• Газеты, часопісы і г.д.
  • У сэрцы слова адзавіся зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    У сэрцы слова адзавіся

    зборнік для 7 класа. У 2 кн. Кн. 2

    12+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 407с.
    Мінск 2018
    101.71 МБ
    А на беразе ракі Бобрык, каля вёскі Камень на Піншчыне, дзе даследавалася група неалітычных паселішчаў нёманскай культуры, знойдзены каменныя сякеры і цёслы, наканечнікі стрэл, скрабкі, скоблі, праколкі, нажы і іншыя рэчы, якія зроблены яшчэ ў пятым тысячагоддзі да нашай эры.
    Тады ж, у неаліце і бронзавым веку, мы, першабытныя людзі, здабывалі крэмень — мала нам было камянёў, што ляжалі паўсюль на зямлі, дык мы яшчэ закопваліся ў зямлю, шукаючы ў камянях сілы і моцы.
    Нам патрэбны былі трывалыя прылады працы, і матэрыял для іх мы высякалі ў сваіх крэмнездабыўчых шахтах, падобных на тыя, што былі выяўлены ў сярэднім цячэнні ракі Рось,— каля пасёлка Краснасельскі і вёскі Карпаўцы Ваўкавыскага раёна.
    Потым мы пачалі ўважлівей прыглядацца да камянёў, і тады ўбачылі, што яны жывыя: яны ходзяць, яны гавораць, яны дыхаюць, яны растуць. I нават пацеюць. I, здараецца, спяваюць — ад розніцы начных і дзённых тэмператур.
    А яшчэ раней, у сваёй язычніцкай маладосці, мы нават пакланяліся камяням. Называлі іх імёнамі сваіх багоў — Перуном, Дажбогам, Вялесам. Высякалі з іх, камянёў, ідалаў і прыносілі потым да іх свае ахвяраванні. У Перуна нават сякера была каменная. А калі нас пахрысцілі, мы нізрынулі сваіх каменных багоў і закапалі іх ў зямлю, паскідалі іх у рэчкі. Як таго шклоўскага двухсотпяцідзесяцікілаграмовага ідала з X стагоддзя, якога толькі праз дзесяць вякоў дасталі з рэчкі Серабранка каля Шклова нашчадкі. Ці то, збаяўшыся, утапілі яго нашы продкі-язычнікі, ці то схавалі так глыбока, спадзеючыся, што пройдзе час і іх даўнія багі некалі ўсё ж жывымі вернуцца зноў.
    На Беларусі знойдзена каля 30 такіх каменных скульптурных выяў — ідалаў, куміраў, балванаў, ёлупаў, каменных «баб», багоў. Іх знаходзілі ў Слоніме, каля Ваўкавыска, Лепеля, Рэчыцы, на Аршаншчыне, Сенненшчыне, Браслаўшчыне, дзе на адным з астравоў Богінскага возера яшчэ ў пачатку нашага стагоддзя стаяў каменны ідал «Стод». Каля вёскі Ульянавічы на Сенненшчыне і ля вёскі Слабада ў Чэрвеньскім раёне выяўлены трохі чатырохаблічныя ідалы ў выглядзе слупоў. Усе яны пазначаюцца другой паловаю першага тысячагоддзя новай эры.
    Беларусы, нават і пахрышчаныя, усё роўна прасілі дапамогі ў сваіх валуноў. Высякалі на камянях крыжы і прасілі. Прасіў дапамогі ў валуноў і Друцкі князь Рагвалод, унук Усяслава Чарадзея, які пасля хрышчэння стаў Васілём,— ён, перажыўшы неўраджайны год, галодную зіму, загадаў у 1171 годзе высячы на трохметровым камяні, што ляжаў каля вёскі Дзятлава на цяперашняй Аршаншчыне, сваю просьбу: «В
    лето 6679 месяца мая в 7 день доснен крест сей. Господн помозн рабу своему Васнлню в креіценнн нменем Рогвалоду сыну Борнсову». Так хрысціянін Рагвалод прасіў у язычаскага валуна ўраджаю.
    А камяні самога Барыса Усяслававіча! Барысавы камяні! Іх шмат — Барыс, Барыс-Хлебнік, Пісанік, БарысТлеб... I ўсе просяць: «Господн помозн рабу своему Борнсу». Барысу — Полацкаму князю Барысу Усяслававічу, Рагвалодаву бацьку.
    Пяць Барысавых камянёў знойдзены ў рэчышчы Дзвіны на Полаччыне, дваў Міёрскім раёне, адзін на Браслаўшчыне — у рацэ Друйцы каля г. п. Друі. Ляжалі Барысавы камяні і на сушы: камень Кравец, ці па-іншаму Сцяпан, знаходзіўся каля вёскі Высокі Гарадзец Талачынскага раёна і ўяўляў сабою амаль квадратную пліту. Кажуць, ён нават шыў бедным кажухі — сёння папросіш, а назаўтра прыйдзеш і забярэш: пашыў Сцяпан!
    У Лепельскім раёне даўней ляжаў незвычайны камень — шырокі, як стол, з шасцю паглыбленнямі на ім. Гэтыя паглыбленні звалі талеркамі Вітаўта. Кажуць, што за ім падчас штурму замка Варанеч у 1426 годзе абедаў Вялікі князь ВКЛ Вітаўт. Непадалёку ляжалі Вітаўтавы відэльцы. Таксама каменныя.
    А яшчэ ж на Беларусі шмат камянёў-следавікоў. Валуноў з адбіткамі рукі ці нагі чалавека, з быццам бы слядамі аленя, зайца, мядзведзя ці ката. Проста дзіцячы слядок, проста капыток жывёліны, проста ямачка. У гэтых ямачках збіралася вада, якая лічылася гаючаю, лекаваю. Мы лячыліся тою вадою!
    На Беларусі вядома болып за 70 валуноў-следавікоў. Найбольш іх знойдзена на поўначы і ў цэнтры нашай краіны.
    I, нарэшце, можаце здзівіцца — у Мінску ёсць музей камянёў! Унікальны музей, якога, здаецца, няма ні ў адной краіне былога Савецкага Саюза, а ў Еўропе іх усяго два. Разам з нашым.
    Ды і ў свеце такіх музеяў таксама няшмат.
    На былым балоце на ўскраіне сталіцы ва Уруччы на шасці з паловай гектарах плошчы пад адкрытым небам сабраны з усіх рэгіёнаў Беларусі і прывезены ў Мінск аж 2134
    ледавіковыя валуны. Самаму старэйшаму з іх — 2 мільярды гадоў.
    Сама ідэя стварэння такога музея і яе ажыццяўленне належыць выдатнаму беларускаму вучонаму, доктару геолагамінералагічных навук, акадэміку Гаўрылу Гарэцкаму. Ён, убачыўшы, што ўнікальных, гістарычных камянёў на нашай зямлі становіцца ўсё меней,— меліяратары мелі нават інструкцыі па іх знішчэнні — прыклаў шмат намаганняў, каб захаваць тое, што пакуль засталося.
    Музей-парк прыняў першых наведвальнікаў у 1985 годзе. Ен быў спланаваны на мясцовасці як карта Беларусі: насыпныя пагоркі — нашы грады і ўзвышшы, пешаходныя дарожкі — нашы рэкі, штучныя вадаёмы — нашы азёры. I кожны камень ляжыць на тым месцы спланаванай на зямлі карты, адкуль яго сюды прывезлі.
    Шмат унікальных валуноў сабрана ў музеі-парку.
    Тут і тыя 8 валуноў — вялікіх камянёў, якія з пэўнымі прамежкамі ляжалі на вуліцы ў вёсцы Стайкі, што на Лагойшчыне; тут і валун, прывезены з Кушлян Смаргонскага раёна з надпісам «Памяці Мацея Бурачка», зробленым у 1900 годзе — годзе смерці нашага паэта-класіка Францішка Багушэвіча, які меў такі псеўданім; і вядомы валун «Дзед» са старажытнага мінскага капішча на беразе Свіслачы, якое са сваёй язычніцкай даўніны дажыло да XX стагоддзя.
    Але ж шмат якіх помнікаў нашай прыроды няма і ў гэтым, такім багатым, музеі.
    Невядома дзе знік Рагвалодаў камень, што ляжаў каля вёскі Дзятлава Аршанскага раёна.
    У канцы 1930-х гадоў узарваны два друйскіх валуны — тады так змагаліся з рэлігіяй, што не шкадавалі не толькі праваслаўных храмаў, але і язычніцкіх фетышаў.
    У 1936 годзе ўзарвалі і талачынскага «Краўца», ці «Сцяпана», а друзкі-асколкі ад яго пайшлі на будаўніцтва аўтамагістралі Мінск — Масква. Кажуць, што там жа апынуўся і Рагвалодаў камень — пад асфальтам.
    Няма ў музеі і шумілінскага «Вялікага камня». Паўтары тысячы тон... Як падымеш яго і на чым прывязеш?
    «Вялікі камень» застаўся на месцы. Як помнік прыроды Беларусі. Спадзяемся, застаўся пад абаронай дзяржавы.
    Такіх валуноў, якія ахоўвае дзяржава, у нас каля 200. У Эстоніі — 100. У Германіі — 800. Гэта для параўнання.
    А беларусы ж верылі, што нашы камяні — нашы заступнікі, ахоўнікі нашых абшараў. Перад імі падалі ніц, ім маліліся, іх абагаўлялі. Камяням прыносілі ахвяраванні, ставілі «аднос» — кармілі іх, як жывых, просячы злітавацца.
    У нашы камяні часам усяляліся нячысцікі. А часам і Бог, калі людзі не слухаліся яго, ператвараў іх у валуны.
    Таксама ў вялікія валуны мільёны гадоў назад ператваралі чараўнікі нашых Асілкаў, Волатаў — за непакорнасць і сілу.
    Продкі, бачачы, як уночы над імі з’яўляўся раптам цэлы лівень яркіх хвастатых знічак-метэарытаў, верылі, што гэта неба пасылае на зямлю вогненных змеяў, якія на доле ператвараюцца ў камяні. Яны не ведалі, што каб запаліць такую яркую знічку ў небе, хапала нейкага грама цвёрдага цела.
    Значыць, і знічкі — нашы камяні.
    Такія метэарыты часцей за ўсё згаралі ў зямной атмасферы. А калі не згаралі, калі падалі на зямлю, яны рабіліся прадметам яшчэ большага пакланення: людзі збіраліся ля іх, верылі ў іх магічную сілу.
    Такія камяні — нашы прышэльцы, іншапланецяне. Нашы нябесныя камяні. Метэарыты.
    За адны суткі на Зямлю выпадаюць мільярды метэорных целаў і касмічных пылінак агульнай вагой каля 100 тон. Але бываюць і гіганты. Толькі адзін самы буйнейшы на Зямлі метэарыт Гоба, што ўпаў у Афрыцы, важыў 60 тон.
    На Беларусі зафіксавана падзенне пяці метэарытаў, усіх трох класаў: жалезны («Грэск»), жалеза-каменны («Брагін»), каменныя тыпу хандрыту («Чорны Бор», «Заброддзе») і ахандрыт («Жмень»),
    Самы вядомы — метэарыт «Брагін». Ён важыў 800 кілаграмаў. Гэта вага знойдзеных кавалкаў. Метэарыт упаў невядома калі, аднак першыя яго асколкі знаходзілі ў 1807 годзе, а апошнія — дык зусім нядаўна, у 1968 годзе. Усяго знойдзена 10 фрагментаў гэтага метэарыта.
    Метэарыты розныя па памерах. Да прыкладу, той асколак «Брагіна», што знойдзены каля вёскі Крупкі на Брагін-
    шчыне ў 1952 годзе, меў вагу 73 кілаграмы, а той балід, што з рэзкім свістам упаў у 1858 годзе каля сяла Жмень на Століншчыне — усяго 246 грамаў. Такі маленькі, а так свяціўся і так свістаў!
    На Міншчыне знойдзены аж два метэарыты — у вёсцы Заброддзе Івянецкага раёна і каля Грэска на Случчыне. Хандрыт «Чорны Бор» упаў непадалёк ад вёскі Чорны Бор на Быхаўшчыне. Абломак яго захоўваецца ў Магілёўскім краязнаўчым музеі.
    Рознымі былі для нас камяні. Рознымі былі ў нас, беларусаў, з імі адносіны.
    Мы казалі: «Хоць камень на шыю». Гэта значыла, што нам было на той час вельмі цяжка — хоць ідзі тапіцца. Часам мы і праўда вешалі той камень на сябе і ішлі да вады.
    Мы казалі: «У яго каменнае сэрца». I ведалі: гэты чалавек вельмі нядобры — нікому ён не дапаможа, не паспагадае.
    Мы часам віталіся за руку толькі для таго, каб праверыць, ці не хавае той, з кім рукаемся, у сваёй далоні камень.
    Мы гаварылі: «Як камень з душы». I ўсе разумелі — нам, нарэшце, стала лёгка-лёгка... Мы верылі, што камяні валодаюць лекавымі ўласцівасцямі. Асабліва каштоўныя. Рубін паляпшае сон, падымае тонус. Гранат карысны пры бранхітах — асабліва калі яго носіш на шыі ў залатой аправе. Смарагд пазбаўляе жанчын ад прыступаў істэрыі. Горны крышталь дапамагае думаць. Бурштын аднаўляе сілы пасля хвароб.
    Увогуле ўсе гэтыя каштоўныя камяні, апрача бурштыну — не нашы. Аднак яны памагалі і нам — асабліва, калі знойдзеш свой камень і паверыш у яго лекавую сілу.
    Розныя ролі выконваў у нас камень. Але часцей за ўсё ён быў нам сябрам і памочнікам. Спрыяў нам і аберагаў нас.
    ШТО МЫ ЯДЗІМ
    Што такое ежа? Гэта сіла, неабходная для выканання любой працы. Гэта матэрыял для аднаўлення клетак і тканак, якія разбураюцца падчас сваёй жыццядзейнасці. Гэта энергія для падтрымкі цяпла ў арганізме. Гэта арганічныя і