• Газеты, часопісы і г.д.
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Тыя, старажытныя, вокны ў хатах нам бы сёння не спадабаліся — яны праразаліся ўсяго толькі на адно бервяно высока пад столлю. Ды і гэтае акенца, калі было холадна, мы прыкрывалі дошчачкай.
    Апрача Бярэсця, культурны пласт археолагамі даследаваны і ў іншых старажытных гарадах — у Віцебску выяўлена 170, у Мінску — 130, у Полацку — 70, у Гародні, Слуцку, Слоніме каля 50 розных пабудоў, палавіна з якіх жытло...
    А мы ж тым часам ужо закончылі будаваць сваю хату і збіраемся рабіць улазіны, уваходзіны, наваселле. Гэта для нас не толькі свята, але і шаноўны рытуал, які мае патаемны сімвалічны сэнс.
    Наваселле мы звычайна спраўлялі ў поўню — калі месяц поўны, значыць, у новай хаце будзе дастатак, усяго будзе поўна: і хлеба, і грошай, і збожжа, і дзяцей.
    На ноч перад улазінамі пускалі ў святліцу кошку і пеўня — яны павінны былі прыняць на сябе ўсё магчымае зло, якое можа быць усё ж, не зважаючы на наіпу асцярогу, пасялілася ў новай хаце — певень жа нам у язычніцтве служыў абярэгам і сваім кукарэканнем адваджваў, выганяў нячыстую сілу.
    Першым уваходзіў у новую хату гаспадар. Кідаў клубок нітак, як у Падзвінні, і, узяўшыся за нітку, уваходзіў сам, а тады, падаўшы пояс, зацягваў услед за сабою і ўсю сям’ю.
    Найперш у новую хату гаспадар нёс агонь — браў гаршчок з вуголлем і ўрачыста нёс са старой хаты. Потым запальваў свечкі і ўносіў абразы. Вельмі ганаровае месца ў рытуале наваселля займала дзяжа: яе з цестам ставілі ў вельмі пашаноўным месцы — на покуці.
    Сімвалічным быў і перанос са старой хаты качаргі, чапялы, вілак, лапаты, на якой садзяць хлеб,— новая печ павінна адразу ж працаваць: трэба, каб было чым выграбаць вуголле, ставіць у яе і даставаць чыгуны, засоўваць хлеб на гарачы под.
    Дарэчы, а што самае галоўнае ў нашай хаце? Можа, вокны, якія з цягам часу мы зрабілі прасторнымі і светлымі? Яны ж, калі мы і не выходзім з хаты, яднаюць нас з вуліцаю, з вёскаю. 3 сонцам, небам і травою. А можа, палаці, на якіх мы спім? А можа, стол, на якім мы ядзім — ён жа акурат насупраць печы: калі сядзець за ім спіною да агню, дык добра такі прыпякае ў плечы. А можа, сама печ — мы ж печ сваю вельмі любім і шануем і аддаем ёй чацвёртую частку нават самай цеснай хаты.
    А ўвогуле сваю хату мы дзелім пароўну на чатыры часткі: печ, стол насупраць яе, злева — палаці, па дыяганалі ад яе — покуць — самае шаноўнае месца, дзе вісяць абразы і куды, пад багоў, мы садзім самых дарагіх сваіх гасцей. Пасядзець там, на покуці, кожны беларус лічыць за вялікі гонар.
    Да таго ж мы знаходзім месца і для абавязковых у нашых хатах кроснаў, калаўротаў, жорнаў, ступаў, куфраў і лаваў.
    А наш парог! Ен жа для нас сімвал роднага дома, мяжа паміж звыклаю хатаю і невядомым навакольным светам. Пакідаючы парог сваёй хаты, мы сумуем, а вярнуўшыся да яго зноў — радуемся. А бывае, што плачам і тады, і тады — спачатку ад жалю расставання, а потым плачам ад радасці сустрэчы.
    Нашы вокны яднаюць унутраную прастору нашай хаты з усім светам. Мы ў хаце, і ў той жа час нібыта на вуліцы. Мы заўсёды любілі глядзець у вакно, а, каб засцерагчыся ад ведзьмакоў, абкладалі вокны крапівою.
    Нашы хаты з дапамогаю вокан яднаюцца ў вёскі — менавіта вокнамі яны вітаюцца між сабою, пераміргваюцца, гавораць.
    У вёсках нашым хатам весялей, зручней, спадручней.
    У розны час беларускія вёскі называліся па-рознаму: сяло, слабада, пагост, мястэчка, аколіца, засценак, хутар, фальварак. Яны так называліся па тыпу паселішчаў.
    Аколіца — хаты, абгароджаныя каламі. Пагост — вялікая вёска, дзе былі капішчы, куды звозілі сабраную даніну, дзе праводзілася веча, наладжваліся гульбішчы. Сяло — загарадная княжацкая сядзіба, вакол якой збіраліся хаты чэлядзі.
    А яшчэ нашы паселішчы называліся волямі — зямля там была неўрадлівая, людзі не хацелі яе ўрабляць, таму ім давалі волю — сялян на 20 гадоў вызвалялі ад чыншу і павіннасцей.
    На выселках сяліліся выбранцы — салдаты, набраныя з беззямельных сялян, якія за службу атрымлівалі невялікія надзелы.
    У XIV стагоддзі мы пачалі будаваць сабе на жытло замкі, а ў другой палове XVI стагоддзя — палацы. Так што гэта таксама нашы хаты. Яны патрабавалі ўжо новага матэрыялу — і мы знаходзілі для іх шмат каменю і цэглы.
    У XX стагоддзі з’явіліся вялікія гарады, а ў іх высотныя дамы-хмарачосы з бетону і шкла. Ім ужо было падуладна ўсё, і яны шукалі новых цесляў — старых, з секеркаю ды гэблікам, ім ужо было недастаткова.
    Бо ў адным такім доме цяпер змяшчалася сто, дзвесце, трыста хат адразу. A то і некалькі вёсак разам збіраў у сабе такі буйнапанэльны гмах.
    Тады функцыі цесляў узялі на сябе домабудаўнічыя камбінаты.
    Сёння мы ў гарадах і вёсках жывём у прыгожых, цёплых, зручных, сонечных цагляных кватэрах з мноствам вокнаў, часам на шырыню ўсёй сцяны, мы цешымся ўсімі набыткамі цывілізацыі — ліфтамі, смеццеправодамі, лоджыямі, якія дазваляюць адразу быць у хаце і на вуліцы, але чамусьці вельмі часта ўспамінаем невялікую драўляную хатку ў вёсцы, без усялякіх выгод і лішкаў.
    А колькі за ўсю сваю гісторыю наша хата руйнавалася, знішчалася, разбуралася, раскочвалася на бярвенні, спальвалася зусім. Часам у адзін міг падчас войнаў ад цэлых вёсак заставаліся толькі невялічкія грудочкі попелу.
    Колькі прайшло-пракацілася войнаў і іншых бед па нашай зямлі, і часам здавалася, што ўсе яны пачыналіся толькі для таго, каб папаліць нашы хаты. Нават некаторыя гарады за сваю гісторыю знішчаліся поўнасцю да 30 разоў!
    Падчас Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі было спалена і разбурана 9200 беларускіх вёсак. Уяўляеце, колькі гэта рупліва зрубленых, думалася на ўсё жыццё, хат!
    А тут новая бяда. Чарнобыль. Як усё роўна на нас скінулі 500 такіх бомбаў, як на Хірасіму. 70 працэнтаў выкідаў упалі на нашы землі. I нашы хаты зноў аказаліся нашымі заложнікамі.
    I мы іх, нашпігаваных небяспечнымі для чалавека радыенуклідамі, жывымі закопваем у зямлю. Для гэтай страшнай мэты нават створана спецыяльнае ўнітарнае прадпрыемства «Палессе». Так бы мовіць, пахавальнае прадпрыемства. Яно хавае нашы хаты. Робіць з іх могільнікі.
    I ўсё ж нашы хаты жывыя! Пакуль жывыя мы.
    Яны жывыя, бо ў іх мы жывём.
    Жывыя — у жывых!
    Хата, хатачка, свяцёлка, хаціначка, святліца, хатанятка. Шырокія вокны, сасновыя бёрны — яшчэ пахнуць смалою. Дыхтоўны ганак. Маці на ім — яшчэ маладая і прыгожая. На двары бацька запрагае каня... Сонца, неба, краскі і птушкі — яны спяваюць.
    I ты перад хатаю — маленькі, але ўжо крыху вышэй за траву. I цялятка, нагрэтым ад сонца лобікам,— лёгененька так бадзецца ў твой жывоцік — нібыта запрашае пагуляць з ім...
    Колькі пакаленняў беларусаў менавіта такою бачылі праз стагоддзі сваю хату!
    Бачылі толькі жывою...
    НАШЫ СВЯТЫНІ I СІМВАЛЫ
    Ніякая дзяржава не можа існаваць без сваіх святыняў. Бо святыні — надзейны і трывалы падмурак любой дзяржавы. Дзяржава без святыняў — хата без вокнаў.
    Святыні — гэта абавязковая кроў кожнага народа. Жыватворная кроў, без якой ён змарнее, змізарнее, знікне, загіне.
    Няма святыняў — няма народа. Альбо ён ёсць, але такі знявераны і загнаны, што не ведае, куды ісці і што рабіць.
    Вось чаму ва ўсе часы глумленне, здзек над святынямі лічыліся святатацтвам, найвялікшым грэхам.
    Са святыняў нельга пацяшацца — зганьбаваныя і аблаяныя, яны робяцца яшчэ больш прыцягальнымі і яднаюць ля сябе новых прыхільнікаў і абаронцаў.
    Святыні вечныя, бо яны для ўсіх пакаленняў, якія былі, ёсць і будуць.
    Святыні нельга знішчыць, бо яны ў душы — а як можна іх звесці, не звёўшы самую душу?
    Святыні нельга ўкрасці, бо, нават украўшы, ты ўсё роўна не будзеш іх мець. Калі нешта маеш, хочацца яго паказаць іншым. А як пакажаш украдзеную святыню?!
    Таму і знікла бясследна падчас апошняй вайны ці не самая дарагая для Беларусі святыня — Крыж Еўфрасінні Полацкай, зроблены славутым майстрам Лазарам Богшам яшчэ ў 1161 годзе.
    Лёс гэтай нашай пашаноўнай рэліквіі не назавеш літасцівым. Крыж знікаў колькі разоў, але ж часцей за ўсё вяртаўся на радзіму.
    Маскоўскі князь Васіль III, які дамагаўся, каб пасля смерці вялікага князя Аляксандра яго выбралі вялікім князем у Княстве Літоўскім, які патрабаваў далучэння да Маскоўскага княства Кіева, Віцебска ды Полацка, войска якога было разбіта Канстанцінам Астрожскім пад Оршаю, усё ж, парушыўшы закляцце, звёз Крыж Еўфрасінні Полацкай у Маскву. Аднак Іван Грозны, які, захапіўшы Полацк, у свой час учыніў там крывавую разню, нібы замольваючы гэты свой грэх, загадаў вярнуць нашу рэліквію на месца.
    Вайну 1812 года Крыж перажыў, замураваны ў сцяне Сафійскага сабора.
    А вось у Вялікую Айчынную знік бясследна.
    Гэта ўнікальны помнік старажытнабеларускага эмальернага мастацтва, створаны выдатным ювелірам па просьбе полацкай асветніцы. Ён зроблены з кіпарысавага дрэва, якое майстар абклаў 11 залатымі пласцінамі, аздобіў каштоўнымі камянямі, каляровымі эмалямі з выявамі святых. Для яго стварэння з Канстанцінопаля і Іерусаліма ў Полацк прыслалі кроплю крыві Хрыста і часціну Крыжа Гасподня.
    Полацкі Крыж — наш вечны агульнанародны скарб. Ен сімвал «святасці і старажытнай дзяржаўнасці Беларусі».
    Паводле запавету Крыж полацкай ігуменні ажыўляе душы народа, сцеражэ і абараняе краіну.
    Перад апошняю вайною Крыж Еўфрасінні Полацкай знаходзіўся ў краязнаўчым музеі ў Магілёве — яго якраз быццам бы і перавезлі туды, далей ад мяжы, каб уратаваць. Але ён бясследна знік. Хоць надпіс — закляцце, зроблены на ім, і абяцаў кожнаму, хто яго скрадзе, страшэннае пакаранне.
    Мы ж і сёння шукаем свой Крыж!
    Крыж — увасабленне вышэйшых сакральных каштоўнасцей. Ен — наш старажытны знак, наш абярэг і ў той жа час наша наканаванасць лёсу.
    Гэта сімвал Касмічнага Дрэва, уцелаішчванне самога Дрэва Жыцця.
    «Усе мы ходзім пад крыжам»,— кажам мы. I ўдакладняем: «Кожны нясе свой крыж». I ўрэшце, калі кепска нам, прызнаёмся: «Згубілі мы свой крыж, згубілі Бога».
    I да сёння мы настойліва і ўпарта іпукаем свой Крыж.
    Другая наша святыня — наша зямля. He — гэта ўсё ж найпершая і найдаражэйшая святыня для ўсяго беларускага народа! На яе можна прыйсці — як сябрам, так і ворагам. Можна палюбавацца ёю, ненагляднаю. Можна захапіць яе, патаптацца па ёй.
    Але ж яе, як той Крыж, не ўкрадзеш, не засунеш у кішэнь ці ў якое сховішча, у які сейф. Зямля заўсёды наша і з ёю нас ніхто не разлучыць. Ніхто не зробіць нас з ёю асобнымі: яна сабе, і мы таксама — сабе.