• Газеты, часопісы і г.д.
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Гэткую плату заплацілі мы, беларусы, за тое акно, якое прасек Пётр I у Еўропу.
    А Грунвальдская бітва, якую мы завём Дубровенскай? Чыя яна?
    Амаль тры стагоддзі сутыкаліся мы як не штогод у жорсткіх бітвах з крыжакамі. Спачатку думалі, што ім патрэбны нашы душы для Бога, а потым зразумелі, што ордэну трэба толькі наша зямля!
    Палачане змагаліся з імі і на Няве ў 1240 годзе, і на Чудскім возеры ў 1242 годзе. Ды і ўсе князі Вялікага Княства Літоўскага — ад Міндоўга да Вітаўта змушаны былі ваяваць з імі. Былі ў нас слаўныя перамогі, былі і свае паражэнні.
    Але ж тэўтоны ўсё роўна абкладалі і забіралі нашы замкі, рэзалі нашых людзей, а мы часам не маглі іх абараніць.
    Толькі ў час княжання Альгерда мечаносцы, можа, сотню разоў нападалі на Беларусь.
    Нават падчас хрышчэння, каранавання і вяселля караля Польшчы Ягайлы вялікі магістр Ордэна крыжаносцаў Конрад Цольнер, пагарджаючы запрашэннем, на гэтую падзею не паехаў у Кракаў, а ведаючы, што ўсе князі, браты караля, баяры і рыцары будуць там, на ўрачыстасцях, збірае прускае і лівонскае войска і разам з братам Ягайлы Андрэем захоплівае полацкія землі.
    I кароль Польшчы Ягайла, і яго стрыечны брат — вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Вітаўт — зразумелі, што крыжакоў, якія падумваюць ужо пра стварэнне Вялікай Тэўтоніі, наспеў час утаймоўваць.
    I вось галоўная бітва ў Вялікай вайне паміж аб’яднанымі арміямі Польскага каралеўства і ВКЛ з аднаго боку і прафесійным войскам наймагутнейшай у тагачаснай Еўропе дзяржавы — Тэўтонскага ордэна — адбылася 15 ліпеня 1410 года.
    Бітва закончылася поўным разгромам крыжакоў. Загінула ўсё кіраўніцтва Ордэна — вялікі магістр, вялікі комтур, вялікі маршал, шатны, скарбнік, усе камтуры, большасць войтаў і фогтаў.
    Вялікае Княства Літоўскае на гэту бітву выставіла 40 харугваў. Амаль усе яны былі беларускія: полацкая, віцебская, мсціслаўская, аршанская, магілёўская, слуцкая, пінская, лідская, наваградская, ваўкавыская, гарадзенская, дарагічынская, берасцейская і іншыя. Беларусы пераважалі ў віленскай, трокскай, медніцкай, смаленскай харугвах.
    У гэтай бітве загінула каля 20 тысяч вояў з беларускіх харугваў, з беларускага войска.
    А бітва на Нямізе ў 1067 годзе? Хто ж гэта там і з кім ваяваў? Памятаеце, як «Слова пра паход Ігараў» гаварыць пра гэта:
    «На Немнзе снопы стелют головамн, молотят чепн харалужнымн, на тоце жнвот кладут, веют душу от тела».
    «Веюць душу ад цела»... Вось гэта пабоішча! А хто ж гэта малаціў тыя галовы і веяў душы ад цела? Ды трое сыноў Яраслава Мудрага — князі Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад біліся на Нямізе з воямі Усяслава Чарадзея, валадара Полацкай дзяржавы. Яны перамаглі Усяслава, увайшлі ў Мінск, мужчын пасеклі, жанчын і дзяцей у палон забралі, а горад спалілі.
    Праўда, і Усяслаў перад гэтым насваволіў у Наўгародскай зямлі — захапіў Ноўгарад, учыніў там разарэнне, зняў з Наўгародскай Сафіі званы і прывёз іх у Полацк.
    Цэлы тыдзень зімою ў снезе, на марозе стаялі адно супраць аднаго войскі праціўнікаў на Нямізе. I толькі калі Усяслаў падняў руку з мячом, пачалася бітва.
    А ўлетку таго ж года тыя ж войскі стаялі ўжо каля Оршы наабапал Дняпра. I там перамог кіеўскі князь Ізяслаў. Ён паклікаў Усяслава нібыта для перамоў, і той, нічога не падазраючы, прыплыў без зброі разам з сынамі Барысам і Глебам... Даследчыкі пра тую падзею расказваюць так:
    «Знатных палоннікаў завезлі ў Кіеў, закавалі ў цяжкія кайданы і кінулі ў земляную турму. Гэта была халодная і сырая яма, накрытая зверху трыма радамі бярвёнаў, з маленькім вакенцам, праз якое ледзьве тачылася паветра. У вакенца вязням прасоўвалі кавалак хлеба і збанок з вадою. Усяслаў страшэнна пакутаваў ад знявагі і здзекаў. Ен баяўся, што сыны так і памруць, не ўбачыўшы болей сонца».
    Але ўсе яны выжылі — іх вызвалілі кіяўляне, а Усяслава Чарадзея нават абвясцілі сваім кіеўскім князем.
    А ў каго ж гэта дручане накідалі столькі камянёў з вежаў і сцен Друцкага замка, што яны выцеснілі ўсю ваду з абваднога канала — у рэчышчы ляжалі адны камяні? Ды ў яго, у Ігара Святаслававіча, героя «Слова пра паход Ігараў», якога потым паланілі татары. Ен паклікаў полаўцаў, аблажыў горад, хацеў узяць яго. Але дручане закідалі яго камянямі, залілі варам, a вароты адчынілі смаленскаму князю Давыду.
    А з кім жа гэта ваяваў мяцежны князь Свідрыгайла, малодшы брат Ягайлы, вечны паўстанец? А з усімі адразу — і з Вітаўтам, і з Ягайлам, і з Жыгімонтам. Як што — так і паднімае паўстанне, так і збірае войска. To з крыжакамі аб’яднаецца, то да вялікага маскоўскага князя Васіля I разам са сваімі князямі ды баярамі паедзе — той нават аддасць яму свае гарады: Уладзімір на Клязьме, Юр’еў-Польскі, Волак Ламскі, Ржэў ды яшчэ ў прыдачу палову Каломенскага княства.
    A то памірыцца з Вітаўтам і ўжо, як маеш, разам з ім удзельнічае ў 1399 годзе ў бітве на рацэ Ворскле.
    Дарэчы, а гэтая бітва наша ці не наша?
    To ж Вітаўт паабяцаў хану Тахтамышу дапамагчы захапіць ханскі трон у Залатой Ардзе, за што Тахтамыш павінен быў выдаць яму ярлык на Вялікае Маскоўскае княства. Гэту бітву, якая адбылася ў межах Залатой Арды, выйграў хан ЦімурКутлук: войска Вітаўта было акружана і разбіта, тысячы воінаў загінулі ці трапілі ў палон. Сярод іх — забітыя 16 беларускіх князёў, а таксама на Ворскле пагінула шмат беларусаў, бо ў 20 тысячах чалавек, што складалі харугвы Вітаўта, былі ў асноўным воі з беларускіх зямель. А разам з Вітаўтам вярнулася дадому толькі жменька іх.
    А вось бітва каля Сініх Водаў — наша бітва. Гэтая бітва — слаўная старонка нашай гісторыі.
    У 1362 годзе, задоўга да Кулікоўскай бітвы, войскі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам князя Альгерда разбілі аб’яднанае войска трох татарскіх ханаў — Кутлубуга, Качубея і Дзімітра. Тры татарскія арды — Крымская, Перакопская і Ямбалукская — прыйшлі да ракі Сінія Воды, якая — прыток Буга, каб перамагчы нашых дзедзічаў. I не перамаглі — ім давялося ратавацца ўцёкамі.
    Смелы быў у баі сам князь Альгерд. Асабліва вызначыліся ратнікі з Наваградка, якіх узначальвалі Карыятавічы.
    Некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што Беларусь ніколі не падпарадкоўвалася Залатой Ардзе і не плаціла ёй даніны. А Крутагорская, ці, як яшчэ яе называюць, Кайданаўская бітва, пра якую згадваюць нашы крыніцы — «Хроніка Быхаўца», «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» — і ў якой быццам бы татары былі разбітыя, іх хан Кайдан загінуў і пахаваны там, а татары, якія прыйшлі з ім, пасяліліся між тутэйшымі,— усяго толькі міф.
    Але ж яшчэ і ў 1506 годзе, як зноў жа сведчаць летапісы, крымскі хан Махмет Гірэй напаў на землі Цэнтральнай Беларусі і пусціў загоны да Вільні, Віцебска, Полацка, Друцка і «в Друцку многа зла сотворнл».
    Першаю вялікаю перамогаю над крымскімі татарамі быў поўны разгром наезнікаў 5 жніўня 1506 года пад Клецкам, каля ракі Лань. 6 тысяч вершнікаў князя Міхайла Глінскага перамаглі тады ўдвая болыпую татарскую арду. Як сведчыць летапісец, князь Міхайла Глінскі гнаўся за ворагамі «ўсім сваім войскам. А як прыбеглі татары да Цэпры, тады мала не ўсе ў рацэ патанулі. Гэтулькі шмат было там іх ды коней іхных, што можна было па мёртвых целах рэчку перайсці».
    Харугвы Глінскага бралі палонных і каля Слуцка, і каля Петрыкава, і нават на Украіне. Тады ж было вызвалена каля 40 тысяч беларусаў, якіх татары гналі ў няволю.
    Махмета Гірэя захапіў у палон беларускі ваявода, князь Канстанцін Астрожскі. Як сцвярджаюць гісторыкі, ён перамагаў ворагаў у 63 бітвах.
    У 1508 годзе гетман Астрожскі разбіў крымчакоў каля Слуцка, у 1512 годзе 5-тысячнае коннае войска, якім ён кіраваў, атрымала бліскучую перамогу над 25-тысячнай ардою пад Вішняўцом на Гарыні, біў татар пад Пінскам і ля ракі Алыпаніца на Украіне.
    Асаблівую славу Астрожскаму прынесла перамога на рацэ Крапіўна пад Оршаю.
    Маскоўскі князь Васіль III пачаў вайну супраць Вялікага Княства Літоўскага. Авалодаў Смаленскам, захапіў Крычаў, Мсціслаў, Дуброўну. Рашыў даць рашучы бой праціўніку пад Оршаю. У яго было 80 тысяч коннікаў, у Астрожскага — усяго толькі 30 тысяч конных і пешых ваяроў, таму ў сваёй перамозе ён не сумняваўся. Аднак перамог Астрожскі. I бітва пад Оршаю засталася ў гісторыі як адна з буйнейшых у Еўропе таго стагоддзя!
    Таксама вельмі ж ужо наша і тая полацкая вайна, якую маскоўскі цар Іван Грозны, якога ў Беларусі за жорсткасць празвалі Жахлівым, нават царом-сабакам, распачаў у 1563 годзе.
    Ён пад Полацк прывёў 200 тысяч коннікаў і 60 тысяч воінаў з 200 гарматамі. Шкадаваў коней, таму гарматы цягнулі людзі — часам па тысячы чалавек на адну гармату.
    50 тысяч палонных, звязаных вяроўкамі, зімою пагналі ў Маскву. Іван Жахлівы спаліў Полацк і так вынішчыў людзей, што ўсе ваколіцы абязлюдзелі — пасля яго вайны на аднаўленне горада давялося звозіць сялян аж за 200 вёрст.
    А змаганне Рэчы Паспалітай з Масквою ў XVII стагоддзі?
    У 1654 годзе маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч паслаў на знясіленую казацкімі наездамі Беларусь 100-тысячнае войска пад камандаваннем Шарамецева.
    Сем гадоў доўжылася гэта вайна. Былі разбураны і разрабаваны палацы, храмы, манастыры, вывезены друкарні, бібліятэкі. Болей як 300 тысяч беларусаў было забрана ў палон і вывезена ў расійскія гарады і вёскі, а потым частка гэтых палонных прададзена ў рабства.
    Тады ж войска князя Трубяцкога спаліла горад Мсціслаў, фактычна выразала, пасекла ўсіх яго жыхароў. Гэтая крывавая падзея ўвайшла ў гісторыю як трубяцкая разня. Мужных
    мсціслаўцаў, якія засталіся, пераможцы доўгі час здзекліва называлі «недасекамі».
    Тая вайна Масковіі з Рэччу Паспалітай была для нас вельмі крываваю — нашы землі страцілі ў ёй аж дзве трэці свайго насельніцтва.
    Падчас Першай сусветнай вайны фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск—Паставы—Баранавічы—Мінск і палова тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй. У беларускіх губернях у дзеючую армію была мабілізавана палова мужчын.
    Наша і савецка-польская вайна 1920 года, у выніку якой Беларусь страціла свае заходнія землі — 113 тысяч квадратных кіламетраў з насельніцтвам 4,6 мільёна чалавек.
    А якая ж яна наша, Вялікая Айчынная вайна 1941—1945 гадоў! Колькі гора і страт прынесла яна нам!
    У гэтай вайне Беларусь страціла больш як палавіну свайго нацыянальнага багацця. Зруйнавана і спалена 209 гарадоў, 9200 вёсак, разбурана 100 465 прадпрыемстваў, больш за 6 тысяч кіламетраў чыгункі, 219 бібліятэк, 5425 музеяў, амаль усе электрастанцыі.