• Газеты, часопісы і г.д.
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Мы ўсе ведаем, што дзяцей прыносяць буслы, што іх знаходзяць у капусце. А на Палессі прыдумалі яшчэ адзін спосаб знаходзіць, набываць сабе немаўлят. Пра толькі што народжанае дзіця палешукі казалі: «упаў з грушы», ці «баба з
    грушы яго зняла».
    Груша — сімвал вельмі моцных пачуццяў. Пад ёю ў сваім
    язычніцтве маліліся нашы прашчуры.
    Лясы — таксама наша флора. Разам з грыбамі, якія, хоць і з’яўляюцца чымсьці сярэднім паміж раслінамі і жывёламі, усё тая ж флора. Звыш тысячы назваў грыбоў расце ў лесе, сярод якіх — 200 ядомых. Пералічваць іх няма патрэбы: думаецца, кожны беларус ведае імёны гэтых грыбоў і ўмее з дзяцінства
    адрозніваць ядомыя ад неядомых.
    Па Беларусі налічваецца каля дзвюх соцен відаў водных раслін — трыснёг, чарот, рагоз, плюшчай, сітняк, асака, гарлачык белы, гарлачык жоўты. Шмат імхоў і водарасцяў.
    I самыя маленькія кветкавыя расліны — аднаклеткавыя
    бактэрыі, якіх каля 5 тысяч відаў. Вольфія, раска бескаранёвая. На сажалках і балотах расце малеча — раска малая. Яе памеры ўсяго 6 міліметраў. Маленькія круглыя лісточкі пакрываюць стаячую ваду. Уся гэтая расліна-пігмей складаецца з ад-
    наго лісточка і адзінага апушчанага ў ваду карэньчыка. Цвіце
    рэдка і можна агледзець усю сажалку, а кветкі так і не знайсці
    А размнажаецца вельмі хутка: ад лісточка аддзяляецца іншы
    лісточак і пускае свой карэньчык — вось табе і новая расліна!
    Раска — рухомая істота: яна плавае па вадзе. Часам поўнасцю пакрывае сажалку ці возера. Таму яе і называюць у
    народзе жабінаю дзяружкаю.
    Пустазелле — таксама флора. Яно вельмі жывучае. Нават маленькі корань асоту, які астаўся ў зямлі, неўзабаве дае новую моцную расліну. Макрыца, ці зораўка, парваная і пасечаная на кавалкі, на мокрай глебе ўкараняецца і размнажаецца: адна расліна дае да 25 тысяч зернетак насення. Лебяда ўзыдзе на самай неўрадлівай зямлі — і неўзабаве ў рост чалавека. Дзіўна, як усё роўна яны ведаюць, што іх будуць палоць, выполваць.
    Ёсць у нас і ядавітыя расліны. Арляк — папараць, да прыкладу. Калі няма чаго есці, яе ядуць часам коні. I атручваюцца. Яна небяспечная для жывёлы — як на корані, так і высушаная, у сене. Шкодная нават як подсцілка.
    Казялец едкі, кураслеп. Залаціста-жоўтыя кветкі. Казялец пякучы, ці прышчанец. Казялец ядавіты. Усе яны шкодныя. I імі атручваецца вясною на пашы жывёла, калі яшчэ цяжка адрозніць гэтую траву ад іншых раслін.
    Нават змеі таксама баяцца некаторых раслін. Скажам, нашай папараці.
    Ёсць драпежнікі-птушкі, драпежнікі-жывёлы. I ёсць драпежнікі-расліны, якія ловяць і ядуць насякомых.
    Расянка круглалістая — маленечкая чырванаватая травінка. Яна палюе на камароў. Яе лісты з валасінкамі выдзяляюць клейкую бліскучую кропельку вадкасці. Камары прымаюць яе за расу, садзяцца, каб напіцца, і прыклейваюцца. Лісточак скручваецца і не раскручваецца, пакуль не высмакча ўсяго камара.
    Ды што камара! Плывунец, драпежная расліна, якая жыве ў нашых завадзях без карэння, вольна гуляючы па вадаёмах, ловіць і спажывае нават рачных рачкоў, малькоў дробнай рыбы ды іншую, часам і буйнейшую жыўнасць. Палюе яна гэтак жа амаль, як і расянка, маючы лісткі-пасткі.
    Але ж гэта выключэнне. Бо ўся наша флора — мірная.
    Уся ж ці амаль уся флора — наша здароўе, нашы лекі, зялёная аптэка, самы шчыры і безадмоўны доктар.
    Святаяннік здымае болі ў страўніку, рамонак лечыць запаленні і стому, хвошч, сардэчнік, сабачая крапіва, валяр’ян — супакойваюць нас, васілёк — пасабляе ныркам, наготкі — памагаюць печані, крапіва — нармалізуе стан крыві, глог — рэгулюе ціск, рабіна — паляпшае апетыт.
    Прастудныя хваробы выганяем першацветам, залатуху ды фурункулы лечым ясноткай, лішаі — званочкамі, астму ды малакроўе — суніцамі, калінаю — ангіну, кісліцаю звычайнаю — атручэнні, валяр’ян — лекі ад бяссоння, а чарнаплодная рабіна выводзіць радыенукліды.
    Ну а шыпшына — гэта ўвогуле скарбонка вітамінаў — у ёй ёсць і карацін, і глюкоза, і фруктоза, і пекцінавыя рэчывы, і эфірныя маслы.
    I яшчэ адно, ці не самае асноўнае значэнне нашай флоры для нас: мы штодзень бачым яе, любуемся ёю, захапляемся, радуемся, што яна заўсёды з намі, вакол нас.
    Наша флора такая багатая, што нават здаецца, быццам яна невычэрпная, нязводная.
    Бачачы штодзень нашу непаўторную флору, жаданую на кожны дзень і настрой, мы здаравеем самі. Здаравеем душой і целам.
    НАША ФАЎНА
    Наша фаўна — найперш гэта нашы свойскія жывёлы: конь, карова, авечка, каза; куры, гусі, качкі; свінні, сабакі, кошкі.
    Некалі, за смугою стагоддзяў вольныя і незалежныя, яны, прыручаныя намі, зрабіліся такімі ўжо сваімі, такімі хатнімі, такімі роднымі.
    Спачатку яны апантана супраціўляліся няволі, прымусу, a потым даверыліся нам, палюбілі нас,— гэтак жа як мы палюбілі іх. Хатнія жывёлы і птушкі сталі нашымі сябрамі, пестунамі, таварышамі, памочнікамі, яны цяпер ужо нібыта нашы сямейнікі — не пакарміўшы іх, мы ніколі не можам сесці за стол.
    I толькі пчала так і засталася непрыручаная. Колькі ні спрабавалі мы яе прыручыць — не атрымалася. Пчала жыве побач з намі, памагае нам зберагчы сваё здароўе, але яна вольная і незалежная. Непрыручаная!
    Хіба можна сабе ўявіць беларуса без каня? Што вы! Конь для гаспадара заўсёды быў і сябрам, і братам. Разам яны, як
    зросшыся, працавалі і ў лесе, і ў полі. Конь быў нашым багаццем.
    Набываў чалавек каня — быў самы шчаслівы, страчваў яго — рабіўся самым няшчасным. Нездарма ў нашых вёсках найбольш ненавідзелі і люта білі менавіта канакрадаў.
    Беларус не толькі працаваў поплеч са сваім канём, але і вёў з ім нетаропкія размовы, расказваў яму пра ўсё, раіўся з ім. I конь уважліва слухаў. I памагаў свайму сябру — узнімаў сваім спакоем яму настрой, засцерагаў ад нячыстай сілы. Чалавек лячыўся яго спакоем.
    Конь быў нашым абярэгам! Багі яму былі апекунамі. Як той жа Ярыла, якога мы сабе ўяўлялі толькі на белым кані.
    Дарэчы, нашы беларускія загадкі пра каня і вершніка гавораць як пра адну істоту з двума галовамі — конскай і чалавечай.
    Мы разумелі: «Без каня не родзіць зямля» і таму: «На каня не пугу трэба купляць, а авёс».
    Сваю карову, спадкаемніцу еўрапейскага тура, мы прыручылі яшчэ за 4 тысячы гадоў да нашай эры. Усе ласкавыя словы, якія ведалі ва ўсіх стагоддзях нашы жанчыны, яны перагаварылі кароўкам. «Ідзі, мая кароўка, у зялёную дуброўку, каб пад сонейкам хадзіла, пад месячкам не блудзіла» — так выпраўлялі мы сваю малачаўніцу, сваю «матулю» ў поле. A сустракалі яе хлебам. На Уласаў дзень — ці Каровіна свята — пяклі жытнёвы хлеб ды аладкі для сваёй жывёлы, асвячалі гэтыя прысмакі і частавалі імі сваіх каровак. Ад каровы залежаў наш дабрабыт, а таму спрадвеку мы паважліва адносіліся да яе: «Селянін кароўкаю жыве»,— светла радаваліся мы; «Карова на двары — ежа на стале»,— тлумачылі сабе; «Кароўку біць — малака не піць»,— вучылі сваіх дзяцей.
    Дарэчы, наша кароўка заўсёды была нашай карміліцай і ўсе пакаленні беларускіх дзетак ва ўсе часы і стагоддзі вырасталі менавіта на каровіным малацэ. Мы не ведалі, але разумелі, што сырадой — наша здароўе, наш эліксір.
    Якія ласкавыя, пічырыя былі нашыя замовы да іх, каровак!
    «Рагуля-баравуля, так стаяла твая бабуля, так стаяла твая матуля і табе так стаяць наказвала».
    Бачыце, і матулі, і бабулі нашых каровак так стаялі. I прабабулі, і прапрабабулі. Таму пры даенні мы нібыта маліліся:
    «Матуля-рагуля, як ты стаіш, так і стой. 3 нагі на нагу не пераступай, хвастом не махай, галавой не круці, лёгка даіся і дадому заўсёды вярніся».
    Есць у нас і абярэг для свойскай жывёлы:
    «Вароты як адчыняюць, як тавар на пашу выганяюць, злому зверу рот замком замыкаюць, каб ён вушамі не цягнуў, і вачамі не глянуў, і рота не разяўляў, год да маёй худобы не прыступаў, дзень пад сонейкам, ноч пад месячкам, пад яснымі зорамі, пад Гасподнімі словамі. Амін».
    Мы трохі злаваліся на свойскую авечку: воўк дражніцца з ёю — то пакажацца з-за куста, то схаваецца,— а яна, дурніца цікаўная, ідзе да яго, каб разабрацца, што ж там такое матляецца.
    Мы вельмі любім сваіх курэй і лічым, што яны самыя прыгожыя, вытанчаныя, элегантныя, хоць часцей за ўсё не ведаем, што наша ручная курыца і напраўду самая блізкая сваячка найпрыгажэйшай птушцы свету — паўліну з яго вялізным шыкоўным хвастом, які, на наша здзіўленне, не замінае лятаць.
    Наш певень, курыны гаспадар, заўсёды будзіў сваёй песняй сонца, праганяў цемру, клікаў світанак.
    А наш гусак вытрымлівае 110 градусаў марозу. Палярны мядзведзь і то меней — усяго 90 градусаў.
    А нашы кошкі! Якія ж яны пушыстыя, ласкавыя, добрыя, зграбныя гэтыя прадстаўніцы вельмі драпежнага роду звяроў, сярод якіх — рысь і нават тыгр, даўжыня цела якога дасягае трох метраў. Мы паважаем у кошак іх глыбокі ўнутраны спакой і дазваляем гэтым драпежнікам жыць побач з намі ў хаце. Шануем за грацыёзнасць: паглядзіце толькі як яны мыюцца!
    Але нашым самым верным сябрам спрадвеку з’яўляецца сабака. Родны брат ваўка. Па легендах, ён нават большы нам сябра, чым жонка.
    Кінолагі, праўда, не нашы, вывелі для забавы пароду сабак, якую назвалі «пецярбургскай архідэяй». Сабачка важыць усяго крыху больш як два кілаграмы. Мініяцюрны! Самі селекцыянеры лічаць яго «сабачкам для вашай кішэні».
    Наколькі мы любім і цэнім сабаку, настолькі ненавідзім ваўка. А воўк люта ненавідзіць нашага сябра — сабаку. Здаецца, і нас таксама з-за яго.
    Воўк — наш найпершы вораг. Бо ён адбірае ў нас прыручаную за стагоддзі свойскую жывёлу. Нападае на лугах, пашах, узлесках і нават выцягвае яе ўзімку з хлявоў.
    У ваўка няма ініпага ворага, акрамя чалавека. Самы галоўны яго вораг — паляўнічы. Мы абвясцілі драпежніка па-за законам, бо палюем з ім на адных і тых жа жывёл.
    Воўк, як і чалавек, на нашай зямлі абарыген. Мы разам з ім абжывалі зямлю і палявалі адно на аднаго. Ваўчыныя косці знойдзены пры даследаванні старажытных стаянак на нашай зямлі. 3 тых прамінулых часоў воўк і з’яўляецца аб’ектам нашага палявання.
    Bovk — драпежнік і ахвяра адначасова: сам ён, хітры, разумны і каварны, палюе бязлітасна, аднак і на яго палююць не менш жорстка: аблавы, воўчыя ямы, лоўчыя пасткі, забіваюць ваўкоў нават з верталётаў... За яго знішчэнне нам плоцяць грошы. Як ён, абараняючыся, накідваецца на верталёт і апантана кусае, спрабуе разарваць яго гумавыя колы!