• Газеты, часопісы і г.д.
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Да цераз мой двор, Да цераз мой двор, Да цяцера ляцела. He даў мне Бог, He даў мне Бог, Каго я хацела.
    Часам у XIX стагоддзі над Парыжам уздымалася над вулкамі і дахамі гэтая, вельмі шчымлівая беларуская песня. Яе, сумуючы гіа роднай зямлі і па свайму юначаму каханню, любіў, жывучы ў Францыі, спяваць вялікі паэт навагрудскай зямлі Адам Міцкевіч.
    У тым жа самым Парыжы Надзея Хадасевіч-Лежэ, «парыжская беларусачка», замілавана спявала беларускія народныя песні. А калі яна замаўкала, французскі мастак Фернан Лежэ, яе муж, які працаваў унізе, настойліва грукаў кульбаю ў столь, патрабуючы ўсё новых і новых нашых песень.
    Нярэдка ў XX стагоддзі над кварталамі прыгожай і артыстычнай Прагі луналі беларускія народныя песні «Малады
    дубочак», «Чаму ж мне не пець», «Лявоніха». Гэта зноў жа сумаваў па Радзіме саліст Пазнанскай оперы і Пражскага тэатра Міхась Забэйда-Суміцкі, вядомы слухачам па галоўных партыях у операх «Дэман», «Травіята», «Рыгалета», «Севільскі цырульнік», «Багема» ды шмат якіх іншых.
    Гімны таксама нашы песні. Найперш — новы гімн Рэспублікі Беларусь, які створаны на аснове ранейшага гімна БССР:
    Мы, беларусы, мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі...
    А наша ўрачыстая песня «Радзіма мая дарагая» на словы Алеся Бачылы, якая доўгі час, здаецца, была нашым неафіцыйным гімнам і будзіла нас штораніцы! А духоўны хваласпеў «Магутны Божа», прачула прамоўлены Наталляй Арсенневай!
    А кранальныя словы Янкі Купалы, апантана, як развітальная песня, праспяваныя Удадзімірам Мулявіным:
    Я буду маліцца і сэрцам і думамі, Распятаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
    Малюся я небу, зямлі і прастору, Магутнаму Богу — ўсясвету малюся, Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны народ Беларусі.
    НАШЫ ЗАМКІ
    Сотні замкаў спрадвеку ўпрыгожвалі нашу зямлю. Далёкія замежныя госці захапляліся іхняй прыгажосцю і называлі Беларусь краінаю замкаў — яны стаялі па нашым краі не далей як 30 кіламетраў адзін ад аднаго.
    Нашы замкі і праўда былі вельмі прыгожыя. Пра тое, як яны шыкоўна выглядалі, сёння мы можам меркаваць па амаль пяцісотгадоваму Мірскаму замку, які больш за ўсё захаваўся
    і,	узноўлены, адрэстаўраваны, цешыць вока кожнага, хто ўбачыць яго.
    Мірскі замак сярод іншых сусветных іюмнікаў старасветчыны трымае ў полі зроку міжнародная арганізацыя па захаванні даўніны ЮНЕСКА — ён першы з беларускіх помнікаў унесены ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны. Пасля яго ў той жа Спіс уключаны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы і дуга Струвэ — геадэзічны помнік найбуйнейшаму і самаму дакладнаму градуснаму вымярэнню ў свеце: на Беларусі гэтай дугі мерыдыяна ў 25° 20' які знаходзіцца між Дунаем і Ледавітым акіянам, знойдзена 19 кропак, а ўсяго на нашай тэрыторыі павінен быць 31 такі пункт. Чатвёртаю каштоўнасцю сусветнага маштабу названа Белавежская пушча. Усе яны ў адным Спісе побач з Егіпецкімі пірамідамі, Вялікай кітайскай сцяной ды Парыжскім саборам Божай Маці.
    Дасканалыя вежы Мірскага замка, накрытыя шатрамі. Сцены, арнаментаваныя парэбрыкамі, нішамі, паяскамі. Кантраст чырвоных цагляных сцен і белых атынкаваных ніш з аркамі. Позняя беларуская готыка. Вокны, дзверы, балконы, ганкі ўпрыгежаны разнымі дэталямі. Гадзіннік са звонам. Роў з вадою. I высокія земляныя валы — вышынёю да 10 метраў. На поўнач, за валамі — «Італьянскі сад» з чатырмастамі дрэвамі з розных куткоў свету. За 3 кіламетры ад замка — звярынец для палявання.
    Прыгажосць! Бездакорны архітэктурны помнік! Таму нам і сёння часам здаецца, што ўсе гэтыя замкі і вежы будаваліся толькі для прыгажосці.
    Але ж на самой справе гэта не так. Старажытны замак — найперш, месца, дзе можна схавацца ад ворага. Гэта жыллё феадальнага князя, караля. Гэта сярэднявечны комплекс абарончых збудаванняў.
    Таму ў тым жа прыгожым Мірскім замку ёсць байніцы і амбразуры для стральбы з ручной зброі, а некаторыя яго вежы завяршаюцца машыкулямі і «варавымі вокнамі» — прыстасаваннямі для кідання камянёў і ліцця вару на ворага.
    Значыць, вузкія проразі ў сцяне замка — каб страляць. Цяжкія масіўныя вароты, якія, вастразубыя, нечакана падаюць
    зверху перад захопнікамі,— каб ніхто іх не мог адчыніць ці зламаць. Пад’ёмныя масты — каб нельга было падысці. Вежы — каб назіраць за ворагам, ліць на яго гарачую смалу і кідаць каменне.
    I ўсё ж шведскі кароль Карл XII у час Паўночнай вайны ўзяў Мірскі замак штурмам і спаліў.
    I ўсё ж у XVII стагоддзі яго разбуралі войскі рускага цара Аляксея Міхайлавіча.
    Падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі Мірскі замак зноў жа быў узяты штурмам рускімі салдатамі.
    Вялікія разбурэнні прынеслі замку і баявыя дзеянні паміж рускімі і французскімі войскамі, якія ў 1812 годзе адбываліся якраз тут.
    Замак перажыў трох гаспадароў — магнатаў Іллінічаў, Радзівілаў і Святаполк-Мірскіх.
    Усе яны яго аднаўлялі, перабудоўвалі, перараблялі пад свой густ і свой час. Таму ў ім можна і сёння адшукаць прыкметы розных архітэктурных стыляў — готыкі, рэнесансу і барока.
    Раней, каб перамагчы ў любой вайне, трэба было абавязкова захапіць замак. Аднак і захапіўшы яго, поўнай перамогі яшчэ не было. Яна прыходзіла тады, калі здаваўся данжон — галоўная шмат’ярусная вежа замка, месца апошняй абароны і ўкрыцця князя, яго назіральны і камандны пункт. Цытадэль, дзе змяшчаліся правіянт і зброя.
    Такія вежы на Беларусі вядомы ў XIII—XVII стагоддзях у Бярэсці, Тураве, Гародні, Наваградку, Полацку, Шклове. Уцалела адна — Камянецкая вежа. Белы стоўп. Белая Вежа. Яе паміж 1276 і 1288 гадамі збудаваў дойлід Алеска.
    Замкі ў нас былі магнацкія, царкоўныя, шляхецкія, a таксама агульнадзяржаўныя — вялікакняжацкія і каралеўскія. Яны былі «горныя» і «дольныя» — узводзіліся на пагорках і ў нізінах.
    А яшчэ ж замак — гэта астрогі, вастраколле, гародні, парканы, якімі акружалася даўней жыллё. Астрогі, да прыкладу, вядомы на Беларусі яшчэ з жалезнага веку. Хаты і дамы, абнесеныя завостраным, укапаным у зямлю бярвеннем, таксама рабіліся непрыступнымі для нападу. Гародні ў XV—XVI стагод-
    дзях выкарыстоўваліся ў замках Віцебска, Полацка, Кобрына, Оршы.
    Гарадзенскі стары замак узнік у канцы XI стагоддзя як старажытнаруская пагранічная крэпасць. Гародня. На высокім беразе Нёмана, каля вусця рэчкі Гараднічанкі. Ен стаў пачаткам сённяшняй Гародні. У XV стагоддзі вялікі князь ВКЛ Вітаўт на гэтым месцы пабудаваў пяцівежавы замак, а потым Стафан Баторый, польскі кароль, перабудаваў яго.
    Лідскі замак, узведзены ў 1330-я гады, уваходзіў у лінію крапасных умацаванняў Наваградак — Крэва — Меднікі — Трокі. Ен быў збудаваны пасярод балота, на насыпным пагорку — бачыце, для яго нават гару зрабілі! He спатрэбілася капаць і штучны роў — замак акружалі балоцістыя берагі рэчак Лідзея і Каменка. Дарэчы, у Лідскім замку Ягайла падпісаў свой загад аб хрысціянізацыі язычніцкай Літвы, якую ён абавязаўся правесці паводле Крэўскай уніі.
    Будаваць замкі — вельмі цяжкая праца. Ніякай дапаможнай тэхнікі тады не было, таму на будаўніцтва збіралі, прысільвалі людзей з усяго наваколля, і тыя ўручную цягалі валуны, што нарадзіла шмат прымавак кшталту: «Каб ты ў Вільні валуны цягаў».
    Таксама на насыпным пагорку збудавалі ў 1338 годзе Крэўскі замак вялікія князі літоўскія Гедзімін і Альгерд. Ен помніў Крэўскую унію — тут падпісана пагадненне пра саюз Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, у выніку чаго на чале дзвюх дзяржаў станавіўся вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Ягайла, які абвяшчаўся каралём Польшчы пры адной умове — абавязковай жаніцьбе з дванаццацігадовай польскаю каралеваю Ядвігай. Княжацкаю вежаю ў ім была вежа Кейстута. Яна жылая. Для жыцця князя і яго чэлядзі. Мела 4 паверхі, вышыня якіх даходзіла да 5 метраў. Унізе былі турма і склеп.
    У 1383 годзе ў гэтым замку, у гэтай Княжацкай вежы, у гэтых мурах здарыліся трагічныя падзеі. А вінаваты ў гэтым усё той жа Ягайла.
    Вось як пра гэта расказваюць летапісцы:
    «Князя вялікага Кейстута, дзядзьку свайго, у ланцугі закаваўшы, да Крыва паслаў, пасадзіў у твержу... I там, у Крэве,
    князя вялікага Кейстута задушылі пятае ночы Ягайлавы каморнікі. Прокша, што ваду падаваў яму, а былі і іншыя — брат Мосцеў (Гедка, краўлянін), і Кучук, і Лісіца Жыбянцяй».
    Васьмідзесяцігадовы Кейстут сядзеў на першым паверсе Княжацкай вежы, у якую можна было трапіць праз вузкі тунэль у тоўшчы сцен толькі з другога паверху, з баявой галерэі.
    Вязніцаю Крэўскі замак быў і для вялікага князя Вітаўта, куды пасадзіў яго зноў жа Ягайла.
    Вось што гаворыцца пра гэта ў «Летапісе вялікіх князёў літоўскіх»;
    «Князь вялікі Вітаўт сядзеў у Крэве пад моцнаю вартаю ў пакоі, а дзве жанчыны прыходзілі ў пакой класці спаць яго і княгіню і, паклаўшы, выходзілі, а побач знаходзілася стража. I вось вялікая княгіня пачула ад людзей: калі князь Вітаўт яшчэ будзе сядзець у вязніцы, то з ім тое самае ўчыняць, што і з яго бацькам. I параіла яму так зрабіць: як прыйдуць жанчыны, то яму пераадзецца ў адзенне адной з іх і выйсці з другой, а той жанчыне, у адзенні якой ён выйдзе, застацца з ёю (княгіняю), так яго навучыла. I ён, адзеўшы ўбранне адной жанчыны, выйшаў з другою, спусціўся з замка і ўцёк да немцаў у Прусію».
    Гэта было за 28 гадоў да Грунвальдскай (Дубровенскай) бітвы, у якой уратаваны Вітаўт сыграў ці не самую галоўную ролю.
    Галыпанскі замак спачатку быў драўляны. Пабудаваў яго легендарны князь Голыпа — паляваў у тамтэйшых лясах, убачыў прыгожую гару, спадабалася яна яму, і сцяслярыў ён тут свой замак.
    Потым на гэтым месцы ў 1610 годзе ўзвёў шыкоўны палац Павел Сапега — сын апошняй жанчыны з роду Гальшанскіх і аднаго з роду Сапегаў.
    Замак быў багаты і прыгожы: сцены пакояў упрыгожвалі фрэскі, падлога была выкладзена керамічнай пліткай, каміны аздаблялі гербы. Замкавы ансамбль дапаўнялі аж тры штучныя возеры, дно якіх таксама зіхацела керамічнымі пліткамі.
    Гальшаны памятаюць шмат гісторый. Нават з прывідамі.
    Павел Сапега будаваў тут касцёл. Муляры рабілі ўсё бездакорна, а адна сцяна ўсё абвальвалася. Вырашылі: гэта
    пракпён і трэба ахвяра. Тая жанчына, якая першаю прынясе полудзень свайму мужу, будзе замуравана ў гэту сцяну. Першаю прыйшла маладая жанчына, якая толькі нядаўна стала жонкаю цесляра. Яе і замуравалі. Сцяна болей не разбуралася, але ў палацы з’явіўся прывід — белая панна.