• Газеты, часопісы і г.д.
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    Ёсць у экспазіцыі і самаграйныя музычныя інструменты: бразготка, званочак, трашчотка, кляшчотка, шаргуны, калотка. Дуда, скрыпка, гармонік ды бубен. Гліняная свістулька XVI стагоддзя, знойдзеная падчас раскопак на Нямізе; фрагменты касцяной жалейкі XII стагоддзя з Наваградка; адломак бронзавага звона XIII стагоддзя з Гародні. Як яны паважліва выглядаюць між іншымі экспанатамі, яднаюцца з імі. Да прыкладу, з ліраю, цымбаламі, жалейкаю, пастуховым рогам, зробленымі рукамі пазнейшых умельцаў.
    Лютня, старадаўні музычны інструмент, у часы Вялікага Княства Літоўскага панавала на нашых землях. Яна гучала ў палацах і замках, на канцэртах і інтымна, для некалькіх чалавек. Мела нізкі, насычаны тэмбр, а гучанне высокага рэгістру было зусім камерным. Адным не падабаўся «гугнявы» гук лютні, а іншым яна здавалася гармоніяй сусвету.
    На Беларусі ў тыя часы было шмат лютністаў — нават сваіх анёлаў мы малявалі з лютнямі ў руках.
    Музыка — гэта опера, балет, аперэта, тэатральная музыка, музыка кіно, сімфонія, сюіта, уверцюра, паэма, саната, раманс, песня, эпіталама.
    Напачатку носьбітамі нашай беларускай прафесійнай мўзыкі былі музыкі, цымбалісты, скрыпачы, гусляры, лірнікі, дудары, дудачнікі, бубністы.
    А ў XVIII стагоддзі і наш Нясвіж лічыўся цэнтрам музычнага мастацтва ў Еўропе. 3 домам Радзівілаў тады была звязана ўся еўрапейская эліта. Славуты кампазітар Іозеф Гайдн пасылаў свае партытуры ў Нясвіж. Антоній Радзівіл, палітычны дзеяч і кампазітар, быў блізка знаёмы з Бетховенам, Мендэльсонам, якія прысвяцілі яму свае творы, а Фрэдэрык Шапэн падоўгу жыў у ягоным палацы. Жонка аднаго з магнатаў Соф’я Радзівіл нават, не саўладаўшы са сваім каханнем, уцякла з чэшскім піяністам Янам Дусікам, які таксама на той час жыў у Нясвіжы. Тут Мацей Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, напісаў першую беларускую аперэту «Агатка» і оперу «Войт Альбянскага паселішча», якія ў Нясвіжы і былі выкананы.
    Дарэчы, менавіта ў Нясвіжы з'явіўся і першы беларускі більярд — яго ў 1584 годзе прывёз з Парыжа князь Мікалай Радзівіл Сіротка, які быў еўрапейцам у поўным сэнсе гэтага слова. Гуляць у гэтую гульню яго навучыў Карл IX, кароль Францыі, a ўжо ад Радзівіла налаўчыліся іншыя князі ды прыдворныя паненкі, якія парабіліся не горшымі за кавалераў більярдэсамі.
    У XIX стагоддзі Станіслаў Манюшка стварыў на словы В. Дуніна-Марцінкевіча беларускаю оперу «Сялянка» — на беларускай мове, на беларускім фальклоры. Упершыыю яе паставілі ў Мінску, а потым яна ставілася яшчэ ў Бабруйску, Слуцку, Нясвіжы, Глуску і ў іншых гарадах.
    XX стагоддзе беларускага музычнага мастацтва нельга ўявіць без сімфоній Я. Цікоцкага, А. Багатырова, М. Аладава, Я. Глебава, без сімфанічных паэм У. Алоўнікава, без опер «Машэка», «Марынка» Р. Пукста, «Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса, «Калючая ружа», «Калі ападае лісце» і «Зорка Венера» Ю. Семянякі, «Альпійская балада» Я. Глебава, «Сівая легенда» Д. Смольскага, без сюіт на народныя тэмы А. Туранкова
    і М. Чуркіна, без песень I. Любана, Н. Сакалоўскага, I. Лучанка, Л. Захлеўнага, У. Будніка, Э. Зарыцкага і іншых.
    Нашу культуру нельга ўявіць без Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы, Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча, Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча, які называюць музычным сэрцам Беларусі і ў якім такія нашы нацыянальныя інструменты, як цымбалы, дудкі, ліры пастаўлены поплеч з тымі, што ўжо сотні гадоў служаць прафесійнаму музычнаму мастацтву. Есць у нас і Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, і Дзяржаўны ансамбль танца, і Дзяржаўны ансамбль эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам М. Фінберга.
    У Калінінградзе намаганнямі беларускага зямляцтва пастаўлены помнік Францыску Скарыну. I Наталля Кучко, беларуская зямлячка першадрукара, прыняўшы да сэрца гэту падзею, вышыла гладдзю ягоны партрэт. Вышыла шоўкам, а здаецца напісала маслам — такія тонкія і далікатныя яе работы. Вышытая ж ёю Прасвятая Багародзіца нават свеціцца ў цемры — такі эфект дало нязвычнае спалучэнне нітак.
    I гэта таксама беларуская культура.
    А нашы званы! Яны — зноў жа наша музыка.
    Кажуць, што царкоўны звон лечыць душу. Вераць, што ён лечыць ад многіх хвароб і цела. Таму і становяцца пад званы людзі, і дакранаюцца да іх, яшчэ ў гудзе, далонямі і вуснамі.
    Ёсць сведчанне, што дзесяць мінскіх цэркавак з невялікімі званарнямі ў цяжкі час паморку сваім жыватворным звонам выратавалі горад ад эпідэміі чумы.
    Аказваецца, званы, калі звоняць, выпраменьваюць вялікую колькасць рэзананснай ультрагукавой радыяцыі, якая абясшкоджвае вірусы. Продкі не ведалі гэтага, аднак падчас эпідэмій званілі ў званы днямі і начамі.
    Царкоўны звон — гэта малітва. Часцей за ўсё ён быў голасам Радзімы.
    Аднак, здаралася, з яго здзекаваліся. Як з жывога чалавека — званы скідвалі са званіц, у іх вырывалі языкі, на вазах, запрэжаных асламі, іх, ганьбуючы, вазілі па вуліцах, ссылалі, а самых мяцежных нават прыгаворвалі да зняволення, садзілі ў турмы.
    Званы у нас робяць на мінскім прадпрыемстве «Выдатнае ліццё». Пачынаюць заліваць — служыцца малебен. Званы гатовыя — іх, як дзяцей, хрысцяць, даюць ім імёны: Святочны, Цар-звон, Валадар. Перад тым, як павесіць, асвячаюць мірапамазаннем. I цяпер верачы, што метал, асвечаны дарам Божым, сваім звонам ачышчае паветра ад заразы, інфекцый, супакойвае буры.
    Звонам лечаць зямлю, лечаць прыроду. Як радасна хваліць Бога з нябёсаў, хваліць Усявышняга ў ягоных вышынях! Якое пічасце чуць яго голас!
    Спецыялістаў царкоўнага звону рыхтуе Мінская школа званароў пры храме «Усіх Смуткуючых Радасць». У Віцебску, пры мясцовай праваслаўнай епархіі, таксама працуе школа званароў, дзе ўдасканальваецца майстэрства ігры на званах.
    Хіба можна ўявіць сёння культурнае жыццё Беларусі без беларускага балета? Яго ведаюць і паважаюць ва ўсім свеце, a на радзіме называюць «эпохай Елізар’ева».
    Валянцін Елізар’еў, мастацкі кіраўнік і дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі, паказваў свае спектаклі не толькі на роднай зямлі, але і ў Францыі, Італіі, Англіі, Іспаніі, Сірыі, Індыі, Кувейце, Польшчы, Балгарыі, Шры-Ланцы, Швейцарыі, Тайландзе і шмат дзе яшчэ, а пастаўленыя ім на беларускай сцэне яркая, філасафічная, да гэтага часу, здаецца, не разгаданая «Кармэн-сюіта», эмацыянальнае «Стварэнне свету», якоё некаторыя крытыкі назвалі падзеяй у культурным жыцці ўсёй Еўропы, страсная «Карміна Бурана», «Страсці (Рагнеда)», якая трымае гледача ў напружанні ад першай да апошняй сцэны,— усе яны ўжо даўно сталі нацыянальнай класікай.
    Беларускае кіно пачалося з Юрыя Тарыча. Ен, кінарэжысёр, сцэнарыст, заснавальнік нашай кінематаграфіі, сцэнарый першага беларускага мастацкага фільма «Лясная быль» напісаў разам з Анатолем Вольным па аповесці Міхася Чарота «Грышка-свінапас».
    Гукавае кіно пачынаў у Беларусі кінарэжысёр Уладзімір Корш-Саблін сваім фільмам «Першы ўзвод». Ён жа разам з А. Файнцымерам пасля вайны зняў фільм «Канстанцін Заслонаў».
    У сямідзясятыя гады Віктар Тураў здымае псіхалагічныя фільмы «Праз могілкі» і «Я родам з дзяцінства». Ён жа стварае выдатныя кінафільмы па раманах Івана Мележа «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы».
    XXI стагоддзе беларускае кіно ўпэўнена пачынае з гістарычнага фільма «Анастасія Слуцкая» рэжысёра Юрыя Ялхова з актрысаю Купалаўскага тэатра Святланай Зелянкоўскай у галоўнай ролі.
    Свае творчыя радасці і ўзлёты мелі рэжысёры М. Пташук, Л. Голуб, Б. Сцяпанаў, В. Чацверыкоў, I. Дабралюбаў, В. Нікіфараў, В. Рубінчык.
    Найболыпым поспехам у гледачоў карысталіся экранізацыі значных твораў беларускай літаратуры — фільмы па раманах і аповесцях I. Мележа, I. Шамякіна, В. Адамчыка, I. Чыгрынава, I. Пташнікава.
    I нарэшце, само слова. Прамоўленае, напісанае, найгранае, праспяванае, намаляванае, знятае ў кіно слова. Яно — галоўнае. Бо напачатку было слова. Бо без яго не можа абысціся ні кніга, ні песня, ні опера, ні кіно, ні нават карціна мастака — мастакі свае карціны амаль заўсёды называюць, падпісваюць.
    Таму цяпер Беларусь мае 12 тысяч бібліятэк з агульным кніжным фондам у 250 мільёнаў экзэмпляраў.
    Таму ў Мінску ў 2005 годзе пабудавана ўнікальнае, непаўторнае, самабытнае памяшканне Нацыянальнай бібліятэкі ў выглядзе гранёнага алмаза, дзе будзе сабраны найлепшы скарб любой краіны — кнігі.
    Літаратура — царыца культуры.
    Францыск Скарына заснаваў першую ва ўсёй Усходняй Еўропе друкарню.
    Статуты Вялікага Княства Літоўскага былі першымі ў Еўропе зводамі законаў.
    Тры нашы волаты прыгожага пісьменства, пра якіх заўсёды памятае і якіх вельмі шануе наш народ: Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч. Кожны беларус ведае, што «Паўлінка» — гэта Купала, «Новая зямля» — гэта Колас, адзіны прыжыццёвы зборнік паэзіі «Вянок» — гэта Багдановіч.
    Францішак Багушэвіч з «Дудкай беларускай», «Смыкам беларускім» ды балючым крыкам: «Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі»,— наш боль і наша сумленне.
    Алесь Гарун, асуджаны царызмам на пажыццёвае пасяленне ў Сібіры, працуючы вадалівам на баржы, якая плавала па рэках Лена і Віцім, стварае сваю кнігу паэзіі «Матчын дар».
    Васіль Быкаў з яго двума дзясяткамі псіхалагічных аповесцяў, якімі захапляліся і захапляюцца ў свеце, застанецца ў нашай культуры навечна, назаўсёды.
    А яшчэ ж у нас ёсць Аркадзь Куляшоў з «Новай кнігай» і «Хамуціусам», Міхась Лынькоў з «Векапомнымі днямі» і «Міколкам-паравозам», Максім Танк з добрым тузінам інтэлігентных і па-сялянску мудрых кніг паэзіі, Янка Маўр з «Палескімі рабінзонамі» ды «Сынам вады», Іван Мележ з «Палескай хронікай», Пімен Панчанка з яго бунтоўнай і страснай лірыкай, з радкамі «і сотні салдат у каваных ботах прайшлі па яго спіне», Максім Гарэцкі з кнігамі «Дзве душы», «Віленскія камунары» ды «Браму сэрца свайго адчыняю», Кандрат Крапіва з п’есамі «Хто смяецца апошнім» і «Брама неўміручасці», Янка Брыль з апавяданнямі і лірычнымі мініяцюрамі, з раманам «Птушкі і гнёзды», Змітрок Бядуля з апавяданнямі «Пяць лыжак заціркі», «На Каляды к сыну», «Малыя дрывасекі» ды аповесцю «Салавей», Уладзімір Караткевіч з раманам «Каласы пад сярпом тваім» і паэтычнымі кнігамі, Іван Шамякін з пенталогіяй «Трывожнае шчасце» ды шмат якімі раманамі, Іван Чыгрынаў з «Плачам перапёлкі», Барыс Сачанка з «Вялікім лесам», Вячаслаў Адамчык з цэлым цыклам раманаў, Ларыса Геніюш з важкім томам вершаў «Белы сон» і «Споведдзю», Алесь Пісьмянкоў з кнігаю лірыкі «Я не памру, пакуль люблю».