Заснаванне Нацыянальнага, Беларускага опернага тэатра! Падзея! Для рэспублікі! Для Ларысы Пампееўны Александроўскай! У рэпертуары якой і адказныя оперныя партыі, і народныя песні, і вакальныя творы сучасных кампазітараў. У спявачкі вакал шырокага дыяпазону партыі драматычнага сапрана і мецца-сапрана. Толькі апошнюю частку жыцця, пасля таго, як Александроўская адхварэла на астму (а яна мела сур’ёзныя праблемы і з сэрцам, і з лёгкімі), актрыса перайшла выключна на партыі меццасапрана: «верхняе сі-бемоль не гучала»... Але як гучаў некалькі дзесяцігоддзяў голас Ларысы Пампееўны Александроўскай дарэчы, таксама заўважце: якое імя! Якая мелодыка вымаўлення! He кожны замыслены і прадуманы псеўданім мае такі каларыт! I як чытаюцца старонкі кнігі! Адчуваеш дынаміку часу, падзей, своеасаблівасць і моц характару знакамітай беларускай актрысы! Якія моманты жыцця Александроўскай дае нам адчуць Арыядна Ладыгіна!.. ...Ларыса Пампееўна ў складзе савецкай дэлегацыі на святкаванні 8 Сакавіка ў Лондане... Жыве ў адным нумары і выпраўляецца на сустрэчы з карэспандэнтам газеты «Правда» Вольгай Чачоткінай. 3 ёю і спускаецца ў за- бой нейкай англійскай шахты. У адпаведным адзетку рабочых робах... I шахцёры глядзяць на іх з недаверам. Няўжо адна з іх актрыса? I Александроўская спявае... А па твары мужчыны вельмі не сентыментальнага занятку цякуць чорныя слёзы... Іх назаўсёды запомніла спявачка... Як і выступленні з франтавымі брыгадамі падчас Другой сусветнай вайны... Як словы знакамітага дырыжора Пакроўскага ў тую ж пару. Оперны тэатр эвакуіраваўся, мяняў месца знаходжання. А Пакроўскі безапеляцыйна абвясціў: «Калі ёсць Александроўская, то ёсць і тэатр!». А да таго, у 1940 годзе, былі трыумфальныя выступленні Беларускага тэатра оперы і балета ў Маскве. I ці не галоўным трыумфатарам Дэкады была Александроўская! А яшчэ да таго адбылося выступленне Александроўскай на XVIII з’ездзе партыі. Сёння можна, безумоўна, колькі заўгодна мусіраваць пытанне, і ў прыватнасці тое, чаму прамаўляць прывітальнае слова адмовіўся Янка Купала. Тут хацелася б адзначыць такі факт. Тэкст быў на рускай мове. А прэзідыуму заманулася: хай чытаюць пабеларуску. I Александроўская «з ліста», як кажуць, перакладала на беларускую мову, вырашыўшы: беларусы даруюць, а расіяне наўрад ці пачуюць памылкі. I прачытала з бляскам. А час быў, калі, як вядома, было не да жартаў... I Александроўская спрабавала дапамагчы калегам. Кампазітару Туранкову, напрыклад, якога закранула хваля рэпрэсій... Увогуле нідзе не займала пасадаў, так бы мовіць, наміналыіа. Hi як вядучая актрыса, ні як галоўны рэжысёр Беларускага тэатра оперы і балета... Hi як прэзідэнт Беларускага тэатральнага таварыства: менавіта яе намаганнямі быў адчынены Дом адпачынку «Тэатральны» ў Астрашыцкім гарадку і Дом мастацтваў у 1966 годзе. А дзе толькі не давялося ёй удзельнічаць у канцэртах і наладжваць сольныя! Сольны канцэрт для пераможцаў у 1945 годзе ў Берліне, на якім прысутнічалі маршалы Ракасоўскі і Жукаў. Тры аддзяленні: руская і замежная класіка, масавыя савецкія песні і беларускія народныя песні. Канцэрт нават у шпіталі ў Грузіі, хаця сам па сабе тэрмін знаходжання ў лякарні чатыры месяцы сведчыць пра тое, што самаадчуванне зусім не спрыяла канцэртнай дзейнасці. У кнізе ідзе размова і пра асабістае жыццё актрысы, нават пра яе таемнае каханне... I тут знойдзена тая танальнасць, тая мера разважанняў на гэты конт, такт, якія падобраму адрозніваюць кнігу і ад аповедаў савецкай пары кшталту: «слухалі пастанавілі» і ніякага асабістага жыцця, ніякіх лірычных адступленняў (гэта было катэгарычнай нормай) і ад «стрыптызаў» найноўшай пары, калі даводзяцца факты, пра якія, можа, варта было б і змоўчаць і даецца такая воля фантазіі і неўтаймоўнасці самых неверагодных гіпотэз, што з’яўляецца адзінае жаданне не прысутнічаць пры гэтым «дзействе», хай сабе і толькі ў выглядзе друкарскага пісьма. He кажучы пра здымкі... На так званы іканаграфічны матэрыял кніга надзвычай багатая. Усе этапы жыцця актрысы і жанчыны... Прыгожай, яркай, своеасаблівай. Экспрэсіўнай, дзейснай, імклівай. Рознай. Запамінальнай. Яна у памяці слухачоў і гледачоў. Якія не ведалі яе хіба што толькі пасіўнай. Невыразнай. Адчувалі яе пячатку індывідуальнасці. Але... Лёс акцёраў... Пакідаюць яны сцэну і сцэну жыцця таксама... Адыходзяць у іншы свет іх прыхільнікі, паклоннікі, сведкі іх славы, сведкі неаспрэчнасці іх таленту. I застаюцца аўдыёзапісы, плёнкі хронік і набываюць неацэнную каштоўнасць успаміны, рэцэнзіі, даследаванні... I, безумоўна, вось такія творы, дзе ёсць сінтэз абстракцыі, тэарэтычных разважанняў і яркіх эмацыянальных уражанняў. Як кніга «Ларыса Пампееўна Александроўская» Арыядны Барысаўны Ладыгінай. Асобы, што ўмее на ўзроўні сэнсорным, пачуццёвым успрыняць музыку, выкананне вакальнае і драматычны малюнак роляў і адчуць і давесці чытачу суадпаведнасць разумовай канцэпцыі чалавека і мастацтва. Таленавіта, вобразна. Як на лекцыях і семінарах па эстэтыцы, якую яна некалькі дзесяцігоддзяў выкладала ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (сёння Акадэмія музыкі). I быў таксама своеасаблівы дыялог выкладчыка і студэнтаў. Музыканта, тэарэтыка мастацтваў, выдатнага лектара, удумлівага педагога, добразычлівага, сумленнага чалавека... Даць веды, падтрымаць любоў да мастацтва канкрэтнымі ведамі, дапамагчы таленавітым не проста ўладкавацца, a знайсці свой шлях. Дасведчаная, энергічная, артыстычная, выспартаваная, своеасаблівая Арыядна Барысаўна прыцягвае да сябе людзей. Студэнтаў безумоўна. Яшчэ, між іншым, і такім стылем паводзінаў. У тыя, 60-я гады, напрыклад, яе не вабіў агульнапрыняты варыянт вакацый: пляж мора харчэўня. Яна разам з мужам і двума дзецьмі выпраўлялася ў вандроўку на матацыкле. Як сёння пазначылі б «перазагрузка мазгоў»: з кніг увечары каля вогнішча, калі абіралі бульбу, «Прыгоды Тома Соера і Гекльберы Фіна». Яе калега, эстэтык Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі, між іншым, на тую пару захапляўся падводным плаваннем. Стандарты не былі ў пашане ні ў спосабе мыслення, ні ў спосабе жыцця. У пашане, дарэчы, былі прыгожыя жэсты, добразычлівасць, шчодрасць душы... Дарэчы, калі кніга Арыядны Барысаўны Ладыгінай 1964 года «Мастацтва і сучаснасць» выйшла з друку, неўзабаве мне на працу затэлефанавала незнаёмая жанчына. I давяла, што памылкова ёй прынеслі кошык з кветкамі (гэта 64-ы год кошык з кветкамі «не ў сезон»: фантастыка!) і каробку цукерак. Адвечная блытаніна мне ад пачатку працоўных дзён і ў друку (з першых вопытаў), і ў паўсядзённасці вызначылі варыянт скарочанага імя Ала замест «Альбіна». I паводле даных гарадской даведкі (была такая) Арыядна Барысаўна і даслала свой прыгожы сюрпрыз. Кветкі завялі, а з прыгоды мы доўга смяяліся. (Да слова, мой рэдактарскі і аўтарскі шлях не быў закіданы ружамі, але з тым большым імпэтам прыгадваюцца нячастыя сюрпрызы: кветкі ад Уладзіміра Караткевіча, Арыядны Ладыгінай...) Потым была прапанова Арыядны Барысаўны: я год выкладала эстэтыку ў кансерваторыі (лекцыі і экзамены ў завочнікаў і семінары ў скрыпачоў, «струннікаў» і вакалістаў). Потым нашы шляхі разышліся. Я чытала створанае Арыяднай Барысаўнай, дасылала свае першыя кніжкі... I вось сустрэлася зноў... Магчыма, толькі цяпер усвядоміўшы значэнне нашых сустрэч... Аднак здаўна добра ўяўляючы сабе значэнне гэтых асобаў, перастварэнне магутных і адстароненых сутнасцяў у чар канкрэтыкі мастацтва і ў цуд чалавечых узаемаадносін. I ў працягласці і нязменнасці дасканаласці і эстэтычнай чысціні ў чыстым і апасродкаваным выглядзе. Ніць Арыядны... Якая вядзе да той старадаўняй, але неаспрэчнай ісціны: «Ars longa, vita brevis». «НА КОЖНЫ ГУК ЁСЦЬ РЭХА НА ЗЯМЛІ...» Ірына Шуміліна Памятаю гукі, гукі, гукі... Без пачатку і канца... Водсветы, адбіткі, россыпы... Перазоў гэтых мройных, няўлоўных адценняў бемоляў і дыезаў з лёгкай гульнёй месяцовага святла і ценю на лістоце дрэў парка, подбегу блікаў ад ліхтароў на воднай паверхні ракі... Музычныя фразы нібыта і напаўслых, і поўным гукам, размова як быццам працяг даўняга дыялогу... Аўра незабыўнага рамантвізму, ад якога павявае клёнамі Жэлязовай Волі і ліпамі Наана XIX стагоддзя і які так адвечна свежы ў ліпеньскі вечар канца XX стагоддзя... ...Шапэн... Нездарма, мабыць, Гейнэ заўважыў: «...чалавек, для якога зразумелая размова толькі сам-насам...». Менавіта гэта адчувалася ў тым таямнічым і натхнёным дзействе, што адбывалася за раялем у Доме літаратара (калі ён яшчэ быў недзе ў сярэдзіне 80-х...). ...Магнетызм і чар мелодый, туга раздумлівага мінора, светлае ўзвышэнне элегічнага настрою... Настрою, што надаў тон усёй вечарыне, павёў, узвысіў... Панаваў... Хаця гэта была імпрэза аднаго з самых тонкіх і таленавітых літаратараў Беларусі... I првімалі ўдзел самыя лепшыя, най-, звыш-... Але панаваў Шапэн... I яна Ірына Шуміліна... Раздумлівая, засяроджаная, паглыбленая ў найвышэйшы транс натхнення, адстароненая і набліжаная да ўсіх геніем Фрыдэрыка Шапэна... I такой самай яна падалася мне праз шмат год у Доме культурных сувязяў з замежжам (здаецца, так ён называецца). Музыказнаўцы тут пазначылі б, можа, большую прафесійную ўпэўненасць, знакі выканаўчай трываласці, нейкія канкрэтныя асаблівасці выканаўцы. Маё ж суб’ектыўнае ўспрыманне ўлоўлівае найперш агульнае настрой. Блізкі да таго, даўняга. Зноў адухоўленая засяроджанасць. Без позы, без мітусні. Без моднага сёння імкнення неяк «асучасніць», падкіраваць пад густы нейкага слухача, якога чамусьці называюць «масавым»... Ірына Шуміліна сучасная ў лепшым сэнсе гэтага слова, але яна ўмее адчуць водар, шарм той пары, калі стваралася музыка, якую яна выконвае... Разумее... Інтэрпрэтуе... I ўмее гэта перадаць... Так, давяральная старасвецкая атмасфера, якой відавочна спрыяюць і невялікая ўтульная заля, і вокныэркеры, і дрэвы за гэтымі вокнамі... Нібыта гасціная ў якім старадаўнім маёнтку... I зноў плывуць гукі, у якіх мне ў першую чаргу чуюцца рэмінісцэнцыі з Шапэна... А вядомаму музычнаму крытыку Святлане Берасцень яшчэ і водгукі Бетховена, Чайкоўскага... Як заўважыць яна, у пэўным сэнсе «музычны антыкварыят»... I адначасова пазначыць: «...Але хто сказаў, што антыкварыят гэта кепска?..»