...Мір... Кветка Сярэднявечча... Замак, што занесены ў Спіс сусветнай культуровай спадчыны... Помнік, якому пашанцавала: ён паспяхова рэстаўрыруецца... Гродна... Слонім... Ліда... Шчучын... Косава... Ружаны... Палессе... Пінск... Тураў... Давід-Гарадок... «Свет беларускіх мястэчкаў»... Ашмяны, Астравец, Валожын... Нарачанскі край... Беларускае паазер’е... Браслаў... Смаргонь... Глыбокае... Беларуская святыня Будслаў... Мінск... Міншчына... Кожная мясціна мае свае адметныя рысы, свае вызначэнні. Але ёсць і, так бы мовіць, абумоўлены традыцыяй «фармат». Гістарычны экскурс... Тапанімічны досвед версіі геаграфічных назваў... Легенды, былі, гісторыі... Знакамітыя асобы... Канкрэтыка архітэктуры... Падзеі... Факты... ...Сам па сабе выгляд архітэктурнага помніка ўражвае сваім выглядам, гэтая, паводле сведчання Анатоля Варавы, «сілуэтная выразнасць» стварае пэўны настрой... А дакладнасць каментару надае трываласць успрыманню, памяць сінтэзуе зрокавы і семантычны вобразы. Архітэктурны ансамбль кляштараў: езуітаў, брыгітак, бернардынаў у Гродне... Касцёлы пры іх... Урачыстая пластыка барока гродзенскай катэдры, непадробнасць скулыітурна-дэкаратыўнага ансамбля Ларэтанскай капліцы ў касцёле Набыцця Святога Крыжа... Анатоль Варава вылучае тут галоўныя штрыхі, каб азначыць менавіта архітэктурны ансамбль, яго выразную ролю ў абліччы аднаго з самых старажытных і прыгожых гарадоў Беларусі. А, напрыклад, ведучы размову пра каменны цуд Сынкавіцкай святыні, ён з любасцю знаўцы і ахоўніка хараства будзе спыняць погляд на кожнай архітэктурнай дэталі святыні абарончага тыпу, шэдэўра беларускай готыкі. I экскурсанты будуць углядвацца ў трохнаўную базыліку, у яе аркатурны пояс, што сцягвае ўсе апсіды храма, у байніцы і машыкулі навесныя байніцы... Будуць дзівіцца на гармонію агульнага і прыватнага: кожная дэталь неад’емная частка цэлага, гэтага каменнага цуда... У экскурсіях і на старонках кнігі «Эцюды аб Беларусі» мы даведаемся пра гістарычных асобаў, што спрыялі стварэнню пэўнай эстэтычнай культуры, эстэтычнага побыту, абумоўленых светапоглядам і рэальнымі гістарычна-матэрыяльнымі ўмовамі, падзеямі і фактамі. У аповедах Анатоля Варавы мы сустрэнем і валадароў Вялікага Княства Літоўскага: Міндоўга, Ягайлу, Вітаўта і іншых, няпростыя, часам велічныя і значныя, часам крывавыя і поўныя падманаў і здрад... I каралёў Рэчы Паспалітай, у склад якой (сёння пазначылі б на парытэтных пачатках) увайшло ВКЛ, у прыватнасці Стэфана Баторыя, Станіслава Аўгуста Панятоўскага... I бясконцую чараду магнатаў, чыёй воляй і фантазіяй узнікалі гарады, селішчы, замкі, маёнткі... Бібліятэкі, тэатры, мастацкія галерэі... Памянёныя ўжо Радзівілы... Сапегі, Храптовічы, Валовічы, Агінскія... Саламярэцкія, Вішнявецкія... Безумоўна, ідэйна і матэрыяльна ўсе гэтыя дзівосы дойлідства і архітэктуры былі спраўджаныя талентам мастакоў і майстроў... Анатоль Варава не ставіць сабе за мэту распавесці пра ўсіх ці пра многіх славутых людзей Беларусі і тых, хто нарадзіўся тут, а вядомасць і славу атрымаў за яе межамі. Найперш ён вызначае маршруты, кіруючыся значнас- цю і адметнасцю гістарычных шляхоў, архітэктурных помнікаў мінулага і сучаснага іх наяўнасці, рэштаў былога або гістарычна-эстэтычнай памяці. Хаця ёсць і выключэнні памянёны ўжо экскурс «Шляхамі Міцкевіча» (выдатна, дарэчы, распрацаваны). Аднак, плануючы пэўныя маршруты, ён абавязкова зазірне, скажам, на радзіму Тадэвуша Касцюшкі і паведаміць слухачам і чытачам, што ў неагатычнай бажніцы ў Косаве, збудаванай на ахвяраванні Вандаліна Пуслоўскага, 12 лютага 1746 года быў ахрышчаны Анджэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, які з’явіўся на свет у маёнтку Марачоўшчына, на паўночнай ускраіне Косава. I распавядзе пра «пераможцу дэспатызму на двух паўшар’ях» героя Польшчы, барацьбіта за вызваленне ў арміі Джорджа Вашынгтона, ганаровага грамадзяніна Францыі. He абміне ўвагай і выпускніка Шчучынскага калегіума Ігнацыя Дамейку, матэматыка, філосафа, які пасля падаўлення паўстання 1830 года апынуўся ў эміграцыі. I па той бок Атлантычнага акіяна, у Чылі, спраўдзіў сябе як вучоны і грамадзянін. Аўтарытэт яго ў гэтай краіне быў бясспрэчны. «Дон Ігнацыё» так звалі яго чылійцы... Тымчасам Анатоль Варава распавядзе і пра навучальную ўстанову, якую заканчваў Дамейка: калегіум піяраў, і пра лёс гэтага закона (ордэна) на Беларусі, і пра тое, што ў Шчучынскім калегіуме выкладаў знакаміты філосаф Анёл Доўгірд, а прайшлі курс навук тут многія сур’ёзныя навукоўцы. Сцежкі экскурсій Анатоля Варавы пралягуць і праз радзіму вядомага рэвалюцыйнага дзеяча, паплечніка Кастуся Каліноўскага, генерала-камунара Валерыя Антонія Урублеўскага... I самога нацыянальнага героя, барацьбіта за вольную Беларусь Кастуся Каліноўскага... Тыя шляхі супадуць з былымі шляхамі Мацея Бурачка (Францішка Багушэвіча), Станіслава Манюшкі, Міхала Клеафаса Агінскага... Янкі Купалы, Максіма Танка... Etc., etc., etc. ... ...Шляхі экскурсій Анатоля Варавы пройдуць бясконца прыгожымі дарогамі краіны Беларусь... Ужо памянё- ныя Наваградчына, возера-легенда Свіцязь, ваколіцы Нясвіжа, краявіды ўздоўж Шчары, азёры Віцебшчыны, незабыўнае Палессе... Непаўторнае хараство местачковай Беларусі... Са своеасаблівым побытам, культурай, традыцыямі... Пачуццё гісторыі, пачуццё змястоўнае і шматзначнае... I адчуванне яе повязі з сучаснасцю... I ўменне заўважыць хараство ландшафтаў Беларусі і звярнуць увагу экскурсантаў і чытачоў, усхваляваць іх уяўленне прыгажосцю, тым, што створана «тысячагоддзямі нястомнай працы Прыроды...». Каб стварыць пэўны настрой, настроіць на пэўную «хвалю прыёму», неабходны асобы стыль выкладання. Можа, нават крыху стылізаваны спалучэнне высокага стылю, паэтычна вобразнага, сухавата-акадэмічнага, фактаграфічнага і выкшталцона-іранічнага... Нешта ад стылю былых вякоў, нешта ад летапісаў, ад белетрызаваных нататкаў... на экскурсіях і на пісьме. У кнізе, у прыватнасці, гэта часам досыць вялікія эсэ, часам кароткія, амаль мініяцюры... Але заўсёды змястоўныя і яркія. А колькі паданняў, звестак, сведчанняў... Ну, хаця б канкрэтыка апісання Варшаўскага тракту... Даўніх «паштовых станцый»... Або гісторыя гуты шклозавода ў Бярозаўцы, што для некага непадалёк ад Навагрудка, а для некага непадалёк ад Ліды... Або апісанне лямуса ў Гродне: драўлянай забудовы, якой 370 гадоў, свіран унізе, жылое памяшканне на другім паверсе. А колькі легенд, міфаў, быляў... Колькі дакументальна пацверджаных фактаў, якое ўменне перадаць атмасферу былога, той ментальнасці, натурфіласофскіх уяўленняў, рытуалаў, гістарычных наслаенняў, якое ўменне асацыятыўна мысліць... А часам, дзякуючы свайму таленту і фантазіі, «з нематэрыяльнага ствараць існуючае» (Эмануэле Тэзаўра)... Бібліяграфія першакрыніц, мабыць, была б грунтоўная... Для такога выдання, а тым больш для экскурсіі то яна непатрэбная. На некаторых аўтараў Анатоль Варава спасылаецца непасрэдна. Нехта ўгадваецца. Многае, многае застаецца ў памяці і свядомасці Анатоля Варавы. Засвоенае, пераўвасобленае, творча выяўленае... I перададзенае слухачам і чытачам імпэтна, з настроем... 3 адчуваннем сваёй прафесійнай адказнасці. Кожная экскурсія падрыхтаваная, наноў вывераная... Хаця, здавалася б, усё даўно паўторанае і вядомае, неадноечы апрабаванае на розных экскурсантах... Ён не можа падмануць чакання тых, хто выправіўся ў вандроўку... Гэта яго, уласнае. Дадзенае Богам і набытае. I спадчыннае. У сям’і Анатоля Варавы сумленнасць, гонар і дабрыня былі неад’емнымі якасцямі. I бацькі вайскоўца, чалавека разумнага, дзейснага, актыўнага, як сёння пазначылі б харызматычнага. I маці настаўніцы не толькі паводле прафесіі, а паводле паклікання. Прыгожая, блакітнавокая (такі ж тыповы славянскі тып у сястры Анатоля Варавы Алы, па мужу Вапнярскай, вьгдатнай выкладчыцы БДУ)... А тыя блакітныя вочы нібыта выпраменьвалі дабрыню... Нездарма наваградскія так і тоўпіліся ў хаце Вараваў нікога не выпраўлялі з гасціннай хаты і ў Навагрудку, і ў Мінску... Усіх частавалі тым, што было ў хаце... Для ўсіх мелі добрае слова... Кожнаму імкнуліся дапамагчы... «Цёця Шура» так усе клікалі Аляксандру Міхайлаўну... Усім родная, усім добрая... Як і яе муж Георгій Рыгоравіч Варава. ...Сёння, мабыць, многім цяжка і ўявіць... Даведаўшыся, што дачка іх сяброў жыве на кватэры ў Калодзішчах і кожнага дня чакае з паўгадзіны на марозе аўтобуса, каб трапіць на працу ў Мінск (гэта пачатак 60-х гадоў XX стагоддзя), бацька Анатоля Варавы, ні хвіліны не раздумваючы, прыехаў на машыне і забраў дзяўчыну ў свой дом. А там жонка, двое дзяцей і сястра жонкі. I ўсе ўспрынялі гэты ўчынак гаспадара як адзіна магчымы... Хіба магло быць інакш? Высакародства... Спадчыннае. Крэўнае. Неад’емнае. Нездарма Анатоль Варава вызначае экскурсію, згадаю наноў, як падарожжа «за ўражаннямі для розуму і сэрца», калі «мёртвае мінулае жыве. На мяжы з наступным. А мяжа гэтая нашае сёння...». I ў гэтым «сёння» Анатоль Варава наноў і наноў «расчыняе срэбную кнігу вякоў»... Каб наноў згадаць вось тое, пра што Уладзімір Караткевіч пісаў: Гэты край - Твой дом і сабор... I падарыць светлыя гадзіны сустрэчы у гэтым храме: землякам і гасцям... НА ЛІНІІ ДАЛЯГЛЯДУ, НА ВЫШЫНІ ПАЛЁТУ... «Малады чалавек на лініі далягляду, вярніцеся!» неслася з радыёрубкі выратавальнай станцыі. Галава плыўца некалькі хвілінаў па-ранейшаму пагойдвалася на хвалях, а потым стала набліжацца да берага. «Шаленства! нервавалася побач са мной жанчына. Куды ён выправіўся? Потым сям’і адно няшчасце!» «Сям’я», гэта значыць я, адчувала сябе спакойна і ўпэўнена. Маладзён на лініі далягляду быў мой муж. I ў мяне не было сумніву: неўзабаве ён апынецца побач. Так яно і сталася. Ён, пафыркваючы, выйшаў на бераг высокі, загарэлы. прыгожы. Увасабленне жыццёвай сілы і маладосці. Кінуўся проста на кактэбельскую гравейку: не любіў лежакоў. ...А дзень быў з тых, калі здаецца, што ва ўсім свеце толькі сонца, свежы зюйд-вест і блакіт мора. I ўсім добра. I паўсюдна пануе радасць. I ўсе шчаслівыя... 1 Паводле вядомага усё існуючае разумнае, а ўсё разумнае існуе. Свет гэта толькі Гармонія, Хараство, Святло. I так станецца заўсёды. Увосень весела павядзе свой карагод, ападаючы, лісце клёнаў, выдадуць высокім сэнсам плады зямлі. Першы снег уявіцца ўвасабленнем цноты і чысціні... А ўвесну ўсцешыць вока зяленіва, урачыста будуць панаваць свечкі каштанаў... Нагадаюць пра салаўіны сад Паэта лірычна-раздумлівыя фарбы бэзу.