У сэрцы слова адзавіся
зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2
12+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 407с.
Мінск 2018
У гэтых умовах самі беларусы паспрабавалі навесці парадак у сябе дома. Пасля таго як Брэсцкі мір быў сарваны і немцы пачалі наступленне па ўсім фронце, а бальшавікі ўцяклі з Мінска ў Смаленск, на другі ж дзень, 20 лютага 1918 года, Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда прыняў Першую Устаўную грамату да народаў Беларусі, у якой абвясціў сябе часовай уладай і стварыў Народны Сакратарыят, якому перадаў усе выканаўчыя паўнамоцтвы ў краіне. Сакратарыят узначаліў Язэп Варонка, а ў яго склад увайшлі Алесь Бурбіс, Іван Серада, Васіль Захарка, Аркадзь Смоліч, Пётра
Крэчэўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц, TaMam Грыб, Палута Бадунова і інш.
Немцы, якія прыйшлі ў Мінск у канцы лютага, сарвалі бел-чырвона-белы сцяг з будынка Сакратарыяту БНР, адабралі касу, разагналі саміх сакратароў. Але не арыштавалі іх, і таму ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі працягваў працаваць і ва ўмовах нямецкай акупацыі.
Трэцяя Устаўная грамата была прынята Радай БНР на пленарным пасяджэнні, якое праходзіла ўсю ноч, толькі раніцою а восьмай гадзіне 25 сакавіка 1918 года.
Была створана і абвешчана незалежная і вольная дзяржава — Беларуская Народная Рэспубліка. I гэта ўжо было юрыдычным актам, які ўзнаўляў дзяржаўнасць беларускага народа і вызначаў межы: Магілёўшчына, Міншчына, Гродзеншчына, Віленшчына, Віцебшчына, а таксама часткі Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны ды іншых суседніх губерняў, заселеных беларусамі.
«Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі,— пісалася ў тастаменце,— скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці, якое гвалтам накінулі расійскія цары на наш вольны і незалежны край».
А перад гэтым «палымяны» бальшавік Заходняй вобласці В. Кнорын пісаў: «Мы счнтаем, что белорусы не счнтаются нацней н что этнографнческне особенностн, которые нх отдаляют от остальных русскпх, должны быть нзжнты».
Цяпер жа, пасля стварэння БНР, так і пісаць і гаварыць было ўжо немагчыма.
Беларускую Народную Рэспубліку прызналі Украіна, Турцыя, Фінляндыя, Чэхаславакія, Аўстралія, Літва, Эстонія, Латвія. Польшча, Арменія, Грузія.
Немцы не прызналі нашу Рэспубліку, але не лічыцца з ёю не маглі. Гэтак жа, як і бальшавікі Расіі.
У самым канцы 1918 года на Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б) у Смаленску было абвешчана аб утварэнні БССР. У склад новай дзяржавы ўвайшлі Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская губерні і зноў жа беларускія паветы Віленскай, Ковенскай і Смаленскай губерняў. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада, напісаны
Зміцерам Жылуновічам (пісьменнікам Цішкам Гартным), абвясціў аб стварэнні рэспублікі 1 студзеня 1919 года.
Аднак неўзабаве тэрыторыі Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай губерняў адышлі да РСФСР, а пад моцным прымусам старшыні ВЦВК Якава Свярдлова ў Вільні было аформлена стварэнне Літ-Бела — Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, у якую ўвайшлі толькі нашы Мінская і Віленская губерні. Па сутнасці, пасля гэтага БССР перастала існаваць.
Пачалася польска-савецкая вайна, якую Іосіф Сталін назваў трэцім паходам Антанты.
Мы ж яе лічым польска-беларускай вайною.
Польшча не прызнала стварэнне БССР і Літ-Бела. Добра падрыхтаваная і ўзброеная ЗША і Францыяй польская армія, якая мела ў сваіх шэрагах 738 тысяч чалавек, пачала наступленне на Беларусь і Украіну. Да мая 1919 года польскія войскі захапілі Брэст, Ваўкавыск, Слонім, Скідзель, Шчучын, Пінск, Баранавічы, а ў жніўні ўвайшлі ў Мінск.
Легіянеры «начальніка дзяржавы польскай» Юзафа Пілсудскага, як пісалі тагачасныя газеты, рабавалі ўсё — магазіны, дробныя крамы, прыватныя дамы. Іх з’яўленне на вуліцах Мінска суправаджалася стралянінаю, выбухамі, трэскам кулямётаў, дзікімі крыкамі. Легіянеры стралялі ў людзей проста так, дзеля забавы.
Дзяржаўнай мовай на захопленых тэрыторыях адразу ж стала польская, на ўсе кіраўнічыя пасады назначаліся толькі палякі.
Захопнікі нашай зямлі нават новую мянушку прыдумалі нам — «усходнія крэсы». На змену ранейшаму «северо-западнаму краю». Мянушку, па сутнасці, зацвердзіў і Рыжскі дагавор 1921 года паміж Расіяй і Польшчай, на падпісанне якога Беларусь нават не запрасілі, а дэлегацыю, якая прыехала сама, не пусцілі на перамовы.
Паводле Рыжскага дагавора Беларусь была распалавінена на дзве амаль роўныя часткі: адна палавіна, якая потым стала Заходняю Беларуссю, тымі ж «усходнімі крэсамі» для палякаў, адышла да Польшчы, а другая засталася пад наглядам
Расіі, якая перад гэтым далучыла да сябе Магілёўскую, Віцебскую і Гомельскую вобласці.
Ад узаемнай кампенсацыі ваенных разбурэнняў і Польшча, і Расія ветліва адмовіліся: каму выплочваць тыя страты, калі Беларусь, як краіна, была ўжо амаль ліквідавана?!
«Пасеклі наш край папалам»,— у роспачы прамаўлялі беларускія паэты.
«Ведайце і памятайце, што раскрыжаваны вамі беларускі народ уваскрэсне, але толькі ганьба няпраўды і крыві ляжа на вас і сыноў вашых»,— пагражалі палітыкі.
«Калі гаварыць аб незалежнасці якой-небудзь новай дзяржавы, вызваленай вайной і рэвалюцыяй з-пад расійскага ярма,— разважаў тады наш незабыўны Янка Купала,— то гэта, здаецца, так і трэба, так і павінна быць. Незалежная Польшча, Літва, Украіна, Латвія і г. д.— усе яны маюць права на гэта, усіх іх можна прызнаць, нават можна і дапамагаць, ці то фізічна, ці то маральна, і незалежнасць гэтых дзяржаў не выклікае ніякіх вялікіх спрэчак. Так ці іначай яны мусяць, яны будуць мець раней ці пазней сваё дзяржаўнае незалежнае існаванне. А вось загаварыце аб беларускай незалежнасці... Тут вам цэлую кучу нагавораць усялякіх перашкод, недарэчнасцяў, што аж вушы вянуць, слухаючы. На ўсякую іншую незалежнасць кожны з вамі згодзіцца, абы толькі не на беларускую».
Абураўся Якуб Колас:
Нас падзялілі... Хто? — Чужаніцы, Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К чорту граніцы! Тут нашы гоні, бары!
А зялёны лісток, на які сваімі абрысамі падобна наша дзяржава, тым часам ужо быў гвалтоўна разадраны напалам.
I толькі 1939 год злучыў нанова тыя разлучаныя на цэлых 18 гадоў палавінкі. Праўда, і тут не абышлося без новых страт: 10 кастрычніка 1939 года Сталін перадаў Вільню з Віленскім краем Літве. У абмен на ваенныя базы на яе тэрыторыі. Вялікі абшар нашай зямлі з насельніцтвам 457 тысяч
чалавек, сярод якога літоўцаў, жамойтаў было ўсяго толькі 2 працэнты.
Такім абламаным — злева, уверсе — наш зялёны лісток і ўвайшоў у полымя Вялікай Айчыннай вайны. Тое, абламанае да вайны, засталося ў Літве і пасля перамогі. Вось як пра гэта расказваў аднойчы на вечары беларускай паэзіі ў Вільні вядомы літоўскі пісьменнік Юстас Палецкіс, які як Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР быў у 1944 годзе на прыёме ў Сталіна:
«Ужо дагэтуль меркавалі пра лёс Вільні і баяліся, што яна нам не дастанецца. Бо ведалі, што Беларусь вельмі пацярпела ў вайне і там актыўна змагаліся з немцамі, тым часам як у нас усё было не так. Сядзім, маўчым да нейкага часу. Ен, Сталін, і кажа: «Ну што вы тут мяркуеце?» Мы муляемся, не адважваемся сказаць. А ён і гаворыць: «Я думаю, што мяжа павінна прайсці, ну... вось так»,— і пазногцем правёў па карце. Тады мы, узрадаваныя, з палёгкай (Вільня з нашага боку!) падаліся да карты, падправілі што кольвечы. Так мы здабылі Вільню».
Які ж ён быў усёмагутны, гэты звычайны пазногаць правадыра! Дарэчы, здаецца, гэта ён, пазногаць, зноў жа падараваў наш Дзвінск латышам, а Беласток, Гайнаўку, Бельск, Сувалкі — палякам.
Зялёным лістком мы доўгі час былі ў Савецкім Саюзе. Мелі свае, беларускія, межы, а таксама былі нам сваімі і вялікія, неабсяжныя межы СССР.
Залёным лістком мы мужна змагаліся з фашыстамі.
Зялёным лістком удзельнічалі ў стварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
На сваім зялёным лістку мы рупліва робім магутныя «МАЗы» і «БелАЗы» «беларусы», «гарызонты», «віцязі», «атланты», беларускія аўтобусы, тралейбусы ды вылічальныя машыны.
Цяпер мы — вольная і незалежная дзяржава. Рэспубліка Беларусь. 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, a 29 ліпеня 2000 года Усебеларускі з’езд за незалежнасць пацвердзіў гэта Актам незалежнасці.
I нашы сённяшнія межы толькі адны — межы зялёнага лістка, які даверліва, сціпла, але з годнасцю ляжыць пасярод Еўропы.
I хай жа нам і сёння, і заўсёды ў будучыні на гэтым лістку больш смяецца, чым плачацца, часцей радуецца, чым суміцца, заўсёды са смакам працуецца і таксама са смакам адпачываецца!
НАША КУЛЬТУРА I ЛІТАРАТУРА
Культура — гэта тое, што застаецца пасля ўсяго. Яна — наша будучыня.
Што зберажэцца, захаваецца пасля таго, як мы ўсё паядзім, што насеялі і пажалі, паносім усё, што наткалі і нашылі, перажывём усё, што нам наканавана лёсам і даравана Богам?
Тое, што здзейснілі наш розум і талент.
Культура — наша выхаванасць. Менавіта яна робіць чалавека чалавекам.
Без ежы чалавек не можа жыць увогуле, а без культуры ён дэградзіруе і таксама памірае. Духоўна — як асоба.
Нашы помнікі культуры — гэта своеасаблівае адлюстраванне гісторыі нашага народа. Бо слова «помнік» нарадзілася ад дзеяслова «помніць».
Да нашых помнікаў адносяцца хата, дзяжа, ручнік. Дарэчы, а ці ведаеце вы, што ручнік узнік раней за абразы? Ім накрывалі тую ж дзяжу з рошчынай, яго слалі пад ногі маладым, ён быў дзявочым пасагам, ім выціралі памыты твар, яго накідвалі на толькі што спечаны хлеб, ім прыбіралі абразы — пасля іх з’яўлення.
Ручнікі, адбеленыя, срабрыста-белыя, узорыста-тканыя, вышываныя, карысталіся ў нас вялікаю пашанаю і пбчатам.
Помнікамі археалогіі з’яўляюцца стаянкі і паселішчы старажытнага чалавека, гарадзішчы, замчышчы і нават курганы. Ахвярнікі — наша спадчына, жальнікі, даўневечныя магілы — наша каштоўнасць... I ўсё, што мы знаходзім падчас археалагічных раскопак. Сяму-таму здаецца, што самымі каштоўнымі
знаходкамі з’яўляюцца рэчы з золата ці з серабра. Але ж для археолагаў, ды і для ўсіх нас, даражэй за золата бываюць знойдзеныя падчас экспедыцый вырабы з крэменю, каменю, косці, дрэва ці гліны.
На стаянцы Асавец знойдзены касцяныя гарпуны, драўляная фігурка чалавека, касцяная фігурка лася і галава птушкі. У Бердыжы — пласцінка з біўня маманта, на якую нанесены геаметрычны арнамент. На гарадзішчы Калочын — гліняная прасліца, каменная зерняцёрка, каменныя асялкі, жалезныя сярпы. Гарадзішча Банцараўшчына падаравала нам наканечнікі коп’яў, пярсцёнкі, бранзалеты, лунніцу, ллячку, шкляную сінюю пацерку «ў вочка» і аж дваццаць ляпных гаршкоў. Вязынка, гарадзішча штрыхаванай керамічнай культуры, захавала для нас нажы, разцы, скоблі, скрабкі, сякеркі-адбойнікі, якія помняць цеплыню рук нашых прашчураў.