У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

У святой краіне выгнання

Імпрэсіі, адлюстраванні
Ала Сямёнава
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 488с.
Мінск 2011
108.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Існуе ён то ў зусім канкрэтных гістарычных абставінах, нават у пэўным моманце, у сферы дзеянняў і ўчынкаў, то ў нейкім бясконцым перфектууме ці, можа, кантыніуме... To ў метагістарычным абшары як у фрэс-
цы «Карчмапрыдарозе», дзе герой павольна шпацыруе па часе... To у бясконцасці быцця...
Барыс Пятровіч спрабуе і ўмее гэта рабіць глядзець на чалавека ў розных ракурсах, розных сістэмах успрымання, розных свядомасных сферах. Вось нічога не засталося ад знакамітага опернага спевака у яго фізічным і духоўным існаванні. Усё субліміравалася ў адно жаданне паесці. Такі «метафізічны хранатоп». Але... На гэтую даведзеную да гратэскавага самаадмаўлення сітуацыю накладваецца вызначальная папраўка: застаўся голас спевака. Засталася сутнасць. Галоўнае, што вызначала яго жыццё. Яго асобу. Чым ён быў цікавы людзям. Увасобленае ў гукі, словы, тое, што належыць яму, а ў пэўным сэнсе ўжо і не належыць, адстароненае, адасобленае...
Голас, гук, музыка тое, на што рэагуе нешта ў кожным з нас, што аб’ядноўвае, хаця і ўспрымаецца парознаму і ў розных сітуацыях... I такія пазнавальна-непазнавальныя моманты суіснавання ў сваіх суб’ектыўных адасобленасцях і судакрананнях, сутыкненнях магчымасць і абавязковасць дамысліць, давызначыць прыцягваюць да творчасці Барыса Пятровіча. Ён запрашае да су-размовы, су-роздуму... Суперажывання...
I, безумоўна, разлічвае на падрыхтоўку чытача. Інтэлектуальную, эстэтычную, этычную.
Гэта няпроста прайсці сцяжынамі творчасці Барыса Пятровіча. Што пачынаў у суполцы «Тутэйшыя». I меціў свае шляхі ў рэчышчы беларускага прыгожага пісьменства у кантэксце літаратуры еўрапейскай. Відавочна і акрэслена, як і ўсе сябры суполкі, супрацьстаўляючы сябе вузкасці і просталінейнасці ідэалагічных і эстэтычных устаноў афіцыёзу. Пазней імкнуўся пацвердзіць свае прынцыпы ў творчасці і ў працы намесніка галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». I асабліва заняўшы пасаду галоўнага рэдактара ў новаствораным часопісе «Дзеяслоў». I намесніка старшыні СБП. I тое, і другое у час няпросты. Уладныя структуры рабілі ўсё магчымае, каб перашкаджаць і
дзейнасці СБП, і выданню часопіса. У Саюза гвалтам адабралі Дом літаратара, бібліятэку, маёмасць... Зацягалі па судах... Рабілі і робяць перашкоды нармальнаму існаванню СБП і часопіса. Часопіс выходзіць. У ім друкуюцца і сталыя майстры, і маладыя літаратары, знаходзіцца месца і для спадчыны. Ёсць падпіска, але часопіс нелыа набыць у шапіках Белсаюздруку і Белпошты, яго амаль няма ў бібліятэках...
Аднак ёсць галоўнае часопіс, які трымае мастацкі ўзровень...
Мастацкі ўзровень трымае і пісьменнік Барыс Пятровіч... I кожны прачытае ў яго сваё. Што супадае ці не супадае з чытацкім светапоглядам. Але адчуе быційную скіраванасць яго пісьма.
Відавочны і патаемны змест.
НІЦЬ АРЫЯДНЫ
Арыядна Ладыгіна
Habet mortalia casum усё, што мінае, не абыходзіцца без выпадку.
...Быў такі casus у сярэдзіне 70-х гадоў мінулага стагоддзя... Рыхтавалася да друку кніга ўспамінаў аднаго акцёра. 3 ілюстрацыямі. Аднымі з самых значных эпізодаў былі згадкі пра Ларысу Пампееўну Александроўскую. I ніводнага яе здымка.
Я была выдавецкім рэдактарам гэтай ксёнжачкі. I не проста здзівілася абурылася. Як? Легенда беларускай опернай сцэны! Адметная постаць нашай культуры! Актрыса! I ніводнага фотаздымка?
I я зрабіла тое, што ў маю кампетэнцыю ніяк не ўваходзіла: патэлефанавала Александроўскай, без асаблівай надзеі. I пачула: «Я, праўда, хварэю. Але я актрыса. Прыязджайце сёння ж». I мы пасля заканчэння працоўнага дня паехалі да Александроўскай, разам з Таняй (Таццянай Аляксееўнай) Зарыцкай. Дачка вядомага беларускага паэта, сама перакладчыца, рэдактар, яна на тую пару таксама рабіла ў выдавецтве і з ахвотай адгукнулася на маю прапанову а мне, зразумела, было лацвей візітаваць у кампаніі.
Адчыніла нам сама Ларыса Пампееўна цэлая сістэма замкоў: у нас тады гэта было навіною. Прыглядацца да
інтэр’ера ў дэталях мне не ўласціва, але не звярнуць увагу на раяль і бярозку ў кадцы было немагчыма. Ну, раяль зразумела. Спявачка! Але бяроза! He які-небудзь модны ма пару росквіту тэатральнага жыцця Александроўскай фікус ці пальма. Бярозка! Пушыстая, бела-зялёная. Узорыста-свежая, светлая блаславёным водсветам таленту і мройлівай фантазіі гаспадыні...
I здымкі месціліся не ў альбоме ці нават не ў якім куфэрку. У валізцы, у чамадане. Бярыце! Выбірайце! Было з чаго! I быў каментар. Каментар актрысы! Мала што тэрмометр паказаў трыццаць восем...
Некалькі здымкаў мы адабралі для кнігі...
...Але пачала я з гэтага здарэння, выпадку (хай мне даруюць таўталогію) невыпадкова. Ужо ў новым стагоддзі, новым тысячагоддзі пабачыла ў кнігарні цікавае выданне: пра Ларысу Пампееўну Александроўскую. Аўтар Арыядна Барысаўна Ладыгіна. Эстэтык, музыказнаўца, скрыпачка. Доктар філасофскіх навук, прафесар. Пляменніца Ларысы Пампееўны.
Кніга яркая, цікавая спалучэннем навуковага, музыказнаўчага грунту і мастацкай вобразнасці, сур’ёзнасці аналізу і ўзлётнасці думкі, адмысловасці яе выкладання. Спалучэннем размовы пра асобу і пра час, пра залежнасць і незалежнасць творчай асобы ад часу, абставінаў, атачэння. Спалучэннем адстароненасці погляду спецыяліста і чалавека, асабіста і генетычна блізкага асобе, пра якую распавядае «дакументальна-тэатралізаваны раман», «з пралогам і эпілогам».
Адметна вызначаная постаць гераіні аповеду. I не менш выразна выяўленая думкай, манерай пісьма: постаць аўтара кнігі. Гэта ж заўсёды ўзаемазалежна. Тут, у Арыядны Ладыгінай, згадаю наноў: навуковы грунт і эмацыянальны, вобразны, зацікаўлены, з добрай раўнавагай суб’ектывізму і аб’ектыўнасці аповед... Кніга ў творчай біяграфіі навукоўцы Арыядны Ладыгінай асобая. Гэта і даследаванне пра адну з самых прыкметных на Беларусі постацяў няпростага часу ў сённяшні, яшчэ больш складаны час: пераацэнак.
адмаўленняў, скасаванняў і захоўвання, зберажэння лепшага, важнага, важкага... Гэта і сведчанне пра эпоху, болып дакладна эпохі... Гэта і мемуары (адначасова і даследаванне, росшукі) пра сям’ю АлександроўскіхЛадыгіных Дашчынскіх... Лёс яе ў стракаты гістарычны час. Лёс, залежны, а ў нечым важным і незалежны ад часу. Лёс, непарыўна звязаны з гісторыяй Мінска. Гісторыяй Беларусі. Гэта і жывы, вобразны, эмацыянальна насычаны мастацкі твор.
...Замыслена і нават замоўлена Беларускім тэатральным таварыствам кніга была даўно, яшчэ ў 1962-м годзе...
Але спатрэбіўся час асэнсавання. Дыстанцыя часу, каб зрабіць гэты «партрэт на фоне». Партрэт легендарнай спявачкі, таленавітай актрысы, грамадскай дзяячкі, чалавека шчодрай душы. Прыгожай жанчыны, якая заўсёды мела свой гонар не толькі ў сцэнічным і грамадскім, але і ў асабістым жыцці, няпростым і не самым шчаслівым.
Партрэт створаны таксама асобай незвычайнай. Зноў нагадаю падвойны партрэт: бо аўтарка тут вымалёўваецца не менш, як вызначаная персаналія мастацкага досведу.
Так. Даследчык, вучоны, прафесар кансерваторыі Арыядна Барысаўна Ладыгіна. Але і асоба! 3 якою мне надарылася сустрэцца паводле службовых заняткаў у сярэдзіне 60-х гадоў. Надзвычай актыўная, абаяльная...
Імпанавалі эрудыцыя Арыядны Барысаўны, дысцыпліна і адначасова раскаванасць думкі, логіка высноў і патрабавальнасць эстэтычнага густу... Былі і меты часу без іх мала хто абыходзіўся... Аднак першаасновай, апірышчам былі класічныя ўяўленні пра хараство і мастацтва, цвёрды прафесійны грунт і зацікаўленасць у вызначаных дамінантах размовы...
Было і гэта спадчыннае, родавае: артыстызм і адначасова шляхетнасць і вытанчанасць, выхаванасць карэннай мінчанкі (хата яе прадзеда Дашчынскага, якая згарэла падчас Айчыннай вайны, месцілася на рагу былых Правіянцкай і 3-га Шпітальнага завулка сённяшняе
перасячэнне вуліцы Захарава і Бранявога завулка, а воляю лёсу тут быў пабудаваны дом, дзе атрымала апошнюю сваю кватэру Ларыса Пампееўна Александроўская). Заўважалася адразу і самавітая годнасць моцнага, угрунтаванага кораня... Дашчынскія паходжаннем з Заслаўя, карэнныя беларусы, у сям’і, дарэчы, усе размаўлялі пабеларуску.
Арыядна Барысаўна высокая, ладная, прыгожая своеасаблівай, нестандартнай прыгажосцю.
Імя, якое сведчыла зусім не пра рабоча-сялянскае паходжанне (тады яно было ў пашане): бацька інжынер-пуцеец, маці скончыла гімназію і была курсісткай знакамітай вышэйшай навучальнай установы. Арыядна імя, ад якога бясспрэчна патыхала міфам, легендай. Адразу згадвалася тая нітка, якая выратавала Тэзея, а паводле згаданага «варыянту» Арыядны Барысаўны, мусіць, вызначала шляхі ў лабірынтах жыцця. I нешта супадала, а нешта пачыналася, вызначалася падзеямі, учынкамі, стылем жыцця, прынцыпамі жыцця яе цёткі.
Якая, паводле сямейнай традыцыі, вызнавала вось тыя, пазначаныя вышэй каштоўнасці: мастацтва, веды, інтэлект, сумленнасць, добразычлівасць...
Усё гэта падмацоўвалася і геннымі пачаткамі мужа дачкі Дашчынскага (маці Ларысы Пампееўны) сынам святара з расійскай «глыбінкі» Пампея Васільевіча Александроўскага, які, скончыўшы толькі духоўнае вучылішча (семінарыю?), працаваў кантралёрам-дырэктарам чыгункі Волагда-Архангельск, меў незвычайныя матэматычныя здольнасці, а да таго ж моцны, сакавіты голас: бас.
Добра спявалі і ўсе яго дочкі, а Ларыса змалку навучылася і акампанаваць на гітары, дзяўчынкай нават адноечы мела, так бы мовіць, выкладчыцкі вопыт: з просьбы суседзяў перадавала сваё ўменне іх хлопчыку. Дарэчы, безумоўна, гэты факт, як і першыя спробы музычнай адукацыі спачатку ўсё ад шчаслівых выпадкаў: здольнасці, талент Ларысы Александроўскай
кідаліся людзям у вочы, гэта ўсё з сямейных «архіваў»: успамінаў, дзённікаў... Як і каларытныя замалёўкі жыцця Мінска (Менска) пачатку XX стагоддзя неацэнны матэрыял у спазнаванні побыту, культуровага жыцця, мастацкай, ды і ў пэўным сэнсе грамадзянскай свядомасці...
А гэтыя лініі лёсу... Эвакуацыя сям’і ў Першую сусветную вайну ў Пецярбург. 19141918-я гады... Дзе, між іншым, Ларыса Александроўская вучылася ў адным класе з Алілуевай. I не паміж іншым была заўважана знакамітай Аленай Серна-Салаўёвіч, якая прапанавала бліскуча адоранай дзяўчыне бясплатныя заняткі...
А потым ужо ў Мінску тэатр... Вучоба... А ўжо ёсць муж і сын... I мастацтва, мастацтва, мастацтва... Усёпаглынальная любоў жыцця... Пакліканне...