• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Ёсць адзінае выйсце жыць, Кожнай хвілечкай даражыць...
    I тым асаблівым, сваім сэнсам, не кантралюемым толькі развагамі, толькі розумам... Калі далучаюцца інтуіцыя, падсвядомае, фантазіі, прадчуванні. Перажытае і адчутае... Прастора аналогій і асацыяцый. Таямніцы і магія, чар рэальнага і ірэальнага. Смутак. Трывога. Спазнанае ў рэальным вопыце і згаданае ў патаемным, неспазнаным, загадкавым...
    Узіраешся ў побыт бы расчытваеш почырк чужы, незнаёмы.
    Зноў і зноў намагаешся ўцяміць сэнс кожнага знаку іначай застанецца замкнёны сэнс
    і слова, і тэксту ўсяго.
    Можа, гэтым хоць разам патрапіш?
    ...«думак ць.мянае, ухілістае, далікатнае прадзіва»... Паэтычная свежасць... Прыкметы свету... Знакі зямлі... У адстароненых, абстрагаваных выяўленнях, у канкрэтыцы пачуццяў, у еднасці з тым, што тваё, роднаснае, блізкае тым, хто побач «суайчыннікі, сузямельцы»... У роздуме, што некаму «нетутэйшаму» падасца, можа, архаічна-высакапышным, зразумелым без слоў... А для беларусаў на кожным гістарычным вітку не губляе ні актуальнасці, ні балючага сэнсу... I магутным паўторам ідзе ад паэта да паэта:
    О, нездарма яна, мая старонка, Белым возерам глядзіць, Як вечнасць,
    I Чорным возерам глядзіць, Як памяць.
    Увогуле-то паўсюль ёсць свае праблемы. Аднак вось такое лірычнае прызнанне:
    Усходзіла гарачай чыстай зоркай
    Матулі мова, і відушчаў зрок, -
    на прасторах нашай Айчыны мае асобы сэнс, асобую вагу, асобае гучанне. Ужо якое стагоддзе (!) мы ўсё даказваем свету і самім сабе жывём, існуём, будзем жыць! Vita brevis. Patria eternis.
    Зорны цвет
    Чалавечых дум аб шляху ў цернях, Запавет.
    I такі «зорны цвет» імкненняў, жаданняў:
    Твайго палону прагну я, He пакідай мяне, работа.
    Творчасць духоўная неабходнасць, выратаванне, абярэг, загадка духу.
    He заходзь, Маё сонца, За доўгія хмары маўчання...
    А пейзаж душы гераіні паэзіі Ніны Мацяш не ідылічны ландшафт з бязвоблачным блакітам нябёс. Хаця... троп распаўсюджаны, але не бездакорны. Як вызначыць гэтую высакародную годнасць:
    He хачу кахання рэдкі талент Хітрыкаў бяздарнасцю губіць!
    У жыцці, у творчасці паэтка і яе, як прынята вызначаць, лірычная гераіня, існуюць толькі паводле найвысокіх ідэалаў. Чалавечых, хрысціянскіх...
    Пад чыстым небам тых хвілін...
    Толькі так. Сёння, у пару, калі побач з афіцыйным вяртаннем Веры хлынулі ўсе «даброты» дэмакратыі, што нагадваюць бязлітасную раскаванасць Старажытнага Рыму часоў яго распаду толькі ўзмоцненыя тэхнічнымі здабыткамі сучаснай цывілізацыі, гэта гучыць асабліва прывабна свежасць і цнатлівы гонар пачуццяў... Хараство... Таямніца таямніц.
    ...Цвілі так блізка вочы васількамі,
    1 жыта, жыта абступала нас...
    Светлата і цнатлівасць і горыч, адчай, той самы, Цвятаеўскі «вопль женіціін всей землн», калі здаецца застаўся толькі адзіны колер чорны, і не будзе ўжо ні ўсходаў сонца, ні захадаў: толькі ноч доўгая, безвыходная, глухая.
    He можа быць, каб ты не адазваўся, He можа быць, каб помніць перастаў, Калі ў жыццё маё так уварваўся, He памяццю маёй крывёю стаў.
    Горыч і высакародны гонар. На прысуд учынкаў прысуд учынкаў. I не інакш.
    Памяць скручу ў вузел.
    Забуду зусім. Разлюблю.
    I як сумная развітальная кода калі ноч усё ж мінулася, «лядовы перыяд» адышоў настаў сезон аддаленай усмешкі... Надышоў час роздуму, халаднаватай раўнавагі, перамогі над сабой...
    На лёс ці варта наракаць?
    Ныццём нягоды не адужаць.
    Жыццё заўжды іспыт на мужнасць, Яе ж не возьмеш напракат.
    Мужнасць у гераіні паэзіі. Мужнасць у самой паэткі Ніны Мацяш. Цяжкая хвароба. I пераадоленне яе. Годна. Высакародна. Прыгожа. Так, каб ніхто, ніяк, ніколі... Мы заўсёды бачым і чуем Талент, Хараство, выкшталцоная дыстынктоўнасць. I толькі Пан Бог і сама Ніна Мацяш ведаюць, як тое ўтрымліваецца: якая сіла волі, які духоўны і душэўны гарт за гэтым.
    He рабіце мне скідак.
    Ніколі. Hi ў чым...
    He рабіце...
    Ёй і не патрэбныя скідкі. Сутыкненне волі і магчымасцяў. Засяроджанасць унутраная і разам адкрытасць
    свету. Успрыманне ўсяго на пэўным, сваім узроўні. Дзе духоўная вышыня, высокі інтэлект і высакароднасць пачуццяў, адукаванасць, эрудыцыя... Арыстакратызм натуры залежны ад генаў і незалежны ад генеалогй. Адчуванне найтанчэйшых нюансаў чалавечых адносін, мастацкі і жаночы густ, выкшталцоны такт і пачуццё меры.
    Ці не класічны ўзор таму гэты верш:
    На ваша «ты» сказаць вам «ты» не смею,
    I калі позірк позіркам злаўлю, Як птушанё, спалохана нямею. Я не кахаю вас. Я вас люблю.
    «Святла, што падарылі, не растрачу. I шчырых слоў ніколі не згублю. Нашто журба у цёплых зрэнках вашых? «Я не кахаю вас. Я вас люблю».
    Быў ці не быў рэальны прататып? Па шчырасці, для мяне гэта ніколі не было прынцыповым. «Выдумка галавы» ці канкрэтны персанаж усё роўна гэта літаратурная мроя і неаспрэчнасць духоўнага перажывання і суперажывання, рэалія духоўнасці. Заўсёдная яе прысутнасць. Вызначаная ў часе. I ў пазачассі. На прасцягу вечнасці, за межамі жыццёвых даляглядаў.
    Мы стрэнемся, хоць нас ужо не будзе, He будзе ні мяне, ані цябе.
    Нягучнай тою, запаветнай песняй, Што болем адазвалася на боль, Нябачана ў чужой душы ўваскрэслі. ...А тут я размінулася з табой.
    Згадваецца Ахматаўскае: «Мы с тобой в «Адажно» Вмвальдн встретнмся опять»...
    Сапраўднасць і рэальнасць зямнога існавання і няўхільны, непахісны, метафізічны Абсалют вечнага. Таямнічы сэнс сутнаснага... У розных праявах...
    Воблака душы з улады тлуму Вынесці пад воблака бярозаў, Хай пагоіцца зялёным шумам,
    Крыльцамі стракозак.
    Бо пайшло яно ўжо проці ветру, Бо грымотамі ўжо набракае, Бліскавіцамі ў сцяжэлых нетрах
    Ластавак лякае.
    Пастаяць у верасня ў прысенках.
    Неба ў крыжыках стрыжоў рахманых.
    3 воблака бярозаў спель насення
    Сыплецца, як манна.
    Усё ўжываю гэтае архаізаванае паняцце герой, гераіня вершаў. Разумеючы, што, безумоўна, паэты больш як хто абапіраюцца на свой уласны вопыт, вядуць размову пра сябе ад сябе. Аднак матэрыялізуючы ў сваіх вершах тое з уласнай асобы, уласнай біяграфіі, што непасрэдна выяўляе іх натуру паэта. Менавіта творцы.
    Узыходзіць, як каліва, слова.
    He згубіцца яму ў шматгалоссі.
    He згубіцца і ў пестрадзі дзён, падзей, фактаў. Хаця што ёсць факт для паэта?
    Схмялелы ліпень, чабаровы свет, I раптам кропляю нябёс пагодных Званок світальны сон-травы ў траве.
    Факт... Факт быцця. Для паэта. I для тых, чые думкі і пачуцці не выслоўленыя, не матэрыялізаваныя набываюць у радках паэта форму, прымушаюць здагадвацца пра сэнс патаемнага.
    Быць залежнай ад поўні й завеі, Ад чужога маршруту і руху,
    Быць залежнай, і помніць і верыць, Што я голас іх радасці й скрухі.
    «Голас іх радасці й скрухі» але прамоўлены тою (ці тым), хто захоўвае ў мастацкай натуры «свой этас (этыку), сваю маральную перавагу, сумленнасць перад сваім талентам», не сыходзіць са свайго «прыроднага шляху» (Барыс Асаф’еў). I тады, як вядзецца размова пра асоб гістарычных, і тады, як ствараюцца пераклады, і калі паэтка звяртаецца са сваім словам да сяброў ці распавядае пра іх.
    А да таго ж у паэмах і вершах гістарычнага кшталту, пра канкрэтных гістарычных асоб падзея, драма: неаспрэчная дадзенасць, аднак кантрапункт не так у фабульным моманце, як у імкненні спасцігнуць ці хаця б наблізіцца да таямніцы духоўнай. Што за знешнімі фактамі? Як гэта ўсё ўпісвалася ў загадкі рэчаіснасці паза знешнімі «ўзорамі» жыцця? У быццё? У свядомасць? Хто б ні быў героем створанага Нінай Мацяш Людвіг ван Бетховен, Алекса Доўбуш, Апанас Філіповіч, Казімір Лышчынскі ці каханая Кастуся Каліноўскага.
    А з неба жнівеньскага
    Шляхам Млечным
    Вяла жальбу трэмбіта на гарах...
    У ноч
    ступілі з Доўбушам,
    бы ў вечнасць.
    Катэгорыі і паняцці: вечнасць, час, век, эпоха, цывілізацыя, культура не толькі ўсвядомленыя паводле навуковых і мастацкіх кніг, твораў выяўленчага мастацтва, музыкі, архітэктуры. Паводле здабытага адукацыяй, выхаваннем, зносінамі з людзьмі і са светам. Паэтка Ніна Мацяш існуе, творча выяўляе сябе арганічна адчуваючы прысутнасць гэтых высокіх знакаў
    у сваім паэтычным свеце. I гэтым абумоўлена яе перакладчыцкая творчасць. Абсягі яе духу. Яе творчы выбар.
    Паэты Французскай Плеяды, Антуан дэ СентЭкзюперы, Нобелеўскі лаўрэат Віслава Шымборска, кніга паэзіі «Поры году» бельгійскага франкамоўнага паэта Франсуа Жакмэна, прызнаная лепшай у бельгійскай паэзіі другой паловы XX стагоддзя... Пераклады з французскай, нямецкай, польскай, украінскай і іншых славянскіх моў.
    Выбар... Сам па сабе факт перастварэння твораў паэтаў Французскай Плеяды безумоўна, з’ява ў беларускай літаратуры. П’ер дэ Рансар, Жаашэн дзю Бэле, Эцьен Жадэль, Жан Дара, Антуан дэ Баіф, Панцюс дэ Ціяр... Аліўе дэ Маньі, Жан дэ Ляпяруз, Клод дэ Бютэ, Філіп Дэпорт, Жыль Дзюран... Большасць з іх так ці інакш прадстаўлены ў «Выбранай лірыцы Плеяды» «Багаславі сустрэчу мне», кнізе, што выйшла ў свет на сутыку тысячагоддзяў.
    Зварот да паэтаў Плеяды, што стварылі першую нацыянальную паэтычную школу эпохі Адраджэння знак свядомага кроку паэткі, яшчэ адзін эстэтычны доказ магчымасцяў беларускай мовы, мастацкаасацыятыўнае пацвярджэнне вызнанага былі часы: нават і французскую мову лічылі беднай у параўнанні з моднай на тую пару латынню. Дзю Бэле, як вядома, напісаў трактат пад назвай «Абарона і праслаўленне французскай мовы», і ўсе паэты Плеяды творчасцю, дзейнасцю, учынкамі садзейнічалі спраўджванню абвешчанага ў маніфесце.
    Увёўшы, дарэчы, у французскую літаратуру такія жанры, як ода, санет, элегія, эклога... Перакладчыца ў сваёй невялікай, але сэнсава ёмістай прадмове, вызначыўшы асноўныя мастацкія і грамадскія пазіцыі паэтаў Плеяды, пераконана паўторыць за «плеядаўцамі»: «Любіць старажытныя мовы трэба, але не за кошт роднай!» I чытач разумее: паэтка мае на ўвазе не толькі французаў XVI стагоддзя, але і дарагіх суайчыннікаў, «сузямельцаў».
    I хаця яна сціпла называе свае перастварэнні «кволым водсветам», мне хацелася б падкрэсліць і пацвердзіць тут іншае так, «пабагацеў культурны абсяг Беларусі» пасля з’яўлення гэтай кнігі. Шкада, што мізэрным накладам. Але факт культуровы, з’ява ёсць.
    Тут, магчыма, нехта мне запярэчыць: што гэтыя развагі? Дзе навукова-лінгвістычны аналіз? Параўнальны дослед? Ён будзе правы, і не. Таму што мастацкую каштоўнасць даследчыкі пацвярджаюць, высноўваюць, «угрунтоўваюць», часам адкрываюць, аднак асноўная лінія лёсу кнігі: аўтар чытач. He той, якога штучна ствараюць, «раскручваюць», паводле сённяшняй моднай стылістыкі паводзін, а нармальнага інтэлекту і мастацкага густу індывідуум, выхаваны ў пэўных культуровых традыцыях. Сённяшні чытач ужо досыць дасведчаны ў веданні моў: спецшколы, ліцэі, магчымасць трапіць за мяжу. Аднак...