Скажы ўсім ім: «Калі б мой друг не згас I за жыццё спазнаў бы ліха меней, He горш бы ён тварыў за многіх з вас, He горшы быў бы ў вашым пакаленні...». He горшы... 3 самых лепшых. Вартых пашаноты, паваіі, памяці. Памяці найперш такой, якой ён успрымаў свет, як паэт. Свет, з якога ён адышоў, паводле ўяўлення Алеся Пашкевіча, так: «Ён на горцы. На іскрыстым белым узвышэнні. Узлятае і становіцца лёгкім, як аблачынка над хатай. Пэўна, расцерушыла-раздала ўвесь снежны запас і таму такая светлая... таму такая лёгкая... Таму такая... Таму...» Гучыць гэта як кода, як перазоў з прэлюдам-пачаткам, са шматлікімі старонкамі кнігі. Якую будуць чытаць. Раздумваючы. Параўноўваючы. Згадваючы. «...3 ГЛЫБІНЯУ СВЯДОМАСЦІ...» Барыс Пятровіч ...неба пачынаецца ля воч і цягнецца з глыбіняў свядомасці у цемрыва сусвету і там, далёка, ты сёння не знойдзеш сябе... Менавіта так. У недасягальную прастору быцця імкне герой Барыса Пятровіча, вызнаючы адначасова логіку і алагізм сэнсаў... ...Блуканне ў абшарах сусвету, няпэўнасць, пытанні... Беспаветраная пустэча... I адначасова няўмольная ўключанасць у матэрыяльны кругазварот... «Мроіва душы», мроіва свядомасці, высокія вышукі інтэлекту у адных творах, знарочыстая прыземленасць, будзённасць, самарэфлексія, рудыментарныя адчуванні, неўсвядомленыя імпульсы у другіх. Аналітычнае мысленне, вызначанасць каштоўнасцяў надасабістым, надсусветным і містычнае адчуванне ад уласнай сутнасці. Вяршыні і бездані свядомасці эмпірычная тканіна свету, з узмоцненай матэрыяльнасцю рэчаў, нават іх агрубленасцю... Абсурд рэчаіснасці і гармонія сутнага... Барыс Пятровіч схільны да парадоксаў... На вокладцы адной з яго кніг абвешчана: «Жыць не страшна». А тэкст на фоне выяў з карцін Босха, дзе непрыгожае (безобразное) зусім не былая прыгажосць, а разнастайнасць брыдоты... Рэчаіснасць, дзе існуюць толькі людзі хваравітыя, скалечаныя, пакутныя... Ды і рэчаіснасць, якую рэальнай не пазначыш... Сон розуму... Паводле вядомага... Анамалія існага, дзе фантазія выдае змрочна-стратнай... Н бездна нам обнажена С свонмн страхамн н мгламіі... Ф. Цютчаў Жыць не страшна? Трэба быць вельмі моцным, каб не зважаць на гэтыя бездані. I каб зважаць. Трэба быць моцным інтэлектам, набытымі ведамі. Засвоенай чалавечай думкай. I уласнаю. Засвоена многае. Безумоўна, чыталіся і Джойс, і Кафка, і Булгакаў, а не засталіся ўбаку і Гофман з Гогалем... 1 экзістэнцыялісты і іх папярэднікі... Выпрацаваны свой мастакоўскі стыль. Ёсць свой узровень. Адметнасць. Нездарма гэты пісьменнік прыцягнуў увагу творчых асобаў з падкрэслена своеасаблівым мастацкім кодам: Валянціна Акудовіча і Ірыны Шаўляковай... Такой актыўнай пісьменніцы, як Людміла Рублеўская (здаецца, не засталося ніводнага літаратурнага жанру, не засвоенага ёю тым болыл, што друкуюць яе і ў афіцыёзным дзяржаўным друку, і ў незалежным. Ну, але гэта да слова). У творах Барыса Пятровіча адчуваецца рэальнае духоўнае быццё менавіта гэта прыцягвае і толькі што названых асобаў, і чытачоў. Быццё і пазачасавае, так бы мовіць, спрасаванае ў імгненнях вечнасці, і ў канкрэтна пазначаным часе, у сучаснасці, пазнавальнай і відавочна рэальнай. Хаця пісьменнік умее рэальнае выштурхнуць у закрэсавае, няўстойлівае, прапануе адчуць бязмежнасць праяў, думак, мрояў... I ўмее даць узор дакладнага рэалістычнага пісьма з сюжэтна-фабульнай пабудовай, не спакушаючыся, аднак, шматходавай кампазіцыяй з мноствам дзейных асобаў. Ну, і відавочна аддае шмат увагі так званым «фрэскам» як ён сам сцвярджае, ствараюцца яны менавіта такім спосабам: «пішуцца за адзін раз, як і малююцца ў храме пакуль не высахла тынкоўка». Пісьменнік адразу і жорстка падступае да галоўнага, сутнаснага. Як быццам на адным дыханні, але ж размова тут пра існае, стрыжнявое, тут вось важны той самы час у бясконцасці быцця, пытанні, што ўзніклі даўно і наўрад ці маюць адказ... Вечныя пытанні... Адвечныя... ...Для пісьменніка цікавая лінія асобы, загадка асобнага чалавека. Вось тое, пра што распавядае герой з фрэсак: «для мяне любое быць іпчасце: птушкай, травінкай, мурашом, тым болей чалавекам...» Калі ёсць магчымасць зведаць радасць: «сонца ва ўсе вочы», «прастора ад краю да краю родная-палеская роўнядзь з вочкамі азёрцаў, копанак, балацінак, са стужкамі рэчак на зялён-зялёным дыване», «колер светлы», «настрой пад колер. Але адназначна з «адценнем весялосці». Шчасце калі ёсць дрэва, і др.эва абавязкова як адзнака моцы і хараства высокае і раскідзістае». А яшчэ абавязковая адзнака радасці быцця «кніга... Ну, як без яе, ну як без кнігі выпраўляцца ў свет...» Безумоўна, і мары. «У кожнага кожныя. Асабістыя з асабістых» («Гэта няшчасце?») Вось такі імператыў, такія парадыгмы светаўспрымання... У выверанай кантрапунктна, як музычны твор, дакладна вызначанай стылёва, прозе Барыса Пятровіча. Гэта найчасцей чалавек у рэальнасці, але часам па-за абставінамі, сітуацыямі, па-за вызначанай канкрэтыкай учынкаў і падзей. I пісьменнік спрабуе ў простым, відавочным знайсці каштоўнаснае. I спрабуе вызначыцца ў тых пластах свядомасці і падсвядомасці, дзе згадаем класічна выверанага Гегеля «ёсць тое вызва- ленчае імкненне, якое душа павінна правесці супраць непасрэднасці свайго субстанцыяльнага зместу, каб цалкам авалодаць сабой і адпавядаць уласнаму ўяўленню, каб стварыць сябе тым, што яна ёсць у сабе...» У ідэале? Магчыма. Але у імкненні(?) да яго? Марным? Гіпатэтычным? He выключана. Так можна прачытаць. Аднак пэўна Барыс Пятровіч супраць адаптацыі ідэй, пачуццяў, думак, супраць сярэднестатыстычнай абыдзёншчыны існавання, супраць маральнай «зношанасці» жыцця. Супраць адсутнасці ўстаноўкі паводзін калі дыялог з лёсам заканчваецца ціхамірнай капітуляцыяй. Вось, аказваецца, персанажу фрэскі ўжо нецікава ў жыццёвых сітуацыях «гол забіць», выйграць, пражыць ярка, дзейсна. Яго цягне да кампраміснаканфармісцкага «пас аддаць». He патрапіць той, іншы, у вароты што ж, не яго, героя фрэскі, віна. Ён ціхенька зрабіў сваю справу. Якія да яго прэтэнзіі («Пас аддаць»)? Тэкст Барыса Пятровіча спрацоўвае і лінейна, і логікай таго, што па-за ім. Нешматслоўна, лапідарна. Амаль знакава. Пісьменнік любіць гэты прыём, гэты метад пісьма. He «растекается мыслню по древу». I герой яго найчасцей неперсаніфікаваны індывід, які ведае, што «шчасце быць» можа ператварыцца ў нудотную задаволенасць ці шэрую незадаволенасць існаваннем... Супраць гэтага, a найперш супраць «абыякавасці і несправядлівасці, супраць хлусні і падману» («Плошча») на ўсіх узроўнях выступаюць тыя, хто наважыўся асмеліўся атрымаць хрост у купелі волі... Як пазначалася, Барыс Пятровіч не так часта выкарыстоўвае фабульна выснаваны, адкрыты прыём. (Наўмысна не ўжываю тэрмін «традыцыйны», досыць умоўны. Плынь свядомасці, спосабы пісьма Джойса і ГІруста, па-мойму, даўно ўжо і стала творча засвоены іх паслядоўнікамі. У пэўным сэнсе традыцыя, толькі адрозная ад выснаванага Бальзакам ці Талстым (якога Талстога мы не згадвалі б).) У такой, фабульна пазначанай тэкставай фактуры задума выяўляецца больш пэўна, хаця гэта таксама ні ў якім выпадку не паслядоўна адналінейны ланцуг канклюзій-вывадаў, хутчэй філасофска-сузіральны роздум пераведзены ў сферу ўчынкаў і дзеянняў, вызначанай канкрэтыкі існавання. Але самастварэнне, самавыснаванасць праз учынак не адбываецца. Што ёсць самавызначанасць? Што ў жыцці абавязкова, немінуча? Спачатку мары, вера, надзея, потым расчараванне, шэрань, абыдзёншчына? I гэта абавязкова з тым самым «пас аддаць»? I «шукаць зярняткі там, дзе іх няма?» Засвоіць сумнае правіла: «ад перамены месцаў складаемых сума не змяняецца («Аднаразовасць»), I нават сімвалы з шэрагу вечных катэгорый можна ўспрымаць па-рознаму: для некага крыжык гэта крыж, і «ўсе мы нясём крыж» («Аднаразовасць»), а ёсць і такія, хто прымае гэты знак пакуты за зручны плюс. I зноў жа нейкі рахункавод жыцця і быцця замест «падобнага да крыжыка» знака памнажэння х вызначыў ставіць кропку». Дык што бясконцасць свету перад гэтай кропкай? Такая разлікова-прыбытковая кніга існавання? Ці кропка ў «блуканні з шматзначнай назвай жыццё»? «Але тады бясконцасць стане вечнасцю, што, па сутнасці, тое ж самае». Але можна разважыць і так, лічыць Барыс Пятровіч: «...ёсць толькі Бог, які і ёсць кропка. Адліку». Пачатку і канца? Ці бясконцасці, дзе няма пачатку і канца? Ад фрэскі да фрэскі (а гэта не толькі проза) напружанае супрацьстаянне няпэўнай нявыказанасці сутнага згушчанаму, але слоўна не заўсёды выяўленаму ладу мыслення, дзе пераплавіліся духоўныя дасягненні, духоўныя запыты, навуковы і маральны вопыт, звычаі, скарбніца ведаў... Урэшце стрыжнявы сэнс. Калі не набліжэнне, дык імкненне да гэтага сэнсу. Метафізічная патаемнасць загартаванага інтэлекту... Герой фрэсак раздумвае, вызначае, адчувае... А часам, як пазначалася, бавіць дні ў гэтым свеце выключна на ўзроўні самарэфлексій, для яго у безнадзейна помарачнай рэчаіснасці. Кожны дзень тупа ўжывае алкаголь, кожнадзённа звычна сварыцца з жонкай... Існуе нават не на прымітыўна-жывёльным узроўні, а недзе па-за ім. Бессэнсоўна, шэра... I бессэнсоўна, выпадкова памірае («Сямён»). Дзеля чаго жыў? За што памёр? Чаму? Пісьменнік не судзіць, не абвінавачвае, не выкрывае... Сведчыць... Гэта знешняе... He дачыненне нават... Дотык... Да чужой свядомасці. Наўмысна агрубленыя дзейныя асобы, атачэнне, абставіны. Узмоцнена матэрыяльнасць рэчаў. Аповед бывае часам надзвычай адкрыты, нават напрасткі фізіялагічны. Часам Барыс Пятровіч выкарыстоўвае прыём, досыць выпрабаваны самымі інтэлектуальна аснашчанымі літаратарамі XX стагоддзя манціруе, спалучае высокае з нізкім, філасофска выштукаваны роздум з фізіялагічнымі момантамі. Углядаецца ў рэчаіснасць, канструіруе рэчаіснасць, дае волю фантазіі... Вызначае неразгаданую ісціну, але не спрабуе яе разгадваць... Ставіць пытанне... Дарэчы, вось тыя абвешчаныя імператывы «шчасце», «радасць» яны не так часта падмацоўваюцца мастакоўскай палітрай Барыса Пятровіча. Ну, не так каб, як у чорным гумары яго персанажа: « Мы рождены, чтоб Кафку сделать былыо», аднак на пяшчотна-светлыя ці святочна-сонечныя фарбы пісьменнік не вельмі шчодры. Гэтыя колеры мае як быційны эталон, эстэтычны, этычны. I менавіта яго, празаіка і паэта Барыса Пятровіча эталон. Ён прапануе жорсткія мадэлі рэчыўнай рэчаіснасці і не менш бязлітасныя канструкцыі розумаспасцігальнай, свядомаснай плыні жыцця. Ствараючы часам такі вобраз свету, калі фантазія неадрозная ад праўды, ілюзіі ад рэальнасці, мары ад явы. Дарэчы, вось той самы неперсаніфікаваны індывід у Барыса Пятровіча не стэрэатып, не знешняе, створанае імкненнем стандартызаваць сваё «я», а вызначанае філагенезам, арганікай існага: архетып.