• Газеты, часопісы і г.д.
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    У Вялікім Княстве Літоўскім, як і ва ўсіх краінах каталіцкага веравызнання, пераход з юліянскага на грыгарыянскае летазлічэнне быў ажыццёўлены ў 1583 годзе, што нават, як
    сведчаць хронікі, выклікала хваляванні тых, хто не прымаў новага календара.
    Наш каляндар, як і ва ўсім свеце, складаецца з 12 месяцаў, у кожным з якіх ад 28 да 31 дня.
    Беларускі каляндар — гэта нярэдка і гаспадарчы месяцаслоў, які дапамагае арыентавацца ў часінах года — вясна, лета, восень, зіма,— каб ведаць, калі лепей сеяць ці жаць, касіць ці малаціць снапы. Назіранні за кругазваротам у прыродзе і нашай земляробчай працай склаліся ў нас як найлепей у добрую сістэму.
    Вытокі беларускага друкаванага календара ў «Пасхаліі» — заключнай частцы «Малой падарожнай кніжыцы» Францішка Скарыны, якая выйшла ў Вільні ў 1522 годзе. Гэта першы ва ўсходніх славян царкоўна-астралагічны каляндар, які разлічаны на 1523—43 гады і ў якім пададзена і грыгарыянскае, і юліянскае летазлічэнне. У сваім календары Скарына нашы месяцы называе па-свойму, але ў ім ёсць і назвы, якія мы захавалі і да сёння: верасень, лнстопад, люты, квецень, чнрвець, лнпень.
    Першы рускі друкаваны чысленік «Святцы, або Каляндар», якім карысталіся і мы, выдаў наш зямляк Ілля Капіевіч у Амстэрдаме ў 1702 годзе.
    У Любчанскай друкарні ў 1650-я гады некалькі разоў выходзіў «Каляндар штогодніх свят і рухаў нябесных цел» С. Фурмана.
    У 1713 годзе Супрасльская друкарня выдала «Каляндар польскі і рускі», дзе змяшчаліся звесткі і розныя гістарычныя матэрыялы, табліцы Вялікадня і спіс кірмашоў, якія адбываліся ў Польшчы і ВКЛ, матэрыялы пра беларускія гарады Бярэсце, Наваградак, Полацк, Тураў, пра Крыж Еўфрасінні Полацкай.
    У Вільні ў 1759 годзе выйшаў «Палітычны каляндар з апісаннем вераў, што ёсць у Еўропе».
    Шмат розных календароў выдавалася ў розны час на нашай зямлі. Сярод іх: «Каляндар віленскі» са спісам улад і картай ВКЛ, «Каляндар полацкі», «Новы эканамічны каляндар для гаспадароў у Кароне і Вялікім Княстве Літоўскім», «Каляндар беларускі», «Гаспадарчы месяцаслоў», «Каляндар
    шаноўных дам», «Францысканскі каляндар», «Каляндар Паўночна-Заходняга краю» з шырокімі звесткамі пра Беларусь, «Беларускі сялянскі каляндар» на 1937—1939 гады, які задумваўся як сялянская энцыклапедыя.
    3 1990 года штогод выдаецца адрыўны насценны каляндар «Родны край», у якім заўсёды змяшчаецца шмат звестак пра нашу гісторыю і культуру, пра нашы гаспадарчыя справы і пра ўсе нашы цудоўныя часіны года — зіму, вясну, лета, восень.
    НАШЫ ВОЙНЫ
    Войны рэдка калі абміналі Беларусь.
    А якія ж яны — нашы? I якія — не нашы?
    Айчынная вайна 1812 года — наша ці не наша? Гэта ж руска-французкая вайна, абарончая вайна ад французскай агрэсіі для рускіх і проста руская кампанія для французаў.
    Але яна вельмі ж нашая вайна. I найперш таму, што адбывалася ў асноўным на нашай тэрыторыі.
    У купальскую ноч, калі ў нас на берагах рэк і азёр яшчэ гарэлі купальскія вогнішчы, галоўныя сілы Вялікай арміі Напалеона Банапарта без адзінага выстрала пераправіліся цераз нашу раку Нёман: яна на той час была памежнаю між Расійскай імперыяй і Варшаўскім герцагствам, поўнасцю залежным ад Францыі.
    Першым праз Нёман пераправіўся і пад бел-чырвонабелымі сцягамі ўвайшоў у Вільню, колішную сталіцу Княства, беларускі кавалерыйскі полк князя Дамініка Радзівіла.
    Напалеон сцвярджаў, што ён ідзе на Беларусь, каб адрадзіць на яе землях калісьці магутную беларускую дзяржаву — Вялікае Княства Літоўскае.
    Але ж першы загад Напалеона аб арганізацыі ўлады ў Літве і Беларусі, дадзены ў Вільні 1 ліпеня 1812 года, насцярожыў, змусіў шмат каго задумацца, засумнявацца. У ім было запісана:
    «Начальнік Галоўнага штаба Вялікай арміі (маёр-генерал) назначыць старшага афіцэра ці начальніка асобнай часці —
    француза ці паляка, які належыць да арміі,— камендантам усяго дэпартамента: яму будуць падпарадкаваны народная гвардыя, жандармерыя, мясцовыя войскі». А яшчэ ў загадзе было запісана, што «абмундзіраванне жандармерыі будзе польскае».
    I тады беларусы зразумелі, што Напалеон хоча ўсяго толькі памяняць ім цара — быў рускі, а прыйдзе польскі!
    У выніку наша шляхта, нашы арыстакраты падзяліліся на дзве часткі: Пацы, Сапегі і Радзівілы арыентаваліся на Напалеона і Варшаўскае герцагства, а Агінскія, Чартарыйскія, Любецкія ды іншыя былі за аднаўленне нашай дзяржаўнасці ў саюзе з Расіяй.
    Вялікая, шасцісоттысячная армія Напалеона, у якую ўваходзілі не толькі французы, а і італьянцы, іспанцы, аўстрыякі, палякі, двойчы — туды і назад — пракацілася па Беларусі. I такую з’ездзь трэба было карміць. Гэты непамерны цяжар зваліўся на плечы беларускага селяніна.
    Калі яшчэ Напалеон ішоў на Маскву, толькі, да прыкладу, адна Барысаўская падпрэфектура для войскаў, што рухаліся праз павет, даставіла аграмадную рэквізіцыю: 200 000 рацыёнаў хлеба для генерала Грушы, неабходны правіянт і фураж для пяцідзесяцітысячнай арміі Даву, для кавалерыйскага атрада ў 7 тысяч чалавек, для артылерыйскага парку ў 3 тысячы коней, да таго ж тысяча штодзённых рацыёнаў для гарнізона горада Барысава.
    Апрача таго, для арміі віцэ-караля Італіі Яўгена Багарнэ, пасынка Напалеона, было сабрана 1875 пудоў мукі, 625 пудоў хлеба, а таксама значная колькасць валоў, сена, аўса, гарэлкі, пшанічнай мукі, птушкі, масла, сыроў, яек, круп, сала і шмат іншай ежы для салдат і коней.
    А ў сувязі з набліжэннем французскай арміі, якая ўжо адступала і збіралася перапраўляцца цераз Бярэзіну, было загадана нарыхтаваць у Барысаве на працягу месяца харчоў для 25-тысячнай арміі. Праз дзень было загадана пастаўкі падвоіць — у сувязі з тым, што тых, хто адступае, будзе намнога болей. A 31 кастрычніка было загадана выдаць у рэзервавы магазін Барысава 770 бочак пшаніцы, 6950 бочак жыта, 12 222 бочкі аўса, 11 463 пуды сена, столькі ж саломы, 1272
    валы, 13 125 ггудоў мукі, 3125 пудоў сушанай агародніны, 9375 пудоў солі, 4000 гарнцаў гарэлкі, 6250 пудоў мяса, каб забяспечыць для салдат штодзённы рацыён, які тады складаўся з 1 / фунта мяса, ’/8 фунта круп, ’/2о фунта солі і V2 кватэркі гарэлкі.
    I гэта там, на тых нашых дарогах, па якіх улетку прайшлі французы, спяшаючыся на Маскву, і павыграбалі ўжо з беларускіх засекаў усё, што ў нас было нават прыхавана.
    А колькі нашых вёсак папалена і разрабавана!
    Паводле ведамасці смаленскага губернскага пракурора каля амаль усіх вёсак Копыскага павета Магілёўскай губерніі — 280 паселішчаў! — стаяць паметкі: «спалена», «непрыяцелем разбурана», «разрабавана», «зусім знішчана», «спустошана».
    У нашай зямлі назаўсёды знайшлі супакаенне шмат французаў. У Оршы, вяртаючыся з Масквы, Напалеон не пазнаў сваёй арміі — у Даву засталося толькі 4 тысячы салдат з 70 тысяч, у Багарнэ — 1800 з 42 тысяч, сам ён увайшоў у Оршу ўсяго з 6 тысячамі з былых 35 тысяч гвардзейцаў... Давялося карпусы зводзіць у батальёны. 3 усёй кавалерыі Мюрата ледзь сабралі толькі адзін атрад для аховы імператара. У вайсковых падраздзяленнях афіцэры займалі месцы радавых, палкоўнікі — унтэр-афіцэраў, генералы — камандзіраў узводаў...
    Пераправа праз нашу Бярэзіну амаль зусім пакінула Напалеона без арміі — на той бок ракі імператар перабіраўся толькі з невялікім атрадам аховы.
    Кажуць, што відавочцы, убачыўшы нашы палі, лугі, лясы, дарогі, усланыя замёрзлымі і забітымі французамі, у жаху ўскліквалі: «Божа, дык гэта ж сусветная трупярня!»
    Беларусаў у гэтай вайне загінула каля мільёна — чвэрць тагачаснага насельніцтва краіны. У горадзе Ліда, да прыкладу, пасля знаходжання ў ім французаў, засталося ўсяго 770 чалавек.
    У напалеонаўскай арміі служыла тады 25 тысяч беларусаў. Яны таксама змушаны былі адступаць за мяжу, такім чынам яшчэ больш змяншаючы насельніцтва роднага краю.
    А Паўночная вайна 1700—1721 гадоў? Вайна, якую рускі цар Пётр I вёў са Швецыяй, дамагаючыся панавання на Балтыйскім моры? Хіба ж яна не наша?
    3 чаго яна для нас пачыналася? 3 таго ж, што амаль і заўсёды!
    Сябра і паплечнік цара Аляксандр Меншыкаў, заняўшы Магілёў запатрабаваў ад магілёўцаў карміць і паіць яго войска — штодзень яны павінны былі дастаўляць яму «некалькі бочак віна, мёду і піва, жывога вала, некалькі дзясяткаў бараноў, некалькі вазоў жывой і марожанай рыбы, цэлыя чароды гусей і курэй, сто булак і дзвесце калачоў, кадушкі масла і скрыні аліваў, а таксама цукар, разынкі, міндаль, мускатавыя арэхі ды іншыя прысмакі».
    Калі чытаеш пра гэтую вайну ў гістарычнай літаратуры, складваецца ўражанне, што яна ў асноўным праходзіла на беларускіх землях.
    Восенню 1704 года на Беларусь увайшлі рускія войскі і пачалі канцэнтравацца каля Полацка — да лета 1705 года іх колькасць ужо дасягнула 60 тысяч чалавек.
    У верасні 1705 года галоўныя сілы рускіх (35 тысяч чалавек) занялі Гародню.
    У студзені 1706 года Карл XII пераправіўся цераз Нёман і блакіраваў гарнізон у Гародні — конніца Меншыкава паспела адысці да Мінска.
    У лютым — маі 1706 года шведы спалілі Карэлічы, Мір, разрабавалі Наваградак, Слонім, Клецк, Слуцк, Пінск, Кобрын, пасля аблог занялі Ляхавічы і Нясвіж. Каля Гародні беларускія сяляне зрабілі замах на Карла XII.
    Каля Клецка шведскія войскі разграмілі 5-тысячны рускі атрад Няплюева.
    Рускімі войскамі на беларускіх землях кіраваў сам Пётр I. У 1706 годзе ён быў у Оршы, а ў 1708 годзе — у Копысі і займаўся надбудовай умацаванняў і ўстаноўкай гармат.
    Каля вёскі Лясной на Магілёўшчыне ў самай вялікай бітве паміж рускімі і шведамі Пётр I атрымаў важную перамогу.
    У пачатку 1708 года Карл XII заняў Гародню і рушыў на Ліду і Смаргонь.
    Галоўныя сілы рускіх, якія налічвалі 57 тысяч чалавек, пад камандаваннем Шарамецева адышлі да Чашнікаў і Бешанковіч.
    Каля мястэчка Галоўчын на Магілёўшчыне руская армія пацярпела паражэнне і адышла за Дняпро.
    А ў бітвах каля вёсак Добрае і Раеўка на Мсціслаўшчыне авангард Карла XII панёс значныя страты.
    I ўсё ж гэтыя бітвы і перамогі адбываліся не ў нейкіх бязлюдных мясцінах, а ў нашых беларускіх, людна заселеных вёсках, мястэчках і гарадах. А гэта ж — зразумелыя страты.
    Вынікі вайны для Беларусі былі трагічныя. Насельніцтва скарацілася з 2,2 мільёна чалавек да 1,5 мільёна чалавек, загінуў кожны трэці жыхар. Асабліва пацярпелі Мсціслаўскае, Віцебскае і Полацкае ваяводствы.