• Газеты, часопісы і г.д.
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Разам з людзьмі немцы спалілі за сувязь з партызанамі 185 вёсак. Пасля вайны яны так і не аднавіліся — не было каму рубіць на тых месцах хаты, бо нават дзеці, немаўляты пагарэлі ў тых вёсках разам з бацькамі. А зямля з усіх пагарэлых вёсак сімвалічна пахавана ў вялікім могільніку на Лагойшчыне — на месцы вёскі Хатынь, у якой згарэла 26 двароў, 149 чалавек, з якіх 75 чалавек — дзеткі. Самаму маленькаму было сем тыдняў.
    I ў гэтай вайне мы, як заўсёды, ваявалі шчыра.
    У беларускіх лясах дзейнічалі 1255 партызанскіх атрадаў, 199 брыгад, 40 партызанскіх злучэнняў.
    Нямецка-фашысцкія захопнікі, ваюючы з партызанамі, правялі 116 найболып буйных карных аперацый супраць іх і супраць цывільнага насельніцтва, якое памагала ім.
    Як толькі карнікі не дасціпнічалі, даючы назвы гэтым сваім аперацыям: «Прыпяцкія балоты», «Хрушч», «Балотная ліхаманка», «Клетка малпы», «Зімовы лес», «Свята ўраджаю», «Паляванне на зайцоў», «Чароўная флейта», «Русалка»,
    «Шаравая маланка», «Муха», «Прагулка на Сёмуху» і інш. Супраць партызан было задзейнічана 9 нямецкіх дывізій. Знятых з фронта.
    Аднак партызан на Беларусі яны так і не знішчылі.
    Болып як 260 канцэнтрацыйных лагераў стварылі немцы ў Беларусі. У іх знішчаны сотні тысяч беларусаў: у Мінску — каля 80 тысяч, каля Полацка — 150 тысяч, у Віцебску — больш як 90 тысяч, у Гомелі — 100 тысяч, у Пінску — каля 60 тысяч...
    У Трасцянецкім лагеры смерці, што быў створаны непадалёк ад Мінска, фашысты знішчылі 206,5 тысячы чалавек. Па колькасці спаленых ахвяр ён стаіць на чацвёртым месцы ў свеце пасля Асвенціма, Майданака і Трэблінкі. У ім у крэмацыйную печ людзей кідалі жывымі, а іх попелам фашысты ўгнойвалі палі сваёй падсобнай гаспадаркі.
    Трасцянец — найвялікшы міжнародны могільнік на беларускай зямлі. Урочышча Трасцянец на ўскраіне Мінска мяркуецца зрабіць мемарыяльным комплексам.
    Увесь комплекс зойме 135 гектараў зямлі. На спецыяльнае плато мяркуецца пакласці 80 камянёў, якія будуць абмывацца чыстаю светлаю вадою.
    Вучоныя падлічылі: войны і ваенныя канфлікты, што праходзілі на тэрыторыі Беларусі, склалі 250 гадоў, а ўсяго войнаў на беларускай зямлі было 80. Пра іх і будуць напамінаць 80 камянёў у светлай, як надзея, вадзе.
    А ў апошняй вайне, якая доўжылася для нас 1113 дзён і начэй, загінула 2,5 мільёна беларусаў. Кожнага чацвёртага чалавека, а па іншых падліках — кожнага трэцяга, страціла наша зямля.
    Падлічана, што каб кожнага беларуса, які загінуў у ёй, ушанаваць хвілінай маўчання, нам спатрэбілася б маўчаць аж 38 гадоў...
    А колькі ж стагоддзяў павінна была б маўчаць Беларусь, каб ушанаваць хвілінаю маўчання ўсіх сваіх дарагіх дзяцей, ш го загінулі ва ўсіх яе і не яе войнах!
    НАШЫ СВЯТЫЯ
    Яна вярнулася дадому, у родны Полацк, толькі праз 743 гады.
    Вярнулася святою. Апякункаю Беларусі і яе нябеснай заступніцаю.
    Сапраўдным святам для вернікаў і няверуючых было яе трыумфальнае вяртанне на Беларусь у 1910 годзе.
    Для гэтай урачыстай падзеі цар Мікалай II прыслаў тры самыя лепшыя на той час дзяржаўныя параходы — для саміх святых мошчаў і для асоб, якія іх суправаджалі.
    Флатылія з мошчамі Святой Еўфрасінні Полацкай прайшла па Дняпры ад Кіева-Пячорскай лаўры да Оршы 695 вёрстаў, і яе ўсюды сустракалі сціжмы вернікаў. Асабліва маляўніча гэта выглядала ўначы: на берагах, ля самай вады гарэлі яркія вогнішчы, параходы мільгацелі сотнямі запаленых свечак, а на флагманскім караблі ззяў Крыж.
    У гарадах Любечы, Рэчыцы, Рагачове, Быхаве, Магілёве і Оршы флатылія спынялася, і на прыстанях адбываліся ўрачыстыя набажэнствы. Яны збіралі велізарную колькасць вернікаў — багамольцаў і паломнікаў з усяго Падняпроўя.
    3 Оршы да роднага Полацка мошчы святой везлі сухазем’ем.
    Пад перазвон усіх гарадскіх званоў іх змясцілі ў змураваным некалі на яе ж заказ Спаса-Праабражэнскім храме — у кіпарысавай рацы, абкладзенай пазалочанымі барэльефамі і эмалевымі выявамі крыжоў. Рака была зроблена ў візантыйскім стылі на добраахвотныя ахвяраванні вернікаў.
    Прадслава, полацкая князёўна, унучка Усяслава Чарадзея — па бацьку, і Уладзіміра Манамаха — па маці, адмовілася ад звычайнага на той час княжацкага шлюбу і патаемна пайшла ў манастыр. Цётка, удава князя Рамана Усяслававіча, якая была ў манастыры ігуменняй, прасіла яе:
    — Дзіця маё! Як я магу ўчыніць такое? Твой бацька даведаецца і свой гнеў абрыне на маю галаву. Ды і маладая ты яшчэ векам,— Прадславе тады было 12 гадоў,— каб несці цяжар манаскага жыцця. I як здолееш ты пакінуць княжанне і славу гэтага свету?
    Бацька, князь Святаслаў які нейкі час жыў у Візантыі, a пахрысціўшыся, стаў Георгіем, даведаўшыся пра гэта, у роспачы рваў на сабе валасы. Галасіла па дачцы і маці. Бацька пайшоў у манастыр і, замілавана цалуючы дачку, казаў ёй:
    — Гора мне, дзіця маё! Што ж учыніла ты мне, прынёсшы душы маёй смутак! Што ж раней не сказала ты мне намеру свайго? Дзіця маё салодкае, жаль агортвае сэрца маё!
    Але Прадслава была непахісная: дзяўчына рэдкай прыгажосці прыняла пострыг — стала манашкаю Еўфрасінняй і пасялілася жыць у манастыры.
    Больш таго, услед за ёю пострыг прыняла родная сястра Градзіслава, якая стала Еўдакіяй, і стрыечная Звеніслава, якую ў манастыры пачалі зваць Еўпраксіяй. Таксама пастрыгліся і яе пляменніцы — Кірынія і Вольга зрабіліся Яўфіміяй і Агафіяй.
    Еўфрасіння заснавала ў Полацку два манастыры — жаночы і мужчынскі,— якія сталі асяродкам асветы ў Полацкім княстве,— у іх працавалі школы, дзе выкладаліся чытанне, пісьмо, нотная грамата, грэчаская мова і вучыліся дзеці розных саслоўяў. У манастырах былі бібліятэкі, скрыпторыі, іканапісныя і ювелірныя майстэрні.
    Еўфрасіння складала малітвы, запісвала пропаведзі, перапісвала кнігі.
    Жыла ў келлі Сафійскага сабора — для яе асабіста да Сафійкі прыбудавалі «галубец каменны». Насіла вярыгі. Пабудавала на свае сродкі дзве царквы.
    Свята-Праабражэнскі храм, створаны на яе замову дойлідам Іаанам, выключны помнік архітэктуры сярэднявечча. Цэрквы XII стагоддзя ўвогуле рэдкасць у Еўропе, а такога шэдэўра, які захаваўся амаль цалкам, у свеце болей няма.
    Плён працы Еўфрасінні высока падымаў аўтарытэт Полацкага княства ў вачах Візантыі і іншых тагачасных краін.
    У немаладым веку яна вырашыла зрабіць далёкае паломніцтва ў Святую зямлю. У Іерусалім яны з сястрою Еўпраксіяй і братам Давыдам увайшлі праз Хрыстову браму, праз якую ў Вербную нядзелю праходзіў калісьці і сам Хрыстос. Сваякоў з радасцю сустрэў візантыйскі імператар Мануіл Камнін, іхні дзядзька, родны брат маці паломнікаў. Дарэчы,
    ён жа, візантыйскі імператар, раней адгукнуўся на просьбу пляменніцы і прыслаў у яе Спаскую царкву адзін з трох абразоў Божай Маці, напісаных евангелістам Лукой — гэтая ікона з Эфеса сёння захоўваецца ў Рускім музеі Санкт-Пецярбурга. I яшчэ адзін сваяк Еўфрасінні валадарыў тады ў Іерусаліме — кароль Альмарых I.
    Там, у Святой зямлі, паломніца нечакана адчула недамаганне.
    Яна хацела памерці ў святым Іерусаліме і прасіла аб гэтым Бога. Усявышні пачуў яе просьбу, і «Божым наканаваннем яна занядужала і пачала хварэць».
    Сваёй хваробе Еўфрасіння радавалася — гэта ж шчасце памерці ў святым Іерусаліме! «Слава Табе, Уладару, што схацеў, тое мне і ўчыніў, рабе Сваёй!» — малілася яна.
    I прасіла:
    «Вось жа яшчэ прашу ў Цябе, Міласцівы, і на гэтым скончу прашэнні свае: прымі дух мой ад мяне ў святым горадзе Іерусаліме, перасялі мяне ў Нябесны свой Іерусалім, супакой мяне на ўлонні патрыярха Аўраама з усімі, хто Табе дагадзіў».
    Прахварэўшы 24 дні, Еўфрасіння памёрла 24 мая 1167 ro­fla. Пахавалі яе непадалёку ад Іерусаліма — у Феадосіевым манастыры.
    Калі магаметане прыступам бралі Іерусалім, раку з мошчамі Еўфрасінні дазволілі завезці ў Полацк, аднак з-за варажнечы паміж кіеўскім і полацкім князямі яна трапіла ў Кіеў і аказалася ў падземных пячорах Кіева-Пячорскага манастыра...
    У 1998 годзе па дазволу Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта ў Спаса-Еўфрасіннеўскім храме полацкага манастыра адбылося пераапрананне святых мошчаў Еўфрасінні Полацкай у новае адзенне. He зважаючы на тое, што святыя мошчы праляжалі больш як 800 гадоў, усе мяккія тканкі засталіся нятленныя — яны выдатна захаваліся, маюць і сёння аб’ём, таўшчыню, а ў некаторых месцах і эластычнасць.
    Пакуль свяшчэннікі Вячаслаў і Антоній абнаўлялі абшыўку труны-ракі, а манашкі чысцілі яе ўсярэдзіне, у паветры, як сведчаць яны, праносіліся хвалі прыемнага водару, які
    рухаўся ад святых мошчаў да прадметаў, да якіх яны дакраналіся,— быццам сама святая невідома і бесцялесна хадзіла па храме.
    Да Сабора Беларускіх Святых Еўфрасіння Полацкая прылічана ў 1984 годзе. Кананізавана ж наша асветніца, ігумення манастыра Святога Спаса ў Полацку, была праваслаўнай царквою яшчэ ў 1547 годзе. Дзень ушанавання яе памяці 5 чэрвеня.
    Яна — першая жанчына, што стала святой на ўсіх усходнеславянскіх землях.
    А свяціцель Міна, епіскап Полацкі,— увогуле першы святы на беларускіх землях. Ен узначальвае Сабор Беларускіх Святых, у які ўваходзяць 15 асоб.
    Нашы святыя — рэальныя гістарычныя асобы, якія за сваю адданасць рэлігіі, як сведчаць паданні, былі надзелены здольнасцю рабіць цуды! I рабілі іх.
    Барацьба хрысціянства з язычніцтвам, змаганне каталіцызму з праваслаўем увогуле спараджалі шмат пакутнікаў і нараджалі ўсё новых і новых святых.
    Свяціцель Міна, які жыў у пачатку XII стагоддзя, ушаноўваецца праваслаўнай царквою як адзін з першых архіпастыраў, што спрыяў распаўсюджванню хрысціянства на беларускіх землях.
    Дзяцінства святога і пачатак яго духоўнага падзвіжніцтва прайшло ў Полацку. Імкненне да вялікай веры і шчырае веданне Святога Пісання прывялі добразычлівага юнака ў Кіева-Пячэрскую лаўру, якая славілася ва ўсім свеце набожнасцю сваіх манахаў. Там ён прыняў пострыг і там у 1105 годзе быў пасвечаны ў сан епіскапа полацкага. Епіскап Міна будаваў на Полаччыне цэрквы і манастыры, выхоўваў палачан у годнасці, дабрачыннасці і прыстойнасці.
    Дарэчы, у час яго епіскапства прыняла пострыг і Еўфрасіння Полацкая.
    Манах Марцін Тураўскі — таксама адзін з першых беларускіх святых. Жыў у XII стагоддзі, працаваў кухарам у епіскапаў Сімяона, Ігнація, Іякіма і Георгія. Ен бачыў святое жыццё гэтых духоўных пастыраў беларускай зямлі, чуў іх малітвы