• Газеты, часопісы і г.д.
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Сувязь надвор’я з Вуціным Гняздом нашы продкі ведалі добра: «Сем братоў варожаць, колькі тыдняў пагоды будзе».
    I яшчэ мы ведаем, ужо цяпер, што непагадзь нам часцей за ўсё прыносіць наш любімы Млечны Шлях, наша Галактыка. Зямля мае магчымасць як прымаць энергію з космасу, так і выкідаць лішнюю назад у космас.
    Вучоныя сёння сцвярджаюць, што Зямля, якая да гэтага ляцела па больш-менш спакойных раёнах Галактыкі, цяпер разам з Сонечнай сістэмаю ўвайшла ў шчыльны энергетычны
    струмень. Уран гэта адчуў, Юпітэр са сваім спадарожнікам Іо адчуў — прастора між імі запаўняецца плазмаю, што можа нарадзіць новае сонца. Пачынае адчуваць неспакой і Зямля... Ды і само Сонца — таксама.
    А ўвогуле мы, беларусы, вогнепаклоннікі. Заўсёды, як Богу, мы маліліся Сонцу: Сонейка, узыдзі, Сонейка, пасвяці, Сонейка, памажы...
    У нас спрадвеку існаваў культ Сонца. У нас спрадвеку былі Дажбог і Сварог — багі сонца і неба.
    Сварог злучыў неба з зямлёю, а яго сын Дажбог сваім сонцам апладніў зямлю — ён даў ёй цяпло, святло, зяленіва. Ярыла — ужо бог зямлі. Ен прыгожы хлопец у белым адзенні, на прадвесні ездзіў на белым кані па палетках і адмыкаў зямлю ад зімовага сну.
    А ўсе яны трое — Сварог, Дажбог і Ярыла — наш космас.
    Ці, да прыкладу, наша разуменне яго.
    Мы верылі, што сонца цэлы дзень назірае за людзьмі, a ўвечары ўсё, што ўбачыла, расказвае Богу.
    Мы адкрылі для сябе варажнечу Сонца і змей. I прычыну гэтага знайшлі: змяя хацела праглынуць Сонца! Маглі б выбраць што-небудзь іншае — цемру, цмока, ноч, але мы чамусьці выбралі змяю. I таму, па-нашаму, змяя рэдка выпаўзае на сонца.
    Мы робім сонцы на варотах, аканіцах, падзорах. Вышываем яго. Малюем усюды — балазе сонца вельмі лёгка маляваць: абводзім круг і абтыкаем яго вакол палачкамі-промнямі.
    I той святы круг, які знаходзіцца за галавою кожнага нашага святога,— таксама наша Сонца. Бо кожны німб — гэта ж выява Сонца.
    3 космасу мы бяром самыя ласкавыя словы для сваіх каханых і дзяцей: а маё ты Сонейка, а мой ты Месячык, а мой ты Маладзічок. Бо сонца — гэта крыніца энергіі, святла і цяпла, а месяц — наша начное сонца.
    Яшчэ першабытныя людзі па зорках, сонцу і месяцу навучыліся вызначаць час і арыентавацца ў прасторы. Бо і час — гэта таксама чыста касмічнае паняцце: яго ж ніхто ніколі не бачьгў, і ніхто не можа ўявіць, што гэта такое. Потым ужо прыглядзеліся да кветак і жывёл, пачалі прыслухоўвацца:
    прачнуўся, заспяваў салавей — другая гадзіна ночы. Зляцеў шпак з гнязда — чатыры гадзіны раніцы.
    Каля возера Янава ў даўнявеччы мы пабудавалі язычніцкую астранамічную «абсерваторыю». Пабудавалі з валуноў. I там шанавалі бога Купалу і вызначалі дакладны дзень летняга сонцастаяння.
    Пасля мы прыдумалі гадзіннікі. Але хоць мы, носячы на руцэ, адчуваем іх саміх, аднак часу ўсё роўна як не адчувалі, так і не адчуваем. Бо час — такая ж няўлоўная і невытлумачаная рэч, як і сам космас. Ен не мае ні даўжыні, ні шырыні, ні аб’ёму. I той жа час ён усё гэта мае: і даўжыню, і шырыню, і аб’ём.
    Народ — самы першы наш астраном. Вось як беларусы расказалі ў сваіх паданнях пра стварэнне свету:
    «Неба зроблена так, што яно мае сем сталак, ці пёнтраў. Мы бачым толькі першае неба. А Бог жыве аж на сёмым. 3 чаго зроблена неба, ніхто не ведае».
    Своеасаблівую задачу мы паставілі Сонцу: ага, менавіта задачу, і ў гэтым наша беларускае разуменне справядлівасці космасу.
    «Як Бог стварыў свет, то вялеў Сонейку свяціць на добрых і на ліхіх. Сонейка не хацела свяціць на ліхіх і пачало жаліцца Богу, што яму цяжка заўжды свяціць. Тады Бог пакараў Сонейка і вялеў яму свяціць толькі ўдзень, а ўночы, як гуляюць ліхія, не свяціць, а адпачываць».
    Аказваецца, і балота — наш космас. Хоць яго і зрабіў чорт. Нячысцік паглядзеў, што Бог сее зямлю, схапіў трохі зямлі ды і схаваў яе ў рот.
    «Азірнуўся Бог ды й пытае, што ён есць. Чорт, каб адперціся, хутчэй праглынуў тую зямлю. Толькі ён тое зрабіў, як у ём пачала расці зямля. Бачыць чорт, што зямля распёрла яго, от ён давай рыгаць. От дзе толькі чорт рыгнуў, там і зрабілася балота, да такая нетра, што там і да тых часоў толькі й жывуць чэрці».
    Першым жа славутым не толькі ў нашай зямлі вучоным-астраномам быў Марцін Пачобут-Адляніцкі, які нарадзіўся ў 1728 годзе ў вёсцы Саламянка непадалёку ад Гародні. Беларускі астраном, матэматык і асветнік быў членам Kapa-
    леўскай акадэміі навук у Лондане, членам-карэспандэнтам Французскай каралеўскай акадэміі, правадзейным членам Таварыства сяброў навук у Варшаве.
    Ён арганізаваў у Вільні і амаль да самай смерці быў кіраўніком астранамічнай абсерваторыі — адной з найстарэйшых абсерваторый у Еўропе. Пачобут-Адляніцкі амаль 40 год вёў назіранні за зоркамі і планетамі, за астэроідамі і каметамі. Цікавыя яго назіранні за Меркурыем, за тымі з’явамі, якія адбываюцца на Сонцы і Месяцы.
    Вучоны заснаваў у Вільні Астранамічную школу, у якую ўваходзілі вядомыя на той час астраномы Ю. Міцкевіч, Я. Снядэцкі, П. Славінскі, М. Глушкевіч, М. Гусеў, П. Смыслоў і інш. Светапогляд шмат каго з іх быў заснаваны на творах Каперніка, Галілея, Ньютана, Дэкарта і іншых мысліцеляў.
    Галоўнаю думкаю членаў астранамічнай школы была наступная: бязмежныя светы існуюць і рухаюцца ў прасторы і часе паводле адпаведных законаў. Яны нібыта пераконвалі не толькі сябе, але і нас, нашчадкаў: пазнанне свету магчымае і неабмежаванае, яно пашыраецца з новымі адкрыццямі.
    Для гэтых адкрыццяў і прыходзіў Марцін Пачобут-Адляніцкі ў сваю абсерваторыю нават у старым узросце — і ў 80 гадоў ён назіраў там за небам.
    Гэта яму, вядомаму небазнаўцу, прысвяціў шчырыя радкі Адам Міцкевіч у сваёй паэме «Пан Тадэвуш» — у раздзеле пра астраномію і Віленскую абсерваторыю, якая на той час мела сусветную вядомасць.
    Есць яшчэ адна вельмі цікавая і арыгінальная асоба, якая нібыта.збоку стаіць у беларускім небазнаўстве.
    Язэп Драздовіч. Сын збяднелага шляхціца-арандатара з засценка Пунькі, што на Дзісненшчыне, якога яго сябра мастак Пётра Сергіевіч зваў беларускім Леанарда да Вінчы. Мастак, скульптар, этнограф, археолаг, разьбяр, фалькларыст, фантаст.
    А яшчэ ён удумлівы, дасведчаны астраном. Бацька яго, Нарцыз, любіў разважаць аб планетах. Маці, Юзэфа, казала сыну: «Вучыся і пазнай нябесныя бегі».
    Ён выдаў першую на беларускай мове навукова-дакументальную кнігу па астраноміі «Нябесныя бегі». Затым напісаў
    «Тэорыю паходжання планет Сонечнай сістэмы» і «Тэорыю рухаў у касмалагічным значэнні».
    У сваіх жывапісных і графічных работах Драздовіч распрацаваў тры касмічныя тэмы: «Жыццё на Месяцы», «Жыццё на Марсе» і «Жыццё на Сатурне». У яго было сваё, пазямному рэалістычнае, бачанне касмічнага жыцця. I сёння вялікае здзіўленне выклікаюць яго карціны «Панарама горада Трывеж на Месяцы», «Сустрэча вясны на планеце Сатурн», «Штучнае мора Марса». Аказваецца, ён ужо даўно пабываў там і даследаваў (альбом «Касмавізіі») і гаць, і штучнае мора на Марсе, і абязводнены цырк на Месяцы, і «гняздо» — месяцовы горад непадалёку ад цырка Каперніка, і Веранду ратунку каля цырка Платона. I там жа, як кажуць, аблазіў гару Сігнал і крынічны кратар з каскадамі і хвойнікавымі пальмамі. Дзіва дзіўнае, як ён гэта ўсё бачыў — ад яго праніклівага вока не схавалася ніякая дробязь, што для нас, для тых, хто не быў разам з ім, мае велізарнае значэнне. Пра гэта сведчаць і яго найцікавейшыя запісы астралагічных падарожжаў, якія захаваліся толькі ў рукапісах («У мурах Трывежа», «Краіна Аўрыя», «Жыццё на Месяцы»),
    Ен быў упэўнены ў існаванні разумнага жыцця ў космасе! Пра гэта, пра гармонію планет сведчаць і яго запісы ў нататніку, які называецца так нечакана і так мэтанакіравана: «Дзе мы і хто мы. Бяседа аб утварэнні свету. Небазнаўства».
    «Усё тое,— піша Празарлівец,— што мне давялося бачыць на Месяцы праз любоў і веру ў звышнатуральнае, па-за часам і прасторай,— не ёсць ані з мінуўшчыны, ані з будучыні, a настаяшчае, сучаснае, як яно ёсць цяпер. I калі б знайшлася магчымасць для нашых земляў зрабіць сапраўднае падарожжа на Месяц, знайшлі б там шмат чаго, што я бачыў, і такім, як я бачыў».
    Ен кажа:
    «Я веру, што тэхніка зямлян па заваяванні прастору не закончыцца на тым, што мы ўжо маем, а пойдуць далей аж да міжпланетных падарожжаў». Гэта Язэп Драздовіч запісвае ў лістападзе 1934 года. I ў тым жа годзе ён расказвае пра свае касмічныя палёты: «Тускласветная папяляная ноч. Лячу, аглядаю з вышыні птушынага палёту».
    I ў гэта верыш! Як і ў той аўтапартрэт, напісаны на фоне космасу: моцная, але ласкавая рука трымае на далоні родную зямлю, леваруч ад яго — Юпітэр з кольцамі, а вакол галавы — светлыя зоркі. I барада — як завіхраная галактыка...
    Язэп Драздовіч — наш першы беларускі касманаўт. He, ён усё ж касманаўт, але не першы.
    А першым нашым касманаўтам стаў Пятро Клімук.
    I розніца між імі адно тая, што першы глядзеў у неба з зямлі, а другі, наадварот,— з неба на зямлю. Драздовіч думкаю апантана і настойліва сягаў у неба, а Клімук ужо адтуль сумаваў па зямлі.
    «Думаецца,— напісаў ён у сваёй кнізе «Зоры — побач»,— няма на свеце чалавека, які б не любіў летніх раніц і салаўіных росных вечароў, які б не захапляўся задумённасцю ціхіх, ахінутых вербамі рачулак і смалістым звонам меднаствольнага бору».
    Адчуваючы, што гэты матыў мае вельмі зямное замілаванне, касманаўт спахопліваецца і сам тлумачыць яго з’яўленне:
    «А ў маім уяўленні ён больш касмічны, чым зямны. Таму што святая любоў да роднай зямлі — я кажу «святая», бо, урэшце, маецца на ўвазе незабыўнае аблічча Айчыны, Радзімы -невымерна вырастае там, у космасе».
    I дадае:
    «Хоць, здавалася б, што агульнага паміж Зямлёй і космасам? Адна — калыска жыцця і само жыццё, другі — чорная, бязмежная, мёртвая прастора. Што нам, людзям, трэба ў ёй, навошта мы імкнёмся туды, што шукаем?»
    Ці не таму, калі хто-небудзь называў касманаўта сынам Галактыкі, дзіцем Сусвету, ён сціпла адказваў: «Не, я і дзіця, і сын Зямлі».
    Калі першабытнаму чалавеку, які назіраў за небам, нават у галаву не магло прыйсці, што зямля была гэткаю ж зоркаю, як і іншыя, якіх ён бачыць у небе, што ён знаходзіцца на падобнай патухлай зорцы, якая ляціць невядома адкуль і невядома куды, то Пятро Клімук ужо ўвачавідкі бачыў гэтую вялікую блакітна-зялёную зорку з усіх бакоў, лятаў вакол яе і ляцеў разам з ёю ў непазнаныя глыбіні космасу. Дарэчы, як і ўсе мы, зямляне.