• Газеты, часопісы і г.д.
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Усе птушкі любяць цішыню. I не любяць, калі людзі no634 з іхнімі гнёздамі крычаць і сварацца між сабою. Там, дзе
    грыміць шаша ці грукоча чыгунка, не жадаюць сяліцца ні сінічкі, ні блакітніцы, ні вераб’і.
    3 якой радасцю і замілаваннем сустракаем мы вясною сваіх птушак, якія вяртаюцца з выраю, і з якім сумам праводзім іх увосень у далёкія краіны!
    Колькі ж турбот у іх, нашых крылатых сяброў: не спазніцца прыляцець, вярнуцца дадому, збудаваць гняздо, адкласці яйкі, выседзіць з іх птушанят, накарміць іх, выгадаваць і выправіць у вырай. I ўвесь час спяшацца, ляцець: то туды, у вырай, то адтуль — з выраю.
    Нашы птушкі зімуюць найболып у Еўропе: шпакі — у Германіі, Бельгіі, Галандыі, дразды — у Францыі, Італіі. А вось жураўлі, буслы, салаўі, канюкі, сітаўкі, івалгі, чаплі, кулікі ляцяць аж у Афрыку.
    У Заходняй Еўропе зімуюць шматлікія нашы птушкі. Да прыкладу, нашы качкі, чубаты нырок і нырок-сівак, падымаюцца на крыло пад Мінскам, у саўгасе «Волма», і ў поўным складзе ляцяць на аблюбаванае возера ў Швейцарыі, дзе яны штогод зімуюць.
    Нашы птушкі ў асноўным ляцяць з хуткасцю 40—80 кіламетраў у гадзіну. Дробныя птушачкі робяць па 30 кіламетраў. Шпакі — 70, буслы — 74, а стрыжы намахваюць аж па 150 кіламетраў за гадзіну.
    А да той жа Ганы, скажам, дзе зімуюць нашы ластаўкі, шэрыя чаплі ды кулікі, аж 5 тысяч кіламетраў. Уяўляеце, як натрудзяць крылы птушкі, пакуль даляцяць туды,— кажуць, піто пад крыламі ў іх з’яўляюцца нават мазалі.
    Усё там ёсць — і корм, і цеплыня. А яны зноў збіраюцца ў дарогу. I ляцяць на Радзіму! Зноў тысячы кіламетраў пад крыламі.
    3 Паўднёвай Афрыкі вяртаюцца буслы, з Заходняй — ластаўкі, з Інданэзіі — рачныя крыжанкі, з Алжыра — дразды, з Бельгіі — шпакі.
    Аднак не ўсе нашы птушкі далятаюць дадому. На іх вельмі шмат палююць — і падчас пералёту, і падчас гнездавання на новых месцах. Французы лічаць, што яны страляюць не сваіх, а чужых, пералётных птушак, а ў некаторых іншых краінах, праз якія ляцяць дзясяткі мільярдаў крылатых Mi-
    грантаў, ловяць, сцвярджаюць арнітолагі, усіх іх без разбору, апраўдваючы свой разбой тым, што, калі яны знішчаць нейкі мільярд крылатых, асаблівага знаку ў птушыных выраях не будзе.
    На нашых птушак, да прыкладу, на Рэйне ставяць загараджальныя сеткі, абараняючы такім чынам вінаграднікі: хмары шпакоў разграбляюць іх усяго за адзін дзень!
    А вось у Афрыцы да беларускіх птушак абарыгены вельмі добра ставяцца, не чапаюць іх. Таму нашы кулікі ды ластаўкі, салаўі, сітаўкі ды івалгі не баяцца чарнаскурых афрыканцаў. Як не баяцца жырафаў, сланоў ды бегемотаў — сядзяць на спінах гэтых гігантаў і разам з мясцовымі птушкамі нешта знаходзяць, нешта дзяўбуць.
    Нас, беласкурых, яны баяцца, але ж усё роўна вяртаюцца. Бо мы, якія б не былі,— іх радзіма.
    Першымі на Беларусь прылятаюць сініцы — іхнія шлюбныя спевы радуюць нас яшчэ ў лютым. Затым вяртаюцца шпакі, кнігаўкі, жаўрукі, берасцянкі.
    «Жавароначкі, прыляціце»,— просім мы птушак узімку.
    На Аўдоццю мы штогод выходзілі сустракаць ластавак. Усё, аказваецца, у жыцці птушак і ў нас саміх проста — кінь першай ластаўцы жменьку зямлі, скажы: «На табе, ластаўка, на гняздо» — і цябе чакае дабрабыт.
    Грак з’явіўся — зіму раздзяўбаў.
    Зязюля прылятае, калі з’яўляецца лістота.
    Але ж ёсць птушкі, якія спяшаюцца да нас тады, калі яна
    ападае.
    Для шмат якіх птушак, што жывуць у тундры, лесатундры і тайзе, Беларусь, не зважаючы на нашы не такія ўжо і лагод-
    ныя зімы, з’яўляецца сапраўдным курортам. Зімаваць да нас прылятаюць крыжадзюбы, амялушкі, чачоткі, пуначкі.
    Пуначак, гэтых маленькіх птушачак, якіх у нас ласкава
    называюць сняжуркамі, я сустракаў за Палярным кругам, на Дзіксане ўлетку — сядзіць такая малеча і задумліва спявае сваё «ціві-ціві-ціві», мусіць, ужо збіраючыся да нас у дарогу, думаючы, як будзе збіваць насенне з раслін, што тырчаць з сумётаў, а потым дзяўбаць яго, шукаючы ў снезе. Гняздуюцца ж
    пуначкі толькі ў тундры.
    Шчуркі, далёкія родзічы крыжадзюбаў, прылятаюць да нас з паўночнай тайгі — яны, па сцверджанні арнітолагаў, амаль не баяцца нас, бо на радзіме вельмі рэдка бачаць чалавека.
    Са скандынаўскай тундры з’яўляюцца зімнякі. Ад палярных маразоў уцякаюць у Беларусь белая паўночная сава, сокалы-белазорцы, сокалы-падарожнікі.
    Абжываецца ў нас стэпавы арол — яго беларускія арнітолагі выявілі ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку.
    50 працэнтаў сусветнай папуляцыі вяртлявай чарацянкі жыве ў нас, на Беларусі, у заказніках «Званец» і «Спораўскі» на Брэстчыне. Вялікай удачаю ўбачыць яе лічыцца ў Польшчы, Чэхіі, на Украіне, у Германіі. Апрача Еўропы, гэта балотная птушачка нідзе больш не жыве.
    50 працэнтаў сусветнай папуляцыі — гэта і многа. і мала: то ж усяго толькі некалькі сотняў параў.
    Таму вяртлявая чарацянка, гэтая рэдкая птушка, якая знікае, занесена ў нас у Чырвоную кнігу. У гэтай жа кнізе запісаны арлан-белахвост, лебедзь-шыпун, шэры журавель, скапа і іншыя птушкі.
    Чалавек ва ўсе часы і ва ўсе народы ваяваў з прыродаю.
    Да прыкладу, каб толькі пазбавіць індзейцаў ежы, каланісты знішчалі, забівалі бізонаў, выразаючы ў іх адно языкі.
    Спецыялісты падлічылі, што за апошнія 2 тысячы гадоў па віне чалавека знікла 106 відаў буйных млекакормячых і 139 відаў птушак. А толькі за адно XIX стагоддзе — 70 відаў, да таго ж на мяжы вымірання знаходзіцца яшчэ каля 600 відаў. Некаторыя вучоныя нават лічаць, што на планеце штодзень знікае адзін від фаўны, а раз у тыдзень — флоры.
    У Беларусі пад аховаю дзяржавы знаходзяцца шматлікія жывёлы, рыбы, птушкі, якім пагражае знікненне: зубр, хахуля, лясны кот, чырвонаваллёвая казарка, вечарніца, чорны бусел, змеяед, сокал-каршачок, скапа, балтыйскі асяцёр. Забараняецца паляваць на мядзведзя, барсука, лебедзяў, белую чаплю, курапатку, соў, дзятлаў і іншых нашых жывёл і птушак.
    У першае выданне Чырвонай кнігі (1981 год) было ўключана 80 відаў жывёл і 85 відаў раслін. Другое выданне (1993 год) дапоўнілі 107 відаў жывёл, 16 відаў раслін, 17 відаў
    грыбоў і 17 — лішайнікаў. А ў апошняе дададзена 27 відаў насякомых, 4 віды сысуноў, 16 відаў птушак, па адным відзе п’явак, ракаў, павукоў, земнаводных.
    Але некаторых асобін мы ўжо нават выключаем са сваёй Чырвонай кнігі. Як, скажам, лебедзя-шыпуна. Колькасць гэтай птушкі павялічылася ў некалькі дзясяткаў разоў, і цяпер у нас няма ніводнага вадаёма, дзе б ён адсутнічаў. Да таго ж спецыялісты сведчаць, што самцы лебедзяў-шыпуноў вельмі агрэсіўныя і за 200 метраў ад свайго гнязда знішчаюць гнёзды не менш рэдкіх птушак.
    3 усіх 300 відаў птушак, якія сустракаюцца ў нас, 208 гняздуюцца на Беларусі, 10 — толькі зімуюць, 36 — пралётныя, 32 залятаюць да нас выпадкова.
    Толькі ў адной Гомельскай вобласці на пачатку трэцяга тысячагоддзя налічвалася 2870 ласёў, 7870 дзікоў, 14 883 касулі і 67 рысяў.
    Наша фаўна — гэта і жоўтагаловы каралёк, птушачка, якая важыць усяго 5—7 грамаў.
    Гэта і зубр, які важыць тону і з’яўляецца самай буйной жывёлай у Еўропе.
    Гэта і наш вугор, які за 7 тысяч кіламетраў плыве ў Саргасава мора на нераст, а потым тыя ж тысячы кіламетраў робіць вяртаючыся на радзіму.
    Гэта і наша слонка, суродзіч кулікоў, кругавы агляд вачэй якой — усе 380 градусаў.
    Гэта і конь Рулет са Мсціслаўшчыны, які скрануў з месца груз вагаю ў 26 тон.
    Гэта і сокал-сапсан, які можа ляцець з хуткасцю 350 кіламетраў у гадзіну.
    Гэта і наша беларуская чарапаха, якая трапляецца ў басейне Прыпяці — у Морачы, Лані, Арэсе, Бобрыку, Случы.
    А Мінскі заапарк, у якім каля 130 відаў звяроў, хіба гэта не наша фаўна? Апрача добра знаёмых нам жывёл, наведвальнікі звярынца могуць пабачыць і экзатычных жыхароў: вярблюдаў, малпаў, гімалайскіх мядзведзяў, сенегальскіх галага, страусаў. За апошнімі і ехаць далёка не спатрэбіцца — за сорак кіламетраў ад Мінска наш фермер трымае страусіную ферму.
    Наша фаўна — гэта пчала і авадзень, карасік і матылёк, божая кароўка і жаба, слімак і яшчарка, камар, шэршань і яблыневая пладажэрка. I зямляны чарвяк.
    Попаўзні і пішчухі, якія знішчаюць да 70 працэнтаў вусеняў яблыневай пладажэркі — таксама наша фаўна.
    Гарыхвостка, выкормліваючы птушанят, падлятае да гнязда па 230 разоў за дзень, сініца — па 370 разоў. I заўсёды ў дзюбах іхніх наша фаўна.
    Мала нам нашых птушак узімку, мы іх на ліштвах акон, на нашых ручніках і андараках выразаем і вышываем, на паштовых марках малюем, каб вачам было прыемна заўсёды іх бачыць. Мала нашым продкам было жывых коней, і яны стваралі яшчэ іхнія выявы — на гарадзішчах мілаградскай культуры ў паўднёвай Беларусі археолагі выкапалі 100 гліняных фігурак старадаўніх коней.
    Птушак мы часцей за ўсё надзяляем сваімі чалавечымі ўласцівасцямі, атаясамліваем са сваімі добрымі якасцямі і заганамі: салавей для нас — гэта каханне, бусел — сямейнае шчасце, арол — харобрасць, жаўранак — адданасць радзіме, ластаўка — воля, лебедзь — пяшчота, журавель — вернасць, ястраб — агрэсіўнасць, варона — неразумнасць, сарока — балбатлівасць.
    Птушкі, як і людзі, гавораць — не толькі спяваючы, але і з дапамогаю хваста. Знойдзе, да прыкладу, самец гарыхвосткі ўтульнае дупло, сядзе каля яго і яркі хвост распусціць: маўляў, жыць ёсць дзе, жонка трэба.
    Янот-паласкун кожны раз перад ядою, як і чалавек, старанна мые лапы.
    Першы помнік зубру ў I860 годзе паставіў у Белавежскай пушчы расійскі імператар Аляксандр II. У гонар удалага палявання на нашых асілкаў.
    Сто гадоў таму назад у Валожыне помнік каню ўстанавіў у сваім парку граф Юзаф Тышкевіч.
    А ў трэцім тысячагоддзі ў Мінску, на Камароўцы, на плошчы перад рынкам таксама з’явіўся конь. Бронзавы. Пад сядлом, са страмёнамі. А на загрыўку ў яго, перад сядлом, маленькая птушачка. Таксама бронзавая. Каб дзецям, якія вельмі ж любяць садзіцца на каня, было за што трымацца...
    А колькі птушак перад самім крытым рынкам! Вунь як яны паабселі бронзавую гандлярку: дзве ў яе на плячы, адна на палец села, а чацвёртая ўжо спырхнула на мяшок з семкамі — вось-вось возьмецца іх дзяўбаць...
    У Бабруйску ўжо ў наш час помнікам увекавечылі бабра. А ў Баранавічах міні-помнічкам ушанавалі нашага дамашняга верабейку. I напісалі на помнічку пяшчотныя, мудрыя словы: «Да вас я назаўсёды прыляцеў. He вырай вабіць, а радзіма».