• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Вячэрнім сумам свет накрыты.
    Ноч кнігу вечнасці чытае, Хоць мы ёй пішам манускрыпты.
    Паэт Ян Чыквін не мітусіцца, каб як мага пашырыць кола чытачоў падкруціць жвава актуаліі, вызначыць высокі публіцыстычны «градус», абавязкова трапіць пад святло крытычных і чытацкіх сафітаў. Ён вядзе размову не раздумваючы пра мэтазгоднасць, пра непасрэдны водгук, пра вокамгненную рэакцыю. Яго светаканцэпцыя вымагае не просталінейнай логікі, не супастаўлення апавядальна-рацыянальных рэалій, не зверкі пароляў паэтычнага бачання. Тут хутчэй вера ў магутнасць Думкі, Пачуцця, Слова, упэўненасць у той магіі ўздзеяння, калі форма і сутнасць уплываюць на свядомасць і падсвядомасць:
    Паспрабаваць бяздоння часу У міг адзін, ў шчыліне-дні, Калі жыццё стаіць у вачах Глытком адвечнай цішыні...
    Ян Чыквін не тое каб прабіваецца да светагляднага сонца Ісціны, але ў яго творчасці адчуваецца пошук
    таго, што пазначаюць як вечны сэнс. Таму і «адвечныя пытанні». Жыццё і смерць. Смерць і ў тым, характэрным для Яна Чыквіна, абстрагаваным аспекце:
    Усё было справядліва ў прыродзе, Далёка дзесьці была недарэчнасць Адвечнай смерці, што прыйдзе і пойдзе, А ўсё-такі нешта пакіне
    на вечнасць.
    I ў канкрэтызаваным, нават угрунтаваным у побыт поглядзе. Смерць як даніна неабходнасці. Смерць як водгалас паганскага культу. Смерць як звычайны рытуал будзёншчыны дзён.
    У беларускім фальклоры і літаратуры, увогуле ў паэзіі народаў свету нараджэнне, каханне, смерць былі і застаюцца з’явамі касмічнымі, іх нельга пераўтварыць у звычайныя паўсядзённыя з’явы. Народны светапогляд і творы літаратуры, што маюць сваёй перспектывай вечнасць, не ведаюць раздробненага, мізэрнага пачуцця.
    У славянаў, у беларусаў у прыватнасці, у нашым прасторава-вызначаным свеце, са сваёй побытавай канкрэтыкай, адна з выяў смерці смерць вепрука. Жыццёвая неабходнасць. Звычайная з’ява. Побыт. I подых засвятовага, пазабаковага. Калі задумацца з’ява, што цалкам пярэчыць натуры. Ян Чыквін задумваецца не на ўзроўні ўчынкаў вегетарыянца, а як чалавек, што дапытваецца вышэйшай ічудрасці і вышэйшай яснасці.
    Смерць што сталася будзённым дзействам. Недарэчнасць і неаспрэчнасць. Паэт не спрабуе выдаваць пратэсты гэтай завядзёнцы, гэтай няўхільнай неабходнасці, толькі цяжка і змрочна мысліць. Абрад (!) смерці «сцякае кроў з галоў кароў», «дварняга пёс з чужых касцей злосна чытае свой лёс».
    Тут можна прыгадваць, выстройваць доўгі шэраг асацыяцый і з беларускімі, і з небеларускімі пісьменнікамі. Згадаць найперш класічнае «Смаленне вепрука» Міхася Стральцова з яго метафарай лёсу.
    Аднак я гартаю старонкі кніг Яна Чыквіна. I цягну нітку яго роздуму: пра «траву забыцця», траву атруты памяці духоўнай, пра «сонечную дарогу змяркання», пра «паўднёвае сонца на плячах», пра тое, як «з неба знімем пазалоту» і «шэптам песціць будзем потым свае прывіды, мары, узлёты...».
    Імкненне да чароўнай і трагічнай гармоніі сапраўднага жыцця, яго «цёплыя фарбы»...
    А вось тая ж і зусім іншая танальнасць, тое ж і іншае літаратурнае быццё:
    ...хтосьці магутнаю сілай Ляскаў чужымі варотамі.
    Быццам душу адчынялі, Каб вытрасці голае цела. Быццам сумленне ірвалі Рукою здранцвелай.
    Калі ўжыць спосаб эстэтычнага мадэлявання, які выкарыстоўвае сам Ян Чыквін, ідучы за Умберта Эка і маючы на ўвазе, як даследчык, што «адкрытае еўрапейскае мастацтва» гэта «неакрэсленая шматразовасць значэнняў», «шматзначнасць паэтыкі», скарыстанне «ідэі аморфнасці, хаосу, выпадковасці, неакрэсленасці творчых намераў», дык ён, мабыць, як і згаданыя ім Алесь Разанаў, Надзея Артымовіч, Янка Юхнавец, ідзе ў гэтым «авангардзе беларускай паэзіі, сугучнай з магістральным шляхам развіцця “адкрытага еўрапейскага мастацтва”». На маю суб’ектыўную думку, блізкія да гэтай плыні і сённяшні Уладзімір Някляеў, і філасофска-лірычная рытмізаваная проза Уладзіміра Арлова, і многае з паэтычных вопытаў Людмілы Рублеўскай і Людкі Сільновай.
    ...Ян Чыквін адстараняецца ад прагматычна вызнанага, прыземленага, забытоўленага вопыту, эмпірычная тканіна свету для яго выдае чужым арыенцірам, каардынаты яго творчасці у пошуку-вынаходніцтве, у разуменні перастварэння свядомасці, у «звышпрыроднасці» ўяўленняў. I рэаліі рэчаіснасці ўзнікаюць у яго паэзіі, але гэта не
    традыцыйны пейзажны слоўны жывапіс. I хаця там прысутнічаюць лугі, кветкі, дрэвы яны хутчэй знакі трывогі, горычы, разрыўковасці жыццёвых сіл: «Вечар вандроўны на дрэвах павіс, / Морак сабачыцца ў чэраве вуліц. / На вешалцы дзён у мой жыццяпіс / Сумненне ўпрадзе мо мысль-велямудрасць?»
    Трывога, горыч так, але гэта не тая імпульсіўная, узбуджаная нервовасць, уласцівая аўтахарактарыстычным паэтам, не тое, што можна было б прыняць за сканцэнтраванасць на стане сваёй душы гэта нешта куды больш шматслойнае, шматзначнае, тут перакрыжоўваюцца і цяжкая структура свету, і законы светабудовы, і пункціры асобных лёсаў. I абыякава-адчужаная маўклівасць сутнага:
    Старэе дзень! Як чарнавік,
    гарыць
    I спапяляецца ў труху феномен дня.
    I «хвароба духу ўсяго XX стагоддзя» (А. Камю):
    Ідэі пастарэлі, і пастарэла радасць,
    боль душы.
    Старэе дзень! Старэе сон,
    старэе дух...
    Ян Чыквін відавочна перагукаецца думкай і адчуваннем са светапоглядамі М. Хайдэгера, А. Бергсона, Ж.-П. Сартра, А. Камю, Э. Фрома. Але, падобна, яму не чужы і гегелеўскі пастулат, паводле якога «схаваная сутнасць сусвету не валодае сілай, якая магла б вызначыць супрацьборства дзёрзкаспі пазнання» Духу касмічнага станаўлення асобы, прыналежнай да роду людскога. Відавочна, таму ў паэта Яна Чыквіна «вада амывае душэўную непагоду», каб «развязаць вузельчыкі жыцця» ў эзатэрычнай прасторы паміж палюсамі: імкненне да яснасці цемра сусвету. Расчараванне і адчуванне
    няпэўнасці перад прасторай сусветнай бездані, што адвечна хавала і будзе хаваць свае недамоўкі і таямніцы, у паэта і даследчыка Яна Чыквіна маюць і іншы полюс: жаданне вызваліць ядро ісціны са шкарлупіння бачнасцяў.
    Нашто, нашто ўзірацца
    нам у вечныя агні,
    Калі пайшоў ад нас Стваральнік
    чыстай дабрыні?
    Перад той вечнасцю рухомай,
    непасціжнай -
    Збірае розум моц сваю і сілу...
    А часам думка паэта прарываецца простым, звычаёвым сюжэтам, за якім, праўда, адчуваецца і ўнутраны, лірычны: «Як прыемна ісці па чужым горадзе без спеху, Спраў не маючы і ніякіх клункаў, Паддаючыся салодкадымнай плыні вуліц...»
    Далягляды паэта Яна Чыквіна няпэўныя, мройныя, гістарычны грунт культур пачынае раптам размывацца і расслойвацца, а свядомасць то задыхаецца ў разрэджаным паветры чыстай логікі, то патанае ў перанасычанай прасторы духоўна-ідэалагічных павеваў, то грузне ў магме сучасных і несучасных філасофскіх плыняў. Але паэта ніколі не прываблівае класавая, сацыяльная семантыка. Затое вольны Логас умее раптам выбухнуць нечаканым парадоксам:
    Хацеў зрабіць крэсла -
    Элегантны прадмет Для вольнага чалавека.
    Але выйшла шыбеніца.
    Вечныя каштоўнасці не аспрэчваюцца, а гэтыя зрывы ўстойлівага жыццеадчування, безумоўна, маюць свядомасны грунт не толькі на агульным гістарычным і свядомасным фоне. I гэта не разгублены розум, які знянацку заспелі «праклятыя пытанні» побач з вечнымі ісцінамі і
    неадкладным клопатам дня. I калі паэт Ян Чыквін рэзка мяняе рэгістры гэта натуральная, унутраная кантраснасць адчуванняў, псіхалагічныя фрагменты светабачання, мысленне рознымі мастацкімі рэаліямі.
    А вось як даследчык Ян Чыквін, здаецца, свядома ідзе на эксперымент. Даследчыка Яна Чыквіна чытач на Беларусі ведае па часопісных публікацыях, у прыватнасці, па адным з самых самахарактарыстычных дыялогаў, якія мне даводзілася чытаць, размове з польскай даследчыцай Тэрэзай Занеўскай у часопісе «Крыніца». Па кнізе «Далёкія і блізкія». Шчыра кажучы, узялася за пяро з нагоды прачытання гэтай працы, аднак здарылася так, што амаль адначасова леглі на стол кнігі паэзіі Яна Чыквіна «Кругавая чара» і «Odpoczynek przy wyschni^tym zrodle» («Адпачынак каля высахлай крыніцы»), і ўладная мастацкая рэальнасць павяла за сабой, прымусіўшы зноў паглядзець і даўнія выданні паэта: «Светлы міг», да ўзору. I распачаць вольны аповед. 3 нагоды. I з духоўнай патрэбы. Што з’явілася яшчэ да таго, як літаратурная постаць Яна Чыквіна апынулася ледзь не ў цэнтры ўвагі ўсіх друкаваных выданняў Беларусі.
    Выбар праблематыкі кнігі «Далёкія і блізкія» невыпадковы: беларускае замежжа. Яну Чыквіну цікавы гэты арэал нашага прыгожага пісьменства як непасрэднаму прадстаўніку адной з беларускіх дыяспар, як чалавеку, што выхоўваўся на беларускім слове і ў памежжы моў, на беларускай культуры і ў сумежжы культур.
    Невыпадковы і выбар персаналій гэта перш-наперш тыя самыя, блізкія яму светапоглядна, ладам мыслення і вершаскладу Янка Юхнавец і Надзея Артымовіч. Наталля Арсеннева адна з самых прывабных і вядоманевядомых асоб беларускага замежжа. Масей Сяднёў літаратар, да якога проста цягнуцца журналісты і даследчыкі. Кастусь Акула постаць каларытная, увесь у таямніцах біяграфіі. Сакрат Яновіч калега, саўдзельнік па дзейнасці ў літаратурным аб’яднанні «Белавежа» ў Беластоку. Ларыса Геніюш драма жыцця і творчасці якой не можа нікога пакінуць абыякавым.
    Творчы партрэт жанр, што ў нечым абмяжоўвае, а ў нечым дае шырокія магчымасці. Магчымасці выявіць свае схільнасці і даць характарыстыку чужой творчасці, адначасова нібыта аналізуючы і ўласныя паэтычныя вопыты. Грунтоўна разглядаючы творчасць, кінуўшы позірк, даўшы пуантылісцкі абрыс... Нарыс, замалёўка, эстэтычны экспромт...
    Ян Чыквін з прагай даследчыка і аднаго з першаадкрывальнікаў, з імпэтам чалавека, што чуе роднасную душу і радуецца перагуку настрояў, з натхненнем паэта, што спрабуе падысці да чужога з такімі ж высокімі крытэрыямі, як да сваіх уласных твораў, вядзе гаворку пра Янку Юхнаўца і Надзею Артымовіч. Гаворку, дзе відаць эрудыцыя, тэарэтычна-філасофская заглыбленасць Яна Чыквіна, які адмаўляе спосаб лінейных, спрошчаных уяўленняў пра літаратуру і творчую асобу і ідзе ад стэрэаскапічнага, аб’ёмнага асэнсавання. Ян Чыквін бачыць паэзію Янкі Юхнаўца як выяўленне свядомай філасофіі паэта, як спраўджванне яго мастацкай натуры, як пошук «жывой еднасці ўсяго з усім». I як драму творцы, для якога заходнееўрапейская філасофія (прынамсі экзістэнцыялізм, шапенгаўэраўская вітальнасць, ідэі Тэяра дэ Шардэна) і літаратура (III. Бадлер, В. Шэкспір, Г. Гейнэ, Э. Паўнд, Р.-М. Рыльке) былі вызначальнымі, але творчыя ідэі выяўляліся ў родным слове і ў сваім вызнаным напрамку, званым паэтам асацыізмам, гэтыя творчыя спробы адразу зазналі неразуменне суайчыннікаў за мяжой. Паэт застаўся па-за ўвагай складальнікаў анталогіі беларускай эмігранцкай паэзіі «Ля чужых берагоў»: «...не ўпісалі», бо, мабыць, «замадэрны».