Якія словы прамовіў бы ён пра нас, гэты зрэдзьчасу бязлітасны геній? У кожным выпадку, мабыць, меў бы сумніў, ці здольныя мы «ўхапіць у часу хаця адно імгненне ні з чым не параўнанага захаплення». Каюся ~ я добрасумленна глядзела на Міланскі сабор, але ні з чым не параўнанаму захапленню відавочна перашкаджалі будынкі, якія заціснулі з трох бакоў святыню. Відаць, будаўніцтва на працягу пяці стагоддзяў (пачаты ў 1386-м, скончаны на пачатку XIX стагоддзя) нават для готыкі, што стваралася звычайна доўга і грунтоўна, занадта вялікі тэрмін. He, контрфорсы, аркбутаны, фіялы ўсё бездакорна, але не хапае «паветра», прасторы, гістарычнага архітэктурнага і пейзажнага антуражу. Taro, што робіць ансамбль. А сама бажніца грандыёзная, прыгожая. Велікомная... I магчыма, гэта мой рассяроджана-развітальны погляд. 3 Мілана мы выпраўляліся дадому. I калі пісалася гэтае эсэ, многае ўяўлялася іншым... I на паперы з’яўляліся такія радкі... Наперадзе лета... I ў нас, і ў Італіі. I там будуць трымаць свой фантастычны маналог фантаны П’яцца ды Навона, весці глыбакадумныя размовы пахіленыя вежы Балонні і Пізы, перакідвацца рэплікамі масты і масткі Венецыі; будуць трымаць сваю шматзначную паўзу палацца і бажніцы Фларэнцыі; шматгалосы, але не іпумны харал Сіены, Пармы, Асізі засведчыць старую, але бессмяротную думку пра архітэктуру застылую музыку. Арэа дэль Соль будзе ажыўленай і карнавальна-святочнай. I выправяцца куды-небудзь за акіян трактары фірмы «Фергюсон-Ландзіні», пармезанскія сыры і віно ламбруска. I нехта пройдзе ўпершыню абетаванай зямлёй Італіі. Наіўны і захоплены, або скептычна зацікаўлены. Як гэты лірычны герой: А я все тот же гость усталый Землн чужой. Бреду, как путннк запоздалый, За красотой. За хараством... У звычайныя, неэпахальныя, пазагістарычныя і.мгненні. Дзе жыццё «у вокамгненных драбніцах», дзе «гараць кветкі, запаленыя дажджом», дзе «ў буріптыновым забыцці паўдзённых тых хвілін урачысты спеў вядуць фанфары Цьепала і флейты Джорджыёне». Р. S. Тады, у 1987 годзе, я і не спадзявалася, што траплю ў Італію зноў. А надарыўся такі падарунак лёсу. У 2000 годзе. Пілігрымка з нагоды беатыфікацыі 11 сёстраў-назарэтанак. I была Венецыя. Сакавіцкая. Ветраная. Знакамітых гандолаў і гандальераў не было відаць. А хуткі параходзік vaporetto імчаў нас па лагуне да П’яцца Сан-Марка, да знаёмай да дробязяў па здымках і малюнках аднайменнай святыні. I была незабыўная імша ў санктуарыі бажніцы, а пазней набажэнства ў Падуі. I за вокнамі аўтобуса ўсё ружавела ад толькі што зацвіўшага міндаля, халодным блакітам пракідалася здалёк мора, выпрабоўвалі на дарожную трываласць серпантыны гор Італіі... I быў незабыўны горад Святога Францішка Асізі... I быў зноў Рым. Вечны горад. Апостальская сталіца. I тое, сакральнае, на плошчы Святога ІІятра... I зноў здавалася, нібыта перамаўляюцца яны паміж сабою бажніцы Італіі. Спеўна і высока. Святыні Фларэнцыі і Пармы, Падуі і Анконы, Сіены і Равенны... А ўрэшце як велікомны «Магніфікат». Святыня Сан-П’етро ў Рыме. Куды імкліва і натхнёна крочаць пілігрымы... Ad limini Apostolorum... Да Апостальскіх парогаў... ІМПРАВІЗАЦЫЯ РАДКА Дыялог з Галінай Шаблінскай Галіна Шаблінская. Стварэнне, літаратурнае пісанне і падсвядомасць. Як для сябе імправізацыя радка... Ала Сямёнава. Чалавек існуе ў рэальнасці. У гэтай рэальнасці прырода: найбольш дасканала выяўленая Задума. Створанае Першатворцам. I ёсць створанае чалавекам. У адпаведнасці і зусім не ў адпаведнасці з той найвышэйшай Задумай. Сацыяльна-гістарычная і духоўная сітуацыя. Анархічная гульня рэчава-грашовых рэалій. Ідэалагічнапрапагандысцкая індустрыя, пад якімі б назовамі яна не выступала. Жывое жыццё у яго сапраўднай канкрэтыцы, з яго фарбамі, пахамі, гукамі. Вызначаным і выпадковым. Так ці інакш усё гэта ўздзейнічае на свядомасць і падсвядомасць. I нешта выбарачна, спарадычна становіцца часткай духоўнага, інтэлектуальнага, эмацыянальнага вопыту, так ці інакш вымагае выяўленасці, асэнсавання, прамоўленасці. У сюжэтнай, фабульнай прозе выразна прадуманай кампазіцыяй, характарамі, сітуацыйнай кампаноўкай. У блізкай да эсэістыкі прозе з выразнай схільнасцю да лірычна-філасофскага пісьма тут не так каб бергсонаўска-джойсаўска-прустаўская плынь свядомасці, але сплаў, магма неўсвядомленых імпульсаў, рудыментарных і недаўі'авекіх адчуванняў, вобразы, пачуцці, успаміны, схаваныя дробныя акты усё гэта тоўпіцца на парозе свядомасці, і гэтая магма цвярдзее пад пяром (нават калі гэтае «пяро» камп’ютар). I жыццёва-гістарычныя відавочнасці спалучаюцца на пісьме з пакрыёмымі таямніцамі адзінкавага існавання, душэўнай сапраўднасці ў момант прасвятлення. Падсвядомае, свядомаснае, лагічна вызначанае і імпрэсіяністычна адчутае спалучаюцца. Нешта шукае выйсця, вярэдзіць. Павінна быць выяўленым. I ёсць тое, што Вы пазначаеце дамінантным: імправізацыя радка. Трэба не толькі адчуць, але і пачуць твор. He толькі лейтматыў, кантрапункты, але і мелодыю, мелодыку, інтанацыі. Для мяне вельмі важна пачатак. Першы радок. Як хвалі прыбою. Памятаеце, у Валошына: «Звучат пустынные гекзаметры волны». Першы абзац апавядання «I даруй нам грахі нашы...» вызначыўся вельмі даўно. «Яно не паказвалася цэлых два месяцы. Нібыта перасялілася дзённае свяціла ў іншую галактыку. Дажджы суцэльная заслона з вады: ці то тропікі, ці то пярэдадзень сусветнага патопу». Урэшце чаканае сонца, цяпло і трагічная вестка. I пачатак аповесці-эсэ «Святло загадкі» высветліўсяпазначыўся неяк неаспрэчна: «Раней гэта быў горад рыцараў і герояў». Хаця... Барыс Пастарнак сцвярджаў: «Ні ў якой сапраўднай кнігі няма першай старонкі. Як лясны шум, яна ўзнікае Бог ведае дзе, і расце, каціцца, абуджае запаветныя гушчары, і раптам у самае цёмнае, ашаламляльнае і панічнае імгненне прамаўляе ўсімі вяршынямі адразу...» Г. Ш. Кожны пісьменнік асвойвае эстэтычную і жыццёвую прастору. На якой мяжы ўзнікае мастацкі твор? A. C. Свядомасць сучаснага чалавека, які атрымаў пэўны мінімум ведаў і зацікаўленасць культурай ва ўсіх яе праявах, немагчымая без узаемаспляцення жыццёвага і эстэтычнага вопыту, культуровай традыцыі. Існуе знакавая сістэма культуры, на розных узроўнях. Нам знаёмая загадкавая ўсмешка Моны Лізы не менш, чым выраз твару суседкі. У кожнага з нас ёсць сваё ўяўленне пра Гамлета і рыцара з Ламанчы. «Яўген Анегін» Пушкіна ўваходзіць у школьныя праграмы. А там ёсць і гэта: «Латынь нз моды вышла ныне: так, еслн правду вам сказать, он знал довольно по латьшн, чтоб эпнграфы разбнрать, потолковать об Ювенале, в конце пнсьма поставнть vale, да помннл, хоть не без греха, нз “Эненды” два стнха». Крыху далей: «Браннл Гомера, Феокрнта, зато чнтал Адама Смііта...» г. д. У нашага Максіма Багдановіча: «Прыгожы сад, які любіў Вато». I гэта: «Ажыў у ім твой вечны цэль, мадонн тварыцель, Рафаэль!» А Стральцоў, Караткевіч, Разанаў... Проза Джэймса Джойса, Томаса Мана, Жан-Поля Сартра, Германа Гесэ, Мілана Кундэры... Паэзія і эсэістыка Чэслава Мілаша... Мяжу, на якой узнікае мастацкі твор, мне, прынамсі, вызначыць цяжка. Пэўна магу пазначыць, што мне асабіста заўсёды здаваліся досыць штучнымі абвінавачванні ў кніжнасці... Тысячагоддзі культуры яны над намі, у нас... Без іх цяжка ўявіць сённяшнюю свядомасць. Безумоўна, ёсць і ледзь не першаіснасныя, першародныя ўражанні. Мы глядзім на ўсход сонца або захад яго дзе-небудзь у прыгожым месцы напрыклад, пагоркі, возера ці рака лукавіна або сажалка, кустоўе, дрэвы. I нам гэта здаецца прыгожым, як у першы дзень стварэння свету. Памятаю пейзажы пары майго дзяцінства ў Наваградку пра тое многа ў «Святле загадкі». Краявіды Балтыі мора, паркі з вышыні балкона дзявятага паверха, у полі зроку пешага хадака апавяданне «Я кварту восені вып’ю...» Ёсць літаратары, якія пішуць, так бы мовіць, з чыстага ліста. Аднак там таксама, пакрыёма, ёсць спадчыннасць ад пэўных традыцый, пэўных тэндэнцый... У кожным з нас свядома і падсвядома жывуць Моцарт і Бах, Шапэн і Вівальдзі, Шнітке і Свірыдаў... Як і светабачанне, зрокавае і эстэтычнае ўспрыманне Леанарда да Вінчы і Сандра Батычэлі, Караваджа і Рафаэля, Вато і Каро, Клода Манэ і Альфрэда Сіслея... Бялыніцкага-Бірулі і Жукоўскага... «Весь груз тоскн многоэтажный, сгйнь в очйстйтельных веках...» Ачышчальныя стагоддзі, катарсіс эстэтычнагістарычнага ўплыву... Але ў кнізе ёсць і эстэтычная прастора, так бы мовіць, канкрэтная, рэальная. Прырода і другая прырода, паводле Гегеля, тое, што створана чалавекам: святыні, палацы, масты, помнікі, звычаёвая забудова, відарысы горада і ваколіц, пейзажы, архітэктурныя жыллёвыя ансамблі паводле канонаў некалі сярэднявечных гарадоў: радыяльная сістэма плошча і ад яе вулкі. Пейзажы, дрэвы, сады, кветкі. Усходы, захады сонца. Зіма, вясна, лета, восень. Паркі вялікага горада... П’яцца ды Навона ў вечным горадзе, фантан Трэві, плошча Іспаніі... Усё ў фарбах, колерах, пахах. Палацца Век’ё і Понтэ Век’ё у Фларэнцыі, «залацісты сон» Ф’езале, мройлівы Манмартр у Парыжы, гіпноз высокага хараства Нотр Дам і Сент-Шапель... Et cetera. I гэтак далей. Усё гэта існуе аб’ектыўна, рэальна. I ва ўспрьшяцці герояў. Гэта «тэрыторыя духу» паводле Пастарнака. 1 персанажы кнігі існуюць у гэтай рэальнасці і пэўным чынам гэтай рэальнасцю. Гэта пункцір высокіх імгненняў душы, імгненняў існавання, якімі жывіцца асоба ў будзённасці. «Тэрыторыя духу» і ахоўная зона. Тое самае хараство і вышыня, якія, пэўна, не выратуюць свет, але даюць сілы існаванню, азаніруюць паветра быцця. Судакрананне ўнутранага свету і знешняга. Дарэчы, калі чалавек абядняе свой унутраны свет, ён абясцэньвае і знешні свет, бо гэты чар надае свету і ўяўленне чалавека. Яго ўспрыманне свету. Яго вонкавы і ўнутраны зрок. Чалавек выходзіць на вуліцу. I нехта заўважае: кепскае надвор’е, слізка, ветрана. А другі на той жа жыццёвай прасторы пачуе шчэбет вераб’ёў. Дык вось: другі пачуе вераб’ёў, па- бачыць, якія прыгожыя бярозы любою парой года якія карункі на фоне неба, а вось выйшаў на шпацыр шчанюк з гаспадаром прыгожы, пушысценькі, гуллівы... I ні з чаго на душы хораша. Божы свет поўны чараў... Удалося ці не хацелася перадаць вось гэтую духоўную атмасферу, нябачны стрыжань жыцця...