• Газеты, часопісы і г.д.
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Мучанік дзіцятка Гаўрыіл Беластоцкі, які нарадзіўся у сялянскай сям’і, любіў малітву і адзіноту, жыў у вёсцы Звяркі непадалёк ад Беластоку. Шасцігадовае дзіця было выкрадзена, таемна вывезена ў Беласток і там закатавана.
    Некаторыя нашы святыя, без якіх немагчыма ўявіць гісторыю беларускай царквы, па розных прычынах не ўвайшлі ў Сабор Беларускіх Святых.
    Да прыкладу, тры віленскія пакутнікі — Антоній, Іаан і Яўстафій, якія ў язычніцтве мелі іншыя імёны — Круглец, Няжыла і Кумец. Іх у 1347 годзе пакаралі пакутніцкай смерцю за тое, што перайшлі з язычніцтва ў хрысціянства, адмовіліся ў пост есці мяса, галіць бараду. Яны патаемна былі ахрышчаны святаром Нестарам. Віленскія пакутнікі пасля зняволення і катаванняў былі прынародна павешаны. Мошчы іх мелі цудадзейную сілу.
    Сярод беларускіх католікаў найбольш шануецца святы Андрэй Баболя — езуіцкі манах, ксёндз, місіянер. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай Баболя схоплены і закатаваны атрадам казакоў палкоўніка А. Здановіча.
    Цела Баболі амаль праз пяцьдзясят гадоў пасля смерці знойдзена нятленным.
    У 1853 годзе папа Пій IX абвясціў Андрэя Баболю Богаслаўным, а з 1938 года паводле дэкрэта Пія XI каталіцкі касцёл вызнае яго за святога.
    Нашы ўніяты найперш моляцца на полацкага архіепіскапа, святога Іасафата Кунцэвіча. Ён быў апантаным прыхільнікам Брэсцкай уніі і настойліва распаўсюджваў яе, што не падабалася праваслаўным вернікам. У пачатку XVII стагоддзя
    праваслаўная царква была забаронена, таму Кунцэвіч закрываў праваслаўныя храмы, выганяў з іх святароў і прызначаў на іх месца ўніяцкіх.
    Падчас Віцебскага паўстання ў 1623 годзе некалькі тысяч праваслаўных уварвалася ў двор архіепіскапа, падпалілі дом Кунцэвіча, жорстка замучылі яго, а цела кінулі ў Дзвіну.
    Каралеўскія камісары потым абвясцілі ўсіх віцебскіх гараджан вінаватымі, Папа Рымскі Урбан VIII прылічыў Іасафата Кунцэвіча да блажэнных пакутнікаў каталіцкай царквы, a папа Пій IX амаль праз два з паловаю стагоддзі абвясціў яго святым.
    А ў сваіх малітвах да Святой Еўфрасінні Полацкай мы ўрачыста прамаўляем:
    — О святая і слаўная апякунка і асветніца Беларускага народу. Маці нашая, Еўфрасіння! Глянь ласкавым вокам сваім на братоў і сёстраў Тваіх, што з любоўю і надзеяй вочы душаў сваіх да Цябе падымаюць... Прымі, заступніца нашая, гэтую малітву братоў і сёстраў Тваіх, як нашую невымоўную падзяку, любоў і хвалу Табе — надзея, слава і пацеха нашая! Усе мы з радасцю аддаем сябе пад святую апеку Тваю. Маліся і далей за шматпакутны народ наш перад пасадам Усявышняга, каб мы сталіся верным і набожным выбраным народам Ягоным!
    НАШЫ МЕЖЫ I НАШЫ ДЗЯРЖАВЫ
    Якія яны былі, нашы межы, так бы мовіць. у міжледніковы перыяд? Аніякія — першалюдзі, нашы продкі, ішлі ўслед за пашырэннем арэалу жывёл, птушак, рыбы, травы. Дзе ёсць яны — там і мяжа іхняга палявання, іхняй ежы і аселасці.
    Амаль нічога мы не ведаем пра свае межы да новай эры. Дзіўна, ужо тысячу гадоў шумяць, жывуць паўнакроўным жыццём Старажытны Рым і Старажытная Грэцыя, узводзяць храмы, акропалі, тэатры, ствараюць алфавітнае пісьмо, услаўляюць мазаікаю баі гладыятараў, лепяць Дыскабола і Ніку Самафракійскую, змагаюцца за Карфаген, вядуць Пунічныя
    войны, а на нашай зямлі — ціша, маўчанне, спакой. Дзе мы былі тады, што рабілі, чым займаліся?
    На вялікі жаль, нашы прашчуры чамусьці не пакінулі нам ні пісьмовых, ні матэрыяльных сведчанняў пра той час.
    Праўда, ад іх жыцця сёе-тое ўсё ж засталося і дайшло да нас. Асталося на першабытных стаянках, якіх на Беларусі адкрыта і даследавана вельмі шмат: Бердыж, Юравічы, Белая Сарока, Пятроўцы, Журавель, Добры Бор, Камень, Раманавічы і іншыя.
    На былых паселішчах знойдзены косці мамантаў, з якіх будавалася жытло, крамянёвыя наканечнікі коп’яў, нажы з крамянёвых адшчэпаў, сякеры, скрабкі, агнішчы і нават апрацаваныя біўні мамантаў, што дае хоць і невялікае, але ўсё ж нейкае ўяўленне пра жыццё тых, хто даўней насяляў нашы прасторы.
    Пазней, ужо з пісьмовых крыніц, мы даведваемся, што палачане разам з дружынаю князя Алега ў 907 годзе хадзілі на Царгорад — Канстанцінопаль, пасля перамогі над якім грэкі пачалі плаціць палачанам даніну. I крывічы з войскам князя Ігара дапялі да Візантыі. Як палачане ваявалі з наўгародцамі, чым закончыўся іх новы паход на Ноўгарад у 1021 годзе, расказваюць нам летапісы.
    Палачане, палачанамі, палачан. Вельмі ж часта згадваюць палачан летапісы. I гэта ніякае не дзіва.
    Полацкая зямля — наша першая беларуская дзяржава.
    Полацкае княства — адно з самых старэйшых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Гэта дзяржава крывічоў на крывіцкіх землях. Яна мела ўсе адзнакі дзяржаўнасці: сваю тэрыторыю, сваё войска, свае грошы.
    He змог перамагчы палачан у IX стагоддзі наўгародскі князь Рурык, які 12 гадоў хадзіў ваяваць полацкіх князёў Рослава і Усяміра.
    He ўдалося падпарадкаваць Палату і князю Алегу, які «быў не клікнуты вечам».
    Княства, створанае ў басейнах рэк Дзвіны, Бярэзіны і Нёмана, старажытныя летапісцы называлі яшчэ Полацкаю зямлёю.
    На Полацкай зямлі ў 980 годзе сядзеў князь Рагвалод. Гэты княжацкі род годна прадстаўлялі Рагнеда Рагвалодаўна, Ізяслаў Уладзіміравіч, Брачыслаў Ізяслававіч. Апошні, дарэчы, пасля пахода на Ноўгарад далучыў да княства Віцебск і Усвяты. А пры яго сыне, Усяславе Брачыслававічу, Полацкае княства дасягнула найвышэйшай магутнасці і росквіту, пачало нават супернічаць з Кіевам. Усяслаў напаў на Пскоў, спаліў Ноўгарад. За гэта кіеўскія князі Яраславічы, перамогшы ў бітве на Нямізе, разбурылі Мінск.
    Пасля смерці Усяслава Чарадзея Полацкая зямля распалася на ўдзельныя княствы — Ізяслаўскае, Віцебскае, Лагожскае, Друцкае, Мінскае.
    Аднак і пасля гэтага адносіны Полацка і Кіева былі складаныя. Вялікі кіеўскі князь у 1129 годзе захапіў у палон полацкіх князёў з сем’ямі і саслаў іх у Візантыю. Толькі праз дзесяць гадоў вярнуліся яны дадому і зноў занялі свае пасады.
    Вялікую ўладу ў Полацкім княстве меў народны сход — веча. Веча збіралася для абмеркавання самых важных дзяржаўных спраў. Яно абвяшчала вайну, клікала на прастол князёў, а калі трэба было — выганяла іх з горада.
    Веча запрасіла на княжанне ўнука Усяслава Чарадзея і прагнала князя Рагвалода Барысавіча, паставіла на стол мінскага князя Расціслава Глебавіча, а затым выгнала і яго, вярнуўшы зноў Рагвалода Барысавіча. Полацкая зямля нават пасля ўваходжання ў Вялікае Княства Літоўскае захавала сваё веча, якое тады ўжо называлася полацкім правам, і ўсе спрэчныя справы вырашала на сходах палачан.
    I ў Рызе, і на Готскім беразе, і ў паўднёвых землях добра ведалі старажытныя гарады Полацкага княства: Мінск, Віцебск, Усвяты, Друцк, Лагожаск, Лукомль, Ізяслаў, Барысаў, а таксама залежныя ад Полацка гарады-крэпасці Герцыке і Кукейнос, збудаваныя палачанамі ў нізоўях Дзвіны.
    Другім нашым дзяржаўным утварэннем, якое ўзнікла на беларускіх землях, было Вялікае Княства Літоўскае.
    Вялікае Княства Літоўскае — пад такім імем была вядома свету Беларусь у XIV—XVIII стагоддзях, а некаторыя даследчыкі называюць яго яшчэ літоўскаю дзяржаваю на беларускіх землях. Знакаміты ж гісторык Мікола Ермаловіч нават сваю
    кнігу пра ВКЛ назваў упэўнена «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае».
    Ля вытокаў гэтай дзяржавы стаяў Міндоўг — заснавальнік і першы вялікі князь ВКЛ.
    Княства мела за межы вялікія тэрыторыі, і ўсе яны былі трывожныя. 3 поўначы і захаду яму ўвесь час пагражалі Лівонскі і Тэўтонскі ордэны. з усходу — залежнае ад Арды Вялікае княства Уладзімірскае, з поўдня, праз Дзікае поле,— і сама Арда, улус Джучы. Да таго ж былі неабыякавыя да гэтых земляў Каралеўства Польскае і Галіцка-Валынская Русь. Усе яны — а да іх далучыліся яшчэ яцвягі і жамойты — складалі вельмі сур’ёзную кааліцыю супраць Княства.
    I тады Міндоўг адважваецца на рашучы крок: ён згаджаецца пахрысціцца ў каталіцкую веру і з рук біскупаў прымае карону.
    Каранацыя адбылася ў ліпені 1253 года ў Наваградку. Яна была вельмі ўрачыстаю — шмат святароў, вялікая грамада пбчату. На алтары — сама карона, скіпетр і імператарскі глобус, які тады яшчэ называлі проста «яблыкам». Там жа стаяла і шкляніца з ялеем. Для самага ўрачыстага моманту — каралеўскага намашчэння.
    Каранацыю па даручэнні Папы Рымскага Інакенція здзейсніў біскуп кульмскі Гайдэнрых. Каранатар — сама ўрачыстасць, у белым адзенні і мітры — гаварыў да Міндоўга:
    «Калі сёння, найлепшы княжа, з рук нашых біскупаў, якія ў гэтай справе — хоць і не годныя — Хрыста Збаўцу заступаюць, святое намашчэнне і сімвалы каралеўства прыняць маеш, выпадае, каб найперш пра цяжар, на які ты прызначаны, нагадалі. Бярэш сёння каралеўскую пасаду і клопаты кіравання людзьмі, табе даручанымі, на сябе прымаеш. Цудоўны сапраўды лёс для смяротнага, але поўны прыгод, цяжкасцей і клопату. I таму, што кожная ўлада ад Бога, промыслам чыім каралі пануюць і праўнікі справядлівасць мераюць, ты таксама за чараду, табе давераную, самому Богу справаздачу дасі. Перш захоўвай набожнасць. Пана Бога ўсёй душою і сэрцам шануй. Хрысціянскую рэлігію і веру каталіцкую аж да апошніх дзён захоўвай і, як можаш, барані яе ад усіх непрыяцеляў. Прэлатаў і ўвогуле ўсё святарства шануй. Незалежнасць
    касцёла не тапчы. Справядлівасць, без якой ніводнае грамадства доўга існаваць не будзе, усім непарушна адмервай, добрых узнагароджваючы, вінаватых належна караючы. Удоў, сірот, убогіх і слабых абарані ад усялякага прыгнёту. Для ўсіх, хто да цябе набліжаецца, паводле тваёй каралеўскай годнасці будзь даступным, літасцівым, ветлівым. I так сябе паводзіць мусіш, каб бачылі, што не дзеля свайго, а дзеля дабра табе даручанага люду пануеш і за добрыя чыны плату не на зямлі, а на небе чакаеш. I хай яе дасць табе той, хто жыве і пануе — Бог на вякі вякоў».
    Як усё роўна папскі намеснік, так гаворачы, садзячы Міндоўга на каралеўскі трон, нешта прадчуваў. I праўда, праз нейкі час, усяго праз восем гадоў, Міндоўг разарве дамову з Лівонскім ордэнам і адмовіцца ад каталіцтва.
    I сам неўзабаве загіне — адзінага караля ВКЛ, былога сына святога Рымскага касцёла заб’юць падчас змовы Траняты, Даўмонта і Таўцвіла — жамойцкага, нальшчанскага і полацкага князёў.
    Але ж моцная дзяржава, створаная ім, ужо жыла.