• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Ад хаты да метро паўгадзіны, на метро восем прыпынкаў, сорак хвілін ад метро да шпіталя. Там курсіраваў нейкі аўтобус, але яго чакаць таксама ці не з паўгадзіны, ды не летнім днём... У мяне ў руках посуд з журавінавым морсам, бярозавым сокам, яшчэ нейкімі сокамі... Фрукты...
    Прылятаю ў палату ён яшчэ ружовенькі, у бялюткай маечцы, такі на выгляд здаравячок... (Пазней ён схуднеў і стаў падобны да вядомага ідальга з Ламанчы...)
    ...Паміж намі як сцяна... 3 маім пакутным веданнем прысуду і яго няведаннем... 3 яго безапеляцыйна кароткім шляхам да іншабыцця і маім пакуль невядомым...
    ...Зрушылася скала... Яго моц... Яго непахіснасць... Яго здароўе... У яго яшчэ была вера, але ён засяродзіўся на нечым сваім, патаемным, запаветным... Прынесла яму кнігі не. Біблію не. Газеты адрынуў. Транзістар выправіў дадому.
    «Усё прайшло», час ад часу паўтараў Март.
    ...Паміж намі сцяна... I адначасова мы як адно...
    3 болю, адчаю, смутку... Кажуць: «Мая палавіна...» Мне здаецца, з 7 снежня ён як тры чвэрці мяне... Ці наадварот...
    Усё ў жыцці, рэчаіснасці субліміравалася ў гэты куток палата № 2. А ўсё астатняе гэта іншае... Іншае існаванне, іншая свядомасць... Іншая планета...
    Часам мне здавалася гэта жудасны сон. ГІрачнуся і ўсё, як раней. He хацелася верыць вось ён, рэальны, прыгожы, у цвярозым розуме... I ён ужо як быццам і
    не ён... Асуджаны лёсам. Да абавязковага. Да таго, што ніхто з нас не міне. He пазбегне. He ўратуецца. Нават самы шчаслівы. Самы разумны. Самы таленавіты. Аднак, калі... усё прапісана... Неаспрэчна... Ён яшчэ тут і яго ўжо як няма...
    Мой конец предначертанный блйзок...
    ...Мяне не пакідала адчуванне недарэчнасці, несправядлівасці... Гады немалыя... Аднак ён быў яшчэ поўны энергіі, нерастрачанай сілы... Зусім толькі што...
    ...Голас жыцця, прага жыцця нібыта ўжо за межамі рэальнасці...
    «...адгэтуль шчаслівыя мёртвыя, што ўміраюць у ГІане. Сапраўды, кажа Дух, каб супачылі ад прац сваіх, і ўчынкі іх ідуць следам за імі» (Адкр. 14,13).
    Замаўляла імшу ў царкве і ў касцёле... He спадзеючыся на цуд... Ці яшчэ спадзеючыся...
    ...Ён, мой Март, яшчэ тут, рэальны і ўжо недзе там, на нязбытным, няўмольным шляху... А я была ўпэўненая, што гэта ён будзе праводзіць мяне... Па-мойму, ён таксама прытрымліваўся пра сябе такой думкі... Паводле задумы натуры, паводле генетыкі цёткі яго ледзь не да ста гадоў дажыліся, дзед, бацька яго маці, на якога Март быў падобны, таксама меў пад дзевяноста...
    ...Праўда, да адказу дактарыцы, што яго курыравала і па іроніі лёсу мела імя па бацьку «Маратаўна», дык да гэтага яе «звышпрафесійна-этычнага» фартэля ён неяк трымаўся...
    «Доктар, ну, хаця б адну нагу мне вернеце?» «Речь ндет не о ноге, а о жнзнн н смертн!» безапеляцыйна фыркнула дактарыца. I потым, як не спрабавала хаця б змікшыраваць афронт сваёй падначаленай загадчыца аддзялення Наталля Мікалаеўна Гола, добры ўрач і сімпатычны чалавек, ёй гэта не ўдалося...
    Март зніякавеў пасля гэтай праўды... А трэба было чуць, у якой танальнасці тая рэпліка была вымаўлена... Якая там клятва Ппакрата...
    Март пасля выпаду дактарыцы больш нікому не тэлефанаваў па мабільніку, але ў шпіталі яшчэ адказваў на званкі... Пасля вяртання дадому ён не расставаўся толькі з гадзіннікам... А яго звышдакладны «камандзірскі» перастаў адлічваць час праз пару дзён пасля таго, як перастала біцца сэрца гаспадара... Містыка? Ці ён яго скінуў няўрокам ці ўдарыў? У любым выпадку не адношу наладжваць...
    9
    Кожнага дня я ўраніцы глядзела на гэты гадзіннік. 3 адчуваннем канца равейшага жыцця... I з нейкай асобай пэўнасцю разумеючы: заканчваецца ноч (перажылі), пачынаецца раніца, ранішняе ўзнаўленне сувязі са светам. Прычынна-выніковыя сувязі імпульсаў і ўчынкаў... Перажыванне разбурэння часу... Незаўважна кароткае цяперашняе з яго аграмадным, жудасным зместам, доўгія-доўгія пакуты... Смерць з яе неспасцігальнай эмпірыкай... Абстракцыя іншабыцця... Небыцця... Неўяўляемых уяўленняў... Існаванне ў крохкай, даўкай, рэальнай і ўяўнай рэчаіснасці... Рэальнасці, у якой нібыта скандэнсаваліся трывога, чаканне, безнадзейнасць, страх... I яшчэ амаль радасць ад маленькіх, дробязных прыемнасцяў: вось яму спадабаўся прынесены сок, вось у яго палату, хоць на пару гадзін, падсялілі не чалавека ў безнадзейнай коме, не спінальнага хворага, а пацыента, што досыць свабодна перасоўваўся ў прасторы і мог падтрымаць гаворку, не абавязкова пра хваробу... Вось прыходзіць пасля выхадных санітарка Раіса Сямёнаўна заўсёды ў гуморы, добразычліва-ўмелая. гаваркая... Пасля суботня-нядзельнага дыктату гарылападобнай садысткі, старшай медсястры Ларысы, якая асуджанаму на смерць хвораму пашкадавала шклянку вару, гэта ўжо цешыць і амаль радуе...
    А наконт шклянкі кіпяточку... Потым я прынесла і тэрмас, і кіпяцільнік... Кухні ў шпіталі не было, сняданкі-абеды-вячэры прывозілі аднекуль... У даўнія
    часы ў шпіталях і, дарэчы, правінцыйных раённых гасцёўнях стаялі старарэжымныя бачкі з кіпяточкам... Ну, у век Інтэрнэту і камп’ютараў іх ужо няма... Але ж і на замен ім нічога няма. Халадзільнікі у наяўнасці. А тут... Аказваецца, у вестыбюлі былі аўтаматы з кавай (у шпіталі!) і ўсё. Электракіпяцільнікі таксама кантрабанда...
    Увогуле чаго толькі не давялося чуць у той 5-й клініцы! Даведацца пра гэты асобы від чалавека (ці недачалавека?) санітарка... Чаму яны, ненавідзячы і сваю працу, і калі не ўвесь род людскі, дык хворых пэўна, не кінуць гэты занятак і не пойдуць у гандаль, на кірмаш, на вытворчасць? Гэта так і засталося для мяне загадкай...
    ...А забрала адтуль майго Марта напярэдадні Нараджэння Хрыстова, паводле ўсіх, здаецца, хрысціянскіх канфесій, акрамя праваслаўнай артадоксіі. 24 снежня...
    ...Навучылася рабіць уколы. Карміць яго з лыжачкі. Слухаць яго балючае пытанне: «За што?» і не ведаць на яго адказу.
    ...Бог вызначае пакуты абраннікам сваім? Сапраўды, ёсць «малітва аб захаванні ад раптоўнай смерці»... «Прашу Цябе, каб у гадзіну смерці маёй Ты меў ласку захаваць мне свядомасць, мову, шчыры жаль за грахі, сапраўдную веру, моцную надзею і дасканалую любоў да Цябе».
    Усё гэта Найвышэйшы захаваў Марту, які меў тую сапраўдную веру, дарэчы, ніколі не расставаўся з абразком Святога Марка (гэты абразок пайшоў з ім і ў іншабыццё)... Але ўцаркоўленым вернікам не быў не ведаю чаму... Для мяне Касцёл увасабленне і сімвал Веры і касцёл бажніца, куды мне неабходна хадзіць да Святой Імшы і ў светлыя і горкія гадзіны...
    Наканаваўшы вялікія пакуты Марту, Пан Бог даў яму найвялікшае цярпенне і мужнасць... Ніводнага стогну, скаргі... Хіба што просьбы самыя простыя...
    ...Боль яму сцішвалі ўколамі... Пачыналі з так званай «трайчаткі»: анальгін, папаверын, дымедрол... Потым рознае... Найперш трамадол... Страшэнна пакутаваў ён
    ад нязручнасці стану, ад параплегіі... Часта задыхаўся... Уколы я рабіла яму і раннім ранкам, і некалькі разоў на дзень, і ўвечары... I ўначы... Звычайныя «хуткія» і спецбрыгады (паводле яго хваробы ці, больш дакладна, паводле спадарожных анамаліях) былі ў нас ледзь не кожны дзень.
    ...Бездапаможнасць... Гэта найболып прыгнятала яго. I безнадзейнасць... Пасля той рэплікі-«эпікрызу» доктаркі ў яго з’явілася спадзяванне, калі павінны былі пераправіцца ў іншую клініку: анкалагічны цэнтр. «Знайдзі Сашу. Патэлефануй яму...» Саша мой зямляк, наш агульны добры знаёмы, яго бацька і мая мама мелі стасункі ў працы, паважалі адзін аднаго як прафесіяналы і як сумленныя людзі... Цяпер Саша, Аляксандр Васільевіч, сур’ёзны медык, на высокай пасадзе... Адразу адгукнуўся... Як зямляк... Высакародны чалавек... Дастойны сын свайго бацькі... Дарэчы, ганаровага граічадзяніна Чэхаславакіі, дзе ён падчас Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах...
    Аляксандр Васільевіч адгукнуўся... Але было позна...
    He ўмеў Март сябе любіць... He ўмеў...
    Пасля вяртання дадому з анкалогіі ў яго было, мабыць, падвойнае адчуванне: трывога нічога ж не рабілі: ні аперайыі, ні абпраменьвання... Светлата ад вяртання ў родную хату, у любімы пакой, які ён зваў «святлічкай». Родныя сцены, звычная атмасфера, любімыя рэчы... Прыгожа, светла... У суседнім пакоі, сумежным, два ражкі люстры гарэлі ўсю ноч ён не хацеў цемнаты...
    25 снежня ён нават крыху паеў і зрабіў глыток каньяку... Пасля гэтага толькі булёны з лыжачкі, ёгурты, зялёная гарбата, спачатку журавінавы морс пазней ён і ад яго адмовіўся і вада, вада, вада... Бона аква... Я на яе цяпер глядзець не магу...
    Аднаго разу схамянуўся: «Чым вы мяне лечыце?» Я добрасумленна прачытала яму анатацыі...
    У асноўным ляжаў з напаўпрыкрытымі вачыма...
    «Што ты мне тэмпературу мераеш? Я паціху паміраю...»
    10
    «Мой конец предначертанный блйзок...»
    ...Ён губляў сілы... Нават дужыя, прыгожыя рукі яго сталі губляць сваю моц...
    Часам спрабаваў жартаваць... У 5-й клініцы: «Звані, прыходзь, я нікуды не пайду...» Дома, калі паклікалі суседа, каб ён дапамог крыху змяніць пазіцыю цела: «Заходзьце, у карты згуляем...» Гэтая рэпліка літаральна за пару дзён да яго апошняга дыхання...
    А я і ў апошні дзень бегала па аптэках... Ледзь не праз дзень выстойвала чэргі ў паліклініцы, каб выпісаць лекі...
    «Пасядзі са мной», усё часцей прасіў Март. I ніколі, мабыць, не было паміж намі такой бездані і такой паяднанасці і разумення, як у гэтыя апошнія 52 дні і 52 ночы. Час безнадзейнасці... I нейкай надзеі... Хаця б на месяцы жыцця... Дні... Гадзіны...
    ...Залатыя кроплі жыцця...
    «Пасядзі са мной...»
    ...Тэлефанавалі многія... I калі не ведалі. I калі даведаліся. На званкі не адказвала. Што гаварыць? I калі? У мяне была занятая кожная хвіліна... Падтрымлівала сувязь толькі з некалькімі людзьмі тымі, дзе ўсё таксама трымалася «на тонкім лёдзе».
    Прыязджала праз дзень-два Іна, надзейна дапамагала «трымаць вахту» каля брата... Яе мужа і дачку Верачку мы «вызвалілі». Яго паводле стану здароўя, яе, студэнтку, з-за экзаменацыйнай сесіі, ды і з этычна-эстэтычных меркаванняў: хай застанецца ў любімай пляменніцы памяць пра здаровага, вясёлага і моцнага дзядзьку... Ён сам найперш не хацеў, каб яго бачылі ў такім, мякка кажучы, не лепшым стане... Hi сваякі, ні калегі, ні знаёмыя... Калегі па апошняй яго працы акуратна тэлефанавалі... I падчас хваробы, і пасля таго апошняга дня...