзікую пару Аляксандраўскай рэакцыі, калі не было ніякай надзеі, калі, як успамінае Аляксандр Уіасаў, яшчэ адзін дзеяч беларускага адраджэння, рэдактар «Нашай нівы», загаварыць па-беларуску ці назвацца беларусам, было тое самае, што голым прайсці па вуліцы.
    А будучага паэта Валянціна Таўлая ў 1925 годзе польскія ўлады выключылі са Слонімскай настаўніцкай семінарыі толькі за тое, што не адмовіўся ад беларускай нацыянальнасці і роднай мовы.
    А як хораша, з якім замілаваннем думаў і пісаў пра сваю Радзіму — Беларусь, пра нашу мову вялікі Адам Міцкевіч!
    Чытаючы лекцыі па славянскіх літаратурах у Калеж дэ Франс у Парыжы, ён гаварыў, што ў беларускім фалыслоры, у нашых «казках і песнях ёсць усё», а нашу мову называў «самай гарманічнай і з усіх славянскіх моў найменш змененай». Міцкевіч сцвярджаў: «На беларускай мове, якую называюць русінскай, альбо літоўска-русінскай... гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, якая ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі».
    А гэтую самую гарманічную мову забаранялі, разлучалі з народам. Аднак беларусы нават забарону выкарысталі як найлепш на сваю карысць. Мы стварылі найбагацейшы ў свеце вусны фальклор, якому дзівяцца і радуюцца шмат якія замежныя вучоныя, замежныя даследчыкі. Пісаць і друкавацца на
    роднай мове можна забараніць, а як забароніш на ёй думаць і гаварыць?
    У польскіх школах за тое, што дзеці гавораць па-беларуску, білі лінейкамі па далоньках. Але ж яны ўсё роўна гаварылі па-свойму!
    У рускіх школах беларусам дыктуюць: «Прнлетелн скворцы, н мы сделалн нм скворечннкн», а яны пішуць: «Прыляцелі шпакі, і мы зрабілі ім шпакоўні». Пра гэта па тэлебачанні жартавала настаўніца рускай мовы адной са школ на расійска-беларускім памежжы, у якую ходзяць дзеці і з-за мяжы — з Беларусі.
    За беларускую мову змагаўся нават Іосіф Сталін. Яшчэ ў сакавіку 1921 года, на X з’ездзе РКП (б) ён гаварыў:
    «Пішуць, што мы, камуністы, нібыта насаджаем беларускую нацыянальнасць. Гэта няправільна, таму што існуе беларуская нацыя, у якой ёсць свая мова, якая адрозніваецца ад рускай, у выніку чаго ўзняць культуру беларускага народа можна толькі на роднай яго мове; зроблена гэта свядома, бо сёння ў краіне распладзілася вельмі велізарная колькасць аўтараў, якія лічаць, што сваімі рускамоўнымі творамі спрыяюць развіццю беларускай нацыянальнай культуры».
    Наша мова, нягледзячы на паасобныя цяжкасці, усё ж жыве, рупіцца, працуе.
    А колькі выдатных слоўнікаў роднай мовы выйшла ў апошні час! Пяцітомны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы», двухтомны «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы», «Слоўнік мовы Скарыны», факсімільны «Слоўнік беларускай мовы» Івана Насовіча, «Гістарычны слоўнік беларускай мовы», два дзясяткі тамоў якога ўжо выйшлі, аднак багаты матэрыял не асвоены і напалавіну.
    А яшчэ ж фундаментальнае даследаванне «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы», стваральнікі якога ў свой час нават былі ўшанаваны Дзяржаўнай прэміяй СССР.
    А яшчэ ж грунтоўная энцыклапедыя «Беларуская мова», якая выйшла ў 1994 годзе ў выдавецтве «БелЭн».
    А яшчэ ж удзел у стварэнні двух грандыёзных атласаў — «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас» і «Агульнаеўрапейскі лінгвістычны атлас» з цэнтрам у Бруселі.
    Хіба можна ўсё гэта ігнараваць?!
    I самае галоўнае. 26 студзеня 1990 года адбылася вельмі сур’ёзная падзея ў жыцці беларускага народа. У гэты дзень на XIV сесіі Вярхоўны Савет Беларускай ССР адзінаццатага склікання прыняў закон, у якім навечна запісана «Дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца беларуская мова».
    У прэамбуле гэтага Закона гаворыцца:
    «Мова — не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова — жыве народ. Кожная мова, яе літаратурная, жывая мясцовая і гістарычная разнавіднасць — неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, а ўсяму чалавецтву. Гонар і абавязак усіх — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту, паважліва ставіцца да моў іншых народаў».
    Як гэта правільна: «Жыве мова — жыве народ»!
    На рэферэндуме 1995 года статус другой дзяржаўнай мовы ў Рэспубліцы Беларусь нададзены і рускай мове.
    Закон Рэспублікі Беларусь аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон аб адукацыі, які ўступіў у сілу ў 2002 годзе, сведчыць: «Асноўнымі мовамі навучання і выхавання ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская. Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару мовы навучання і выхавання і стварае адпаведныя ўмовы для рэалізацыі гэтага права. Навучанню беларускай мове, выданню літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на беларускай мове аказваецца дзяржаўная падтрымка. Вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў у агульнаадукацыйных школах з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».
    Мы разам з усім светам святкуем, вучымся адзначаць, Міжнародны дзень матчынай мовы. Ёсць такое пашаноўнае на зямлі свята — яго па прапанове Бангладэш у 1999 годзе абвясціла ЮНЕСКА. Міжнародны дзень матчынай мовы адзначаецца штогод 21 лютага — у дзень, калі, адстойваючы свае правы вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў.
    Уладзімір Караткевіч, славуты наш пісьменнік, улюбёны ў Беларусь, пра яе, нашу руплівіцу, у вершы «Мова» пісаў:
    Ты мой ясны хлеб і каханы мой, Песня продкаў, нашчадкаў палі, Без цябе, не з табой — не патрэбен мне рай На душы. У небясі. На зямлі.