• Газеты, часопісы і г.д.
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Нашым новым святам, пра якое марылі продкі, з'яўляецца Дзень Незалежнасці.
    Адзначаюцца ў нас, праўда, не як двунадзясятыя, святы розных прафесіяў.
    Першага верасня мы святкуем Дзень ведаў.
    Для ўсіх нас самым ласкавым і пашаноўным святам з’яўляецца Дзень маці.
    Есцьу нас і, як кажуць, элітарныя, інтэлектуальныя святы: Дзень тэатра, Дзень музыкі, Свята песні, Дзень матчынай мовы, Дзень беларускага пісьменства — дарэчы, апошняе свята прайшло ўжо ў шмат якіх нашых гарадах: Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Заслаўі, Міры, Камянцы.
    А святы паэзіі, якія ладзіліся пры савецкім часе, збіралі шматлікіх прыхілыіікаў красамоўства — у святах паэзіі, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння нашых славутых Янкі Купалы і Якуба Коласа прымалі ўдзел сотні тысяч іх захопленых чытачоў.
    Беларусы-каталікі святкуюць свае, адметныя ад праваслаўных святы: Аб’яўленне ІІанскае — Тры каралі, ГІапелец, Пальмавая нядзеля, Дзень Святых Арханёлаў, Свята Маці Божай Будслаўскай, Дзень Усіх Святых, Першая нядзеля Адвэнту, Свята Святой Сям’і.
    У мусульман, якія жывуць на Беларусі, шануюцца Курбан-Байрам — свята ахвярапрынашэння, Меўлюд — дзень нараджэння прарока Мухамеда, Берат-ноч — ноч ачышчэння ад грахоў, пачатак Свяшчэннага месяца Рамазана, Кадыр-ноч, ноч, у якую Усявышні праз архангела Джыбраіла пачаў пасылаць прароку Мухамеду Каран.
    Яўрэйскі каляндар прапануе беларускім яўрэям свае іўдзейскія святы: Пурым — свята ў гонар уратавання яўрэяў ад знішчэння ў часы панавання Персіі, Песах — свята зыходу з егіпецкага рабства, Рош-а-Шана — новы год, Ханука — свята Цуду пры асвячэнні Іерусалімскага храма, Шабат — асноўнае яўрэйскае свята.
    А ва ўсіх нас вельмі шмат агульных радасных і светлых святаў — першага ліста, прылёту з выраю першай птушкі, першага промня, добрай раніцы, сонечнага дня, ласкавай ночы.
    А колькі яшчэ нечаканых святаў ёсць у кожнага з нас, тых святаў, якія для іншых здаюцца звычайнымі, будзённымі, нічым непрыкметнымі днямі.
    НАШЫ ГАРАДЫ I МЯСТЭЧКІ
    Горад — найперш, гэта ўсяго толькі абгароджанае паселішча. Горадня, Гародня, Горадзен. Дарэчы якраз гэтак называлася ў старажытнасці наша Гродна на Нёмане — Гародня. Замкавая гара, на якой месцілася славянскае паселішча X— XI стагоддзяў, была абкружана ровам з вадою, умацавана драўляным востраколлем, якое потым было заменена зрубнымі гароднямі.
    Гародня, калі ўлічыць, што першыя гарады на Беларусі ўзніклі толькі ў IX стагоддзі,— вельмі старажытны горад. У Іпацьеўскім, Лаўрэнцьеўскім і Радзівілаўскім летапісах ён успамінаецца пад 1127 годам. У ім захавалася аж пяць цэркваў XII стагоддзя.
    Аднак самым старажытным на нашай зямлі горадам з’яўляецца Полацк. Ен — бацька гарадоў беларускіх. У «Аповесці мінулых гадоў» горад на Дзвіне пры ўпадзенні ў яе ракі Палаты ўпамінаецца пад 862 годам. А скандынаўскія сагі гавораць пра тагачасны Полацк як пра адзін з найстаражытнейшых гарадоў усходніх славян. Знаходзячыся на бойкіх, ажьгўленых водных шляхах, горад ужо тады вёў шырокі гандаль з Візантыяй, з арабскім халіфатам, са Скандынавіяй, з востравам Готланд.
    Ужо толькі адно ўпамінанне імён такіх слаўных палачан — Усяслава Чарадзея, Святой Еўфрасінні, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага — гаворыць пра веліч Полацка і Полацкага княства, якія аб’ядналі вакол сябе крывіцкія землі ў першую беларускую дзяржаву. Скарына ў сваіх творах родны Полацк згадваў аж 50 разоў.
    Полацкія дружыны нават хадзілі ў ваенныя паходы на Царгорад, і ён, Канстанцінопаль, плаціў палачанам даніну.
    Рагвалод — першы летапісны, гістарычна вядомы полацкі князь, пра якога згадваюць пісьмовыя крыніцы. Летапісы
    расказваюць, што ён «засеяў» Полацк людзьмі, якія ўмелі варыць жалеза, абцёсваць камяні, каваць мячы, кляпаць ралы, косы, сярпы, ляпіць гаршкі, ладзіць збрую, шыць вопратку, рабіць стругі і ладдзі, масціць дарогі і вуліцы. 3 яго імем звязана самая, бадай, вядомая і шчымлівая падзея ў нашай гісторыі, якую людзі назвалі крывавым вяселлем.
    У Рагвалода была прыгожая і разумная дачка Рагнеда. Да яе сваталіся браты Святаслававічы — Яраполк, які сядзеў на стале ў Кіеве, і Уладзімір Краснае Сонейка, які княжыў у Ноўгарадзе.
    Вось як расказвае пра сватаўство Уладзіміра «Аповесць мінулых гадоў»:
    «I паслаў (Уладзімір) да Рагвалода сказаць: «Хачу дачку тваю ўзяць за жонку». Той жа спытаўся ў дачкі сваёй: «Ці хочаш за Уладзіміра?» Яна ж адказала: «Не хачу разуць сына рабыні, але Яраполка хачу...» I прыйшлі отракі Уладзіміра і расказалі яму пра адмову Рагнеды — дачкі полацкага князя Рагвалода. Уладзімір жа сабраў шмат воінаў — варагаў, славен, чудзі і крывічоў — і пайшоў на Рагвалода. А ў гэты час збіраліся ўжо весці Рагнеду за Яраполка. I напаў Уладзімір на Полацк і забіў Рагвалода і двух яго сыноў, а дачку яго ўзяў у жонкі».
    I пасяліў Рагнеду на Лыбедзі, у Кіеўскай зямлі, і нарадзіла яна Уладзіміру чатырох сыноў — Ізяслава, Мсціслава, Яраслава і Усевалада, а таксама дзвюх дачок.
    Аднак Рагнеда думала пра сваю зямлю і хацела адпомсціць за бацьку і братоў. Аднойчы ўночы яна ўзяла ў рукі меч, але Уладзімір прачнуўся. Ад смерці самую Рагнеду ўратаваў сын Ізяслаў, якому на той час было сем гадоў.
    Уладзімір Краснае Сонейка саслаў Рагнеду з Ізяславам у Ізяслаў — у мясціны дзікія і далёкія ад дарог, у горад, які заклаў там для сына і былой жонкі.
    Ізяслаў — сённяшняе Заслаўе. Пабудаваны ў X стагоддзі, ён таксама — разам з Туравам і Віцебскам — адносіцца да нашых самых старажытных гарадоў.
    Сын Рагнеды Ізяслаў Уладзіміравіч быў полацкім князем з 988 года. 3 1003 года полацкі пасад заняў Брачыслаў Ізяслававіч. Ен быў апошнім прадстаўніком полацкай княжац-
    кай дынастыі Рагвалодавічаў на яго ўскладалі вялікія надзеі палачане. I ён апраўдаў іхнія спадзяванні: пры Брачыславе, нягледзячы на тое, што ў Кіеве яшчэ княжыў забойца Рагвалода — Уладзімір Краснае Сонейка, была адноўлена пезалежнасць Полацкага княства ад Кіева і адбылося ўмацаванне старажытнабеларускай дзяржаўнасці. А пасля таго, як у 1021 годзе Брачыслаў прыступам узяў Ноўгарад, гэтая перамога паставіла Полацк упоравень з Кіевам.
    Кіеў прызнаў незалежнасць Полацка, болей з палачанамі, з рагвалодавічамі не ваяваў. Рагвалодавічы валадарылі ў Полацкай зямлі цэлае стагоддзе. Усяслаў Чарадзей, сын князя Брачыслава, вылучаўся мудрым розумам, «людзям суд судзіў», князям гарады парадкаваў, і пры ім Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці. Пры ім у Полацку на крутым беразе Дзвіны быў пабудаваны трэці пасля Кіева і Ноўгарада велічны Сафійскі сабор.
    Усяслаў Чарадзей вельмі любіў свой горад і сваю зямлю, таму нават калі кіеўляне вызвалілі яго з поруба і вечам абралі сваім князем, ён пакінуў кіеўскі пасад і вярнуўся ў Полацк.
    Рагвалодавічы вярнулі сабе Віцебск і Усвяты, якія лічыліся ключамі ад гандлёвага шляху з вараг у грэкі. Перадаў іх Брачыславу Яраслаў Мудры.
    Паводле «Віцебскага летапісу», складзенага жыхаром Віцебска Сцяпанам Аверкам у XVIII стагоддзі, Віцебск заснавала ў сярэдзіне X стагоддзя вялікая кіеўская княгіня Вольга, жонка князя Ігара: вяртаючыся з паходу на яцвягаў ды драўлян, яна «пераправілася цераз раку Дзвіну, заначавала з войскам і, аблюбаваўшы гару, заклала драўляны замак, назвала ад ракі Віцьбы — Віцебскам, пабудавала ў верхнім замку мураваную царкву Святога Міхаіла, а ў ніжнім — Звеставання». Пражыла княгіня ў Віцебску два гады, а затым вярнулася ў Кіеў. А ездзіла яна да драўлян з помстаю. Яе муж, кіеўскі князь Ігар, сын Рурыка, калі з невялікаю дружынаю прыехаў у зямлю драўлян, каб сабраць дадатковую даніну, тыя абышліся з ім вельмі жорстка: прывязалі за ногі да дзвюх сагнутых бярозак і адпусцілі дрэвы... Помста Вольгі была не менш жорсткай: усе драўлянскія гарады былі папалены, мясцовая знаць пасечана.
    Віцябчане потым разам з палачанамі і наўгародцамі верагодна ўдзельнічалі і ў Неўскай бітве 1240 года і ў Лядавым пабоішчы 1242 года. Сын Аляксандра Неўскага і дачкі вялікага князя Брачыслава гадаваўся ў Віцебску і пасля славутага пабоішча князь наведаў яго. Віцебск на чале з Альгердам дапамагаў Пскову змагацца з крыжакамі. У 1370-я гады Віцебскам валодаў Ягайла.
    Хто толькі не захопліваў Віцебск! Адзін мяцежны вялікі князь ВКЛ Свідрыгайла аж тройчы займаў Віцебск — у 1393, 1396 і 1435 гадах. Тады якраз адбывалася міжусобная барацьба паміж сынамі і родзічамі Альгерда за валоданне гэтым важным горадам на гандлёвых шляхах, і таму Віцебск зрабіўся цэнтрам іхняй барацьбы. Яго двойчы штурмаваў Вітаўт, бралі прыступам Скіргайла і смаленскі князь Юрый Святаслававіч, асаджаў вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіч.
    У XVI стагоддзі Віцебск апынуўся ў паласе частых ваенных паходаў расійскіх ваяводаў на Беларусь. Пасля аднаго з такіх нападаў 1563 года ў Віцебску пачаўся мор, які зусім абязлюдзіў горад. Шасцітысячнае войска Шарамецева спаліла амаль увесь Віцебск у 1568 годзе. У час Паўночнай вайны па загадзе Пятра I карны атрад калмыкаў спаліў замкі, горад, ратушу, крамы, усе пасады, 12 цэркваў, 4 касцёлы.
    У Віцебску ў 1623 годзе адбылося паўстанне супраць полацкага ўніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча, які быў жорстка забіты, а яго цела бунтаўшчыкі кінулі ў Дзвіну.
    Віцебск — родны горад мастака Марка Шагала. Ен вельмі любіў горад, шмат маляваў яго: «Над Віцебскам», «Віцебск, сіні дом», «Закаханыя над Віцебскам», «Стары Віцебск», «Голая над Віцебскам»...
    Усюды ён трызніў Віцебскам. Нават жывучы ў Парыжы, Шагал сумаваў па віцебскіх вуліцах.
    Кажуць, што сцены аднаго з пакояў свайго шыкоўнага беласнежнага парыжскага дома мастак размаляваў вуліцамі Віцебска — з дашчанымі тратуарамі, скасабочаным штыкетнікам, звычайнымі хатамі і дамамі за імі. I прыходзіў сюды як не штовечар, і гуляў па гэтых намаляваных віцебскіх вуліцах — у цудоўным Парыжы яму не ставала якраз роднага Віцебска.
    Падчас Другой сусветнай вайны, 15 лютага 1944 года Шагал, выгнаны фашыстамі з Парыжа, піша з Ныо-Ерка шчымлівае пасланне Віцебску:
    «Даўно ўжо, любы мой горад, цябе я не бачыў, не чуў, не мовіў з табою, з народам тваім, даўно не ўпіраўся ў твае агароджы.
    Як падарожнік самотны, я толькі нёс праз гадьг ўсё твой вобраз на палотнах маіх, і гэтак гаварыў з табою, і, як у люстэрку, бачыў цябе.