У сэрцы слова адзавіся
зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2
12+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 407с.
Мінск 2018
Факсімільным спосабам «БелСЭ» ўзнавіла «Статут ВКЛ», а да 500-годдзя з дня нараджэння Скарыны такім жа чынам выдала і Скарынаву Біблію. Калі Статут увабраўся ў адну кнігу, то Біблію давялося ўціскаць у тры вялікія фаліянты.
Клопатам шмат якіх выдавецтваў выйшлі з друку 144 хронікі «Памяць», у якіх гісторыя і сучаснасць усіх раёнаў краіны.
Беларуская кніга — гэта сотні тысяч выданняў і мільёны экзэмпляраў, якія надрукаваны ў розныя стагоддзі ў розных краінах, розных гарадах і розных выдавецтвах.
Беларуская кніга — гэта і «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага, якую паэт напісаў на лацінскай мове ў Рыме ў 1522 годзе па просьбе папы Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае слова пра нашага волата, нашага бізона: Мікола з Гусава стварыў сапраўдны гімн пушчам сваёй далёкай радзімы, свайму краю, мужным і добрым людзям роднай зямлі.
Беларуская кніга — гэта і «Прамова Мялешкі», выдатны шэдэўр патрыятычнай літаратуры сярэдзіны XVII стагоддзя невядомага аўтара, накіраваны супраць замежнага засілля на беларускіх землях, думкі пра небяспеку страты беларускім
народам сістэмы ўласных нацыянальных каштоўнасцей. «Прамова Мялешкі» доўгі час нідзе не друкавалася і кнігаю стала толькі праз два стагоддзі і то адно ў перакладзе на польскую мову.
Беларуская кніга — гэта і зборнікі вершаў Сімяона Полацкага, «трудннка слова» пры царскім двары, якога ў манастве за вершаскладанне адпраўлялі чысціць канюшні, a то і закоўвалі ў кайданы ды кідалі ў цямніцы, а потым у Маскве яго, настаўніка царэвічаў, асуджалі за тое, што ягоныя вершы не з цудоўных кветак праваслаўнага багаслоўя, а з «бадлівых церняў заходняй навізны і выдумак» сплецены, і таму пасля смерці паэта яго кнігі былі прызнаны ерэтычнымі і забаронены.
Беларуская кніга — гэта і «Слуцкі пояс» Анатоля Астрэйкі, якую беларускія партызаны, выкарыстаўшы ваксу с сажай замест фарбы, літары, выразаныя з дрэва, выдалі ў лясной друкарні. Бачыце, рукі праглі зброі, а душа — паэзіі, кнігі.
Душа заўсёды прагне кнігі, бо без яе яна абдзеленая.
Душа без кнігі няпоўная.
ЯК МЫ АПРАНАЕМСЯ
Часам мы наракалі на свой лёс, скардзіліся, уздыхалі:
— Усе мае ўборы — лапці ды аборы.
I самі ведалі: крыху хітруем, нагаворваем на сябе, прыкідваемся.
Вядома, у свой час былі ў нас і лапці, і ногі свае мы спавівалі аборамі. Самаробныя, сплеценыя са свежага, альбо размочанага ў цёплай вадзе лыка — ліповага ці лазовага,— лапці ад самай старажытнасці былі асноўным нашым абуткам.
Але ж мы заўсёды любілі і ўмелі прыгожа, дыхтоўна і зручна абувацца і апранацца.
Тыя ж нашы лапці часцей за ўсё мелі выгляд аздобы, упрыгажэння, а не ўсяго толькі абутку. Асабліва на жаночых нагах. Жанчыны ўмелі ўбачыць у іх і паказаць усім і вытанчанасць саміх лапцей, і асабліва павабнасць, гожасць сваіх ножак, абутых у звычайнае лыка.
Падплеценыя пахлапні, лапці касога пляцення, былі такія зграбненькія, што тагачасныя модніцы па некалькі гадоў запар фарсілі ў іх толькі ў святы: і лапці, і беленькія анучы, перавязаныя пафарбаванымі аборамі, выглядалі велfaMi шыкоўна.
I мужчынская нага ў лапцях, зімою закручаная ў суконкі, абкладзеная ў вялікія маразы сенам ці дробнаю саломаю, абгорнутая зверху белаю палатнянаю анучаю, выглядала таксама вельмі раскошна.
Рабіліся лапці лёгка, проста і хутка — за вечар селянін мог сплесці адну, a то і дзве пары лапцей.
I яны хораша глядзеліся з нашым адзеннем: з андараком, фартухом ці з кошыкам — у жанчын, з саламяным капелюшом ды цэпам у руках — у мужчын.
Што ж, у лапцях тады хадзілі не толькі мы, а і шмат якія іншыя народы — усходнія і заходнія славяне, балты, шматлікія плямёны Расіі.
У лапцях фарсілі і мы.
I без штаноў калісьці мы зноў жа хадзілі. А што тут дзіўнага — тады ўсе хадзілі без штаноў. I князі, і вешчуны, і іншая даўняя знаць. Нават старажытныя рымляне — і патрыцыі, і плебеі — не ведалі штаноў, хадзілі ў туніках.
Тунікападобная, доўгая, ніжэй каленяў кашуля з самаробнага палатна была калісьці ці не адзіным нашым адзеннем. Сеялі лён-каноплі, мялі-пралі і ткалі палатно. А потым адну полку палатна перагіналі на дзве роўныя палавінкі. А на лініі перагібу выразалі адтуліну для галавы, прышывалі рукавы ды ўстаўлялі кліны, калі камусьці кашуля здавалася цеснаватаю.
Кашуля — найстаражытны від нашага адзення. Яе даўней насілі мужчыны і жанчыны, старыя і дзеці. Насілі на кожны дзень, у святы і ў будні.
А да гэтага мы хадзілі у звярыных шкурах. Накідкі-плашчы рабілі з лісця, пруткоў, трыснягу, кары дрэў. У неаліце прыдумалі ніткі — пачалі прасці валокны дзікіх раслін і сшываць усё, што трэба і можна было сшыць.
Штаноў мы доўга не прызнавалі — мусіць, набраліся грэблівасці ад рымлян, якія, носячы тогу, называлі штаны адзеннем барбараў, адзяванне іх лічылі вялікаю абразаю для
мужчын і былі перакананы, што порткі прыніжаюць годнасць грамадзяніна Рыма.
I ўсё ж свае нагавіцы — адзенне для ног — мы пашылі. Але з кашуляю не рассталіся ўсё роўна — яе мы надзявалі навыпуск, зверху порткаў. У нагавіцах не было кішэняў, таму мы падпяразваліся поясам, на якім вісела каліта, куды мы клалі ўсе патрэбныя нам рэчы.
Даўней мужчынскага адзення ў нас было не шмат: сарочка, штаны, світа, пояс. I пояс для нас, мужчын, меў ці не самае галоўнае значэнне.
Мікалай Нікіфароўскі, беларускі этнограф і фалькларыст, расказваючы пра тую ўвагу, якую беларус надаваў поясу, пісаў, што з’яўленне на людзях «без шапкі і басанож не здзівіць старонніх так, як з’яўленне без апаяскі».
Плеценыя, тканыя і вязаныя паясы былі абавязковым атрыбутам мужчынскага адзення. Шырыня іх дасягала 26 сантыметраў, даўжыня — да 3 метраў, і абкручвалі іх мужчыны вакол сябе 3—4 разы.
Поясам падпяразвалі не толькі сарочкі, але і верхняе адзенне. I на кожным вісела каліта — шабетка, мяшэчак, дзе мы насілі тытунь і грошы. Гэтую ролю нашага пояса сведчаць старадаўнія дакументы: «абарваўся пояс і загінуў мяшок з грашыма».
Адтуль шэдэўры нашага шоўкаткацтва — слуцкія паясы. Акрамя Слуцка, паясы такога ж узору вырабляліся ў нас у Гародні, Нясвіжы, Ружанах, Ліпкаве, ды япічэ ў Кракаве і ў Францыі.
Мужчынскія шапкі — магеркі, малахаі, шапкі з вушамі, кучомкі, каўпакі, брылі. У XI—XII стагоддзях мы шылі шапкі з футра лісы, вавёркі, зайца. Затым з аўчыны — футрам навонкі. Наша старадаўняя шапка — аблавушка. Мы шылі яе таксама з аўчыны, падбівалі кудзеляй, пацягвалі сукном. Але болып прыгожа выглядалі аблавухі, пашытыя з лісінага ці вавёрчынага футра. А яшчэ мы насілі валяныя шапкі, зробленыя з воўны — магеркі, валёнкі, валяныя брылі. А летам на нашых галовах хораша глядзеліся саламяныя капелюшы.
Апрача кашулі, была ў нас япічэ мужчынская безрукаўка, камізэлька, якую потым у нас перахапілі жанчыны і назвалі
яе па-свойму — гарсэтам. Як жа прыгожа яна пачала глядзецца на вабнай жаночай постаці! Пашыты з аксаміту, парчы ці шоўку, шыкоўны гарсэцік, які аблягаў жаночы стан, зрабіўся для мужчын такім прывабным.
А напрыканцы мінулага тысячагоддзя жанчыны перахапілі ў нас і нагавіцы, змусіўшы мужчын па-іншаму зірнуць на, здавалася б, такія ўжо нашы штаны...
Тады ж яны адабралі ў нас і нашы боты...
3 верхняга адзення нас — і мужчын, і жанчын — заўсёды ратавалі ў стагоддзях світа, сярмяга, латушка, бурнос, кажух. Шылі мы світкі з валянага нефарбаванага сукна, а кажух — з дублёных і недублёных белых і вохрыста-чорных аўчын. I ведаеце, нашы, футрам падшытыя ўзімку, світы, а таксама кажухі хораша глядзеліся тады нават на князях і каралях. Кароль Польшчы Ягайла, звыклы да сваіх беларускіх аўчын, і ў каралеўскім замку на Вавелі хадзіў у звычайным кажуху, пацягнутым сукном.
Ужо не кажучы пра жанчын, якія і тады свае кажухі ды світы гэтак выштукоўвалі, што яны адразу ж выглядалі не толькі адзеннем, але і прадметам сапраўднага мастацтва — на іх прыемна было глядзець.
Баяры шылі вопратку з прывезеных тканін — з парчы, аксаміту, тафты, камкі. Магнаты ўпрыгожвалі свае строі залатой і сярэбранай вышыўкай, каштоўнымі камянямі. Князі апраналіся ў воўчае і бабровае футра, княгіні насілі золататканае адзенне.
Тканіны тады каштавалі вельмі дорага — як і каштоўныя камяні.
Было ў нас і асаблівае мужчынскае адзенне, якое насілі толькі воі. Гэта — кальчугі. Яны каваліся з маленькіх жалезных кольцаў. Такія нашы кашулі былі вельмі цяжкія — некаторыя кальчугі збіраліся аж з 60 тысяч кольцаў.
Але і жанчыны мелі і маюць сваё адзенне, якое спрадвеку было і ёсць толькі жаночае. Без гэтага адзення, шчыра кажучы, няма ніякага адзення ў жанчын. Яно нават самую сціплую, звычайную вопратку робіць шыкоўнай, прыгожай.
Гэтыя ўборы — жаночыя ўпрыгажэнні.
У час Полацкага і Турава-Пінскага княства не было асаблівай розніцы паміж гарадскім і сялянскім адзеннем. Толькі княжацкія строі вылучаліся дарагімі тканінамі і візантыйскім кроем. I адрозніваліся ўпрыгажэннямі: гарадскія модніцы насілі шкляныя бранзалеты, пярсцёнкі і скроневыя кольцы, а сялянкі больш за ўсё любілі пацеркі.
Спачатку яны былі з зубоў лася ды мядзведзя, а таксама з бурштыну. На адну нітку прыгажуні нанізвалі да 400 пацерак. Былі ў модзе бісер, сярэбраныя і бронзавыя зярнёныя пацеркі і, вядома ж, залатыя.
А колькі выдумкі, гус'гу, дасканаласці, знаходлівасці праяўлялі беларускія жанчыны, ткучы і шыючы ўсё для сябе самой і апранаючы ўсю сям’ю!
А якія галаўныя ўборы яны стваралі, прыдумлялі для сябе — каб тыя яшчэ болей падкрэслівалі прыгажосць і вабнасць іхніх твараў! Для гэтага выкарыстоўвалі самае тонкае сваё палатно і тыя куплёныя тканіны, якія былі даступныя сялянцы.
Дзяўчаты па святах упляталі ў валасы стужкі, укоснікі, каснікі, а ў звычайныя дні — уплёткі, акройкі каляровай матэрыі. Непакрытая галава была ў нас адзнакаю дзявоцтва. Таму дзяўчаты часцей за ўсё хадзілі галалобыя, а нашы старажытныя дзявочыя ўборы не мелі верху. Вянкі — палоскі з бяросты ці лубу, абшываліся тканінай і ўпрыгожваліся ніткамі, шклянымі пацеркамі, металічнымі бляшкамі, а скіндачкі, шлячкі — галаўныя павязкі ў выглядзе вузкага ручніка з арнаментаванымі канцамі ці вышываным налобнікам завязваліся так, каб не закрываць валасы на макушцы.
А ўжо замужняя жанчына не магла з’явіцца на людзях з непакрытай галавою. Яе галава заўсёды была прыбрана ці то наміткаю, сярпанкаю, хусткаю, ці то галовачкай, сарокаю ды рожкамі, ці то каптурыкам, падвічкаю або чапцом.