У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

У святой краіне выгнання

Імпрэсіі, адлюстраванні
Ала Сямёнава
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 488с.
Мінск 2011
108.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Асабіста я да антыкварыяту ва ўсіх яго праявах маю даўнюю схільнасць... Болып, так бы мовіць, чыста сузіральную. I сугучную? Таму для мяне гэты новаадкрыты Віктарам Скарабагатавым і інтэрпрэтыраваны Ірынай Шумілінай беларускі кампазітар Ян Тарасевіч асабісты прэзэнт.
I мая, ды і не толькі мая, думка: чаму? Чаму мы, беларусы, не бедныя на таленты, але не такія ўжо бязмежна багатыя (колькі наша зямля «аддала» суседнім культурам! хаця б рускай і польскай), так запознена «знаходзім» тых, хто склаў бы гонар любой нацыі...
Пра тое прафесійна вядзе размову Віктар Скарабагатаў і тыя, хто за ім. Ірына Шуміліна дае нам магчымасць пачуць, адчуць гэтыя настальгічныя ноты, перажыць яркае ўражанне... Чыста відарысна гэтае ўражанне блізкае да таго, што ўзнікае каля карцін Станіслава Жукоўскага... Адыходзячы свет маёнткаў і фальваркаў... Прысадаў ліп і бяроз, зараснікаў бэзу і шыпшыны... Альтанак, лёгкіх масткоў, арак, арэляў... Ратондаў, мезанінаў... Пакручастых лесвічак, выкшталцоных ганкаў... Пенкных салонаў... Заляў... Чароўных дам... Гжэчных кавалераў...
Першыя музычныя фразы, подых ветру і лёгка калыхнуліся белыя шторы, за якімі тэраса і сходы ў парк... Туга па страчаным... Немагчымасць утрымаць... час, эпоху, каларыт культуры шляхты, сумоўя, сугучча беларускай, польскай, рускай культур... У розных выявах... У складаным псіхалагізме дзейных асобаў гэтага свету рэальнага і прымроенага... У эцюдах, накцюрнах, вальсах... У гарэзліва-гуллівых фартэп’янных варыянтах «музычнай табакеркі»... Казачны, цацачны свет успамінаў, згадак дзяцінства.
Гэтае сумоўе, сугучча культур, музычных напрамкаў, што вабіла і жывіла творчасць Яна Тарасевіча, і як непасрэдная спадчына кампазітара, і як творчы «арсенал» піяністкі Ірыны Шумілінай, непасрэдна блізкія ёй. У яе рэпертуары і Бетховен, і Брамс, і Шуберт, і Шуман, і Ліст... I Чайкоўскі, і Мусаргскі, і Рахманінаў, і Пракоф’еў...
Падчас юбілею Глінкі Ірына Шуміліна дадала ў свой творчы скарбнічак цікавую праграму, што мела вялікі гюспех у нас, на Беларусі, у замежжы найперш, вядома, у Расіі.
А ўвогуле геаграфія яе гастрольных вандровак шырокая. Рэспублікі былога Саюза, Італія, Германія, Польшча, Індыя і г. д...
А той дыялог выканаўцаслухачы матэрыялізаваўся дыпломамі пераможцы нацыянальных і міжнародных конкурсаў. Выступаць з сольнымі канцэртамі яна пача-
ла яшчэ студэнткай. Ці не студэнтку чула я ўпершыню? ІІрадстаўніцу музычнай школы В. Сафраніцкага і С. Саўшынскага. Беларускую дзяржаўную кансерваторыю яна скончыла па класу прафесара Г. Шарашэўскага, вучня тых самвіх знакамітвіх віртуозаў. А потвім была аспірантура ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі (клас прафесара Л. Уласенкі). А да таго музьгчная школа. I ўвесь час атмасфера зацікаўленасці мастацтвам, захопленасці музыкай. Бацвка кампазітар. Маці... He проста музыка. Мілітэна Ясонаўна (згадваюцца старажвітныя эліны) жвіве, існуе, двіхае музыкай. Паветрам філармоніі, Творчасцю дачкі. У гэтым сутнасць яе жвпцця, калі хочаце канцэпцвія яго. Пераствораная, трансфармаваная, вызначаная талентам Ірынві Шумілінай. Яе непаўторнай індывідуальнасці.
Што пацвердзіла яе ввізначанасць на фествівалі Тальберга ў Італіі. А слухачві роднага горада мелі магчвімасць дачыніцца да яе адкрыццяў гэтага кампазітара ўвосень 2010 года.
Зноў дачыніцца да адкрыццяў прыроджанага таленту Ірынві Шумілінай. I як тут не ўзгадаць Барыса Пастарнака, што ў лісце да аднаго вядомага паэта пісаў: «...прыроджаны талент ёсць дзіцячая мадэль сусвету [...], школьны падручнік для спасціжэння свету знутры з яго лепшага і найбольш ашаламляльнага боку»...
To будзем спасцігаць свет...
ЦУД РАДАСЦІ
Тамара Кур’яновіч
«Якая асалода паважаць людзей!» Словы Антона Паўлавіча Чэхава. Пісьменніка. Урача. Лекара. Чалавека.
Паважаць... Любіць... Як пазначана Натурай. Наканавана Лёсам.
Выяўлена ў прафесіі лекара. I ў другой прафесіі пісьменніка.
Ці не ад такой павагі любові талент самога Антона Паўлавіча? Міхаіла Булгакава, Сомерсэта Моэма, Вікенція Верасаева...
...Мне, дарэчы, заўсёды здавалася, што на ўступных экзаменах будучых медыкаў і педагогаў павінны быць яшчэ нейкія іспыты. На прафесійную здатнасць. He ведаю якія. На любоў да ўсяго роду чалавечага? Добразычлівасць? На ўменне адгукнуцца на чужы боль? I адначасова на талент не разгубіцца, не енчыць, а цвяроза зразумець і з розумам дапамагчы?
...Такіх экзаменаў няма. I наўрад ці будуць... Іх потым учыняе само жыццё. Праца. I пра гэтыя таленты ведаюць многія. I жывуць з гэтага. Хто удзячны. Хто не. А які гэта цуд радасці, якое шчасце, высокі жыццёвы шанц у самы крытычны момант сустрэць такую асобу. Прафесіянала. I добрага чалавека.
...Некалі пашанцавала маёй маме. Мне. Нашай сям’і. I яіпчэ сотням? Тысячам? пацыентаў урачатэрапеўта Тамары Васільеўны Кур’яновіч.
...Напачатку 70-х гадоў мінулага ўжо стагоддзя маю маму «хуткая дапамога» адвезла ў 2-ю клініку Мінска ў стане клінічнай смерці. I рэаніматар Кукушкін (нізка схіляю перад ім голаў) вярнуў яе да жыцця.
...А потым мама трапіла да Тамары Васільеўны. У яе палату. На паслярэанімацыйны перыяд. I на ўсё жыццё, якое ёй засталося. I якое працягвалася найперш намаганнямі Тамары Васільеўны.
...Дзесяць адваяваных гадоў...
...А тады памятаю сваю радасць мама будзе жыць! Памятаю матчына добрае здзіўленне яшчэ жыву! I яе захапленне: «Каб ты ведала, які ў мяне доктар!» Я пагаджалася: «Толькі што бачыла яго!» Мама ківала галавой: «Так!» I тут жа дадавала: «Але ж ты не бачыла галоўнай маёй лякаркі!»
...Я нешта даводзіла маме перад тым у мяне быў канфлікт з загадчыкам аддзялення... А тымчасам у палату ўвайшла... Таццяна Шмыга. На тую пару ў самай сваёй лепшай сцэнічнай і жаночай форме зорка аперэты. Што яна тут робіць?
Ажно гэта і была доктарка мамы. Знешне як выкапаная вядомая акторка. Ва ўсім астатнім... Заўсёды, як кажуць, ва ўзбраенні ведаў: усіх найноўшых дасягненняў медыцыны і фармацэўтыкі. Заўсёды ва ўзбраенні сваёй падрыхтаванасці: дапамагчы, супакоіць, лекаваць. Таблеткамі, працэдурамі, уколамі, капельніцамі. I любоўю. Павагай. Самаахвярнасцю. Увагай.
...Тамара Васільеўна стала матчынай выратавальніцай. Яе ўрачом. Сябрам. Матчыным. I ўсёй нашай сям’і.
He, яна працавала зусім не ў той паліклініцы, да якой былі аднесены мы. А ездзіла ледзь не праз увесь горад паглядзець, параіць, выпісаць лекі. Змераць ціск на тую пару танометры адсутнічалі ў продажы. Урэшце яна недзе здабыла для мамы той неацэнны апарат. Прыязджала і каб зрабіць маме ўнутрывенныя ўколы. Гэта было не так
проста. Падчас вайны донар-патрыёт, як даводзілі тагачасныя мясцовыя газеты. Чатыры прамыя пераліванні крыві у мамы была вельмі «зручная» група крыві: першая. Пасля ўсіх гэтых маніпуляцый вены ў мамы былі такія, што мала хто з медыкаў умеў трапіць шпрыцам як след. Тамара Васільеўна гэта рабіла (і робіць), як усё астатняе, з уменнем. Да медінстытута і падчас вучобы яшчэ і праца фельчара... Пазней заняткі з інтэрнамі...
Любым надвор’ем марозам, спёкай, восеньскай слотай Тамара Васільеўна наведвала маму. Уколы уколамі, агляд аглядам, але мама проста яснела з твару, калі чакала сваю лекарку. Сваю Тамару. Калі тая прыходзіла было не тое каб свята... Але адбываўся вось той самы цуд цуд радасці. Ад той магіі дабраты, ад чару невытлумачальнага, але дадзенага Панам Богам: шчасце любіць, паважаць людзей.
...У нас машыны не было. I часам муж Тамары Васільеўны, Сцяпан Рыгоравіч, вывозіў маму за горад (яна вельмі сумавала па родным Навагрудку, па вольным наваградскім паветры пераехала выключна з-за крытычнага стану здароўя). Вярталася мама з аграмадным ахапкам бэзу або чаромхі, з букецікамі васількоў...
На тую пару ў нас яшчэ не было прынята весці размову пра эстэтычную, этычную тэрапію... Ажно Тамара Васільеўна ўсё гэта перастварала на пракгыцы...
...А калі ўсё ж зямное існаванне мамы скончылася, дык Сцяпан Рыгоравіч пасадзіў каля помніка маме бярозку выструнілася высока... А нашы ружы колькі ні садзілі усе павыкапалі... Бог гэтым людзям суддзя... Сцяпан жа Рыгоравіч неўзабаве, яшчэ маладым, знайшоў вечны спачын на тых жа могілках, што і мама... Светлая яму памяць...
...Сяброўства з Тамарай працягвалася. I неяк, не ў самы лепшы момант майго жыцця, не хто-небудзь, a менавіта Тамара сама прапанавала мне пазычыць грошы на выданне кнігі. I кніга выйшла «Святло загадкі». На яе былі па-мастацку таленавітыя водгукі Алены Васілевіч, Уладзіміра Арлова, Веранікі Стральцовай...
3 «падсветкай» гэтай ксёнжачкі з’явіліся допісы Янкі Саламевіча і Міхася Скоблы... I прэзэнт Лёсу: верш Ніны Мацяш...
3 той кнігай быў спраўджаны мой духоўны доўг перад людзьмі, якія адыгралі найважнейшую ролю ў маім жыцці, перад маімі землякамі... Духоўны доўг увогуле... Тамара Васільеўна гэта адчула... Выдаць гэтую кнігу для мяне лёсавызначальна...
А колькі за пару нашага знаёмства было светлых, добрых святаў! Юбілеяў. Пачостак. 3 абавязковай прысутнасцю Тамары Васільеўны. Прыгожай. Радаснадобразычлівай. Шчодрай. Нягучна-яснай. Спрытнай. Імклівай.
Як быццам бесклапотна-вясёлай. Але падрыхтаванай да розных нечаканасцяў.
«У які б дом я не ўвайшоў, я ўвайду туды дзеля карысці хворага...» 3 клятвы Гіпакрата...
Ёй зноў давялося прыйсці ў наш дом з гэтай нагоды...
...Напярэдадні Нараджэння Хрыстова, 24 снежня 2009 года я забрала з анкалагічнага цэнтра майго мужа... Ніякіх надзей... Усё на валаску... Нас лёгка выпісалі напярэдадні свята... Паліклінікі зачыненыя. У шпіталях рэцэпты не выпісваюць, лекаў з сабой не даюць... Кожную хвіліну «хуткую» выклікаць не будзеш...
...Рэцэпты выпісваць нельга... А выпісаць безнадзейна хворага без абязбольваючых можна... Без аніякай дапамогі можна...
Што б я рабіла без Тамары Васільеўны не ведаю... Яна з’явілася. Добры геній. 3 прыветнай усмешкай. 3 лекамі. 3 аднаразовымі шпрыцамі. Са сваім прафесійным уменнем. А я даведалася яшчэ і аб педагагічным таленце Тамары Васільеўны: навучыла мяне рабіць уколы. Цярпліва, разумна паказала мне кожны pyx... I я сама 35 дзён і начэй рабіла ўколы...
Тамара Васільеўна прыязджала, як толькі магла... А праца, хатні клопат, дзеці, унукі... Дапамагала яна і як урач, і дарадчыца, і медсястра... I санітарка... Ляцела ў дзень урачыстага юбілею нявесткі праз увесь горад, каб