• Газеты, часопісы і г.д.
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Мы цяпер паступова прывучаем да нашых кліматычных умоў вінаград. Паўднёвая расліна, якая любіць сонца і цеплыню, пакутуе ад нашых замаразкаў ды маласонечных дзён, але ж паволі прыжываецца. Часцей за ўсё на нашым поўдні. Нярэдка як дэкаратыўная расліна. Але ж ёсць у нас і вінаграднікі, якія даюць нармальныя ягады.
    Ды і ананасы растуць на нашай зямлі.
    Гэтую трапічную расліну ў нас вырошчвалі раней у шмат якіх маёнтках — Дзярэчын, Кухцічы, Залессе. I ў Нясвіжы яна давала плады. А граф Эмерык Карлавіч Чапскі ў сваім маёнтку Прусінава на Міншчыне вырошчваў у цяпліцах ананасы на продаж. У чатырох ягоных цяпліцах штогод спела да 3 тысяч ананасаў. У 1887 годзе на сельскагаспадарчай выстаўцы ён нават атрымаў сярэбраны медаль — «за вялікую колькасць ананасаў».
    А дзе, як вы думаеце, у Еўропе расце самая прыгожая архідэя? Трапічная кветка, якая ў нас называецца венерыным чаравічкам? Ды ў нас на Брэстчыне! У Маларыцкім раёне, непадалёк ад вёскі Хаціслаў. Там іх, архідэй, выяўлена каля 500 раслін. Яшчэ яны сустракаюцца ў Кобрынскім і Драгічынскім раёне. А ўсяго на Брэстчыне знойдзена каля 60 месцаў, дзе расце звыш 20 тысяч архідэй.
    На той жа Брэстчыне здарылася дзіва: нечакана ў памяшканні брэсцкага спорткомплекса «Алімп» зацвіла таўсцянка — расліна, радзіма якой спякотныя тропікі Афрыкі. Гэтая кветка вельмі любіць волю і радзіму і нават у сваім краі не зацвітае ў няволі, у памяшканнях. А ў нас зацвіла! Ды калі зацвіла?! Зімою, у самыя калядныя маразы!
    А колькі заморскіх кветак зрабіліся ўжо нашымі. Яны ўпрыгожваюць падваконнікі вясковых хат і гарадскіх кватэр. У вазонах — жыхары амаль з усяго свету: з трапічных лясоў, з горных скал і пустынь, з прэрый і альпійскіх лугоў: алоэ,
    наш сталетнік, пеларгонія — з Афрыкі, фікус, лімоны, азаліі, камеліі — з Азіі, агавы, кактусы, традэсканцыі, магноліі — з Амерыкі, драцэна, дарнаптус — з Аўстраліі, плюшч, язмін пакаёвы, мірт, лаўр высакародны — з Міжземнамор’я.
    Толькі найперш для нас — свае кветкі. 3 якімі мы нараджаемся і паміраем. 3 якімі сябруем і якімі любуемся. 3 якімі смуткуем і радуемся. Разам слухаем музыку — кветкі вельмі любяць музыку. Але толькі класічную! Ад джазавай, ад барабанных рытмаў, ад рок-музыкі яны рашуча адхіляюцца ў супрацьлеглы бок. Мы гаворым з імі, як з людзьмі. I яны нас слухаюць, бо ўсё разумеюць. Так і хочацца часам папрасіць: «Пагавары са мной, пралеска». Бо кветкі, расліны — нашы родзічы. Хоць бы сабе па вадзе — і мы, і яны на 80—90 працэнтаў складаемся з вады. Кветкі адорваюць чалавека дабрынёй. I той, хто разумее іх, не можа быць злым. He разумею, як можна зазлавацца і накрычаць на кветку? Як можна яе аблаяць?
    Тую ж ружу, напрыклад. Тыя ж браткі. Іх жа мы яшчэ завем ласкава: брат з сястрою, трайцвет, махвіцы, травіца — брат-сястрыца. Як яны нявінна глядзяць на кожнага, хто ля іх спыніўся!
    А сінявокі васілёк? А ўвесь з белых крылляў рамонак? A ўвесь залаты спачатку, а потым пушысты, як клубочак, і лёгкі, з адных парашуцікаў, дзьмухавец.
    Абдуванчык самы першы сустракае сонца. Здаецца, нават сонечныя промні раскрываюць яго, ласкава выбаўляючы ягоныя пялёсткі з кулачка. Дзьмухавец самы першы сярод раслін высейвае сваё насенне ў зямлю — крылатае, яно апладняе ўсе лугі і ўзмежкі. Здаецца, такімі залацістымі іх не робіць ніводная краска.
    Таму дзіўна, што ў XXI стагоддзі супраць дзьмухаўца вядзецца жорсткая неаб’яўленая вайна — у гарадах ён псуе выгляд газонаў і лужкоў. Хоць адзін абдуванчык на газоне — гэта ўжо нонсэнс, брак работы садоўніка.
    А дзьмухавец жа яшчэ і барометр. Па ім мы пазнаем, ці будзе дождж, ці трэба, выходзячы з дома, браць парасон. Нават, калі ва ўсё неба раскашуецца сонца, няма ніводнага воблачка, сіноптыкі абяцаюць цудоўнае надвор’е, а дзьмухавец
    схаваў свае пялёсткі ў трубачку — толькі жоўтая дзюбачка тырчыць — бяры парасон, не сумнявайся: хутка будзе дождж.
    I наадварот: неба спахмурнела, а дзьмухаўцы не закрыліся — дажджу не будзе.
    Кветкаю-барометрам з’яўляецца і адоніс, які сваё імя атрымаў ад бога сонца Адона. Таму яму, як кажуць, і сам Бог дазволіў сачыць за сонцам, не разлучацца з ім, радавацца яму, сумаваць па ім у непагадзь.
    Разам з дзьмухаўцом і адонісам першыя сонечныя промні ловяць кветкі цыкорыя і ружы, шыпшыны і казяльцу. Мак раскрываецца ў пяць гадзін раніцы, бульба — у 6, гарлачык белы — у 7. Наготкі закрываюцца ў чатыры гадзіны дня, смалёўка ў восем вечара, а падбел — у 6 пасля поўдня. He трэба і гадзіннік!
    Дарэчы, па падбелу яшчэ мы вызначаем, калі зацвіце якая расліна. Зацвіў падбел — значыць, арэшнік зацвіце праз 5 дзён, дзьмухавец — праз 21, свірэпка — праз 26, вішня — праз 29, рэдзька — праз 44, васілёк — праз 50, доннік — праз 63 дні. I мы, пчаляры і садаводы, улічваем гэта ў сваёй працы.
    Наша флора — гэта перш за ўсё трава. А трава — гэта таксама кветкі. Трава цвіце — няма ніводнай травіны, якая б не цвіла. Таму мы свае кветкі часам называем краскамі.
    Заліўныя, поймавыя лугі не нахваляцца разнатраўем, з пахкімі, густымі травастоямі: канюшына, цімафееўка, лісахвост, гарошак мышыны, мята, нівяннік, смолкі, святаяннік, званкі, гарлачыкі, яснотка. Яснотка — гэта таксама наша кветка, хоць яна ўсяго толькі «белая глухая крапіва». I крапіва таксама — флора. Нашы далёкія прашчуры рабілі з яе моцныя вяроўкі.
    Вясною, калі раней асабліва не было чаго есці, нас ратавала крапіва. А на Купалле і на Духа мы вешалі і клалі крапіву ўсюды — і на вокны, і на дзверы, і на парогі. Каб абараніцца ад ведзьмакоў ды русалак. У дзень Марфы-малочніцы, каб не хварэць, трэба было пасцёбаць сябе крапівою.
    Нашы лугі — гэта наша трава. Трава — ежа для свойскай жывёлы. Як яна перазімуе — залежыць перш за ўсё ад травы, ад таго, колькі накосім сена.
    «У нас не дораць кветкі, іх — стагуюць» — так яшчэ ў XX стагоддзі напісаў наш мудры паэт Сымон Блатун.
    I праўда, трава — гэта ўсяго толькі, калі паглядзець практычна, сена. Пракосы. Копы. Стагі.
    А яшчэ ж наша флора — гэта ежа. Палі засеяныя жытам, пшаніцай, ячменем, грэчкай, гарохам, просам...
    Свае палі мы заўсёды шанавалі. Прыраўнівалі да святых. Маліліся ім. Абагаўлялі. Бо збожжа — наш хлеб.
    Кажуць, што жыта раней расло ў нас вельмі буйнае: на кожнай сцябліне — па сотні каласоў. Але ж аднойчы здарылася непапраўнае. Пякла баба аладкі, а дзіця малое не ў час у пасцельцы правінавацілася. Жанчына паленавалася шукаць якую анучку і падцёрла яму попку аладкаю. Як жа зазлаваў, як разгневаўся Бог! Як пачаў ён сашморгваць са сцяблін каласы! Маці Божая ўпрасіла яго пакінуць на націне хоць адзін колас на расплод. 3 таго часу, гаворыць паданне, з-за той цёткі-бязбожніцы жыта і расце толькі па адным коласе на сцябліне.
    Жыта — самая галоўная расліна сярод збожжа. Да яго сяўбы мы заўсёды ставіліся з найвялікшаю павагаю. Есць жыта — значыць, ёсць хлеб. Урадзіла жыта — чалавек жыве з хлебам цэлы год. У жыта ёсць свая святая — Хадоска-каласяніца. Яна лічыць, колькі засталося нам чакаць да новага хлеба, бо пасля яе жыта два тыдні зеляніцца, два тыдні каласіцца, два тыдні цвіце, два тыдні наліваецца, два тыдні спее. Словам, ад Хадоскі новага хлеба нам даводзіцца чакаць восем тыдняў. Два месяцы — і хлеб!
    Пшаніца ў нас расце крыху горш — мы ж не паўднёвая краіна. Таму мы і прывыклі болып да аржанога хлеба, а падчас сяўбы самі сябе папярэджваем: не сей пшаніцу да дубовага ліста — яна ж вельмі баіцца замаразкаў, а ў маі яшчэ два халады наперадзе.
    Авёс мы сеем як можна раней. I супакойваем сябе: «Авёс сей у гразь — будзеш князь».
    3 ячменем таксама не цырымонімся: ён цярплівы, непераборлівы. Любіць нашы дзярнова-падзолістыя суглінкі. Ячмень — скараспелая і ўраджайная культура. 100 сутак вегетацыі — і мы ўжо ядзім ячны хлеб. А яшчэ ж ячмень — гэта крупы і піва.
    Агарод, грады — зноў жа наша флора.
    Памідоры, агуркі, буракі, гарбузы, капуста, кабачкі — і гэта флора, ды яшчэ якая. Слінкі цякуць і вочы разбягаюцца, калі заходзіш на сапраўдны, клапатліва ўроблены, агарод.
    Боб сеялі як запяе удод. Яго запякалі ў вясельны каравай, і тая дзяўчына, якая знойдзе бабіну, магла чакаць вяселля.
    Морква — ад усіх нягод. Менавіта яна дапамагае прыводзіць нам свой стан у норму. Маці, якая корміць сваім малаком дзіця, павінна піць маркоўны сок — і для здароўя дзіцяці, і для свайго таксама.
    А наша мяліса абуджае і раскрывае самыя лепшыя якасці самых каштоўных чаёў — цэйлонскага, індыйскага, кітайскага: на чайную лыжку чаю — пяць частак мялісы.
    Кроп, які сёння для нас усяго толькі прыправа, раней шанаваўся як кветка: букеты з кропу дзяўчаты дарылі сваім выбраннікам, прызнаючыся такім чынам у каханні.
    Кмен, як кажуць, на ўсе рукі майстар. Ён паляпшае сон, супакойвае нервовую сістэму, залечвае раны, малодзіць твар чалавека.
    Гарох выкарыстоўвалі, як абярэг: ім засцерагаліся ад сурокаў.
    А якая ж флора — ягады: маліна, суніцы, дурніцы, касцяніцы, клубніцы-трускалкі!
    Чарніцы, якія, як кажуць у народзе, спеюць пад камарыныя песні. Шмат у лесе камароў — шмат і чарніц. Адно дрэнна: увесь час даводзіцца адганяць іх, махаючы рукамі. Кажуць, што калісьці даўно-даўно, шукаючы багацце Лесавіка, людзі вытапталі ўсе лясы, але нічога не знайшлі. Застаўся толькі адзін кусцік чарнічніку — якраз у ім і схаваўся Лесавік. Таму ў нас яшчэ і сёння чарніцы завуць лесавіковымі ягадамі.
    Нашы брусніцы — вечназялёная расліна: яна не скідае свайго зялёнага ўбрання і ўзімку. А жывуць бруснічнікі, між іншым, па 200 гадоў.
    А чорна-чырвоныя ягады ажыны! Яны ж не толькі смачныя, дык яшчэ і карысныя. I практычныя — пасадзі іх і не трэба агарожа: калючкі ажынніку будуць сапраўдным частаколам. Ажына — родная сястра маліны. Так і жывуць яны як дзве сястры ў беларускіх лясах.
    Сады — зноў жа наша флора. Садоўніцтва заўсёды было сялянска-інтэлігентнай прафесіяй. Беларус не толькі любіў і паважаў бярозку пад вакном і рабіну ля весніц, але вельмі шанаваў свой сад і рупіўся і яблыняй, і слівінай, і грушаю ў ім.
    Яблыкі — на розны час года: летняя Папяроўка, асенні Штрыфель, зімовая Антонаўка, познія Беларускі Сінап ды Ранет Залаты.
    Груша формаю сваёю нагадвае стан жанчыны. Таму, каб зацяжарыць, жанчыне раілі есці грушу, якая даўжэй за ўсё завіселася на галінцы.