• Газеты, часопісы і г.д.
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Сталічны Лошыцкі парк вядзе свой летапіс з ранняга сярэднявечча. I ён — прадаўжэнне нашых лясоў.
    Закладваюцца новыя дэндрапаркі на Міншчыне — у Любанскім, Капыльскім, Лагойскім і Уздзенскім лясгасах. У асноўным у іх будуць расці дрэвы і кустарнікі Беларусі, аднак знойдзецца месца і для экзотыкі: чырвоны дуб, еўрапейская лістоўніца, грэцкі і маньчжурскі арэхі...
    Нашы гарадскія лясы толькі адной Мінскай лесапаркавай зоны займаюць 33 гектары. Пра іх рупяцца аж восем лясніцтваў: Бараўлянскае, Гарадское, Ждановіцкае, Каладзіпічанскае, Мінскае, Астрашыцка-Гарадоцкае, Ратамскае і Сосненскае.
    Але асаблівая наша гордасць — запаведнік Белавежская пушча, лясы якога адносяцца да самых высокаўзроставых у
    Еўропе. Белавежа, у якой палявалі польскія каралі і рускія цары, была абвешчана заказнікам яшчэ ў Далёкім 1538 годзе — калі ў пушчы ўжо амаль поўнасцю была выбіта дзічына. Тады ж кароль польскі і вялікі князь літоўскі Сігізмунд I Стары выдаў «Лясны ўказ», які рэгламентаваў жыццё пушчы: колькасць варты, захаванне лясных багаццяў, забарона высякаць дрэвы. А яшчэ раней, у XIV стагоддзі, Белавежа таксама была запаветным лесам і ў ёй абмяжоўваліся ловы: паляваць было дазволена толькі самым прывеліяваным асобам — каралю Польшчы Ягайлу, вялікаму князю ВКЛ Вітаўту ды некаторым іншым.
    На зямлі існуе каля 100 тыпаў лясоў. I ўсе яны, на нашу вялікаю радасць, прадстаўлены ў Белавежы.
    Белавежская пушча — гэта адзіны і апошні натуральны некрануты лес Еўропы. У 1993 годзе ЮНЕСКА ўключыла яго ў спіс біясферных запаведнікаў свету, а годам раней Міжнародны камітэт сусветнай спадчыны на сваёй сесіі абвясціў нашу пушчу аб’ектам «Сусветнай спадчыны чалавецтва». Апрача Белавежы на зямным шары ёсць яшчэ ўсяго толькі тры лясныя масівы, якія маюць такі ж статус: дажджавыя лясы Амазонкі, трапічныя лясы Афрыкі і маленькі ўчастак тайгі ў Комі Рэспубліцы.
    У нашай пушчы расце 900 відаў раслін, дзве трэція з якіх — лекавыя. А яшчэ ж Белавежа — гэта 10 тысяч толькі апісаных матылькоў. А колькі іх там неапісаных!
    Белавежа — радзіма зубра. Самай даўняй жывёліны на зямлі. Ён сучаснік маманта і захаваўся, дажыў да нашых дзён толькі дзякуючы лесу і чалавеку.
    Чалавек збярог і яго лес, і яго самога. Як пішуць знаўцы: «Пушча захавалася таму, што ў ёй жылі зубры, а зубры захаваліся таму, што была пушча».
    А ў канцы другога тысячагоддзя на ўсіх кантынентах Зямлі пра Белавежу пачулі з іншай нагоды — менавіта ў ёй, у Віскулях, была ліквідавана вялікая і магутная дзяржава свету — Савецкі Саюз.
    Для нас жа Белавежская ггушча яшчэ і рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза, дрымучыя лясы якой ён выбраў сабе пад жыллё. Дзеці любяць ездзіць да яго, а пад Новы год
    атрымліваць ад свайго дзядулі падарункі. Праўда, Зюзя, Бог завей і холада, прадзядуля Дзеда Мароза, жыве ў іншым месцы — у Пастаўскім раёне на Віцебшчыне.
    У еўрапейскую батанічную экалагічную сетку ўваходзяць 10 аб’ектаў Беларусі — Налібоцкая пушча і Блакітныя азёры, Сапоцкінскі і Бярэзінскі біясферныя запаведнікі, Гарадоцкае ўзвышпіа, Палескі заказнік-парк «Прыпяцкі» і, вядома ж, Нацыянальны парк Белавежская пушча.
    Беларусы заўсёды абагаўлялі прыроду. У нас спрадвеку быў культ дрэў. Асабліва ў нашых продкаў шанаваўся дуб. У старажытных грэкаў дуб лічыўся дрэвам Зеўса, у рымлян — Юпітэра, а ў нас — дрэвам Бога Перуна. I яшчэ дрэвам продкаў. Таму свае дубы мы называлі Волатамі, Асілкамі. I прыносілі да іх ахвяраванні, і вешалі на іхнія галіны ручнікі.
    Дуб — найбольш даўгавечны між дрэў. Нядаўна, як кажуць, урачыста святкаваўся юбілей дуба, што даўно жыве ў лясным гушчары каля вёскі Пажэжын, што ў Маларыцкім раёне. Яму споўнілася 800 гадоў! Але ж Волат і сёння зграбны, стройны, грацыёзны. I магутны, здаровы, пра што сведчыць мноства жалудоў, якімі штогод ён радуе дзікоў, што любяць пасвіцца пад ім.
    У народзе кажуць, што энергетыка дуба дае вялікі прыліў сіл, і той, хто будзе штодзень прыходзіць да яго, можа вылечыць любую хваробу...
    Ля вёскі Данілягі пачынаецца векавая пушчаў Лельчыцкім раёне. Данілевіцкая дача. Урочышча Карабелыпчына. Цардуб, якому споўнілася 600 гадоў. Высокі і роўны ствол. Кара на ім — як маршчыны, сведкі стагоддзяў. Камель — у тры добрыя мужчынскія абхваты. Высока, на вышыні 27 метраў разыходзяцца ва ўсе бакі пяць магутных сукоў. Яны накрываюць сваімі галінамі як не палавіну пушчы. Дуб узвышаецца над усёю пушчаю. Як жа, мусіць, хораша пад яго добрымі і ласкавымі крыламі і дрэвам, і людзям, і ўсёй жыўнасці — ад мураша да мядзведзя,— што жыве ў гэтым лесе!
    Адзначыў сваё 500-годдзе і дуб-велікан, што расце ў ТТТумілінскім раёне. Яго могуць абняць толькі пяць чалавек, узяўшыся за рукі. Ён таксама дзеліцца з людзьмі сваёй энергіяй, лечыць іх.
    I гэта праўда, бо біяпалі чалавека і дрэў узаемадзейнічаюць — яны альбо забіраюць, альбо аддаюць энергію.
    Дрэвы, якія сілкуюць нас, падмацоўваюць: дуб, бяроза, сасна, клён. I мы прыціскаемся да іх спінамі і становімся тварам на ўсход. Дрэвы, якія забіраюць нашы сілы: асіна, таполя, елка, чаромха. Дрэвы-вампіры звычайна пасяляюцца наадзіноце, і каля іх баяцца сяліцца іншыя лясныя жыхары.
    Кожны чалавек павінен ведаць сваё дрэва, якое можа яго падсілкаваць энергіяй.
    Нашы дрэвы даўгавечней за чалавека — яны ж не п’юць і не кураць і жывуць болып за нас: асіна, рабіна, арэшнік дажываюць да 100 гадоў, таполя — да 200, вольха — да 300, бук — да 700, ліпа і каштан — да 1000, а нашы нізкарослыя прыгажуны ядлоўцы святкуюць нават 2000-гадовыя юбілеі.
    Прыйдзеш у лес і здаецца: такі рай, такое суладдзе пануюць тут! Як усё хораша, дружна і шчасліва!
    Але ж і ў лесе, як у кожным жывым калектыве, ёсць свае радасці і свае засмучэнні. Свае сябры і ворагі. Дрэвы тут дружаць і варагуюць. Яны сумяцца і смяюцца. Злуюцца і радуюцца, ненавідзяць і любяць. He могуць ужыцца і, наадварот, імкнуцца адно да аднаго. Гэтак жа, як і мы, людзі.
    Да прыкладу, сасна з бярозаю ўжываецца вельмі дрэнна, a з дубам яны найлепшыя суседзі — іх не разліць вадою.
    Сябруюць дуб з клёнам, лістоўніца з елкай, елка з асінай. А каліна, акацыя і бэз прыгнятаюць яблыні ды грушы.
    Словам, і ў лесе, у дрэў,— усё гэтак жа, як і ў людзей у вёсцы ці тым болыл у горадзе.
    I ўсё ж мы шанавалі, шануем і мяркуем шанаваць нашы лясы і іхніх жыхароў — дрэвы.
    Калі мы, беларусы, яшчэ былі неандэртальцамі і краманьёнцамі, ды і трохі пазней, мы ўжо прадчувалі экалагічныя катастрофы, і ў нашым светапоглядзе тады былі свае сакральныя забароны: не забрудзь лясную крыніцу, не палі лес. Мы тады самі былі прыродаю і поўнасцю залежалі ад яе.
    Як шкада, што цяпер мы забыліся пра гэта. I ўжо не помнім, што дрэвы — жывыя і што жывуць яны ў сваёй краіне — у лесе.
    А лес жа яшчэ не толькі дрэвы. Гэта ж таксама і птушыныя гнёзды: у дуплах, на голлі, у хмызах, на высокіх травяністых купінах, на голай зямлі, a то і, здараецца, рупліва зладжаныя ці увогуле прычэпленыя проста між дзвюх галінак дзе-небудзь у зацішку... А ў іх яечкі — белыя, шэрыя, блакітныя, у крапінку. Два, чатыры, шэсць штук...
    Гэта ж будучыя птушкі, для якіх наш лес — родная хата.
    НАШЫ ПЕСНІ
    Песня нарадзілася разам з чалавекам. Калі немаўля, толькі з’явіўшыся на свет, заплакала, яно ўжо спявала: такою была яго першая песня, якою дзіця прывітала свет.
    А можа, песня існавала і да чалавека? Былі ж ужо і да яго на зямлі песні — песні прыроды: спяваў вецер, спявала рака, спяваў дождж, спявалі сонечныя промні...
    «Песня — душа народа»,— сказаў у свой час наш слынны збіральнік, абаронца, прапагандыст беларускай народнай песні Маэстра Рыгор Шырма. I праўда, трэба ўмець толькі ўважліва слухаць песню, і яна як найлепш усё раскажа пра кожны народ: і хто ён такі, і як яму жывецца, і пра што ён марыць, і што яго цешыць, радуе, абурае. I пра што ён думае, і пра што маўчыць. Плача душа народа, плача і яго песня, радуецца чалавек — і ў песні адразу ж мяняецца настрой.
    Песня праз усё жыццё суправаджала беларуса — песняю віталася яго нараджэнне, песняю ўслаўлялася яго жаніцьба, песняю ўшаноўвалася і яго выпраўленне ў тую далёкую і глыбокую дарогу, адкуль не вяртаюцца. Галашэнні — гэта ж таксама своеасаблівыя песні беларусаў: «А я ж цябе чакаць буду, а я ж цябе шукаць буду. Ці ты вырасцеш красачкай, ці прыпаўзеш мурашачкай? А хоць прыляціш зязюлькаю, не размінешся з матулькаю».
    Вельмі разнастайная стылістыка нашых песень — ад старажытных хаўтурных галашэнняў да святочных велічанняў і лірычных гімнаў.
    А песня ўсё ж хутчэй за ўсё вырасла з працы. Праца выдыхнула песню. Яе стваралі напачатку першабытныя лю-
    дзі, якія, яшчэ не ведаючы, што яны спяваюць, гукамі, выкрыкамі, паслядоўным паўтарэннем некалькіх гукаў аднаго гукараду памагалі сабе ў працы.
    Змест нашых песень найперш напоўнены працоўным земляробчым клопатам. У нас шмат жніўных, касецкіх, праполачных, дажынкавых, талочных, веснавых і іншых працоўных песень.
    Песні гаспадарчага календара — гэта залатая скарбніца беларускай народнапесеннай культуры. Жніўныя песні — аснова гэтай скарбніцы.
    Спяваюць усе жнеі — і малажайкі, што зажынаюць першы сноп, і пастацянкі, што ад ранку да вечара «у полі стаялі, калоссем махалі», і тыя жнейкі, што нясуць у хату Спарыша — Двайны колас у выглядзе снапка ці вянка. Асабліва спеўныя і вясёлыя ў нас былі дажынкі. Жнейкі на апошняй постаці ад кожнай ручайкі адкладалі па каласку для дажынкавага снапа.
    А склаўшы ўраджай у гумно, мы захапляліся нажатым: «Ні з канём уехаць, ні пехатою ўвайсці, а толькі можна сокалу ўзляцець, дабро зверху паглядзець».
    Нездарма ж мы напачатку спявалі:
    Радзі, сонца, жыта і пшаніцу, Поўны гумны снапамі...
    Радзі, сонца, жыта і пшаніцу, ГІоўны печы пірагамі.
    У час жніва сваімі песнямі жняя гаварыла з ветрам:
    He ляжы, ветру, у полі, Між гор у разоры.
    Да ўстань памаленьку, Да й павей паціхеньку, Ох, давай халадочку Майму сэрцу, жываточку.
    А якія мы маем песні пра каханне!
    Яна і ён. Чысціня і цнатлівасць. Самае чыстае пачуццё. Нідзе няма непрыстойнасці. Далікатнасць: «Мае босенькія ножкі: сцюдзёна стаяць».
    Колькі досціпу ў нашых песнях пра каханне!
    Хлопец звяртаецца да дзяўчыны, просіць: напаі каня сярод мора, не намачыўшы падкоў; напрадзі нітак з кропель дажджу... Ды і ў яе свае патрабаванні ёсць да яго: вытачы мне вераценца з камарынага сэрца.