У сэрцы слова адзавіся
зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2
12+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 407с.
Мінск 2018
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У ім сабраны шматлікія экспанаты барацьбы беларускага народа супраць захопнікаў. Многія — унікальныя: лістоўкі, надрукаваныя на бяросце; кнігі, выдадзеныя ў партызанскіх друкарнях; гармата на колах ад сеялкі; «зенітка» на драўляным коле ад звычайных калёсаў.
Экспазіцыя Музея беларускага кнігадрукавання, які размясціўся ў былой брацкай школе ў Полацку, мае 14 залаў і ўсебакова адлюстроўвае гісторыю нашай кнігі.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту займае аж сто гектараў зямлі. Створаны ён у 1976 годзе каля Воўчкавіцкага возера на беразе ракі Пціч — за дванаццаць кіламетраў ад Мінска. У музеі шэсць сектараў, шэсць этнаграфічных раёнаў — Паазер'е, Падняпроўе, Усходняе і Заходняе Палессе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь,— куды перанесены помнікі народнага драўлянага дойлідства з усёй
Беларусі. У кожным сектары па пяць-шэсць сядзібаў, у якіх экспануюцца прадметы хатняга ўжытку, прылады працы, творы народнага мастацтва, характэрныя для кожнага рэгіёна.
Багатыя зборы жывапісу, па-мастацку аздобленай зброі, фарфору, манет, габеленаў мелі прыватныя мастацкія музеі і карцінныя галерэі ў замках і сядзібах беларускіх магнатаў: Сапегаў — у Дзярэчыне, Радзівілаў — у Нясвіжы, Тышкевічаў — у Гомелі, Зорыча — у Шклове, Янчыча — у Прапойску.
Шмат што з гэтых збораў захоўвалася ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР. Аднак падчас апошняй вайны ён разрабаваны, творы мастацтва вывезены з нашай краіны і пакуль што не знойдзены, не вернуты.
А ў музеі, які цяпер называецца Нацыянальным, ёсць вялікая калекцыя старажытнага беларускага мастацтва — абразы, драўляная скульптура, вырабы прыкладнога мастацтва,— а таксама творы I. Аляшкевіча, А. Гараўскага, С. Заранкі, I. Хруцкага, В. Волкава, М. Савіцкага, В. Грамыкі, А. Марыкса, Я. Зайцава, С. Селіханава, В. Цвіркі, У. Стальмашонка, М. Селешчука, У. і М. Басалыгаў, В. Шаранговіча, А. Марачкіна, Я. Батальёнка, В. Альшэўскага, У Тоўсціка. Асобныя музеі ці карцінныя галерэі створаны для твораў Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Бялынічах, Паўла Масленікава — у Магілёве, Марка Шагала — у Віцебску, Гаўрылы Вашчанкі — у Гомелі, Леаніда Шчамялёва — у Мінску, Іллі Рэпіна — у Здраўневе.
Тэатральных музеяў, здаецца, у нас няма, на жаль, а выдатныя тэатры ёсць. Багатыя сваім мінулым, цікавыя сваім сённяшнім жыццём.
Мы, беларусы, здаецца, і нарадзіліся з тэатрам у душы.
Праўда, тады між людзей не было яшчэ раздзялення на выканаўцаў і гледачоў. Кожны глядач мог стаць удзельнікам спектакля, а кожны ўдзельнік — гледачом. Асабліва калі нехта, прыкладам, прыйдзе са сваім мядзведзем...
Купалле — таксама наш тэатр. Відовішчны, яркі, шматлюдны. 3 карагодамі, танцамі, песнямі. 3 варажбою, скаканнем праз агонь, з качаннем распранутымі па святаянскай pace. Усе ўдзельнікі, усе гледачы.
А нашы Каляды! Якое дзейства!
А які тэатр наша вяселле! Якое стараннае размеркаванне роляў, які руплівы падбор акцёраў! А колькі добрых пажаданняў, колькі смеху і жартаў!
Першыя нашы акцёры — скамарохі. Яны ўмелі ўсё: спяваць, танцаваць, іграць на любых музычных інструментах. Скамарохі спалучалі ў сабе драматычнае, музычнае, вакальнае, танцавальнае мастацтва. Спачатку яны былі вольныя, вандроўныя, а потым магнаты, рупячыся пра тое, каб лепей весяліць сваіх гасцей, пачалі трымаць іх у палацах, a то і будаваць для вандроўнікаў свае тэатры.
У развіцці тэатральнага мастацтва на Беларусі вялікую ролю адыгралі школьныя тэатры ў калегіумах, духоўных семінарыях, брацкіх школах. У XVI—XVIII стагоддзях такія тэатры існавалі ў шмат якіх гарадах Беларусі — у Полацку, Пінску, Гародні, Віцебску, Наваградку, Мінску, Нясвіжы, Бярэсці, Оршы, Слуцку, Магілёве, Слоніме, Бабруйску.
А наша батлейка — народны лялечны тэатр, у якім, здаралася, удзельнічала да сарака лялек,— не мае нічога падобнага ва ўсім славянскім свеце!
Асаблівае развіццё наша тэатральнае мастацтва атрымала ў XVIII стагоддзі. У Альбе пад Нясвіжам 13 чэрвеня 1746 года была пастаўлена камедыя «Дасціпнае каханне» Францішкі Уршулі Радзівіл, жонкі князя Міхала Рыбанькі. Гэта падзея адбылася на дзесяць гадоў раней, чым з’явіўся перпіы спектакль у Яраслаўлі «бацькі рускага тэатра» Ф. Волкава. Уршуля Радзівіл напісала 16 сцэнічных твораў — трагедый, камедый, оперных лібрэта. Яе п’есы ставіў у Альбе і ў Нясвіжы створаны ёй жа аматарскі калектыў, які пасля стаў прафесійным. Усе яе творы — ад п’ес, любоўных вершаў загадак, твораў для дзяцей да вершаваных лістоў да мужа — і сёння ўяўляюць для нас вялікую цікавасць.
У нашай тэатральна-музычнай культуры застаўся вядомым прыгонны тэатр, тэатральныя трупы якога, што дзейнічалі ў замках і сядзібах феадалаў, складаліся ў асноўным з прыгонных сялян.
Найболып вядомымі былі Ружанскі тэатр Сапегаў, Слонімскі тэатр Агінскага, Гарадзенскі тэатр Тызенгаўза, тэатры ў Слуцку, Магілёве, Чачэрску, ужо названы тэатр Радзівілаў у Нясвіжы.
Свіслач, гарадок на самым ускрайку Белавежскай пушчы, у XVIII стагоддзі быў слаўны сваім тэатрам, які пабудаваў тагачасны яго ўладальнік Вінцэнт Тышкевіч. Карнавалы, канцэрты, тэатральныя відовішчы наладжваліся і ў тэатры, і на вольным паветры. У іх удзельнічалі ўсе, каму пашчасціла на той час бываць у Свіслачы.
Своеасаблівай тэатральнай з’яваю быў у пачатку XIX стагоддзя прыгонны цырк памешчыка Оштарпа ў Дукоры, у якім выступалі як замежныя, так і свае штукары і блазны, сярод якіх вылучаўся вядомы беларускі фокуснік Даўгяла.
Прыгонны тэатр Зорыча ў Шклове меў балетна-оперна-драматычныя трупы, вялікія аркестры і капэлы, тэатральныя будынкі з добра абсталяванай сцэнай і наладжанай машынерыяй.
Пачатак нацыянальнага тэатра даследчыкі звязваюць з асобаю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. У 1852 годзе ён наладзіў у Мінску прэм’еру спектакля «Сялянка», пасля якой дзейнасць трупы была забаронена, аднак «Сялянку», нягледзячы на забарону, яшчэ некалькі гадоў паказвалі патаемна ў розных гарадах Беларусі.
А ў якое вялікае і шчырае свята вылілася пастаноўка непераўзыдзенай купалаўскай «Паўлінкі», здзейсненай у Вільні ў 1913 годзе Беларускім музычна-драматычным гуртком — кветкі, падарункі, абдымкі, віншаванні, шчырыя словы.
Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага, якая была спробаю стварэння прафесійнага нацыянальнага тэатра, працавала ў 1910—1913 гадах і наведала шмат якія гарады і мястэчкі Беларусі, выступала ў Пецярбургу, Варшаве.
У 1920 годзе пачаў сваё жыццё вандроўны Беларускі тэатр Уладзіслава Галубка, які аб’ехаў амаль усю Беларусь і быў жаданы ў самых далёкіх вёсках. Сам Галубок адначасова з’яўляўся драматургам, рэжысёрам, акцёрам, мастаком-дэкаратарам, і яго яшчэ хапала на тое, каб выконваць абавязкі адміністратара.
Беларускі дзяржаўны тэатр, які сёння мы ведаем як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, быў створаны ў 1920 годзе пад кіраўніцтвам Фларыяна Ждановіча, якога сучаснікі называлі беларускім Мальерам.
Затым Беларускі тэатр узначаліў Еўсцігней Міровіч, пры якім тэатр дасягнуў сапраўднага росквіту. У ім ставіліся спектаклі як па п’есах беларускіх аўтараў — Купалы, Чарота, Аляхновіча ды іншых, так і па творах замежных аўтараў. Спектакль «Мешчанін у дваранах» Мальера, да прыкладу, пратрымаўся на сцэне амаль дзесяць гадоў і быў паказаны 700 разоў. Купалаўская ж «Паўлінка» трымаецца ўжо звыш 90 гадоў.
Беларускі тэатр выхаваў вялікую плеяду славутых акцёраў-купгілаўцаў.
Барыс Платонаў — майстра вельмі шырокага творчага дыяпазону. Яго ролі — гэта і псіхалагічна раскрыты складаны характар Федзі Пратасава з «Жывога трупа» Л. Талстога, і напышлівы, пуставаты пан Быкоўскі з «Паўлінкі» Я. Купалы, і дзяржаўны на той час, але і чалавечны вобраз Леніна з «Трэцяй патэтычнай» М. Пагодзіна. Аднак вяршыня яго трыумфу — стварэнне вобраза Эзопа ў «Лісе і вінаградзе» па Фігейрэду: гарбаты, несамавіты Эзоп у выкананні Платонава на вачах у гледачоў рабіўся велічным, мудрым і надзвычай прыгожым — мы, узрушаныя студэнты, тады па некалькі разоў хадзілі на платонаўскага раба.
Уладзімір Крыловіч умеў поўнасцю пераўвасабляцца ў вобраз і падпарадкоўваць волю і ўвагу гледачоў. Яго раннія рамантычныя ролі Машэкі і Кастуся Каліноўскага былі такімі ж глыбокімі, як і пазнейшае пераўвасабленне ў вобразы іншых нацыянальных спектакляў: «Пінская шляхта», «Паўлінка», «KaHeu дружбы».
Уладзімір Дзядзюшка, для якога першым універсітэтам быў тэатр Галубка, не іграў на сцэне, а па-сапраўднаму жыў жыццём сваіх герояў, а таму нават невялікія ролі ў яго выкананні станавіліся цэнтральнымі.
Для Іенадзя Аўсяннікава Андрэй Макаёнак спецыяльна пісаў ролі ў новых п’есах, ды і іншыя драматургі нярэдка і сёння кажуць: «Гэтага героя можа сыграць толькі Аўсяннікаў».
Колькі вобразаў каларытных беларускіх сялянак увасобіла ў сваіх ролях Галіна Макарава, зрабіла іх жывымі — жанчын з ласкавай душою, добраю ўсмешкаю, з непадробнаю сарамлівасцю. А якую Агату Пустарэвіч стварала яна ў «Паўлінцы»!
А колькі выдатных актрыс бліскуча пераўвасабляліся ў самую Паўлінку за доўгі час яе жыцця на роднай сцэне: пасля
Паўліны Мядзёлкі хораша сябе адчувалі ў гэтай ролі Раіса Кашэльнікава, Лідзія Шынко, Бірута Дакальская, Наталля Гайда, Ала Доўгая, Зоя Белахвосцік! Актрысы старэлі, выходзілі з дзявочага ўзросту, а Паўлінка заўсёды заставалася на сцэне маладою і гарэзліваю. Неўміручаю!
С. Станюта, П. Кармунін, 3. Браварская, Г. Глебаў, У. Уладамірскі, I. Ждановіч, 3. Стома, М. Яроменка, В. Белахвосцік, В. Тарасаў, Л. Далідовіч, М. Захарэвіч, П. Дубашынскі, Г. Гарбук, В. Манаеў, Г. Кірычэнка — якое пашаноўнае суквецце адданых тэатру талентаў!
Другі Беларускі дзяржаўны тэатр, які адкрыўся ў Віцебску, сфармаваўся з выпускнікоў маскоўскай Беларускай студыі, сярод якіх былі акцёры, якія неўзабаве выраслі ў слынных майстроў сцэны: А. Ільінскі, П. Малчанаў, Ц. Сяргейчык, М. Бялінская, А. Радзялоўская, Я. Глебаўская, М. Звездачотаў, А. Трус, Ф. Шмакаў і іншыя.
Тэатр без музыкі не бывае. У Мінску на Музычным завулку створаны Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.
У ім экспануюцца ўсе тры тыпы беларускай батлейкі: віцебская, дзе ад полымя свечкі, здаецца, пачынаюць рухацца лялькі; гарадзенская яселка ды магілёўская двухпавярховая батлейка.