• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Часам паэт чуйна пацвярджае «неўладкаванасць» і крохкую існасць, здавалася б, вельмі трывалага і надзейнага: «Попел абагульняе і ўраўноўвае ў правах усё,
    што вылучала і чаму спявала хваласпеу полымя і што палегаваў дым...», часам спадзяецца на каштоўнаснае апірышча духоўнай працы, ніколі не спадзеючыся на карысць злабадзённага «сёння» і «тут». «У левую руку мне даюць паражэнне, але ў правую я паспяваю ўзяць перамогу. Тады ў Правую руку мне даюць радасць, але я працягваю левую руку і бяру скруху... У мяне пытаюцца: хто ты? і хочуць спыніць. Я не адказваю і не спыняюся. Засяроджанаю душою я намацваю дрогкую лінію сэнсу, па якой муіпу ісці дарэшты».
    А. Разанаў геній самаспазнання, ён самавызначыўся і самавызначаецца: у сваіх паэмах, філасофскіх мініяцюрах, версэтах, пункцірах, квантэмах... Ён спасцігае свет у маштабах адвечна вечнага, у адстароненасці і набліжанасці чалавечых істот да быційнага лона, ва ўсёмагутнасці быцця і небыцця. Зорка валхвоў-вешчуноў для яго заўсёды наперадзе...
    Па-ранейшаму постаць А. Разанава ва ўсіх іпастасях і прыцягвае многіх, прымушае насцярожана не прымаць іншых. Будаўніцтва Сэнсу, пошукі Апошняга Сэнсу, быційная накіраванасць яны заўсёды ўспрымаюцца складана, асабліва калі не пераўтвораны ў дактрыну і маюць загадкава-шматсэнсавую недамоўленасць. Але гэта не перашкода да вызвалення ядра Ісціны са шкарлупіння бачнасцяў (кажнмостей). «Прамудрасць праславіць сябе і сярод народа свайго будзе ўхвалена» (Сірах. 24, 1).
    ...Тым часам набліжаюцца і адыходзяць даты ў календары з тых, што адзначаюць. Даты Алеся Разанава... Але на шляху ў бязмежнасць каляндарны ўзрост не мае значэння, вечнасць абыякавая да звестак у пашпарце. У яе свае каардынаты...
    РАНДЭВУ 3 ПСТОРЫЯП IСУЧАСНАСЦЮ Уладзімір Арлоў • •
    Есць тут свой творчы сюжэт. Заўважыла апавяданні Уладзіміра Арлова ў «ЛіМе» у 19841985 гадах. He звярнуць на іх увагу было немагчыма. To і вяла размову. А тымчасам у яго была першая кніга, прэмія, у адным сур’ёзным выдавецкім доме рыхтавалі сур’ёзны зборнік прозы палачаніна Арлова, што час ад часу выдае суцэльным інсургентам. Прынамсі, так здалося вельмі кваліфікаванаму аўтару замоўленай выдавецтвам прадмовы. Тэкст той быў патрэбны, як кажуць, яшчэ ўчора, тэкста не было, і я выпраўляла тэрмінова напісанае з цягніком, праз кандуктара (электронных цудаў і зручнасцяў яшчэ не было). Потым я зацікаўлена-дзейсна сачыла за кожнай кнігай пісьменніка. Пра многае пісала. Былі і спробы літаратурных партрэтаў: друкаваныя і не друкаваныя.
    ...Змяняўся час... Змяняліся ўмовы грамадзянскага, культуровага і літаратурнага існавання. Змяняўся Арлоў... I, можа, гэта адзін з тых выпадкаў, калі варта азірнуцца у часе і прасторы... Размысліць пра «выпадковасці ўзвышанага розуму» (Поль Валеры), пазначыць абрысы архітэктуры пачуццяў, падзей і з’яў...
    «Таямніца не з’яўляецца ў створаным вобразе свету, яна ўжо існуе і пульсуе ў ім». Гэта словы мастацтвазнаўца Франца Ротха, якому належыць аўтарства тэрміну «магічны рэалізм». I прыгадаліся словы менавіта ў сувязі з тым вызначэннем. Бо Уладзімір Арлоў заўсёды падкрэслівае сваю прыхільнасць да лацінаамерыканскай школы пісьма. He толькі да яе, вядома...
    Таямніца тое, ад чаго любіць адштурхоўвацца пісьменнік у сваіх творах. Недзе гэта глыбінная сутнасць з’яў, што трапляюць у поле мастакоўскай вызначанасці аўтара, недзе гэта код рэальнасці, што вызнаецца як повязь часоў, як знакавая сувязь сучаснага, як чаргаванне самарэфлексій, звычак, ушчыльненасці фантазій... Гэта і магія рэальнасці, у яе прасвятленнях і дакладнасцях, прадвызначанасці і непрадказальнасці... Сутыкненне высокага і зямнога, часам нават знарочыста прыземленага, адстаронена-эзатэрычнага і будзённа-канкрэтнага, узвышанага і іранічнага. Кантраснасць адчуванняў, маштабна-сацыяльнае і лірычна-інтымнае... Магчыма, нешта ад таго, што некалі Федэрыка Гарсія Лорка згадваў, як «...пыл, перац і соль». Пыл стагоддзяў-тысячагоддзяў, пыл шляхоў-вандровак, зорны пыл недзе там, на ўскрайку бясконцасці, як іранічна пазначыць Уладзімір Арлоў: «шэрая чапля вечнасці». I задумаецца: «Нешта дзеецца з часам: стагоддзі набываюць розную прыцягальнасць і шчыльнасць і, што самае небяспечнае, пачынаюць дыфузаваць, у выніку чаго твой 1994-ы можа апынуцца дзе-небудзь паміж Вялікай французскай рэвалюцыяй і Луі Філіпам...»
    «Перац і соль...»
    Некалі ў дыялогу з адным празаікам Уладзімір Арлоў даводзіў: «...дамінантай гэтага свету з’яўляецца хаос. Але я ведаю, прынамсі, два сродкі змагання з гэтым хаосам і абсурдам: каханне і творчасць». Мне здаецца, ратунак свой Уладзімір Арлоў знаходзіць і ў вандроўках, і ў занятках, неад’емных ад яго творчасці: калі ён чытае-гартае тэксты «на ломкіх аркушах і ў сціплых томіках», і ў «экспедыцыях» паводле матэрыялізаваных жыццёвых
    даброт, менавіта ў яго, канкрэтызаваным успрыманні: «пара пляшак чырвонага і порцыя здаровага цынізму», a часам той «здаровы цынізм», той «перац з соллю» пераствараюцца ў бунтоўны лірычны пасыл, у логіку алагізму, у нематэрыяльнасць матэрыяльнага: нечаканы «кактэйль» «шампанскае з світаннем, часам з дажджом».
    ...Стос кніг Уладзіміра Арлова. Проза сучасная, проза гістарычная, вершы ў прозе, вершы, эсэ, гістарыяграфічныя і гістарычныя нарысы, сцэнарыі, артыкулы. Пералічваю зноў, памятаючы пра даўнюю сваю згадку...
    Сур’ёзны момант: Уладзімір Арлоў умее не толькі пісаць. Ён спрактыкавана друкуецца ў самых розных выдавецкіх структурах. Кажу гэта, канстатую не маючы тут ані ценю дакору. Ёсць і такая здольнасць. Выдатная. Бо талент і практыцызм не так часта супадаюць у адной асобе. Ёсць у яго і здольнасць папулярызатара. Некаторыя іранізуюць самога сябе. На мой погляд беларускай літаратуры, культуры, гісторыі праз свае творы.
    ...За гады творчай працы Уладзімір Арлоў зазнаў і водар рамантыкі, і выпрабаванне эзатэрычнымі варыяцыямі на розныя тэмы, і кшталт «празаізаванай рэальнасці», і прастору гістарычнага часу. Зазнаў і аўру містычных уплываў, і смак змены шырот і мерыдыянаў, і асаблівы настрой вяртання да звычнага і знаёмага пасля прыгод на Пятай авеню або на ўзбярэжжы Пірэнейскага паўвострава.
    Уладзімір Арлоў умее злучыць ёмістасць, сэнсавую важкасць тэксту з інтрыгай сюжэту: і ў гістарычных нарысах, дзе вастрыня фабулы абумоўлена «гульнёй» гістарычных «дзействаў», і ў мастацкіх творах (аповесцях, апавяданнях, эсэ). Сёння Арлоў аўтар тэкстаў, перакладзеных на дваццаць пяць моваў свету, як паведамляе біяграфічная даведка.
    Ёсць кнігі, ёсць чытач...
    Уганараванне (пашанота) мацуе мастацтвы. Сапраўды. I не тая вонкавая пашанота (прэміі, медалі хаця і яны
    ёсць), а сапраўдны гонар, вось тое: выданне за выданнем. Безумоўна, гэта жывіць талент. He ў пясок зробленае ідзе. Выдрукаванае ў кніжным фармаце грунтоўна і надзейна. Зноў жа насуперак наступу Інтэрнэта, на ўсё большую вагу электронных СМІ. Матэрыялізаваныя думкі і пачуцці. Ды і як выдадзеныя кнігі Уладзіміра Арлова! «Краіна Беларусь», «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» ў суаўтарстве з Генадзем Сагановічам (кніга вытрымала чатыры выданні), «Таямніцы Полацкай гісторыі» (чатыры выданні), «Адкуль наш род...» (тры выданні), у серыі «Беларуская проза XX стагоддзя» «Сны імператара», у бібліятэцы «Нашай Нівы» падарожныя эсэ з эпатуючай назвай «Адкусі галаву вароне...».
    Ды ўрэшце не так шыкоўна аздобленыя выданні вершаў у прозе «Там, за дзвярыма», «Фаўна сноў», «Паром праз Ла-Манш» усе яны цікавыя сэнсам. Ды і сам па сабе выхад кнігі важны факт. Яго не аспрэчыш.
    Майстар... Аўтар, якога чытаюць, ведаюць, пытаюцца ў кнігарнях. Чамусьці, праўда, у найноўшай «Гісторыі літаратуры» яму месца пакуль што не знайшлося. Але ёсць чуткі плануюць дадатковы том... Ды і літаратурная рэальнасць у адносінах да тых, хто актыўна і плённа працуе на ніве прыгожага пісьменства, вызнае свае правілы.
    ...Больш за трыццаць гадоў у літаратуры. Уладзімір Арлоў пачаў друкавацца ў 1976 годзе, а так бы мовіць, заўважаны кніжны старт першая кніга «Добры дзень, мая іпыпшына» адбыўся ў 1986 годзе. I менавіта пачынаючы з гэтага года бярэ адлік перыяд яго напружанага, уплывовага жыцця ў літаратуры. Гады перабудовы, гады, калі была абвешчаная незалежнасць Беларусі, калі знікла цэнзура, з’явіліся прыватныя выдавецтвы, недзяржаўныя перыядычныя выданні...
    Па сутнасці, цалкам змяніліся ўмовы існавання літаратараў, існавання творчага і пазатворчага...
    Гістарычныя аповесці і апавяданні, што найперш, можа, акрэслілі цікавасць да Уладзіміра Арлова (хаця тут ёсць суб’ектыўны момант): «Пяць мужчын у леснічоўцы», «Місія папскага нунцыя», «Пакуль не згасла
    свечка», «Сны імператара», «Час чумы», «Дзень, калі ўпала страла», «Каханак яе вялікасці» і г.д. Ідэі і ідэалы, персанажы гістарычныя найбольш з падсветкай рамантызму, што пазначаны рэальнасцю рэчаіснасці, і героі, так бы мовіць, негераізаванага плана (у больш позніх творах). Выдатнае веданне гісторыі, веданне рэалій апісваемай пары, адчуванне аўры старадаўніх часоў, старажытнасці, ментальнасці людзей мінуўшчыны, іх спосабу мыслення, адметны стыль выдатная мова, выразная; іронія, гумар: як бліскаўкі. Словам, майстэрства тое, што выдзяляе Арлова сярод шматлікіх сёння аматараў выкарыстання гістарычнай тэматыкі ў сваіх творах. Уіадзімір Арлоў мае той мастацкі зрок, які дазваляе яму вызначыць духоўныя каштоўнасці, унутраны, псіхалагічны лад быцця ў гістарычнай прасторы, неадменную маральную тэму, дзе праглядваецца і яшчэ гэты пункт адліку «вечны сэнс».
    Хаця... пэўнае веданне рэалій побыту, фактаў тыя «азы», без ведання якіх гістарычная проза ператвараецца ў збор недарэчнасцяў і памылак, таксама надзвычай важнае. Паводле некаторых твораў беларускай гістарычнай прозы можна выдаваць зборнікі анекдотаў: то ў аповедзе пра Францыска Скарыну згадваецца Гарвардскі ўніверсітэт, што быў адчынены праз трыста год пасля таго часу, калі жыў беларускі першадрукар, то ў XI стагоддзі героі сваім наедкам маюць дранікі... I г. д.
    Ва Уладзіміра Арлова трывалы фактаграфічны грунт, выдатнае веданне гістарычных рэалій. Калі будзе згаданы трактат Катарыны Сфорца «Як стаць прыгожай», дык можна быць упэўненым, што тыя меркаванні шаноўнай сіньёры не з’явіліся стагоддзі праз чатыры пасля згаданых нісьменнікам дзействаў. Калі будзе весціся гаворка пра дашчатыя броні, дык так яно і ёсць: даспехі накшталт кальчугі, зробленыя з металічных пластачак. Калі герой лье ў кубак мёд-трайняк то ўжывалі менавіта такое пітво... I г. д.