• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Справа рабілася неацэнная. Аднак жывое, мастацкае слова... Яркае, экспрэсіўнае... Мастацкі сусвет, дзе пануе і сонечная стыхія пачуццяў, і віхурна змяняюцца падзеі, і вызначаецца таямніца вечных духоўных каштоўнасцяў. Уладзімір Караткевіч не проста заваяваў папулярнасць для чытачоў, асабліва для моладзі, ён стаўся вызнаным аўтарытэтам, ганфаланьерам Беларускага Адраджэння. Кнігі яго на беларускай мове вокамгненна знікалі ў кнігарнях. Без рэкламы. Без «раскручвання» ў прэсе.
    Публіка, абазнаная ў прыгожым пісьменстве, ставілася да яго болып патрабавальна. Рафінаваныя эстэты не прымалі ўвогуле асабліва тыя, каму былі далёкія яго патрыятычныя, адраджэнскія ідэі. Калегі па цэху ўспрымалі яго па-рознаму. «Валодзя белетрыст», казаў пра яго адзін з найталенавіцейшых літаратурных равеснікаў, з лёгкай усмешкай і ведаючы слабыя бакі пісьменніцкага дару Уладзіміра Сямёнавіча.
    Афіцыйна ж... Яму споўнілася ў 1979-м 49 гадоў, былі напісаныя, па сутнасці, усе галоўныя рэчы: «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Ладдзя Роспачы», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», «Блакіт і золата дня», ну, адным словам, аповесці, апавяданні, п’есы, эсэ (выдатнейшыя), нарысы, аднак ніякіх узнагарод і прэмій на той момант не было.
    Гэта я вяртаюся да таго, з чаго пачынала свой допіс, да рэдакцыйнага заказу.
    Узнагарод не было. Але ж, думалася мне, талент дае Бог, а ўзнагароды і чыны людзі. To талент не заўважыць
    было нельга. У бібліятэку ішла з прадчуваннем, што патану ў бібліяграфіі і сур’ёзных артыкулах. I вельмі здзівілася, калі знайшла ў асноўным невялічкія газетныя выступленні, у тым ліку разгромныя. Сярод таго, на што абавязкова трэба было звярнуць самую пільную ўвагу: рэцэнзіі Уладзіміра Калесніка на кнігу паэзіі «Матчына душа», Генадзя Кісялёва на раман «Каласы пад сярпом тваім» і водгук на аповесць «Чазенія» ў польскім часопісе «Przyjazn» Фларыяна Няўважнага.
    Свой матэрыял я рабіла ўзлётна, як на хвалі, адчуваючы «повязь часоў», «блакіт і золата дня», разумеючы «музыку слоў», вызнаючы глыбокую мудрасць пісьменніка, яго самаахвярную любоў да Беларусі.
    РУЖЫ КАРАТКЕВІЧА
    I выйшаў адзінаццаты нумар «ГІолымя». Ганарары тады атрымлівалі на другім паверсе Дома кнігі (на праспекце Пераможцаў, тады яшчэ Паркавай магістралі). Пайшла і я атрымаць свае грошы. У чарзе да касіркі мой герой: Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Нехта пытаецца ў яго: «Ты ўжо чытаў у «Полымі»? ГІра цябе». Караткевіч не проста адказвае, а рыкае, што тур: «Чытаў! Буду я іх чытаць! Крытыканы! Крытыкі!» Ён раз’ятрана крычыць яшчэ нешта. Мабыць, даліся яму ў знакі аглабельныя практыкаванні Якава Герцовіча і да яго падобных.
    Мне хоць праз усе тры паверхі (каса змяіпчалася на трэцім паверсе) праваліцца. Сітуацыя... Аднак я звычайна пішу, як думаецца, не чакаючы падзяк аўтараў. I ўсё ж крыўдна. Ведаю, што несправядліва. Няпросты герой майго эсэ. Адно суцяшае бушаваў a priori, не чытаўшы. I ўрэшце...
    ...Назаўтра сяджу я ў сваёй рэдакцыі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Адна. Усе недзе разышліся.
    Нечакана дзверы пачынаюць нібыта самі сабой расчыняцца. Паказваецца аграмадны букет белых ружаў. 79-ы год! Дастаць ружы ў снежні ў Мінску усё роўна,
    што зорку з неба ўхапіць. Але той, што нясе ў руках гэтае ўвасабленне хараства, здатны, мабыць, на ўсё рыцар, паэт, чараўнік. Уладзімір Караткевіч.
    Моўчкі ён кладзе кветкі на мой стол. А да іх кораб (так!) цукерак, вялізны, што куфар з пасагам для нявесты. I яшчэ кнігу пра Беларускі мастацкі музей і «Каляндар прыроды» на 1980 год. «Значыць, вы і ёсць Ала Сямёнава», ён садзіцца за стол насупраць мяне. Я моўчкі раблю нейкі рух плячыма «Маглі б і болей лаяць», дадае Уладзімір Сямёнавіч. Такога намеру ў мяне не было, не люблю гэтае пратакольна-працэсуальнае дзейства: вось станоўчыя якасці, вось адмоўныя. Проста вяла гаворку пра творчасць Уладзіміра Караткевіча, імкнучыся не прамінуць ні вертыкаляў, ні гарызанталяў.
    «Значыць, вы тут працуеце», ён аглядвае наш пакой рэдакцыі крытыкі і драматургіі, такое было спалучэнне. I мы доўга сядзім моўчкі. Я падпісваю яму сваю ксёнжачку толькі што выйшла: «Гарачы след таленту». Там ёсць і эсэ пра Караткевіча: у кнізе яно пад назвай «Стагоддзяў срэбны звон», у часопісе «Часоў жывая плынь».
    Калі Уладзімір Сямёнавіч выходзіць з рэдакцыі, пачынаю разглядваць прэзенты. Ад Уладзіміра Караткевіча! На календары надпіс: «Альбіне Іванаўне Сямёнавай, каб пражыла год шчасліва і плённа і ў канцы года зрабіла мне справаздачу аб тым, што створана за гэты год. У. Караткевіч. 14 снежня 1979 г.».
    Аднак шчаолівы год не прыпаў на долю ні гэты, ні наступны... Абставіны майго жыцця склаліся так, што некалькі гадоў былі амаль што перакрэсленыя справаздача не атрымалася. А пайшоў з жыцця Уладзімір Караткевіч крыху болын як за месяц да смерці маёй мамы і ў адзін дзень з маім аднакурснікам Алегам Сініцкім, эрудытам і парадаксалістам: яму не нашмат перайшло за сорак.
    Такія былі перасячэнні паводле Провіду...
    Аднак я маю спадзеў, што дзе-небудзь у «бязмежжы хвалюючай вечнасці» змагу справаздачу тры-
    маць ці давядзецца ў кніжным выглядзе, не ведаю: са 140 аркушаў напісанага (аркуш прыблізна 24 старонкі машынапісу) крытычная проза, эсэ, уласна проза толькі 34 аркушы ўвасобіліся ў кнігі, астатняе параскіданае па перыёдыцы (часопісы «Крыніца», «Нёман», «Полымя», «Тэрмапілы» (Беласток), «Наша Вера», штотыднёвікі «ЛіМ», «Голас Радзімы», матэрыялы канферэнцый і кангрэсаў і г.д.), ляжыць у папках у шуфлядах пісьмовага стала і ў шафах, адданае немаведама на чыю волю...
    Эсэ «Стагоддзяў срэбны звон» заўважылі: да 50-годдзя мне замовілі нататку ў адну з газет, у васьмітомніку (19871991 гг. рэдактар тома Васіль Быкаў, выдавецкі рэдактар Святлана Прыгодзіч) яго змясцілі ў скарочаным варыянце, ЭЛІМБел прапанавала мне зрабіць артыкул пра Уладзіміра Караткевіча. Заўважылі эсэ і за межамі Беларусі: Юрый Сураўцаў не так паводле пасады (ён быў тады першым сакратаром СП СССР), як па духоўнай і прафесійнай схільнасці і неабходнасці, ён умеў і ўмее не прамінуць нічога ў літаратуры, беларускай у прыватнасці, тады вызначыў мой матэрыял.
    Была і задума кнігі. He спраўдзілася не з маёй правіны. Ды такое бяды... З’явіліся шматлікія кнігі, безліч артыкулаў. Але падчас і пасля юбілею. I пасля смерці.
    СОНЦА ЗЯМЛІ
    Юбілей прайшоў хораша. У Саюзе пісьменнікаў, у Доме літаратара мала памятаю такіх неафіцыйна таленавітых, такіх цёплых вечарын. I юбіляр быў нейкі сцішаны, па-мойму, здзіўлены ордэн Дружбы народаў, дружная ўвага.
    Былі пазней і прэміі Літаратурная імя Івана Мележа і Дзяржаўная імя Якуба Коласа.
    Аднак колькі лаўрэатаў і якіх, як сёння мовілі б, прэстыжных прэмій, засталіся толькі на кніжных паліцах і ў пратаколах урачыстасцяў, на старонках старых пе-
    рыядычных выданняў. Уладзімір Караткевіч усе гэтыя гады актыўна чытаецца, жыве ў памяці, сам ператвараецца ў легенду.
    I я бяру з паліцы кнігі Караткевіча: васьмітомнік, двухтомнік, «Зямля пад белымі крыламі», «Чорны замак Альшанскі», «Нельга забыць», «Дзікае паляванне караля Стаха»... I зусім ужо зачытаныя «Матчына душа», «Вячэрнія ветразі», «Блакіт і золата дня»...
    Перагортваю старонкі...
    Адчуваю магутны ўплыў сонечнай стыхіі таленту Уладзіміра Караткевіча.
    Думаю пра феномен творчасці Уладзшіра Караткевіча.
    Заснавальнік беларускага гістарычнага рамана (спробы Б. Мікуліча «Адвечнае» і Б. Садковіча і Е. Львова «Францыск Скарына» па сутнасці, толькі падыходы да асваення жанру). Раман «Каласы пад сярпом тваім», нават няскончаны шырокае сацыяльна-гістарычнае палатно пра пярэдадзень найважнейшай, этапнай падзеі ў гісторыі Беларусі: паўстання 1863 г. Гэта, дарэчы, і раман выхавання, што ўвабраў у сябе традыцыі такога жанру ў заходнееўрапейскай і рускай літаратурах.
    Гістарыясофскі раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» зусім новы для беларускай літаратуры стыль мыслення, стыль выкладання, стыль пісьма... Зусім новыя і разнастайныя сюжэтныя хады, новая гістарычная канцэпцыя, новы мастацкі рытм... Праўда і ілюзія... Упершыню ў мастацкі ўжытак шырока ўведзеныя матэрыялы хронік і летапісаў, парафразы біблейскіх тэкстаў, варыяцыі ў розных кантэкстах біблейскіх выразаў і народных выслоўяў.
    А «Сівая легенда», «Цыганскі кароль», «Паром на бурнай рацэ»... Можна пералічваць доўга.
    Глыбокае, дасканалае веданне фактаў, падзей, рэалій часу. Веданне мастацтва, архітэктуры, этнаграфіі, фальклору, літаратуры. Сусветнвіх і беларускіх. Віртуознае валоданне сюжэтам, фабулай. 1 мастацкая «рэканструкцыя» часу, сацыяльнага і побытавага каларыту, псіхалогіі
    людзей, самасвядомасці. Жывы подых часоў, водар жыцця. Тое, што даецца творчай інтуіцыяй, мастакоўскім зрокам, слыхам, усімі чуццямі, культурай ведаў і геннай памяццю, геннай культурай, генезісам маральнага «я». Тым, што не сёння з’явілася, мела гістарычны шлях, перадавалася гадамі, стагоддзямі, у пэўных свядомасных, сітуацыйных, падзейных, сацыяльных умовах. Як вядома, Уладзімір Караткевіч меў дваранскія карані і ганарыўся гэтым у тую пару, калі ніхто яшчэ сутаргава не шукаў у сабе якой кропелькі блакітнай крыві, а наадварот болыпасць імкнулася падкрэсліць свой рабоча-сялянскі патомны статус.
    Ён быў эрудытам. Калі ведаў, дык ведаў дакладна. I пра Гарадзенскі замак, і пра ўсе гістарычныя перыпетыі горада Турава, і пра тое, якую зброю хто меў і ў якія часы, і хто як апранаўся, і якія рытуалы былі, а якіх не было (на розных сацыяльных узроўнях). Ніколі не пазычаў «рэквізітаў», не блытаў рэаліі гістарычныя з сённяшнімі. Веды былі цвёрдыя, спатрэбіліся адразу на пяро. А пяро ва Уладзіміра Караткевіча было падуладнае магутнай, стваральнай сонечнай стыхіі яго таленту. Жыццё грамадства, узаемаадносіны людзей, свядомасць тымчасовых насельнікаў Беларусі усё гэта арганічна ўваходзіць у вобразную структуру твораў, на «зямлі пад белымі крыламі», дзе ў харастве сваім і непадробных фарбах мінаюць вёсны, леты, восені, зімы, дзе чутныя перагук званоў, гоман свят, спевы маладзіц, галасы люду размаітага.
    Усё віруе, іскрыцца, усё поўнае жыцця. «Эмацыянальны дублікат» быцця, але і «думак халодны пажар». I ўсё падсвечана, высвечана гумарам, іроніяй, часам сарказмам. Ну, вось хаця б некалькі радкоў з «Цыганскага караля»: «Так скончылася вялікая цыганская вайна, адна з самых славутых войнаў, якія вёў кароль Якуб Першы. Вялікую славу здабылі ў ёй усе мужныя змагары. Але і страты былі вялікія: адзін шляхцюк адбіў пячонкі, упаўшы з воза, два захлынуліся віном у склепе; пяць чалавек забіліся да смерці. Яны загінулі за радзіму. Забітых вогнястрэльнай зброяй не было».