якіх звяртаецца амаль кожны, нават знявераныя, нават знясіленыя духам? Пакуты і выпрабаванні як сэнс жыцця з Хрыстом? «Я вырашыў нічым не хваліцца, акрамя як Крыжам Пана нашага Ісуса Хрыста». «Цяпер радуюся ў пакутах маіх за вас і імкнуся дастачыць тое, чаго не стае ў плоці маёй ад пакут Хрыстовых». Ну, гэтае веданне было дадзена апосталу, а што нам, шараговым? Дане не хапала гэтай прасветленасці пакутай, хаця яна цярпліва трывала, надавала веры і тлумачыла сабе нават не тэарэтычна, a тым, што глыбей і вышэй за тэарэтычнае, існаваннем Духа, што дае светлату і абнаўленне. Выбар... Гэта заўсёды засталося нейкай стрэмкай у душы, нечым, што даецца цяжка і чаго хочацца пазбегнуць. Некуды адысціся, сысці. Збегчы. Выбар нагадваў пра дысанансы існуючага. I хацелася выпасці з рэальнасці, апынуцца ў нейкай прасторы і ў нейкім часе, дзе ўсе гэтыя мітуслівыя выбары, людзі, што лічаць сябе абраннікамі людскімі і Боскімі не ў цане. Дзе ўвогуле самога разумення «цана, каштарыс» не існуе. А ёсць упэўненасць, і вера, і тое адчуванне святла, што бывае толькі пасля цямніцы. I няма ніякіх законаў, прэзумпцый невінаватасці, ніякіх дэфініцый, фактаў, доказаў... Арсенала з атачэння яе маці. Дане падабалася і не падабалася прафесія маці. Падабалася быць дачкой адваката. Маці адзіная ў горадзе мела такую прафесію. Гэта потым з’явіліся яшчэ яе калегі. Падабалася, што маці робіць «у судзе». Так казалі. Падабаўся знешні рытуал. «Устаць. Суд ідзе». I ўсе застываюць як пры выкананні гімна. Дане не падабалася, што прафесія юрыста грунтуецца на фактах, дэталях, дробязях. Гэтыя бясконцыя старонкі судовых спраў, што вывучала маці. Жыццё потым пасмяялася з Даны. У музеі яна, не самая дурная, заўсёды складала каталогі, рыхтавала выставы, пісала анатацыі. А нехта ездзіў ладзіць вернісажы, галёкаў з подмасцяў, красаваўся на імпрэзах... Можа, і варта было стаць адвакатам? Патрэбны чалавек. Як стаматолаг. Як кравец. Як гэта? «Хай згіне свет, але здзейсніцца правасуддзе!» «Fiat justitia, pereat mundus!» FIAT JUSTITIA, PEREAT MUNDUS! Так пацвельваўся адвакат Галіцын з суддзі Кацяўца самага галоўнага старшыні з Гродна. Замест прывітання ён гаварыў: «Fiat justitia, pereat mundus!» Было гэта падчас так званых выязных сесій. Бясконцых паказальных працэсаў. Падчас тых выязных сесій у іх часам нехта спыняўся гатэль быў малы і няўтульны. А калі ніхто не атабарваўся ў іх хаце, дык абавязкова прыходзілі пасля заканчэння працэсу. На вячэру. Дана не ведала, ці залежала гэта ад прысуду ці не. Мабыць, ва ўсіх была патрэба лучнасці, гаворак, нейкага пярэдыху пасля шматдзённай, з ранку да вечара (часам і гадзін да дзесяці) працы. У суседні пакой, дзе сядзела Дана, даносіліся фразы, чапляліся за слых словазлучэнні накшталт «склад злачынства», «абвінаваўчы акт», «касацыйная скарга», «факт злачынства»... Або незнаёмая прыцягальная латынь: «Confessus pro judicato habetur» «Той, хто прызнаўся ў злачынстве, лічыцца асуджаным». Латынню звычайна карыстаўся Кацявец вымаўляючы фразы ўрачыста, прыгожа, паводле ўсіх правіл рыторыкі. I нібыта між іншым, як рэпліку ўбок, кідаў пераклад. Высокаму, са строгім класічным тварам, Кацяўцу нібыта самім лёсам было вызначана спраўджваць справядлівасць паводле законаў. Яму была б вельмі дарэчы мантыя. Але на тую пару мантый не насілі, і свой класічнаадукацыйны «дэкор» старшыня абласнога суда спраўджваў без знешніх атрыбутаў. Затое на класічнай латыні. Яго барытон аксамітна пераліваўся: «jus talionis, закон таліёна, заўсёды мае сваіх прыхільнікаў», даводзіў ён Галіцыну. Той быў адвакатам. Прыехаў у Гродна з Пецярбурга ~ ён інакш не называў гэты горад: ніякіх там пралетарскіх «Піцераў» ці афіцыйных «Ленінградаў». Галіцын падкрэсліваў сваё «пецярбуржства» «больш, як сталіца», падкрэсліваў сваю багемнасць, знаёмства з тамтэйшым акцёрствам. Падкрэслена, не на правінцыйны лад насіў доўгі шалік перакінуўшы нраз плячо. 1 як Кацярына Пятроўна сваімі футрамі так ён уражваў уяўленне гурый абласнога і раённага маштабу шырачэзным паліто бэжавага колеру і карычневым велюравым капелюіпом. Тым часам большасць мужчын афіцыйнага статусу фарсіла ў ботах, галіфэ і мундзірах ці то даношваючы ваенную форму, ці то мімікрыруючы пад правадыра, дык Стас Апалінарыевіч быў постаццю не толькі заўважнай, але і з пэўным эпатажам. Латыні ён не ведаў, але затое ведаў процьму вершаў, памятаў немаведама колькі трапных цытат, вершаваных і невершаваных, меў не менш гучны голас, як Кацявец, і мог паводзіць сябе куды болып вольна за старшыню суда. Адвакат... Пабачыўшы Кацяўца, ён з парога абвяшчаў тую самую каронную фразу пра ўсёмагутнасць юстыцыі і дадаваў: «Да, да, н знал он, хоть не без греха, нз “Эненды” два стнха». Самаіронія не была чужая яму. «Анатоль Петровнч, звяртаўся ён зноў да Кацяўца, не нспепеляйте меня взором, грешен, грешен... На плоіцадн, знаете, харчевня, вполне, знаете лн... Самое забавное ее называют: “Чайная Бескнна”. Запад...» Кацявец хмурыўся, але маўчаў працэс скончыўся, дзякаваць Богу... А Стас Апалінарыевіч мог «аскароміцца» і ў самы непрыдатны момант. Аднак, як з хітрынкай прамаўляў Галіцын, той «мнрволнл ему». А сам Кацявец гаварыў: «Люблю таленавітых людзей, маю слабасць». Затое Кацявец вокамгненна пачынаў збірацца, калі з’яўляліся мясцовыя чыннікі правасуддзя. «Свірын ён прысуды робіць наўгад, па-вяцку», рабіўся раптам калючым Кацявец. «Слюсараў... Лікбез смерш нарсуд... Такая амплітуда поспеху». Пра Галіну Яўгенаўну гаварыў коратка і нейтральна: «Службістка». I ніяк не рэагаваў, калі нехта ў застоллі пачынаў распавядаць «навіну» пра сімпатыі мясцовага чырванашчокага прыгажуна і «службісткі». Прыгажун быў намеснікам пра- курора, і яго пільна даглядала мізэрненькая, шэранькая, што мышка, жанчына яго жонка. Былая медсястра, член партыі, член нейкіх жансаветаў і г.д. Галіна Яўгенаўна, зразумела, таксама мела чырвоную кніжачку, без такой кніжачкі ў юрыспрудэнцыі савецкага часу можна было рабіць толькі адвакатам ці натарыусам. I даражыла сваёй кніжачкай і сваім статусам сацыяльным, як і яе амант, і неўзабаве Галіну Яўгенаўну перавялі ў Гродна на павышэнне, а крыху пазней з’ехаў у іншы горад і намеснік пракурора, з жонкай, вядома. Яна была такой жа неад’емнай спадарожніцай яго пасады, як і чырвоная кніжачка. Часам на выязныя працэсы наязджалі і адвакаты з Гродна і Баранавіч. Мэтр-абаронца з Гродна Ямніцкі. I свяцілы мясцовых калегій Старцэвіч і Бялецкая з Баранавіч. «У нас пацешыць публіку што арэх згрызці. Можаш ім не тое што цытаваць, цалкам чытаць усё, што заўгодна, хоць Біблію, усё на рахунак адваката ідзе. Ды і, прабачце, прававерных суддзяў як заўгодна далёка можна завесці. Любы спектакль ладзіць. Я не пра Вас, Анатоль Пятровіч, тут я схіляю галаву». Кацявец гэта было вядома ўсім, скончыў не толькі ўніверсітэт, дыпломам маглі пахвастацца многія, але скончыў некалі класічную гімназію, і мала хто меў такія веды, як ён. Іраніст і хітраван Старцэвіч і Бога ашукае, і ў чорта адхопіць пасмейвацца любіў: «Памятаю, якія воплескі адхапіла Абуховіч амаль цалкам працытавала Плеваку. Без спасылак, без спасылак. «Грамадзяне суддзі, колькі бядот, колькі выпрабаванняў давялося перанесці нашай дзяржаве за яе існаванне. Нямецкія рыцары, пілсудчыкі, фашыстоўцы... (Гэта яна ўжо ад сябе дадала, так бы мовіць, асучасніла, у сааўтарства ўвайшла.) Усё вынесла, усё пераадолела. А тут... Хлопец скраў кавалак кілбасы. Гэтага наша краіна не знясе, загіне, загіне канчаткова і назаўсёды». Кацявец пярэчыў: «Ну, скажыце дзякуй, што хаця б чытала. Трансфармавала печанегаў і татар на немцаў, і дыкцыю мае, і паўзы трымаць умее. А вось з ёю і сапраўды анекдатычны выпадак быў. Яна ўвайшла ў смак, гаворыць толькі што не спявае. Падсуднага не тое што апраўдваць, а хоць да святых можна залічыць. Ну, і ён у апошнім слове, спрабуючы аддзячыць абаронцы выступала паводле 55-га так бы мовіць, у якасці ганарару, адсыпаў: «Вы ўжо даруйце мне, грамадзянка адвакат, каб ведаў, што вы такі чалавек, дык нізавошта б ваш рыдыкюльчык у мінулым годзе на вакзале не...» Падсудны ніяк не мог знайсці далікатнае слоўца да свайго «дзейства». А ў судзе паўза што ў «Рэвізоры». Яе, мабыць, не вельмі любілі, тую Абуховіч, таму што Старцэвіч тут жа ўкідваў свае тры грошыкі: «Яна, між іншым, не праміне пры выпадку і без выпадку пазначыць, што зямлячка знакамітага Спасовіча». «Ах, ну что там ваша Речнца, узмахваў шавялюрай Галіцын. Я роднлся в Москве. Кто там только не явнлся на свет. Ну н что? Урусова нз меня все равно не вышло. Уехал в Петербург Конн нз меня тоже не получнлся». Бялецкая падымала рукі ў шырачэзных прыгожых рукавах: «Супакойцеся. У нас жа не практыкум паводле знакамітых юрыстаў. Давайце лепш спяваць». I яна пачынала нізкім, мяккім голасам: «Ostatnia niadziela...» I Кацявец, прыгожа-ссівелы, шляхетны, слухаў моўчкі, гледзячы некуды ў сваю, аднаму яму вядомую далячынь. А потым распачынаў сам: «Утро туманное, утро седое...» Голас яго нібыта нешта згадваў, замысліваў, адыходзіў ад латыні, юрыспрудэнцыі, ад яго строгага афіцыйнага выгляду. Але не губляў сваёй вытанчанай класічнасці, арыстакратызму, толькі мяняў рытм і настрой: «В двнженье мельннк жнзнь ведет, в двнженье...» На «біс» яны з Бялецкай выконвалі «Вечерннй звон» і «Зорку Венеру». «Зорку...» Бялецкая вяла высокім голасам, здавалася, зусім не тым, што спяваў моднае даваеннае танга, а Кацявец тураваў, нібыта вуркочучы, зусім ціха, толькі каб стварыць тон. Цвяроза-заклапочаны нават тут, Ямніцкі спрабаваў перавесці застолле ў дыскусійнае рэчышча: «А майму падсуднаму варта было пару год скасіць. Гэта не злачынства, гэта махлярства». «Падавайце апеляцыю». «Ужо напісаў. Паеду ў Вярхоўны». «Ваша воля», Кацявец карцінна схіляў галаву. «Трэба ж і гаспадыні явіць свае непрацэсуальныя таленты». Кулдыркаеў Дана не ведала, хто ён, заўсёды сядзеў моўчкі і толькі граў на акардэоне Данчыным. Нязбытную «Цыганачку» Вольга Станіславаўна не саступала нікому. У чорнай шаўковай сукенцы, у аксамітавай камізэльцы з блыскаткамі, з амерыканскіх дарункаў яла доўга ішла павольна, толькі паводзячы плячыма, потым пачынала адбіваць рытм абцасамі, і ўрэшце толькі віхурна мільгацела спадніца, і здавалася, танчылі нават каралі на камізэлі. I толькі матчын твар быў нерухомы, засяроджаны, як таго вымагала класічная традыцыя цыганоў.