• Газеты, часопісы і г.д.
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Мы яшчэ жанілі Коміна. Было ў нас такое сталае восеньскае свята ўшанавання агню перад насіупленнем доўгіх, цёмных і халодных вечароў. Гэтае свята мы яшчэ называлі Посветам, Лучніком. Вадзілі вакол коміна карагоды, упрыгожвалі яго кветкамі ды стужкамі. спявалі песні:
    Ой, прыйшлі ночанькі даугенькі, Пасвяці нам, комінку бяленькі...
    Святам Провадаў Русалкі звычайна заканчваліся нашы русаллі — Русальны тыдзень, які меў япічэ назвы Гранога, Праваднога, Духавога. Мы лічылі, што русалкі выходзяць з рэкаў і азёраў на пачатку лета і ўвесь чэрвень жывуць на зямлі між
    людзей. Таму гэты месяц мы называлі русальным. Летам мы спраўлялі абрад праводзін русалак у жыта, адкуль ужо япы вярталіся дадому — у свае рэкі і вадаёмы. Само свята Праводзін Русалкі заканчвалася розыграмі, калі ўсім дазвалялася ўсё: падперці дзверы ў хату, залажыць комін зверху шклом, нават перанесці хляўчук у другое месца і там яго скласці.
    Мы паважалі мядзведзя, недзе нават бачылі ў ім чалавека і таму ў нас было татэмнае свята пакланення яму — Камаедзіца. Мы ўшаноўвалі гэтым святам прачынанне мядзведзя ад зімовага сну і яго першы выхад з бярлогу. Паколькі мядзведзь — траваядны. вегетарыянец, мы варылі на гэта свята аўсяны кісель і гарохавыя камы, адкуль і свята пачало называцца Камаедзіцай.
    Пасля абеда мы не працавалі — расказвалі казкі, спявалі песні. Часам мядзведзь у іх раздвойваўся. Як у той песні, запісанай Рыгорам Шырмам. Маладзіца жне жыта, а з лесу да яе выходзіць мядзведзь. Кажа ёй: «Памагай Бог», пытае, чаго плача дзіця. Жанчына просіць палюляць малое. А ён адказвае:
    Ой, рад бы я панасіці, Ды баюся, каб не ўкусіці. Ой, рад бы я побач сесці, Ды баюся, каб не з’есці. Ой, рад бы я пакалыхаці, Ды баюся, каб не задраці.
    У лютым мы святкавалі Ваўкалакі. Гэты прысвятак прыходзіўся якраз на час, калі, паводле старадаўняга павер я, людзі маглі ператварацца ў ваўкоў, якія ў гэты час лютавалі ў нашых лясах і на нашых дарогах.
    Асенні Юрай, мы ведалі, адмыкае раты ваўкам, і яны, збіўшыся ў зграі, пачынаюць гуляць свае «вяселлі».
    Мікола веснавы — пастухоўскае свята ў нашым календары. Яно праходзіла пад гукі пастуховай берасцянкі — у хлявах акурвалі зёлкамі жывёлу, у хатах, у полі — частавалі пастухоў.
    На Якава-дрывасека мы ладзілі авечае свята, на Саўкупчальніка — восеньскае свята ў гонар «божай працаўніцы» — пчалы. Святы Савасцей быў для нас ахоўнікам пчол, і таму
    мы ў гэты дзень абпырсквалі святою вадою вуллі, рыхтавалі іх да зімы.
    Ляльнік — ласкавае свята ў гонар Лялі, багіні вясны, дзявочага хараства і кахання.
    Былі ў нас святы першага ліста, першай баразны, першага нажатага снапа. А якімі светлымі святамі былі нашы вяселлі і народзіны!
    Аднак самым светлым, самым жаданым, самым радасным для нас святам заўсёды быў Вялікдзень.
    Вялічка, старажытнае свята язычнікаў у гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу вялікіх дзён для працы ў полі. Галоўнае наша свята. Ад яго залежала, калі мы будзем святкаваць іншыя свае перасоўныя святы — Масленку, Русалле, Вербніцу, Сёмуху, якія адлічваліся ад Вялікадня: тыдзень перад ім, восем тыдняў пасля яго. Гэта жыццесцвярджальнае свята. У велікодную раніцу сонца іграе, ці як яшчэ кажуць,— купаецца. У ноч перад Вялічкам мы не спалі — пяклі пірагі, размалёўвалі велікодныя яйкі-пісанкі. Раніцою клалі іх у кварты з вадою, якою ўмываліся,— каб быць гэткімі ж чырвоненькімі і здаровенькімі.
    Свята вельмі чакалі дзеці: ім абавязкова да Вялікадня спраўлялі абновы, для іх было шмат велікодных гульняў.
    Вялікдзень быў вельмі самабытным, адметным беларускім святам, а па велікоднаму валачобніцтву ўвогуле вызначалі межы рассялення беларусаў.
    3 Вялікаднем доўгі час змагалася хрысціянства, якое зрабілася нашай рэлігіяй. Хрысціянскія святары ніяк не маглі адвучыць беларусаў ад сваёй, як казалі яны, паганскай веры, водгукам якой доўгі час было свята Вялічка.
    Тады прапаведнікі на язычаскае свята Вялікдзень, як кажуць, наклалі хрысціянскае — Уваскрашэнне Ісуса Хрыста, распятага на крыжы. Царква зрабіла гэтае свята вельмі маляўнічым, урачыстым, таксама радасным і захапляльным.
    Усяночная. Апоўначы свяшчэннікі абвяшчаюць: «Хрыстос Уваскрос!» I вялікі натоўп вернікаў выдыхае з сябе: «I сапраўды Уваскрос».
    I мы ўяўляем, як раскочваюцца камяні ягонай магілы, як ажывае Хрыстос, і як ён узносіцца на неба.
    Цяпер ужо ў нас жыла вера, што Ісус Хрыстос, уваскросшы, ходзіць па нашай зямлі ў вобразе жабрака і просіць міласціну. I мы, каб не памыліцца, давалі міласціну ўсім жабракам.
    He толькі на Вялічку, але і на іншыя свае старажытныя святы беларусы забываліся з цяжкасцю. Таму амаль усе нашы дванадзясятыя хрысціянскія святы прымеркаваны да святочных язычніцкіх дзён.
    Нашы Каляды зрабіліся Раством Хрыстовым, Грамніцы — Стрэчаннем Гасподнім, Вербніца — днём Уваходу Госпада ў Іерусалім, Масленіца стала Улассем, свята першых парасткаў — днём Барыса і Глеба, Купалле царква спрабавала замяніць святам нараджэння Іаана Хрысціцеля, Багач — днём нараджэння Багародзіцы, Яблычны Спас — Праабражэннем Гасподнім, свята Перуна — днём старазапаветнага прарока Іллі. А яшчэ мы сёння святкуем Дабравешчанне-Звеставанне, Хрышчэнне-Вадохрышча, Тройцу-Зелянец, Узвіжанне Крыжа Гасподняга, Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы.
    Усё гэта нашы дванадзясятыя, гадавыя святы, і мы, праваслаўныя, адносімся да іх з найвялікшаю пашанаю.
    Цяпер у нашых святах ужываюцца, дапамагаюць адна адной дзве культуры — хрысціянская і народная, язычніцкая.
    Пакровы — старажытнае земляробчае свята беларусаў, да якога звычайна завяршаліся ўсе работы ў полі. Праваслаўная ж царква тлумачыла назву свята адназначна — гэта пакроў, пакрывала Багародзіцы, Божай Маці. Народ жа думаў пра свята крыху шырэй, па-свойму: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам, рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом». Як язычнікі мы пяклі пірог і прыкладалі яго да кожнай страхі ў гаспадарчых пабудовах — каб буры не разбурылі іх. А як хрысціяне ішлі ў гэты дзень у царкву, асвячалі хлеб і маліліся там паслухмяна за выратаванне горада Канстанцінопаля ад сарацынаў. Але ж мы памяталі: «На Пакроў зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю, і пасля гэтага дня да вясны ніхто не можа яе чапаць». Так мы і казалі: «На ГІакровы да абеду восень, па абедзе — зіма».
    Грамніцы, свята, якое мы яшчэ называем Стрэчаннем,— такое ўжо народнае, даўняе. Яно прысвечана Грамаўніку —
    язычніцкаму богу веснавых навальніц і дажджоў. А яшчэ на гэта свята, мы верылі, сустракаюцца зіма з летам. Таму Зіма і Лета — галоўныя персанажы ўсіх нашых грамнічных прадстаўленняў:
    А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне, Зіма з летам стрэлася, стрэлася.
    Але ўсё ж, не зважаючы на язычніцкую аснову свята, людзі ідуць у царкву — каб асвяціць, блаславіць грамнічныя свечкі. Над імі чыталіся Малітвы, іх крапілі святою вадою, тройчы асянялі крыжам. Потым асвечаныя грамнічныя свечкі, як абярэг, запальвалі, калі перад сяўбой насыпалі ў мяшкі жыта, калі бабы-пупарэзніцы прымалі нованароджаных, запальвалі ў навальніцу і ў розныя сямейныя святы.
    Прарок Ілля з цягам часу амаль зусім выцесніў нашага старадаўняга бога — Перуна. У Перуноў дзень цяпер мы гаворым: «Пятро і Павел час убавіў, а Ілля-прарок два ўвалок», «На Іллю на лапату наллю». Але ж, калі злуемся, успамінаем і Перуна: «А каб цябе Пярун узяў!», «А Пярун яго ведае».
    Цяпер Ілля замест Перуна распараджаецца ў нас усімі дажджамі і навальніцамі.
    На Сёмуху, якая яшчэ завецца ў нас Тройцай, Сяміком, Зелянцом, Маем, мы ўмайвалі свае хатьх зялёнымі галінкамі, на падлогі слалі аер, а нашы дзяўчаты ішлі ў лясы і завівалі там бярозкі, загадваючы на свой лёс, на замужжа.
    I ўсё ж Тройца адлічвалася ад Вялікадня — на пяцідзясяты дзень пасля яго. Свята яшчэ так і называлася — Пяцідзясятніца.
    Спасаў у нас аж тры: першы — мядовы, другі — яблычны, трэці — хлебны.
    На першага Спаса, казалі мы, «нават жабрак мядку паспрабуе». Мядовым яго называлі таму, што ў гэты дзень пчаляры даставалі з вулляў мёд. Першы Спас называўся Макавей — сталае свята маку і мёду. На яго асвячалі зёлкі.
    Другі Спас — яблычны. 3 гэтага дня можна было есці яблыкі і ўсё, што расце ў садзе. Гэты Спас — галоўны сярод усіх трох. Менавіта на яго асвячалі садавіну ў царкве. I забаранялася працаваць. Спас — свята садавіны.
    Трэці Спас — свята збожжа. Пра яго мы казалі, што ён жыта возіць і просіць Бога дапамагчы яго перанесці ў гумно. У гэты дзень мы асвячалі зерне, пакінутае на насенне...
    На Спаса адляталі ў вырай буслы.
    Спасаўка ўваходзіць у дванадзясятыя святы. Царква яго называе Праабражэннем Гасподнім.
    На Вербніцу мы сцябалі родных і блізкіх асвечанай вярбою. Прыгаворвалі: «Не я б’ю, вярба б’е, за тыдзень Вялікдзень, будзь здаровы, не ўмірай, Вялікадня дачакай. Ужо недалечка чырвона яечка. Будзь здаровы, як вярба, будзь прыгожы, як вясна, будзь вясёлы, як лета, будзь багаты, як восень!»
    На Звеставанне буслы вярталіся дадому: «Хоць загваздкай падаўлюся, а на Дабравешчанне вярнуся». Дзень, калі Маці Божая атрымала добрую вестку аб непарочным зачацці. А яшчэ глыбей у даўніну гэта быў дзень прыходу вясны.
    Ад Першай да Другой Прачыстай завяршалі ўсялякія ўборачныя работы ў полі.
    Узвіжанне — свята ў гонар Чэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, на якім быў распяты Хрыстос і які ажывіў яго. Зямля замыкаецца на зіму, а ключык аддаецца птушцы, што ляціць за мора. 3 поля ўжо з’язджае апошні воз з ураджаем.
    Свята Пятра і Паўла, якія ўваходзяць у лік 12 апосталаў Ісуса Хрыста, мы святкавалі зноў жа ля ракі ці на беразе возера, але ўдзень. Ведаючы, што «святое Пятро ў жыце ядро», мы пачыналі ўжо зажынаць.
    Наілы святы — гэта нашы абрады: калядаванне і масленка, шчадраванне і валачобніцтва, Купалле і Дзяды, Радаўніца і Сёмуха. Усе яны адтуль, з даўніны, з сівой мінуўшчыны.
    Беларускія абрады спалучаюць у сабе побытава-гаспадарчыя, язычніцкія і хрысціянскія асаблівасці. Усім ім царква імкнулася надаць рэлігійны накірунак, аднак і праз іх часцей за ўсё праступалі нацыянальныя рысы народных танцаў, карагодаў, батлеек, вечарынак, ігрышчаў... Цяпер апрача Каляд і Вялікадня, Радаўніцы і Сёмухі, Купалля і Дзядоў, з якімі апантана змагаліся пры савецкай уладзе, мы адзначаем савецкія святы: Першамай, Дзень Перамогі, Дзень вызвалення.