У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

У святой краіне выгнання

Імпрэсіі, адлюстраванні
Ала Сямёнава
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 488с.
Мінск 2011
108.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
правільна паставіць майму мужу пластыр з наркатычным уздзеяннем: дзюрагезік...
I была з намі канца...
I пасля канца...
Кожны дзень тэлефонны званок... Калі б у мяне была сястра, я не ўпэўненая, што яна зрабіла б болып...
«Мне, што непарушна выконвае клятву, няхай будзе дадзена шчасце ў жыцці і ў майстэрстве і слава за ўсіх людзей на вечныя часы...»
Так заканчваецца клятва Гіпакрата... Паводле якой жыве і правіць сваю святую справу урач, лекар, добры геній многіх Тамара Васільеўна Кур’яновіч.
Для якой асалода паважаць людзей: цуд радасці!
Дапамагаць, лекаваць, вяртаць жыццё і надзею... ГІамятаючы пра гаючую сілу чалавечай спагады калі чалавек чалавек ужо нічога не можа зрабіць, нічым дапамагчы...
Тут мне прыгадваецца думка старажытнага паэта Менандра, якую дарэчы, вельмі шанаваў Мішэль Мантэнь: «Шчаслівы той, каму давялося сустрэць хаця б цень сапраўднага сябра».
Мне пашчасціла.
I не толькі мне.
Усім, хто ў жыцці сустрэў яе Тамару Васільеўну Кур’яновіч!
«РАСЧЫНІЦЦА СРЭБНАЯ КНІГА...»
Анатоль Варава
Каб паслухаць яго, запісваюцца за некалькі месяцаў.
А некаму Провід дасылае нечаканы выпадак, і тады можна пачуць: «Незабыўнае ўражанне!» I прамаўляецца маналог ледзь не з адных клічнікаў. Чуем тое з вуснаў людзей адукаваных, дасведчаных... I скептычных.
Хто ён? Спявак? Акцёр? Вучоны? Экстрасэнс? Hi тое, ні другое, ні трэцяе... Хаця у пэўным сэнсе: і вучоны, і акцёр, і маг...Род яго заняткаў гучыць нават празаічна: экскурсавод. Чалавек, які водзіць экскурсіі. Як вядома, excursio вандроўка, шпацыр, што мае найболып пазнавальную або навуковую мэту. Экскурсавод, гід... Досыць часта гэта бывае адносна камунікабельная асоба, што хуценька «адбывае рату», немаведама якім разам распавядаючы пра палацы, пра былое хараство, пра славутасцяў, што меліся тут нарадзіцца, або ўладарыць, або проста праязджаць. Усё правільна, усё паводле фактаў. Культуровае мерапрыемства. Наведалі, пабачылі...
А здараецца вось тое, пра што размова: адначасова і пазнавальная лекцыя, і інтэлектуальнае свята, і сцверджанне перамогі Хараства-гармоніі прыроды і створанага чалавекам. А яшчэ і спектакль аднаго акцёра... He. Дзейства са шматлікімі «акцёрамі» і дзейнымі асобамі, з «дэкарацыямі», якія стварае рэчаіснасць, з сюжэтамі, якіх хопіць для безлічы тэатраў і драматургаў.
«Разгортваецца срэбная кніга вякоў» у пестрадзі падзей, у сутыкненні светапоглядаў, у светлых і змрочных старонках гісторыі... У высокіх дасягненнях чалавечага розуму, таленту, умельства, майстравітасці, у матэрыялізаваных палётах фантазіі.
Матэрыялізаваных... Але часта ад той гарманізаванай матэрыі засталіся рэшты або ўвогуле толькі сведчанні, апісанні, меркаванні... I тут трэба давесці, упэўніць, зацікавіць, абудзіць фантазію слухачоў. А экскурсанты бываюць розныя... Тым больш у тым варыянце, які сёння практыкуе лепшы экскурсавод Беларусі (што было засведчана афіцыйна ў не такія ўжо даўнія часы), спецыяліст па субкультуры турызму, менеджар-экскурсавод турысцкай фірмы «Віаполь» Анатоль Варава. Пра яго размова.
А варыянт экскурсій менавіта гэтай фірмы тут практыкуюць не толькі распаўсюджаныя і зручныя калектыўныя экскурсіі, а працуюць і з індывідуальнымі заяўкамі. Складана, рызыкоўна для фірмы. Зручна для патэнцыяльных кліентаў. Найбольш аматараў даўніны, людзей, прагных да ведаў. Бо, мабыць, для іх, як для Анатоля Варавы, паняцце «культура» не абстракцыя, а ўвасабленне ў канкрэтных рэаліях: архітэктуры, мастацтва, літаратуры у тым, што Гегель вызначаў як другую прыроду. У атачэнні першай прыроды той красы, што ведае толькі аднаго Творцу... Прырода у яе непарыўнай сувязі з тым, што было зроблена чалавекам...
Зацікавіць, даць відавочнае і розумаспасцігальнае ўяўленне пра нашу краіну, звярнуць увагу на яе духоўныя, культуровыя скарбы, асаблівасці яе гісторыі, архітэктуры, мастацтва, каму нагадаць, а каго і пазнаёміць са славутымі людзьмі нашай гісторыі. Прыблізна так вымалёўваецца роля, значэнне гэтага чалавека. Анатоля Варавы.
Які нарадзіўся ў славутым горадзе Навагрудку (як у нас кажуць Наваградку), скончыў школу ў Мінску, захапіўся хіміяй: атрымаў дыплом БДУ (тады адзінага ў Беларусі ўніверсітэта) і ўсе ўяўлялі яго вучоным у гэтай галіне, у хіміі...
I тут... вецер вандраванняў... паклікаў яго ў зусім іншы бок... «Вецер вандраванняў» у прамым і пераносным сэнсах. Была пад такой назвай перадача на Беларускім тэлебачанні, недзе напрыканцы 70-х гадоў ужо мінулага стагоддзя. «Залаты пояс Беларусі» («Золотое кольцо Беларусй») пад такой агульнай назвай прайшла серыя перадач Анатоля Варавы пра славутыя мясціны краіны: Нясвіж, Мір, Навагрудак... Цыкл перадач адразу заўважылі, вызначылі гэтую дамінанту: «шлях да хараства», добрае валоданне матэрыялам і ўменне хаця ўжо і тады майстэрства распавесці пра мінулае, выкіраваць слухачоў і гледачоў «за ўражаннямі розума і сэрца». Так выявіць даслоўна мэту падарожжаў Анатоль Варава пазней. Тады аўтару амаль адразу прапанавалі надрукаваць тэксты на старонках газет. А вядомая пісьменніца Алена Васілевіч (на тую пару загадчыца рэдакцыі літаратуры для дзяцей і юнацтва ў выдавецтве «Мастацкая літаратура») уключыла кнігу нарысаў маладога аўтара ў тэмплан.
Але ці то канкрэтыка вандровак адымала ўвесь час і творчыя магчымасці, ці то абставіны асабістыя (цяжка і доўга хварэў бацька), ці то адточваліся і збіраліся матэрыялы, а магчыма, усё разам кнігу ў выдавецтва ён не прынёс.
Аднак у 2002 годзе пабачыла свет выданне: Анатоль Варава. Эцюды аб Беларусі («Этюды о Беларусн» на рускай мове). Тымчасам з’яўляюцца браіпуры, буклеты, паштоўкі з тэкстамі Анатоля Варавы. Хацелася б, каб у бліжэйшы час выйшла яго новая кніга пра Беларусь. Багата ілюстраваная, на добрай паперы, салідным тыражом. He альбом з падтэкстоўкамі, а менавіта кніга. Ды і цыкл перадачаў на тэлебачанні быў бы з’явай высокага мастацкага кшталту.
3 тых даўніх дзён творчага пачатку адбылося столькі падзей... Памяняўся сацыяльны лад, Беларусь стала незалежнай дзяржавай, замест былога афіцыйнага і ваяўнічага атэізму ў рэспубліцы стварыліся ўмовы, спрыяльныя для любога веравызнання...
...Турызм тымчасам перажываў розныя калізіі. Быў момант, калі Анатоль Варава друкаваў допіс « Развітанне з прафесіяй», потым займаўся субкультурай турызму, быў менеджарам у фірмах, што наладжвалі розныя замежныя турыстычныя маршруты (быў, напрыклад, цікавы і змястоўны па Іспаніі). Пісаліся ім таленавітыя эсэ пра тую ж Іспанію, Канарскія астравы, Швецыю, Грэцыю... Было паломніцтва на Святую Зямлю, на Дзень праваслаўнага Вялікадня (Анатоль Варава належыць да гэтай канфесіі). А Дзень гэты вызначальна супаў з днём яго першага юбілею. Як і наступны юбілей адбыўся на Дзень Вялікадня...
...А развітанне з прафесіяй на шчасце для нас і для яго адбылося толькі на паперы. Анатоль Варава вярнуўся да ранейшых шляхоў. Абагаціўшы свой вопыт і новымі ведамі, і эмпірыкай бачанага. He перапыняючы сваёй працы над гісторыяй Беларусі, гісторыяй беларускай архітэктуры, мастацтва, гісторыяй літаратуры. Вывучаючы творы этнографаў, фалькларыстаў, музыказнаўцаў. Пільна сочачы за навінкамі навуковай і мастацкай думкі. А тымчасам абуджэнне цікавасці да гісторыі у розных выяўленнях набыло незвычайны характар. 3 розным поспехам і рознай доляй таленту і валодання матэрыялам спрабавалі сябе ў гістарычных жанрах многія... Сур’ёзна і выразна прапрацоўвалі гістарычную ніву ў розных напрамках вучоныя...
...Паглыбіліся веды. Пашырыліся далягляды. Але засталося неадменнае для Анатоля Варавы: спалучыць у экскурсіі амаль энцыклапедычную сцісласць, дакладнасць фактаў і светапоглядную шматзначнасць, змястоўнасць, веданне архітэктуры і мастацтваў, літаратуры і мастацкую вобразнасць, яркасць аповеду... I захаваць незамглёнасць погляду... Адчуванне здзіўлення... Адкрыцця...
На маршрутах, якія не стамляецца прадстаўляць Анатоль Варава.
«Па абодва бакі “беларускага экватара”» так, выкарыстоўваючы тэрмін, уведзены аўтарамі даведніка
81-га года, назаве адзін з самых папулярных маршрутаў аўтар экскурсій. Менавіта так. Аўтар. I вусных аповедаў. I друкаваных эсэ. Як пазначае друкаваны варыянт сваіх досведаў Анатоль Варава падарожных нататкаў. Нясвіж... Мір... Лаўрышава... Сынкавічы... Жыровіцкая святыня...
...Нясвіж... Былая галоўная рэзідэнцыя Радзівілаў... Роду, пра які знакаміты паэт Уладзіслаў Сыракомля пісаў, што яны «валодалі паловай княства, а на другую палову мелі ўплыў як найвышэйшыя чыны дзяржавы» (маецца на ўвазе Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ВКЛ).
Замак і ландшафтава-паркавы ансамбль... Загарадная сядзіба Радзівілаў Альба... Паркі і замак якія нягледзячы на ўсе высілкі вынішчальнікаў гісторыі ўсё ж захавалі архітэктурныя абрысы і, ёсць такая надзея, пасля рэстаўрацыі калі не былыя хараство і раскоша, дык аблічча, блізкае да гістарычна аўтэнтычнага, будзе вернута аднаму з галоўных гістарычна-архітэктурных помнікаў Беларусі. Што датычыць Альбы, тут такіх спадзяванняў пакуль што няма. Аднак і тут, і там аповед грунтуецца на ведах і інтэлектуальна-эмацыянальнай упэўненасці краязнаўцы.
I мы нібыта на свае вочы бачым раскошу заляў: Каралеўскай, Гетманскай, Залатой, Мармуровай, Паляўнічай... Наборны дубовы паркет, кафляныя і фаянсавыя печы кожная як мастацкі твор, мэбля выштукаваных ракайльных формаў, якую рабілі ў Слоніме... Саксонская парцаляна і посуд з геральдычнымі знакамі Радзівілаў... Галерэі жывапісу... Галерэі партрэтаў роду Радзівілаў...
Прыёмы і ўрачыстасці, дарагія забаўкі... Знатныя госці, каранаваныя асобы...
Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка першы нясвіжскі ардынат, пры якім будаўніцтва замка вялося пад апякунствам архітэктара-езуіта Джавані Марыя Бернардоні... Пане Каханэк Караль Станіслаў Радзівіл і яго дзівосныя гульбішчы і ўяўленне жыцця як
бясконцага свята... Марыя Дарота Радзівіл, народжаная дэ Кастэлян, унучатая пляменніца Шарля Талейрана... Яна паставіла сабе мэту ўзнавіць лепшыя традыцыі роду беларускіх магнатаў і дасягла яе: Нясвіж у канцы XIXпачатку XX стагоддзя вярнуў сабе значэнне важнага міжнароднага культуровага цэнтра.
...Навагрудак... Былая сталіца Вялікага Княства Літоўскага.... Гара Міндоўга, заснавальніка княства... Касцёл Перамянення Пана Белая фара... Касцёл дамініканаў Святога Міхала... Барысаглебская царква... Курган бессмяротнасці у гонар вялікага земляка: паэта Адама Міцкевіча... Шляхамі паэта: Завоссе, Туганавічы, Шчорсы... Возера Свіцязь...