...А на той момант, на моры, той чалавек, якому крычалі з выратавальнай станцыі, адчуваў кожнай клетачкай сваёй істоты вось гэтую радасць быцця. I сваю моц. I сваю маладосць. I быў упэўнены ў сабе. Калі плыў далёка ў мора і вяртаўся назад. Калі надвячоркам «выбіваў» аднаго за адным гульцоў у настольны тэніс на пляцы Дома творчасці. Пісьменнікі не надавалі асобай увагі гэтай гульні іх можна было ўбачыць хутчэй на кортах. Тут вялі рэй дзеткі і ўнукі. Усё больш з белакаменнай і з тым адчуваннем самапавагі. што чамусьці заўсёды больш уласцівае не самім славутым, а іх сямейнікам... 2 Што ластаўчыны гнёзды... Адразу згадваецца, як муж цягнуў мяне ледзь не на аркане ў плюс 30 градусаў паводле Цэльсія да знакамітага палаца «напаўмілорда». He, геніі таксама не заўсёды маюць рацыю. Быў густ у графа. «Ластаўчына гняздо». Матэрыялізаваны прытулак мары. I мы як мноства турыстаў і наведвальнікаў не пазбеглі спакусы: застылі перад фотаапаратам... Засталася памяць... Як і пра вулачкі Львова і Стрыйскі парк, пра перавалы Карпатаў, пра нашых адналеткаў каля дома Валошына ў Кактэбелі, якія выпявалі: «Сегодня ходншь в бороде, а завтра где? В энкаведе...» Памяць пра мора, якое было роднай стыхіяй для майго Марта так называлі яго мы з маёй мамай. Хрышчаны ён быў паводле праваслаўнага абраду (я каталічка), а ў дакументах і сярод знаёмых ён быў Марат. Некалі яго бацькі, з вёскі Лявонцавічы, прыехаўшы ў горад, у Мінск, былі ўражаныя ладам вялікага места. Аднак кожны па-свойму. 3 Бацька, Павел Канстанцінавіч, так да скону і грымаўся беларускай мовы, рабоча-сялянскага гонару, традыцый гаспадара зямлі. Маці мужа, Праскоўя Фёдараўна, адразу мелася стаць «сталічнай дамай» (яе словы) і, мабыць, ніякавата адчувала сябе са сваім, на яе погляд, не самым арыстакратычным імем. Таму і сыну яна дала імя, якога ніхто і ніколі ў іх вёсцы не чуў: Марат. Мора было яго роднай стыхіяй. I служыў ён на флоце. У Піцеры Ленмарпагранпорт... Скончыўшы 10 класаў, на энергафак політэхнічнага не прайшоў па конкурсе з адной чацвёркай. Скончыў тэхнікум, адслужыў армію і ўрэшце той самы энергафак. Рыцар па натуры, працаўнік таксама паводле натуры і 4 паводле выхавання... Ён меў тонкі густ, надзвычай адчуваў усё прыгожае. Мора, лес, пагоркі, палі... Краявіды... Марат любіў паэзію. Была ў нас звычка абменьвацца ў дні нараджэнняў, у святы вершамі-віншаваннямі. Запазычанымі ці сваімі. А томікі вершаў на нашых паліцах дзе з яго, дзе з маімі ўкладышамі, адзнакамі алоўкам... Любіў музыку... Апошнім часам накупіў дыскаў Хварастоўскага, слухаў. Надаваў увагу Марыо дэль Манака... Плачыда Дамінга... Апошнія свае дні, калі ўжо неяк адышоў ад усяго, дык вось адным днём папрасіў паставіць яму Шапэна... «Толькі не жалобны марш», пажартаваў сумна... 5 Любіў вытворчасць, калектыў. Быў завадатарам розных імпрэзаў. Як пісалі раней у характарыстыках, «карыстаўся павагай калег». Некалькі гадоў быў старшынёй прафкама. Нічога для сябе. Толькі для іншых. Мы займелі кааператыўную трохпакаёўку, здаўшы дзяржаве нашую ўтульную кватэру на Карастаянавай і шыкоўную матчыну кватэру ў Навагрудку, з відам на замак, але без выгодаў... Хварэла мая мама... I пытанняў не было. Абмяняць трэба было мець немаведама колькі часу, пасярэднікаў розных дылераў, маклераў тады не было... Вырашылі здаваць. I на першы ўзнос год мы ў Мінску, а мама ў Навагрудку, збіралі, седзячы ледзь не на адной вадзе, але не пазычалі, сабралі. I плацілі 15 гадоў па 45 рублёў кожны месяц: за такую ж дзяржаўную людзі не аддавалі і 10. I ніколі я не чула ніводнага слова папроку... I ніякіх спробаў нешта перайграць у зручны момант свайго старшынёўства... Сумленнасць як аснова жыцця... 6 Да маіх творчых памкненняў ставіўся з павагай і разуменнем, часам знешне нібыта і крыху іранічна, аднак заўсёды прыходзіў на дапамогу. Ну, напрыклад, ён пакепліваў з ідэі займець камп'ютар, аднак калі я набыла гэтую «прыладу» з выпадку, ён тут жа ўстанавіў яе, змайстраваў сам спецыяльны стол і ахвотна даваў парады... Да майго дня нараджэння Март зрабіў вельмі сімпатычныя візітоўкі з маёй улюбёнай Афінай Паладай... Дапамагаў заўсёды і надзейна. Прадумваў «варыянты»... Як некалі, у першы месяц нашага знаёмства, ён вышукваў варыянты маршрутаў для нашых шпацыраў. I з тым жа непадробным імпэтам, як рашаў задачы, танчыў са мною на розных пляцоўках. Грошай у яго не было, але на тую пару, у канцы 50-х пачатку 60-х, танцы наладжвалі і на вуліцы каля інтэрната БДУ на Бабруйскай, і ў нейкіх дварах так званага прыватнага сектара. Уваход свабодны, усё бясплатна. «Мне сегодня так болыю, слёзы взор мой туманят», пакутаваў голас з дынаміка. А нам было добра, мы танчылі і хадзілі па горадзе ап’янелыя ад шчасця сустрэчы, шчаслівыя ад прадчування радасці... Шлюб мы ўзялі праз пяць гадоў, але вось тое даўняе, ранняе, незабыўнае Март умеў вяртаць, трансфармуючы ў знакі канкрэтызаванай увагі, дапамогі, павагі... 7 Была такая звьгчка ў Марта прыходзіў дадому і з парога з лагодна-хітраватай усмеіпкай гаварыў: «Нештачка дам». I даставаў пакункі: першыя трускаўкі, чарэшню, персікі... Любіў і ўмеў рабіць запасы на зіму тут ужо актыўна падключалася і я. Апошнім часам часцей хадзіў на кірмаш: «Пакуль ты тут збіраешся, дык я вярнуся». Гэта было праўдай, хаця ў параўнанні з большасцю жанчын я збіраюся хутка. Ён імкнуўся прынесці нешта цяжкое нават у апошняе сваё лета, а калі ўжо не мог гаспадарыць, вельмі перажываў: усё ты і ты... 1 ён, і я лічылі часова... Увогуле не тое, каб жылі адным днём, аднак глядзелі на жыццё па-філасофску... 30, 40, 50... Што ж... Адмервае Пан Бог... Юбілеі, дні нараджэння, свягы сустракалі заўсёды. Па-рознаму. Дома і ў кавярнях, на працы... Заўсёды святкавалі з настроем, весела, з тымі, хто быў нам цікавы, а не з «патрэбнымі людзьмі»... Помняцца мае даты: Алена Васілевіч, Ян Скрыган, Рыгор Барадулін са сваёй жонкай Валяй, Алесь Разанаў, Віктар Карамазаў, Генадзь Шупенька са сваёй Галяй... Тамара Васільеўна, сябра нашай сям’і, з мужам, Анатоль Варава з мамай таксама даўнія сябры... Можна многіх згадваць... У Марта асабліва помніцца 60-годдзе... «Агюшні баль»... Было ці не паўсотні народу... Быў прыгожы стол... ...Нараджэнне Хрыстова, Новы год, Вялікдзень часта сустракалі і ўдваіх, аднак урачыста касцёл (для мяне), царква (для яго), а потым урачыстая пачостка: святочны стол, святочныя ўборы: не мела значэння, што мы ўдваіх... Таксама загадзя рыхтаваліся, імкнуліся павіншаваць блізкіх і сяброў, зрабіць, калі магчыма, некаму добрае... «Любі бліжняга, як самога сябе...» ...Запавету гэтага ён трымаўся... Болып першай часткі... Самога сябе ён любіць і берагчы не патрапляў... Ці маглі берагчы яго іншыя? Даўнавата пачаў скардзіцца на глухія, але сталыя болі ў сэрцы. Зрабілі кардыёграму норма. Набыў электронны танометр: ціск падвышаўся. Гэта яго ўпэўніла нешта з сэрцам. Хвароба падышла даяго ўпрыцён. Болі ў пазваночніку... Дыягназы: радыкуліт, артроз... Масажы, магніты, фізіятэрапія... Накіраванні на аналізы ў 4-ю клініку... Усё амбулаторна... А з 6 на 7 снежня, амаль апоўначы неяк дзіўна, кульгаючы, здзервянела дабраўся да ложка... I больш з яго не ўстаў... 52 дні і 52 ночы... У тую ноч «хуткая» прыехала дзве субтыльныя дзяўчаткі. «Клічце суседзяў!» Яго трэба несці на насілках, каб везці ў шпіталь. Урэшце прыехалі нейкія мужчыны... ...У тую снежаньскую ноч яго кулялі з насілак на насілкі. Менавіта так кулялі. Дзе яны, санітары? Дзе альтэрнатыўная служба? Урэшце дзе платная служба? Потым высветлілася ёсць такая. Аднак для гэтага трэба было ехаць на Захарава, на станцыю хуткай дапамогі, пісаць там ад рукі! ці не пяць асобнікаў нейкіх паперак, потым ісці ў банк аплочваць, зноў вярнуцца на тую станцыю, атрымаць паперку, а ў прызначаны час чакаць... Для гэтага трэба мець неблагое здароўе і сабачую вытрымку... Да таго ж у тым медсервісе урачы, суправаджэнне, санітараў зноў няма... Ну, урачы бяруць насілкі самі... Але... У мясцовых правілах занатавана вага павінна быць не болей за 70 кг... Дзе вы бачылі мужчыну нармальнага росту з такой вагой? Яго кулялі з насілак на насілкі, караценькія, таксама разлічаныя на вельмі субтыльных пацыентаў... Я трымала яго галаву, нешта спрабавала дапамагаць... Пакуль у 5-й клініцы я голасна і жорстка не абвясціла: «Усё, болып з гэтага прыёмнага пакоя мы нікуды не паедзем»... Зноў каталкі... Зноў жанкі... Злосныя, азвярэланядобразычлівыя... Нешта разам з імі спрабую рабіць і я. На мяне крычаць, як на рабыню... Ноч... 3 шостага паверха у падвальны... Адзін рэнтген, другі... Ен маўчыць... Мужна, цярпліва... I так 52 дні і 52 ночы... Мужна і цярпліва маўчыць... Ці просіць: «Дастань мне атруту. Які сэнс у такім жыцці...» Жыццё сапраўды нечакана і неабвержна падышло да свайго краю... У 5-й клініцы... Дзе ён спачатку меў надзею... Ён, а не я... Мне адразу, у першы ж дзень абвясцілі катэгарычна, неабвержна прысуд... Позна... Неаперабельны... Але ж... Можа, толькі ў нас, а магчыма і ва ўсім свеце панаваў і пануе прынцып абсурду. Каб канчаткова зацвердзіць бясспрэчнае, трэба яшчэ зрабіць тое, тое, тое... Немагчыма без такіх кансультацый... Патрэбна канчатковае слова анколагаў... I г. д. «Што мы тут робім? пытаўся Март. Што?» 8 У мяне была першая, нармальная рэакцыя вырваць яго адтуль, завезці дадому. Усё, што рабілася, гэта толькі для пацвярджэння ўжо вызначанага дыягназу. Чалавека прымушаюць пакутаваць, каб паставіць усе патрэбныя «галачкі». Аднак пакуль ён не атрымае патрэбных панерак: эпікрызаў, сведчання пра інваліднасць, нам не выдадуць лекаў: абязбольваючых, а пазней наркотыкаў... О, гэтыя дакументы! Потым з-за іх трэба было яшчэ патрапіць на чатыры дні ў анкалагічны цэнтр пасля двух тыдняў блуканняў па пакутах у 5-й клініцы. А потым (ужо мне) лётаць у МРЭК (Мінская гарадская медыкарэабілітацыйная экспертная камісія) і чакаць іх дома... А яны «праявіліся» знянацку у МРЭКа ў гэты дзень была машына... Рэжым эканоміі... Што ж там такая дробязь, як чалавечае жыццё? Дзяржава эканоміць... ...А два тыдні кожнага ранку я бегла, ці, больш дакладна, прабачце, цёглася праз увесь горад у 5-ю клініку... Мокры снег. Хлюпата. Слота. Як на той грэх, зламалася «маланка» на боціках...