У сэрцы слова адзавіся
зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2
12+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 407с.
Мінск 2018
У большасці краін Еўропы воўк быў знішчаны поўнасцю.
У Беларусі. нягледзячы на жорсткае паляванне, ён выжыў: у нашых лясах ваўчыцы прыносяць па 10—12 ваўчанят, а таму і цяпер сустракаюцца ваўчыныя зграі да 36 асобін.
На пачатку трэцяга тысячагоддзя ў нашых лясах жыло каля 2 тысяч ваўкоў.
Кажуць, што вяртаюцца ваўкі і ў Еўропу. Да прыкладу, у тую ж Францыю. 3 Італіі, якая захавала паггуляцыю, бо Ромул і Рэм, якія па легендах заснавалі Рым, былі ўскормлены ваўчыцаю.
Палявалі мы і на мамантаў. Цяпер існуе такая думка, што нё толькі абледзяненне, але і мы самі вінаваты ў іх знікненні — маўляў, мамантаў паелі нашы продкі. Там, дзе мы 20 тысяч гадоў таму палявалі, зямля нібыта забрукавана касцямі мамантаў.
Найбольш рэшткаў выкапнёвых жывёл захавалася на Смаргонскім могільніку мамантаў — унікальным для Беларусі месцазнаходжанні касцей, дзе знойдзены нават шматлікія
астанкі мамантаў і некаторых дробных арганізмаў што захаваліся ў лінзах бурштыну.
Побач з мамантам жыў тады на зямлі валасаты насарог, першабытныя бізон і тур, вялікарогі алень, выкапнёвы конь, паўночны алень, пячорныя мядзведзь і леў. Нашымі былі паўднёвыя суслікі ды пішчухі, паўночныя лемінгі ды пясцы, а таксама бабры, расамахі, лісы, хахулі, з якімі мы побач жывём і сёння.
Наш зубр — адтуль. 3 дагістарычнага мінулага. Ён прамы нашчадак бізона. Ледзь не загубілі мы і яго — на зуброў палявалі як на ваўкоў. Колькі зуброў пастраляў і колькі вялізных бочак зубровага мяса насаліў Ягайла, рыхтуючы да Грунвальдскай бітвы статысячнае войска!
За два дні вясёлай забавы ў 1860 годзе цар Аляксандр II са сваёй світай забіў у Белавежскай пушчы трыццаць зуброў.
А кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст III у гонар свайго палявання нават загадаў узвесці абеліск у Белавежы, на якім высеклі пазалочанымі літарамі: «27 верасня 1752 года тут палявалі на зуброў Іх Вялікасці Аўгуст III і Курфюрст Саксонскі з Найсвятлейшай жонкаю Каралевай і іх Высокасцямі Прынцамі Ксаверыем і Карлам, прычым былі забітыя: 42 зубры, а іменна: 11 буйных, з якіх большы важыў 14 цэнтнераў і 50 фунтаў, 7 меншых, 18 маладых зуброў і шэсць цялят. Далей — 13 ласёў, а іменна: 6 быкоў, з якіх найбольшы важыў 9 цэнтнераў і 75 фунтаў, 5 кароў і 2 цяляці; апрача таго 2 казлы. Усяго 57 штук».
Апошняя зубрыца была знішчана ў лютым 1919 года.
Нават для гісторыі захавалася імя забойцы — Варфаламей Шпаковіч, наш, тутэйшы Герастрат. Ніякіх прэтэнзій да зуброў у яго не было. Яму патрэбна было ўсяго толькі зубрынае мяса.
Мы аднавілі зуброў! Цяпер іх у нас каля 560. Яны жывуць не толькі ў вальерах, але і на волі. Нашы зубры плодзяцца цяпер і ў іншых краінах. Як сцвярджаюць заолагі, з Беларусі ў савецкі час было вывезена каля 130 зуброў, якіх рассялілі ў Расіі, Прыбалтыцы, а ўся ўкраінская папуляцыя зуброў мае выключна беларускія карані.
Сусветная папуляцыя зуброў ужо налічвае больш за 2 тысячы асобін.
У Расію мы вывезлі для рассялення 600 дзікоў, у падмаскоўныя лясы — 100 беларускіх аленяў. Каля тысячы адборных баброў з беларускіх рэк і азёр было вылаўлена і вывезена ва ўсе колішнія саюзныя рэспублікі Савецкага Саюза — для размнажэння. Бярэзінскія бабры прыжыліся ў Омскай, Томскай, Кіраўскай і іншых абласцях Расіі.
Але мы не толькі вывозілі сваіх жывёл, а і завозілі да сябе чужых. I часам былі засмучаны і занепакоены іх агрэсіўнасцю.
Амерыканская норка, завезеная на Беларусь, нанесла непапраўны ўрон спрадвечным жыхарам нашых лясоў: амаль знішчыла абарыгенную асобіну — нашай норкі засталося толькі некалькі дзясяткаў у Віцебскай вобласці.
Янотападобны сабака нанёс вялікую шкоду нашай фаўне — ён палюе не толькі на вадаплаўных птушак, але не супраць з’есці і аленяня ці казуляня.
Драпежны, агрэсіўны, паласаты амерыканскі рак, што невядома як трапіў у вадаёмы Гродзеншчыны і цяпер інтэнсіўна размнажаецца, знішчае нашага звыклага спрадвечнага рака.
Таму ў нас апошнім часам ні імпарт, ні экспарт жывёл не практыкуецца.
Лось — самая буйная пасля зубра жывёла на нашай зямлі. Важыць ён да паўтоны, а даўжыня дасягае трох метраў. Ен — вегетарыянец. Корміцца лось імхамі, лішайнікамі, грыбамі, у яго рацыён уваходзяць вярба, асіна, рабіна, сасна, чарніцы, брусніцы, верас, крапіва, асака, скрыпень. Цяпер у Беларусі, здаецца, няма раёнаў, дзе б не сустракаўся лось.
Буры мядзведзь — самы буйны на Беларусі драпежнік. I — таксама вегетарыянец. 3 наступленнем халадоў кладзецца на зіму ў спячку. Назапашвае перад гэтым да 50 кілаграмаў тлушчу і тады спіць у бярлозе чатыры-пяць месяцаў. A каб нагуляць гэтыя 50 кілаграмаў тлушчу, мядзведзь павінен з’есці летам і ўвосень паўтоны арэхаў і жалудоў ці каля тоны ягад.
Мядзведзь — наша татэмная жывёліна. I яшчэ ён — наш даўнявечны артыст: у Смаргоні ў мядзведзяў нават была свая
мядзведжая акадэмія, у якой іх вучылі танцаваць, а потым скамарохі паказвалі ўсяму свету іхнія танцы.
Мядзведзяў калісьці ў нашых лясах было шмат. Цяпер — усяго каля 110 асобін, палавіна з якіх знаходзіцца ў Бярэзінскім біясферным запаведніку.
He хочацца верыць, што такая распаўсюджаная ў свеце калісьці жывёліна, у гонар якой названа нават сталіца Германіі (Берлін — «мядзведжае логава»), у Беларусі занесена ў Чырвоную кнігу. Але ж гэта так.
Меню нашага высакароднага аленя налічвае болып за 200 відаў травяністых раслін, хмызнякоў і маладых дрэўцаў. Такая буйная і моцная жывёліна зноў жа аддае перавагу расліннай ежы.
Вожык любіць суніцы, есць арэхі і жалуды. Але ж у яго асноўны корм — насякомыя: земляныя чэрві, смаўжы і зноў жа мышы. Вожык з’ядае іх за суткі столькі, колькі важыць сам.
Толькі ж усё, што ядуць і глытаюць жывёлы,— таксама нашы флора і фаўна. Значыць, нярэдка наша фаўна есць сама сябе. I нічога з гэтым не зробіш, бо ўсе мы пад Богам ходзім. I тыя, што поўзаюць, і тыя, што лятаюць, і тыя, што ходзяць па зямлі.
Сярод вос таксама ёсць паляўнічыя. Аса-пампіла выкормлівае сваіх лічынак павукамі. Павука яна не забівае, а трапнымі ўколамі джала паралізуе яго нервовыя цэнтры. Ён жывы, а рухацца не можа. Аса адкладае на яго яйка, і яе лічынкі харчуюцца жывою ежаю. А каб ежа не псавалася, лічынка аб’ядае павука таксама ўмела: спачатку другарадныя часткі цела, а потым — жыццёва важныя органы.
Бусел — ці не самая мірная наша птушка. Але калі бацяна нехта пакрыўдзіць, разбурыць, скажам, яго гняздо, ён можа і адпомсціць крыўдзіцелю: ці то прынясе галавешку і ўторкне пад страху, ці то гадзюку ў калодзеж укіне.
Спачатку, калі даведаешся, што зайчыха, толькі што нарадзіўшы ў сакавіку зайчанятак, адно паспеўшы накарміць іх, тут жа ўцякае, пакідаючы дзяцей на волю лёсу, злуешся на такую маці. А потым, разабраўшыся, што яна менавіта так ратуе зайчанят, даруеш ёй усё. Калі яна будзе з малымі — іх
знойдзе любы драпежнік, а калі зайчаняты, якія пакуль не маюць ніякага паху, застаюцца адны, затаіўшыся між купін, каля іх, не заўважыўшы, прабяжыць нават лісіца. А зайчыха знойдзе магчымасць і дні праз два прыбяжыць і пакорміць сваіх дзяцей — дзе-небудзь у нейтральным месцы.
Наша фаўна — гэта яшчэ і змеі. Мы іх і баяліся, і ў той жа час ушаноўвалі.
«I сказаў Пан Бог змею: за тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты перад усёй жывёлай і перад усімі звярамі палявымі; ты будзеш хадзіць на чэраве тваім і будзеш есці прах ва ўсе дні жыцця твайго».
На жываце змеі ходзяць і сёння. Можа, таму і баімся мы іх цяпер. А раней, падчас нашага язычніцтва, у нас існаваў культ змей. Мы атаясамлівалі змея з урадлівасцю зямлі і жаночай плоднасцю. Тады нашы продкі трымалі дома вужоў, кармілі іх і прасілі праз іх прыхільнасці багоў.
3 ядавітых змей на Беларусі жыве толькі адна — гадзюка звычайная. Яе мы пазнаем па «пячатцы Каіна» — зігзагападобнай паласе на спіне. Да ядавітых змей часам памылкова адносяць і мядзянку — рэдкага ў нас паўзуна з сямейства вужовых, што жыве ў лясах ды хмызняках,— аднак стварэнне гэтае зусім бясшкоднае для чалавека. А што датычыцца верацяніцы, якую таксама лічаць за змяю,— дык гэта і ўвогуле ўсяго толькі бязногая яшчарка.
Наш цвыркун прыйшоў да нас з Кітая. Пехатою. Там ён быў адамашнены і яго трымалі ў хатах з-за музычных здольнасцей — кітайцам падабалася слухаць яго песню. Нас жа ягоная начная песня злуе — не дае спаць! Мы яго ганяем, але церпім — што за хата без цвыркуна!
Жаба на нашым падвор’і ці ля крыніцы — таксама добра: жабы ў экалагічна небяспечных месцах не жывуць, а таму ўбачыць яе на сваім агародзе вельмі прыемна.
А хіба можа быць наша жыццё без птушак?!
Шмат якія з іх зрабіліся ўжо такімі свойскімі для нас.
На бярозе перад сваёй шпакоўняю сядзіць вясною і свішча шпак. Здаецца, нібыта і не звяртае на нас увагі, а часам і перадражніць нас, і нават наша мацюканне падробіць у сваёй песні.
A to раптам з бярозы пачуецца крык пеўня, ці там мяўкне кошка, ці рыпнуць дзверы, ці заіржэ жарабя. Мы тады ўсміхаемся: калі, да прыкладу, кошка яшчэ можа сама ўзлезці на тую бярозу, то хто туды усцягнуў дзверы?!
I тады толькі ківаем перасмешніку пальцам.
А ён сядзіць сабе спакойна, абыякава і не звяртае на нас аніякай увагі...
Стракоча непадалёку сарока. Блізка не падлятае, але крадзе ў нас усё, што спадабаецца: і бліскучую брошку, і кавалачак мыла, і гадзіннік, і нават невялікае люстэрка.
У буслянках каля нашых хат клякочуць, ці як раней казалі, сукаюць цэўкі, буслы. На Палессі ў некаторых вёсках было да 150 бусліных гнёздаў! Амаль на кожнай хаце — гняздо.
А нашы верабейкі! Нездарма ж мы іх называем хатнімі: то нечакана, яшчэ малюсенькія, выляцяць з падстрэшша, то цэлым клубком раптам зваляцца перад табою з дрэва, то вясёлай чародкаю пырснуць з-пад самых ног.
Верабейка не лятае ў вырай. Ён заўсёды з намі — разам мы перажываем і маразы, і спёкі, і засушы, і ліўні, і навальніцы.
Ен заўсёды побач. Робім мы нешта на сваім панадворку, і ён, неўтаймоўны, каля нас круціцца — быццам памагае нам.
Есць у нас яшчэ і вадзяны верабей — аляпка. Гэтыя птушкі ныраюць, плаваюць і нават бегаюць пад вадою, памагаючы там сабе крыламі.
Заўсёды навідавоку і ластаўкі. Яны вельмі любяць ляпіць свае гнёзды на нашых хатах. На адной з хат у пасёлку Паўднёвы каля Гародні пасялілася аж 77 ластаўчыных сем’яў. На другой хаце, якая знаходзіцца ў вёсцы Домжарыцы, што ў Бярэзінскім запаведніку, эколагі налічылі 36 гнёздаў. А на розных іншых памяшканнях ластавак селіцца яшчэ болей: на жывёлагадоўчай ферме ў вёсцы Агароднікі пад Гародняй ластаўкі пабудавалі сабе аж 124 гнязды, на помпавай станцыі Днепра-Бугскага канала — 117 гнёздаў, на будынку Кобрынскай ткацкай фабрыкі — 109 гнёздаў.