...Mae землякі... Наваградскія... ...Mae калегі... Па Саюзу пісьменнікаў... Па рэдактарскай працы... Хто пісаў мне, хто званіў... Уладзімір Арлоў, Уладзімір Васілевіч, Таня Зарыцкая... А ўрачы «хуткай»... Былі такія дасведчаныя, уважлівыя... Адна з доктарак зрабіла патрэбныя ўколы Марту і сказала мне: «Увяла яму добрую дозу будзе спаць. У вас жа твар...» Тамара, прыйшоўшы, праясніла: «Што з Асвенцыма». Былі медсястрычкі ў анкалагічным цэнтры, якія вярнулі забыты мабільнік... I, безумоўна, была фірма «Белрэквіем». На фоне ўсіх выпрабаванняў на трываласць, калі чалавек памірае, так бы мовіць, на агульных падставах: не ў лечкамісіях, не ў прывілеяваных шпіталях, гэта быў відавочны дарунак Провіду. Усё пачынаючы ад першапачатковага рытуалу да апошніх крокаў (нават паперка-сведчанне пра смерць, прынесеная ў суботу), дык усё было зроблена на самым высокім узроўні і за тую ж цану, як у дзяржаўных установах рытуальных паслуг. Высокапрафесійна, дакладна, карэктна. Нават выдатны святар. Нават белыя ружы назаўтра раніцай... Дзякуючы гэтай фірме мы я, яго сястра, швагер, пляменніца маглі па-хрысціянску, з малітвай, пачалавечы развітацца з ім. Апошнія імгненні разам з ім, каля яго... Адчуць сумную непаўторнасць гэтых гадзін, хвілін... Ужо няма пакут, яшчэ не зусім усвядомленая бездань адчаю, спустошанасці... Страты... «Усё прайшло», як прамаўляў Март... Да апошняй хвіліны ён быў у прытомнасці, але ўжо не зусім тут, ужо недзе на мяжы зямнога быцця... «супачылі ад трудоў сваіх, і ўчынкі іх ідуць следам за імі»... 11 ...Пражыў ён не так мала... Але быў поўны планаў, надзей... Моцы... He зжыў сябе... Фартуна дапамагае моцным? ...Ён быў моцны... А пані Фартуна... ...Гляджу на неадпрэчнае шэсце вясны... Расцвіла пад акном ігруша... Распачалі свой маёвы баль каштаны... ...Апошнім часам у нас з Мартам усталяваўся звычай: калі нехта з нас адзін адыходзіць з дому, праводзіць з лоджыі. Вось ён рабіў знак рукой, шыбаваў па сцежцы... I знікаў за дрэвамі летам... А зімою нібыта за небакраем... «Малады чалавек на лініі гарызонту, вярніцеся!» За небакраем... «Вярніцеся!» ...He вяртаецца... ...He вяртаюцца... Hi ён... Hi маладосць... Hi жыццё... ...Толькі распушыліся бярозы, у тым ліку і пасаджаныя асабіста ім каля нашага дома ужо ці не ўпоравень з дзевяціпавярховікам... На вышыні палёту ластавак... ...Некалькі гадоў таму падчас урагану, які не адно дрэва знёс у горадзе, Март з трывогай глядзеў на свае бярозы... Выжылі... Выстаялі... Зноў высяцца ў сваім карункавы.м харастве... Ягоны след... Ўсё знікае, праходзіць, як дым, Светлы ж след будзе вечна жывым... Ці не пра тое галасы птушак, што прыляцелі да змайстраванай Мартам кармушкі? ЗМЕСТ Раздзел I. Святло загадкі Дрэва жыцця 5 In rerum natura 8 Душа рэчаў 12 Сілуэты і постаці 19 Непахіснасць рэальнасці 27 Плён зямлі 32 Інтанацыі жыцця 36 Вопыт суіснавання 39 Наіў міласэрнасці 45 Маскарад 48 Дыялог 50 Шчасце выпадку 53 Прынцып абсурду 57 Fiat justitia, pereat mundus! 61 Справядлівасць мараў і несправядлівасць рэчаіснасці 70 Пастскрыптум дабрачыннасцяў 75 Факты існавання і субстанцыі быцця 77 Верасень 93 Вясна 103 Хлеб цвярозых ісцін і водар шыпшыны 104 Шпага Сірано 111 Маланка індывідуальнасці, або Імператыў Цэзара 116 «3 неба зорачку дастану...» 130 Толькі шматкроп’і 138 Смех слязы 140 Sanctum Sanctorum 142 Раздзел II.Genius saeculi Тэрцыны траўня 145 «Я кварту восені вып’ю» 165 Інтэрв’ю 178 Лямпа Псіхеі 184 «I даруй нам грахі нашы...» 212 Салодкая рыба макрорус 226 «Сэнсы маўклівых нябёсаў...» 246 У мройныя хвіліны падарожжаў 271 Восеньскі падарунак 272 «Сярод вярхоўных рытмаў сусвету...» 275 Чывіта-Век’ё застаецца збоку 284 Area del Sol 290 «У лёгкім чаўнаку мастацтва...» 295 «Вякі навылёт...» 303 Чы по фарэ сконта, альбо Што які кошт мае 305 «За хараством...» 311 Імправізацыя радка Дыялог з Галінай Шаблінскай 315 Раздзел III. Для вечнасці Беларусь Рыцар сонечнай стыхіі Уладзімір Караткевіч 327 «Для вечнасці Беларусь...» Алесь Адамовіч 339 «Аддавайся жыццю светланосна!» Ніна Мацяш 353 «Хлеб для душы мае...» Рыгор Барадулгн 373 Цянёты вечнасці і ідэя быцця Ян Чыквін 380 Шлях у неабсяжнае Алесь Разанаў 393 Рандэву з гісторыяй і сучаснасцю Уладзімір Арлоў 403 Знак лёсу Сяргей Дубавец 417 Круг лёсу Алесь Пашкевіч 428 «...3 глыбіняў свядомасці...» Барыс Пятровіч 432 Ніць Арыядны Арыядна Ладыгіна 440 «На кожны гук ёсць рэха на зямлі...» Ірына Шуміліна 449 Цуд радасці Тамара Кур’яновгч 453 «Расчыніцца срэбная кніга...» Анатоль Варава 458 На лініі далягляду, на вышыні палёту. 469 Сямёнава, A. С99 У святой краіне выгнання : імпрэсіі, адлюстраванні / Ала Сямёнава. Мінск : Кнігазбор, 2011. 488 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; вып. 10). ISBN 978-985-6976-84-4. У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця. УДК 821.161.3-3 ББК 84 (Бея) Літаратурна-мастацкае выданне Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня лісьменніка» Выпуск 10 Сямёнава Ала Іванаўва У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі Рэдактар Алесь Пашкевіч Вёрстка Людмілы Фомчанкі, Ларысы Ваўчок Карэктура Вольгі Рухлевіч, Алены Спрытніч Падпісана да друку 26.04.2011. Фармат 84x108 1/32. Папера афсетная. Друк на рызографе. Ум. друк. арк. 25,62. Ул.-выд. арк. 20,49. Наклад 300 ас. Зак. 321. ПУГІ «Кнігазбор». Ліцэнзія № 02330/0003924 ад 08.04.11. Вул. Я. Лучыны, 38-93, 220112, Мінск. Тэл./факс (017) 207-62-33, тэл. (029) 772-19-14, 682-83-86. E-mail: bkniha@tut.by Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка ў ААТ «Агрбуд». Ліцэнзія № 02330/0494197 ад 03.04.09. Вул. Берасцянская, 16, 220034, Мінск. Але Сямёнавай isbn я?а-яа5-ьсі?кі8ч-ч Ніна Мацяш СВЯТЛО ЗГАДКІ Ціхі смутак. Настальгія. Плынь вады жывой і мёртвай; Незаплямленасць ступання вузкай лесвіцай спляванай. і, ажылыя, засведчаць постаці і сілуэты, рытмы, водары і фарбы, скуль яно, святло загадкі далікатна-ўпартай кроны вытанчанасці тваёй. Голаў памяці.прыхіліш на нязмеркны цень дзяцінства, на ў слядах ягоных высверк урачыстае латыні - Ала (Альбіна)Іванаўна Сямёнава нарадзілася ў 1938 г. на Камчатцы. У1944 г. з сям’ёй вярнулася ў Беларусь, скончыла школу ў Наваградку (які лічыць сваёй Вялікай Радзімай) і Белдзяржуніверсітэт. Працавала ў выдавецтвах «Навука і тэхніка», Мастацкая літаратура», у рэдакцыі часопіса «Нёман Аўтар кніг літаратурна-крытычных эцюдаў, эсэ і прозы «Гарачы след таленту» (1979), «Слова сапраўднага лад» (1986), «Святло загадкі» (1995), «Таямніцы пакутны колер» (2004), «Перад геніем лёсу» (2006). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1982 г. Калі кветка знак мастацтва, калі птушка тон жыцця, як нязраненай застацца ужыцці невыбіраным?