У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

У святой краіне выгнання

Імпрэсіі, адлюстраванні
Ала Сямёнава
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 488с.
Мінск 2011
108.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
 
У святпой краіне выгнання
 
адлюстраванні
Мінск «Кнігазоор»
УДК 821.161.3-3
ББК 84 (Бен)
С99
Бібліятпэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Выпуск 10. Заснаваная ў 2009 годзе.
ISBN 978-985-6976-84-4 © Ала Сямёнава, 2011
© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2011 © Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2011
Раздзел I.
СВЯТЛО ЗАГАДКІ
Маім землякам, людзям Наваградчыны, прысвячаю
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Раней гэта быў горад рыцараў і паэтаў. У пару сваіх ружовых мрояў і белых бантаў яна адчувала іх прысутнасць не толькі ў памяці чытаных кніг. I нават не толькі ў гэтым, спракаветным: «Дзве вежы вякі тут збіраюць на веча...» Ёй здавалася у самім паветры ёсць нешта куды болып адчувальнае, як сама рэальнасць атачэння. Водгук, водбліск ідэалаў мінулага, ідэалаў вечнага. Аблічча ж зямлі нібыта давала расшыфроўку душы гэтых мясцін.
Ёй пашанцавала. Яна мела магчымасць зведаць гэты эліксір, бальзам, канцэнтрат духу. Глытала не разбаўленае бензінавым чадам і мітуслівым галёканнем натоўпу паветра, а зведала чысты, натуральны экстракт нябёс, настоены на паэзіі быцця, водары эпох, рамантычных марах, практыкаваннях інтэлекту і на непахісным кодэксе местачковых суадносін.
Ёй пашанцавала. Тут яе пачатак...
Яна кожнага года вяртаецца сюды...
Дзеля чаго? Каб закансерваваць надзейна ўспаміны? Пахі, колеры, адчуванні маленства? Сустрэць людзей юнацтва? Болыпасць з іх далёка адсюль. Ці ўвогуле па той бок добрага і злога. He, яна едзе не толькі таму, каб пакласці кветкі на іх магілы. Хаця на могілкі абавязкова ідзе...
...Можа, яна вяртаецца сюды таму, што толькі тут і было сапраўднае? Бо толькі чаканне існае? У спраў-
джаным канкрэтыка руйнуе наслойванне шматлікіх сэнсаў. Гармонія першапачатковая, harmonia praestabilitata, раскідваецца, распадаецца на відавочнае, веды трушчаць непахіснасць таямніц. Цуд быцця блякне ад нудоты штодзённага, рэчаіснасць запіхвае індывідуума ў натоўп, у выпадковыя соцыумы суседзяў, супрацоўнікаў, сустрэчных, пляжыць асобу ў чарговых гістарычных сутаргах.
...Яна ўвесь час збіраецца ехаць. А дні бяруць у палон. Мінае зіма, ідзе вясна, пракручваецца, як у калейдаскопе, лета, надыходзіць восень. I толькі недзе прыземкам, як у палонку, яна кідаецца ў вандроўку. 1, прыехаўшы, разумее, чаму нікому не дала званка. He напісала. I не будзе спяшацца тэлефанаваць.
Яна павінна быць тут сам-насам. Любая прысутнасць канфіскуе яе галоўны скарб. Прывідны? Мабыць. Рэальны? Таксама магчыма. Але ў кожным выпадку бясспрэчна калі нехта побач, знікае адчуванне сябе адзіным суб’ектам сярод мноства існасцяў, якія так доўга і пэўна займаюць сваё месца у Космасе, Сусвеце, на планеце Зямля, на гэтай геаграфічнай прасторы, з пэўнымі гістарычнымі адзнакамі.
Замкавая гара... Касцёл... Цэрквы... Парк... Пагоркі...
Горад увесь на пагорках. Скрутак вуліц, што стройным рэзрухам, ладным бязладдзем колькі ўжо стагоддзяў імчаць уніз з цэнтральнага пляца стромымі зломамі.
Гэты пейзаж пракручваецца ў яе ўяўленні як часткі святога ружанца. Sanctum Sanctorum. Святая святых.
Яна магла б прамовіць, як Сальвадор Далі: пейзаж майго дзяцінства, юнацтва і ўсяго жыцця.
...Людзі яе жыцця. Знаёмыя...
Абавязковыя візіты...
Ці блізкія ёй людзі, якім яна абавязкова надае ўвагі? Блізкія. На аддаленасці. I аддаленасць тая не залежыць ад прасторавай дыстанцыі, што паміж імі. На суседняй вуліцы, у недалёкім горадзе, побач... Аддаленасць, дыстанцыя як неабходны і бясспрэчны гарант суадносін.
Гэта для яе мела надзвычайную прыцягальнасць. He інакш. Аддаленасць рабілася абсалютам, ператваралася ў самамэту, у нешта выразна эйдэтычнае.
Гукі званоў плывуць як некалі. I так, як тады, галгочуць вароны ў восеньскі, халаднавата-адчужаны дзень. I водар гэтае пары даўні, памятны. I сённяшні недалёкія кастрышчы, спелы яблычны дух... Дадаецца яшчэ нешта раней не было... Смурод ад машын... Нешта няўлоўнае... Пах часу?
I яна спадзяецца... I выракаецца ўсяго... Як тады. I як сёння. Нават смерць, што падціснулася бліжэй, на велічыню збытых гадоў, на аддаленасці непрыняцця. На нейкі час. He in aeternum не назаўсёды.
Яна едзе ў гэты горад, каб адчуць свой сённяшні стан як інерцыю папярэдняга руху.
Бяжыць ад будзённага жыцця? Так. Але не толькі таму. Хоча наноў адчуць хараство свету? Пазнаць, дзе ж там, у высокай Натуры, месціцца яе местачковае ego?
Вярэдзіць пытанне у якіх усё ж суадносінах яно з еўрапейскай свядомасцю? 3 сусветным вопытам? Які спектр мае для яе святло Загадкі? Загадкі Быцця. Дзе найвялікшая таямніца вымагае маўчання. I самае Высокае Імя не вымаўляецца наўслыш...
Горад пачатку... Частка яе істоты. Яе існасці. Горад, у якім спрасаваліся Вечнасць і Гісторыя. I імгненні рэальнага сённяшняга жыцця. Горад, што ніколі не знікаў у яе ўсведамленні.
Менавіта тут ім згадвалі некалі урачыста, пафасна, з націскам: уваходзіце ў жыццё. Адным з іх жыццё здавалася простым арыфметычным дзеяннем: дадаць, падзяліць, вылічыць. Другім складаным рэбусам. Трэцім рызыкоўнай гульнёй. Чацвёртым абавязкам. Пятым... Вялікай Таямніцай, загадкай, калі магчыма «пабачыць тое, пра што не было сказана ім, і даведацца таго, чаго не чулі...».
Яна вяртаецца сюды. Да пейзажу жыцця. Пейзажу душы. «У кожнай справе май давер да дугаы сваёй...»
I хаця знаёмая тут амаль кожная цагліна і кожнае дрэва, гэта яе orbis terrarum1 і terra incognita2.
IN RERUM NATURA3
Тую частку магістралі, што па Брэсцкай шашы, Дана прамінае, быццам похапкам перагортвае старонкі кнігі, дзе важна хутчэй патрапіць на патрэбныя радкі. Аўтобус збочвае да Міра. I тут яна ўглядаецца ледзь не ў кожную сцежку і кожную травінку.
Пачынаіоць тоўпіцца ўспаміны.
I недзе за Сяльцом, калі, па сутнасці, пачынаецца ўжо яе горад, віднеюцца вежы. Як сімвал. Як аблічча жыццёвай інерцыі.
Прыгожыя. Можа, асабліва прыгожыя таму, што гэта рэшты вежаў. Рэшты былой велічы. Былой славы. Адзнакі былой красы.
Калі толькі адзнакі можна заўсёды намысліць Бог ведае які цуд, што некалі меўся быць. Яна так сабе і ўяўляла. Трансфармуючы абрысы. To маючы ў думках вытанчаную тэктоніку і дэкор, як у Ішкальдзі і Сынкавічах. Маці неяк вазіла Дану паглядзець славутыя святыні, едучы ў Баранавічы і Зэльву, на тую пару вялікае падарожжа. Пурпуровы спакой цэглы і белая цнота аздобы. A то можна было ўявіць сабе непахісныя змрочныя муры, як дзе-небудзь у Шатландыі. Або ганарліва-надзейны данжон і бакавыя вежы, нібыта ў Каркасоне. А ўсё можа быць высілася тут гарэзлівая ці то вежа, ці то званіца, накшталт Сэн-Мішэль д’Эгіль наўпрост выйшла на размову з небам.
1 Зямны круг, зямля, свет (лац.).
2 Невядомая зямля (лац).
3 У прыродзе рэчаў (лац.).
(Тут і далей цытаты, за выключэннем выпадкаў, калі ёсць друкаваны беларускі варыянт, падаюцца ў перакладзе аўтара. Там, дзе перастварэнне на беларускую мову змяняе стылістыку і рытміку тэксту, пакінуты выразы на мове арыгінала.)
Фантазія Даны рэальна сыцілася скарбам на гарышчы суседскай бабулі Варвары Мікалаеўны. Побач з Дзюма-бацькам і Стывенсанам там былі Сянкевіч, кнігі па гісторыі архітэктуры: Рандэлье, Факільён, Обэр, Забжыцкі. Кнігі на польскай, рускай, французскай. Асобныя нумары «Нашай Нівы» лацінкай. Французскай Дана не ведала, але школьная англійская давала нейкі ключык, і муры ў аўры незнаёмых, загадкавых слоў, сэнс якіх часам можна было ўгадаць, былі яііічэ больш вабліва-таямнічымі. I мелі сувязь з крушняй камення і цэглы на гары перад яе вокнамі.
Неяк пазней Дана пабачыла зроблены паводле ўсіх навуковых высноў малюнак-рэканструкцыю замка і была не тое каб расчараваная, але гэтая зусім пэўная, застыглая ў сваёй відавочнай завершанасці форма пярэчыла мройлівай перманентнасці яе рухомых вобразаў.
Вежы тыя бясконца малявалі, фатаграфавалі, здымалі ў кіно, апісвалі і ў яе было адчуванне гонару: маё. I адчуванне крыўды, нібыта ў чалавека, якога рабуюць белым днём. Маё! Ракурс, у якім найбольш падавалі вежы, быў відам з іх вокнаў. Хаця ў картатэцы яе памяці было некалькі вобразаў-краябразаў горада. Калі глядзець на горад з прабоіны бакавой вежы касцёл, дахі дамоў, зялёныя купы дрэў, воданапорная вышка, белыя калоны яе дома, ускраек лесу каля Сяльца. Калі ісці абарончым валам замка: панарама горада, ваколіц, вуліцы, вулкі, зялёная пестрадзь парку, пагоркі, жыты, хмызнякі... I яшчэ яе горад, які мала хто паказваў і ведаў, не з усходняга, а з паўночна-заходняга боку. Падобны на ўсе старажытныя, сярэднявечнай забудовы, гарады. Горад на ўзгорку, увесь бела-зялёны, з высакароднымі белачырвонымі адзнакамі. Шаравата-чырвоныя цагляныя вежы замка, белы касцёл пад чырвонай дахоўкай. Белазялёны таму, што Дана бачыла горад адсюль улетку і ўвосень класа з чацвёртага яны хадзілі ў калгас каля возера Літоўка. Летам палоць лён, восенню капаць бульбу. Пешіпу хто ж то ездзіў за чатыры кіламетры
на тую пару! У Літоўку ісці было лёгка раніца, свежа, ненатомлена. 3 Літоўкі прыемна: дахаты.
Гасцінец быў стары, «кацярынінскі» не такія нікчэмныя былі тыя «пацёмкінскія вёскі» абсаджаны дрэвамі. Брукаванка. Ісці было зручна усе спрэс дзеці і падлеткі, з вясны да восені, шыбавалі ў «балетках», тапках-гумавіках. Ісці было звычна радыус кіламетраў з дзесяць, a то і дваццаць, пераадольвалі болып пехатою. Ці на фурманцы. Машынэрыя прыйшла пазней. I хаця ад вайны было ўжо гадоў семдзесяць, аўто лічыліся нармальнай з’явай, але звычайным сродкам перасоўвання не сталі.
Горад нейкі час вабліва захоўваў выгляд старадаўняй гравюры, што набыла колер. Потым паволі набліжаўся нібыта наязджала на яго кінакамера. I ўрэшце набягаў знаёмымі вулкамі яны спяшаліся ад цэнтральнага пляца на шляхі: Гродзенская, Слонімская, Мінская.
Тое даўняе жыццё ішло пэўным, зададзеным нібыта самой натурай рытмам. Лета доўжылася некалькі месяцаў, не праскоквала гарачым бензінавым пеклам. Былі канікулы: бясконцыя, бесклапотныя. Можна было рабіць усё, што зажадаецца. Сноўдацца бясконца па парку і ваколіцах, чытаць кніжкі, сядзець на ўлюбёнай лаўцы пад касцёлам, хадзіць да касцёла, ляцець стрымгалоў на Замкавую гару. Стаяць доўга-доўга ў праёме вежы і адчуваць вецер, які ляцеў здалёк і тут увачавідкі даводзіў, што ён рух паветра. Рух быў заўсёды імклівы, свавольны і нібыта даказваў няўмольна, што жыццё таксама pyx. I яна адчувала тое фізічна, усёй істотай. Нібыта існаванне вось у гэтыя хвіліны набывала свой сутнасны сэнс, а сутнасць кандэнсавалася ў моманце.