У сэрцы слова адзавіся
зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2
12+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 407с.
Мінск 2018
мінеральныя рэчывы: бялкі, вугляводы, вітаміны, тлушчы, мінеральныя солі.
Вы думаеце мы ядзім капусту, моркву, памідоры, агуркі, мяса, хлеб?
He! Мы ядзім мінеральныя рэчывы.
Бялкі — галоўны матэрыял для будаўніцтва чалавека.
Тлушчы і вугляводы — асноўнае энергетычнае паліва.
Кажуць жа: чалавек — ёсць тое, што ён есць.
Сакрат яшчэ да нашай эры сказаў, што трэба «есці, каб жыць, а не жыць, каб есці».
А Гіпакрат тлумачыў: ежа чалавека павінна быць лякарствам, а лякарства — ежаю.
Ежа — наша здароўе. Амаль заўсёды здароўе. Але часам яна бывае і нашаю хваробаю. Тады, калі мы ядзім завельмі многа, ці завельмі мала, альбо ўвогуле ядзім зусім не тое, што трэба.
Аднак гэтай бядзе можна даць рады: ёсць лячэбнае харчаванне! I да таго ж, што аднаму карысна, іншаму, бывае, шкодзіць.
Скажам, здзяўбе верабей некалькі зернетак кмену і памірае, бо кмен для яго — атрута. А нашы каўбасы ды іншыя прысмакі не абыходзяцца без гэтай духмянай прыправы, без гэтай смакаты.
Беларусы — спрадвечныя земляробы. Раслінная ежа для нас — асноўная здавён. Таму елі мы ўсё, што расце на нашай зямлі. Сушылі і квасілі. Потым — салілі і вэндзілі.
А чаго мы не елі? Жаб, змей, малюскаў, саранчы, чарвякоў, мяса сабак ніколі не елі. Грэбавалі чамусьці імі. А гэта ж такія далікатэсы! У іншых краінах.
He елі слімакоў. Але збіралі іх і пасылалі, да прыкладу, у Францыю. Там гэта прысмакі, і яны вельмі дорага каштуюць.
Бываюць гады, калі да стала французскіх гурманаў Беларусь пастаўляе да 250 тон вінаграднага смаўжа, які збіраецца ў 28 раёнах Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей.
Мы елі тура, зубра, высакароднага аленя.
У нас свая кухня, і шмат што з таго, што ядуць у іншых краінах, мы доўгі час не прымалі.
He елі дзьмухаўцы, бо яны для нас — пустазелле. А ў Японіі гэтае пустазелле разводзяць на градках, на агародах. I дзядоўнік таксама вырошчваюць і ядуць.
А моркваю, якую спажываюць ужо 4 тысячы гадоў, ласуемся столькі ж часу і мы. Як не кожны дзень ядзім яе. А яна ж калісці была таксама прысмакам — у VIII стагоддзі пры двары Карла Вялікага яе падавалі на стол толькі ў святы.
Мы смяяліся з немцаў, якія сельдэрэй, пастарнак, салату елі. Казалі: «Жаруць палявую траву, як быдла». А цяпер — ядзім і самі.
У Расіі пры Пятру I прысілам уводзілася нямецкая і французская кухня — баяраў трымалі за рукі і ногі, і сілаю піхалі ім у рот замежныя прысмакі, а тыя толькі лаяліся ды адплёўваліся. Да народа — і рускага і беларускага — такое кармленне хутчэй за ўсё не дайшло.
У Інданезіі ды ў Кітаі доўгі час не ўжывалі ў ежу малочных прадуктаў, а мы і пілі малако, і елі сыр, і нават не ўяўлялі сабе жыцця без нашай малачаўніцы — кароўкі. Яна, як і ў Індыі, была для беларуса свяшчэннаю. I конь таксама.
Мы амаль не елі каніны, хоць у заходнееўрапейскіх краінах конскае мяса было ў свой час вельмі папулярным.
Беларусы ніколі не елі салаўіных язычкоў. А ў Францыі ў XVIII стагоддзі дзеля гэтага перабілі як не ўсіх салаўёў — была вялікая мода на паштэты з іх язычкоў.
Мы ж салаўёў слухаем.
Наш далікатэс — бульба. Яе мы ядзім кожны дзень, і яна нам не прыядаецца.
Беларусь — краіна бульбы. А беларусаў называюць бульбянікамі. Сёння нават не ўяўляеш, як можна было б жыць без яе. Што есці?
Да бульбы мы смакавалі рэпу. I не хацелі мяняць яе на бульбу — што вы, як гэта можна застацца без рэпы?! Засталіся. He памёрлі. Жывём!
А бульба ж для нас — чужачка. Радзіма гэтай травы са смачнымі клубнямі — Паўднёвая Амерыка. Бульба раней расла на берагах рэк у Чылі, у гарах Перу. Завезлі яе на Беларусь толькі ў першай палове XVIII стагоддзя. Як мы супраць яе змагаліся напачатку! Спрабавалі есці верхнія зялёныя
клубянькі. Злаваліся: атрута! Аднак да «бульбяных бунтаў», як у Расіі, у нас справа не дайшла.
Потым гэтую чужую расліну мы прысвоілі. Яна стала такою роднаю, такою нашаю. Яна зрабілася штодзённай сялянскай ежаю...
Больш за 200 страў гатуецца ў нас з бульбы: дранікі, бабка, камы, калдуны, клёцкі, запяканка і іншая смаката. Мы нават сваю грунтоўную энцыклапедыю «Бульба» маем!
Беларусь без бульбы? Беларус без дранікаў? He, гэта нешта не тое!
Дзякуй вам, Чылі ды Перу, што вы падаравалі нам бульбу! Вы і не ведаеце, як мы цяпер ласкава завём вашу бульбу — Агеньчык, Скарб, Тэмп, Журавінка, Лошыцкая, Разварыстая, Сінявочка, Архідэя, Жывіца...
У расійскім рэестры 22 гатункі бульбы, якія дапушчаны да выкарыстання ў сельскай гаспадарцы Расіі, выведзены беларускімі бульбаводамі. Нашы гатункі бульбы паспяхова выпрабоўваюцца на палях Кітая, Польшчы, Арменіі, Узбекістана, у краінах Балтыі.
Спадабаўся смак нашай бульбы і ў Еўропе, якая да гэтага ела толькі галандскую. Нашы бульбаводы ўпэўнены, што галандцы хадзілі доўгі час у бульбяных каралях толькі таму, што Еўропа не каштавала беларускай бульбы.
Бульба — гонар нашай беларускай кухні. Яна — наш другі хлеб.
А першы наш хлеб — Яго Вялікасць Хлеб.
Ён у хаце — гаспадар, у працы — сябра, а ў дарозе — таварыш.
Ён галоўны на нашым стале. Ён — пбкутнік. Яго месца на самым покуце. Пад абразамі. Беларусы заўсёды ставіліся да хлеба з вялікаю павагаю і пашанаю — як да Бога.
Мы ніколі не елі за голым, не засланым абрусам, сталом. Бо ежа нам заўсёды была святам. Мы ніколі не гаварылі пра ежу абразлівыя словы.
У нас вялікім грахом лічылася скідваць на падлогу хлебныя крошкі — мы іх акуратненька збіралі ў жменю, елі самі ці аддавалі птушкам.
У Старажытным Егіпце сонца, золата і хлеб абазначалася адным значком — кружочкам з кропкаю ў ім. Разумееце, сон-
ца, золата і хлеб. Усё самае важнае. I ў нас гэтак жа лічылася. Толькі парадак быў крыху іншы: хлеб, сонца, золата. Бо жыта і жыццё маюць у беларусаў адзін і той жа корань.
У нас быў культ зерня, і мы пакланяліся яму. Мы заўсёды помнілі, што кожнае зернетка старэйшае за нас, і ведалі, што яно вечнае. Яно захоўвае ў сабе жыццё тысячагоддзямі. Заўсёды гатовае нарадзіць колас. Зярняты, знойдзеныя ў грабніцах фараонаў, праз тысячы гадоў кінутыя ў зямлю, прарасталі і давалі ўраджай.
Пяклі мы хлеб у сваіх печах. 3 жытняй, пшанічнай, ячнай, аўсянай мукі. Проста на подзе ці на кляновых лістах ды на лістах хрэну.
У галодныя гады яго пяклі з той жа бульбаю, буракамі, рэпаю, нават з жалудамі, з мякінаю. 3 лебядою. Але які ён быў смачны заўсёды! Нават з такімі дабаўкамі...
А з мякінаю, вотруб’ем, як мы разабраліся цяпер, хлеб быў яшчэ і карысны — лячэбны.
Як не было хлеба — пяклі скавароднікі, праснакі, каржы з прэснага цеста.
Пшанічныя пірагі — гэта ўжо свята. Пірог заўсёды ўпрыгожваў наш стол. Нашы жанчыны ўмелі і ўмеюць пячы такія пірагі, што імі хочацца адно толькі любавацца — аж шкода есці!
Цяпер толькі адны мінскія хлебазаводы выпускаюць да 200 найменняў хлеба і хлебабулачных вырабаў. А які смачны, духмяны наш родны мінскі хлеб — «Нарачанскі», «Траецкі», «Радніковы», «Юбілярны», «Водар»! Гэтыя гатункі выпякаюцца з сеянай жытняй мукі, якая надае хлебу прыемную, далікатную кіслінку. А жыта ж — наша спрадвечная ніва. Найбольш мы сеем жыта. I ядзім таму свой, не прывазны хлеб.
Толькі адзін Мінск за суткі з’ядае 400 тон хлеба, 130 тон белабулачных вырабаў, 200 тон малака, 120 тон кефіра, 35 тон смятаны, 130 тон мяса, 50 тон марожанага...
Нашым кармільцам заўсёды быў і наш агарод! Спрадвеку мы са смакам елі тое, што ядзім і цяпер: рэпу, рэдзьку, агуркі, памідоры, моркву, бручку, капусту, буракі, боб, гарох, часнык, цыбулю...
У сярэднявеччы японскія воіны-самураі не хварэлі на грып і ніколі не прастуджваліся. Бо елі нейкую «сакрэтную
ежу», якую самі называлі «гармоніяй страўніка і крыві». А мы елі яе, тую «сакрэтную ежу», штодзень. I была яна зусім простаю: цёртыя рэпа і рэдзька, палітыя бурачным сокам!
Горкае — лечыць нашы нервы і бяссонніцу, салодкае — дае нам энергію: клубніцы, яблыкі, маліна...
На нашым беларускім стале месцілася амаль заўсёды шмат смачных страў. Вядомы фалькларыст Мікалай Нікіфароўскі ў канцы XIX стагоддзя апісаў болып як 150 страў народнай кухні толькі на адной Віцебшчыне.
Летам мы ў асноўным елі гародніну і садавіну.
Вясна часцей за ўсё была для нас галоднай. Тады выручала наша трава. Лебяда была нашай ядою. Крапіва была ядою. У лесе — кісліца, заечая капуста. Шчаўе нас ратавала.
I яшчэ ратавалі пасты — 200 дзён у годзе святары рэкамендавалі нам пасціцца. He есці скаромнае. I мы не елі, бо Бог забараняў. I толькі потым зразумелі: Бог забараняў нам аб’ядацца таму, што бярог наша здароўе!
Калядны, Піліпаўскі пост доўжыўся ў нас аж шэсць тыдняў. А перад Калядамі можна было есці толькі сочыва — пшаніцу з мёдам. Былі ў нас аднадзённыя строгія пасты, посныя дні, індывідуальныя пасты — пры падрыхтоўцы да таінства Прычасця.
Мы вельмі любім малако. Ядзім яго ў любым выглядзе — ахалоджанае, сырадой, сыр, смятану, масла, сыраквашу, тварог. Мяса ў нашым харчаванні займае менш месца. Але ж і мяса трэба есці! Гэта ж і мышцы, і мозг, і сіла. Ядзім мы мяса найбольш увосень і зімою. I то імкнемся прыблюсці яго да вясны, да лета, да такіх цяжкіх работ, як сяўба, сенакос, жніво. Мяса мы захоўваем у каўбасах, у коўбіках — у апрацаваных свіных страўніках. I сала ядзім таксама.
У час пастоў мы ўжывалі вегетарыянскую ежу — гародніну і малочныя стравы. Саладуха, кулага, у якія дадаваліся мёд, хмель, грамнічныя зёлкі, ягады — брусніцы, буякі, журавіны, каліна былі не толькі ядою, але і нашымі лекамі: яны лячылі нас ад прастуды, ад ныркавых і сардэчна-сасудзістых захворванняў.
А самай старажытнай нашай ежай былі кашы. 3 абтоўчанага ці сечанага зерня. Куцця, груца, гушча. 3 ячменю,
пшаніцы, проса, аўса, з ячных і грэцкіх круп. Мы запраўлялі іх маслам, мясам, салам, каўбасой.
Мучныя нашы стравы — жур, кісель, талакно, зацірка, галушкі. Бліны — з жытняй, пшанічнай, грэцкай, ячнай мукі.
Але ж, не гледзячы на доўгія пасты, мы елі і скаромнае. Гэта і крывянка, і халадзец, і вантрабянка, і шынка, і кумпякі. Елі свініну, ялавічыну, бараніну, мяса свойскіх птушак.
Бо ведалі: без мяса чалавек не стаў бы чалавекам. Нездарма ж у старажытным Кітаі змушалі есці цяляціну, а хто не еў — каралі смерцю.
Шанавалі абрадавае печыва: каравай — на вяселле, пірагі — на Вялікдзень, куцця — на Каляды, бабіна каша — на радзіны. На Дзяды наш абрадавы, памінальны стол быў вельмі разнастайны і багаты — куцця, клёцкі, аладкі, верашчака, каўбасы, поліўкі, аўсяны кісель, яблыкі і грушы на мёдзе, халадзец, праснакі.