Заўсёды застаюцца выспы, незацярушаныя крынічкі, падземныя плыні... Увогуле Сяргей Дубавец перажыў узрост, калі зусім не выключаны так званы «крызіс сярэдзіны жыцця». Я не стала б згадваць гэты тэрмін, каб не апавяданне «Кліч мора» і настойлівае паўтарэнне Дубаўцом слоў аб руціннасці -адраджэнцкай справы, літаратурнай, навуковай. Руціннасць узнікае не толькі на грамадскім узроўні, міжвольная руцінізацыя непазбежная ў пэўным узросце, знікае невымоўнае хараство жыцця ў сённяшнім дні дзеля дня наступнага, дзень наступны, пра які вялася гаворка ўчора, ужо надышоў, стаўся сённяшнім. Змяняюцца часавыя параметры, звужаецца часавая перспектыва, сацыяльна-гістарычны кантэкст дае неабвержныя доказы ціску знешніх сіл і абставін. Аднак не забудземся і на момант «адзінства душы з самой сабой» (Гегель), нават калі ўлічыць і дваістасць душэўнага жыцця індывідуума, і хранічны крытыцызм Сяргея Дубаўца. Скепсіс ягоны не ад выбуховых імпрэсіянісцкіх рэфлексій. Ад ракурса бачання свету. I ёсць у яго тая самая, згаданая процівага зніштажальнаму абвяржэнню: робячы рытм, тонус інтэлекту (найбольш устойлівыя рысы асобы), урэшце дыспазіцыя лёсу. А Сяргей Дубавец умее ствараць свой лёс. Мэтанакіравана, настойліва, у вызначанай ім самім дынаміцы. Якую ўспрымаюць ужо наступныя пакаленні тыя, што ідуць за былымі «тутэйшымі». Яны ўспрымаюць існаванне БССР як гісторыю, растуць на суцэльнай этыч- най, эстэтычнай раскаванасці, гатовыя да ўспрыняцця, здаецца, любых навін, чыталі і чытаюць «Нашу Ніву» і іншыя выданні не як выключэнне з агульнай друкаванай плыні, а як нармальнае: адно з выданняў. Здзівіць іх і жорсткасцю у сённяшняй рэальнасці і з поглядамі, сфарміраванымі СМІ, звышканкрэтыкай пазнавання рэчаіснасці, і безданню паражэнняў і перамог немагчыма. Ці будуць яны ведаць «тарашкевіцу» ці хаця б «наркамаўку»? Таксама пытанне. I ці будзе для іх істотная розніца? Зноў новая культуровая сітуацыя... Яшчэ не пазначаная, здаецца, нейкімі пэўнымі мастацкімі зрухамі (хаця прозвішчы не імёны ёсць). Ёсць сітуацыя і ёсць быццё... I адно без другога не існуе... Хаця не кожная сітуацыя канцэнтруецца ў быццё... I ў існаванні па гамбургскім ці яшчэ якім рахунку? губляюцца прыватнасці, але нюансы застаюцца... Быўшы генератарам ідэй і тэарэтыкам, які кандэнсаваў у канкрэтныя допісы погляды сваіх паплечнікаў, ён не грэбаваў ніякай працай, калі тое датычыла справы: набор на машынцы і на камп’ютары, вёрстка, друк. Што не любіў пляжна-авантажнага адпачынку, аддаючы перавагу вандроўцы на байдарках з сябрамі і заўсёды з жонкай: прыгажуняй і паэткай ад Бога Таццянай Сапач. Што ўмеў, скрыжаваўшы слоўныя рапіры ў спрэчцы, глянуць на момант адстаронена: як прафесіянал, як чалавек, што мае магчымасць узняцца над causa occasionalis (выпадковай прычынай). Як яму ўдасца ўзняцца над трагічным «выпадкам» лёсу стратай, гібеллю Таццяны, не ведаю... Як ужо згадвалася, даводзілася ў сваю пару мець завочныя стасункі ў друку з Дубаўцом (досыць жорсткія), рабілі разам у «Немане», ладзілі розныя «круглыя сталы», рыхтавалі і заказвалі матэрыялы. Часам, як загадчык аддзела, я падпісвала і матэрыялы Сяргея Дубаўца, вельмі небяскрыўдныя, падзяляючы рызыку, ворагаў і няславу і не маючы дачынення да ўстойлівага літаратурнага рэнаме Дубаўца. Звычайная рэдактарская практыка. Звычная для мяне. Як стала для мяне звычным латраванне людзей, якіх я лічыла сваімі сябрамі. Але тым больш я стала цаніць высакародства і сталую годнасць. I з непавагай ставіцца да смеласці прадбачліваапераджальнай. Аднак усё гэта ўжо не датычыць постаці Сяргея Дубаўца. Што ён у бесперапынна зменлівай структуры свету? Дзе ўсё можна абвергнуць і амаль усяму знайсці пацвярджэнне? Дзе так цяжка і неабходна трымаць узровень, вызначаны самім аб’ектам нашай гаворкі. Якому сумна, калі няма з кім спрачацца, хаця ён заўсёды знойдзе, з кім і пра што. 3 ім не пагаджаешся, пасля прачытання створанага Дубаўцом складана адчуць той хрэстаматыйны катарсіс. Але ёсць адчуванне недасяжнасці. Для нас, для яго, для ўсіх. Тое самае імкненне да вышыні, да ісціны, да ідэалу. Метадам ад адваротнага? А чаму б не? КРУГ ЛЁСУ Алесь Пашкевіч Урачыстая вечарына з нагоды юбілею малдаўскага кампазітара Эўжэна Догі мела назву: «Лёс у до мажоры». А які лад вызначыць да жыццёвага шляху выдатнага беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі, кніга пра якога перад вамі? Зорны пачатак-узлёт той творчы набытак, што меўся «прыносіцца ў скарбніцу літаратуры з глыбінь сучаснасці, узброенай ведамі, воляю, шчырым жаданнем і энтузіязмам вялікай творчасці». I прыносіўся... А потым чвэрць стагоддзя: турмы, этапы, высылкі... Маўчанне... ГІрадчутае... Прадказанае... He толькі яго асабістае... «Прыціх наш край: ад гутарак аскома... Прыціх наш край: маўчаць, усе маўчаць. Свабодай карыстаюцца сачкомві, Каб тых, хто мысліць, у астрог саджаць». Урэшце сярэдзіна 50-х... XX з’езд... 55-ы вызваленне... 57-ы рэабілітацыя... Вяртанне... Куды? Нягледзячы на новыя павевы у рэчаіснасць, дзе тыя, хто цкаваў яго публічна і хто пісаў на яго даносы, займелі высокія пасады, гучныя літаратурныя імёны, пачалі вызначаць літаратурныя густы, меліся ацэньваць мастацкую вартасць творчасці іншых... Круг... Кругі, што вызначыў у свой час вялікі фларэнтыец, кругі, пра якія распавёў у XX стагоддзі ў ад- найменнай паэме, глыбінна-змястоўнай, прарочай паэт Уладзімір Дубоўка. «Круг» так назваў свой раманбіяграфію пра Уладзіміра Дубоўку Алесь Пашкевіч: паэт, празаік, даследчык, чалавек немалога грамадзянскага гарту. Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў... У час, калі гэтая ганаровая пасада ператварылася ў небяспечную, Адстойваючы духоўны лёс Бацькаўшчыны, грамадзянскія і творчыя прынцыпы сваіх калег і свае, ён не адзін год змагаўся за лёс СБП у бясконцых дзяржаўных інстанцыях, судах... Адказваючы на шматлікія чыноўніцкія каверзы... Ахвяраваў многім у сваім жыцці... Чырвоны дыплом БДУ, чырвоны дыплом аспірантуры, бліскуча напісаная доктарская дысертацыя і звальненне з пасады дацэнта ў БДУ... Узор Уладзіміра Дубоўкі жыццёвы і творчы меціць многае ў жыцці Алеся Пашкевіча. У сваім рамане ён паяднаў у тэкставай прасторы твора паэтычна-філасофскае, свядомасна-заглыбленае, аналітычнае і белетрызавана-фактаграфічнае пісьмо. Зрабіўшы гэта таленавіта, трывала, ярка. Надаўшы нават ужо вядомаму асаблівую вастрыню, увёўшы ў зварот новыя факты, прымусіўшы задумацца наноў пра творчы, дзейсны пачатак чалавечага існавання, пра натуральнастыхійную, прыродную духоўнасць. I пра згаданую трагедыю творцы, асобы. Трагедыю часу. Трагедыю Беларусі. Паэт Уладзімір Дубоўка... Што зазнаў высокую эстэтычную рэальнасць, роўную этычнай высакароднасці, духоўнай традыцыі народа сфарміраваўся гэтым... Вызначыў, як тое можна перадаць Словам і трапіў пад «кола гісторыі», пад жорны таталітарна-рэпрэсіўнага рэжыма. Чытач адчувае гэта як чыстую сутнаснасць, як эпізод быцця, не замглёнага стракатым смеццем будзёншчыны адчыняючы кнігу, дзе напачатку ў кожным радку адчуваецца паэт. Той, пра якога вядзецца размова. I той, што вядзе яе. Скандэнсаваная думка, афарыстычнае пісьмо: «Учора і заўтра гэта памяць і праўда. Сёння іхняе злучво... Калі да праўды дадаць памяць атрымаецца ісціна». Алесь Пашкевіч стварае нібыта паэтычны прэлюд. Дае магчымасць адчуць «інтэграцыйнае ядро» жыцця (паводле Барыса Пастарнака) яго дзяцінства, юнацтва. Умацоўвае факты ў паэтызаванай рэальнасці, дае адчуць узнікненне, фармаванне паэта, усведамленне ім свайго дару і сваёй місіі. Мелодыя прыроды калі «залюструюцца на вазёрнай роўнядзі сонцавы ўсмешкі», тыя «вазёры», у якіх «неба ранкам магло памыцца»... А яшчэ матэрыялізаваныя ў слове думкі, пачуоді, веды: кнігі. I урэшце разуменне таго, што ён, Уладзімір Дубоўка, чалавек з гэтага азёрнага краю, з гэтай краіны Беларусі. Грамадзянін краіны... Прыходзіць і разуменне «бяскрайнасці беларускай душы», таго, што «і дух наш будзе цераз наша Слова схіляць да нас прасцягі і шляхі». У кнізе Алеся Пашкевіча цытуецца, праўда, многае іншае, але канцэнтрацыя сэнсу моўленага менавіта ў гэтым. У рамане-біяграфіі мы бачым незвычайную постаць паэта, які марыць пісаць не на пралеткультаўскім узроўні, а на тым, што адпавядаў бы эстэтычна-свядомасным, сусветным крытэрыям. Бачым чалавека, які спрабаваў выснаваць тое тэарэтычна, абапіраючыся на думкі Шлегеля, Арніма, Шэлі. Бачым зачараванага хараством свету і пекнатою жаночай юнака закаханага і каханага. I бясспрэчна і найперш бачым грамадзяніна, патрыёта Беларусі. Сумленнага, адданага, нязломнага. У рамане Алеся Пашкевіча ёсць яшчэ і тая неацэнная эстэтычная і этычная раўнавага, якой бракуе сённяшняму, не толькі раскаванаму, але часам і проста ўшчэнт расперазанаму прыгожаму пісьменству. Ранейшую жалезна-партыйную «маральную ўстойлівасць» з неадчэпнымі прынцыпамі замоўчвання часта імкнуцца замяніць то лёкайскімі «назіраннямі»-падглядваннямі, то такім смакаваннем распусты і разбэшчанасці, перад якімі блякнуць выявы нораваў часоў Нерона. Ёсць і лінія лёсу. Няпростая лінія. Высокі ўзлёт зорныя часіны ўзвышанскага перыяду творчасці. Кнігі вершаў «Строма», «Credo», «Наля». Паэмы «I пурпуровых ветразяў узвівы», «Там, дзе кіпарысы», згаданыя «Кругі». Артыкулы, вершы, сярод якіх і такія, як «За ўсе краі, за ўсе народы свету...». Узлёт... I трагічная бездань, у якую нізрынула творцу сістэма... Чвэрць стагоддзя адзін этап за другім, адна высылка за другой... Ланцугі, абцугі... Алесь Пашкевіч нешматслоўна, але па-мастацку пераканальна перадае гэты шматгадовы боль, пакуты, здзекі з чалавечай годнасці... I нязломнасць. Годнасць. I маўчанне. Маўчанне на допытах, падчас катаванняў... I маўчанне творчае... I тое вяртанне, пра якое вялася гаворка... He на Беларусь. У Маскву... Кнігі для дзяцей, пераклады, аўтабіяграфічная проза. «Это многнх славный путь...» Барыс Пастарнак, Ганна Ахматава, Карней Чукоўскі... (Які, між іншым, да часоў ідэалагічна ўнармаванай думкі быў бліскучым крытыкам ах, як ён таленавіта пляжыў дарэвалюцыйных данцовых Вярбіцкую і Чарскую!) Уладзімір Дубоўка не вярнуўся да сваіх «пурпуровых ветразяў». Вызначаў сябе ў літаратурным свеце адстаронена і па-чалавечы, па-хрысціянску высакародна. Ён вышэй за тых, хто некалі паклёпнічалі на яго. Ён вышэй за даброты мітуслівага свету. Часам досыць адчувальныя... Як тая персанальная пенсія, што яму не далі... Горшае у іншым... У тым, мабыць, пра што ён прамовіў словамі Шэкспіра перакладаў яго.