Дзяцінства інтэграцыйнае ядро. Некалі заштампаванае нават «Усе мы родам з маленства» СентЭкзюперы яно застаецца стрыжнявым, вызначальным. Безумоўна, усе вобразы дзяцінства непазбежна ўтрымліваюць у сабе праекцыю больш позняга, дарослага вопыту. Аднак памяць, эмацыянальная памяць захоўвае не толькі знешнія, падзейныя моманты, але і адчуванні, настроі, моманты ўзрушэнняў. У пару майго дзяцінства ў парках былі рэпрадуктары і ніколі не забуду ўзрушэння ад Другой рапсодыі Ліста. Тады ў эфіры гучала шмат класічнай музыкі. Наконт ролі дзяцінства Жан-Поль Сартр сцвярджаў нават так: «У кожнага чалавека свае прыродныя каардынаты: узровень вышыні не вызначаецца ні прэтэнзіямі асобы, ні вартасцямі яе. Усё вырашае дзяцінства». Хаця у Бродскага, напрыклад, згадкі пра дзяцінства нібыта попелам пасыпаныя. Так што і тут, мабыць, мае значэнне суб’ектыўны момант. А вяртанне ў дзяцінства гэта і прага першапачатковай свежасці, чысціні, незаплямленай свядомасці, да вытокаў, той чар і тая сапраўднасць, што пазначаюцца выдатным выразам усё наперадзе. Наноў пачынаць жыццё хаця б у пераносным сэнсе калі ўсё было пярэдаднем, конаднямі. Чаканнем. А не здзейсненасцю, вельмі часта далёкай ад тых мараў. Ёсць і яіпчэ варыянт калі тым, хто мроіць у аблоках, непазбежна наканавана нізрынуцца з нябёсаў, адны гэта прымаюць за жыццёвы крах, другія за цыркавы нумар, трэція за адкрыццё сапраўдных каштоўнасцяў. Ці нават ісціны. Г. Ш. Сінтэз жанраў у сучаснай літаратуры і ў творчасці. Імправізацыя творчая. A. С. Жанр гэта адзінства пэўных стылёвых з’яў, якія ў сваім спалучэнні выяўленыя як удалыя і маюць пэўную эмацыянальную афарбоўку і цалкам успрымаюцца як сістэма. Сучасная літаратура даўно ўжо не ўяўляецца без сінтэзу жанраў. Аповесць-эсэ, раман-эсэ, кінааповесць, тэлераман... Сучаснае жыццё, рэчаіснасць прапануюць іншыя ракурсы бачання. Кіно, тэлебачанне, камп’ютарызацыя выяўляюць зусім новыя магчымасці, спосабы спасціжэння рэчаіснасці... Ну, напрыклад, тэарэтыкі кіно сцвярджаюць, што з’ява лепш за ўсё ўспрымаецца ў той момант, калі яна ўваходзіць у нашу свядомасць і калі яна знікае. На гэтым «факусіруюцца» прыёмы мантажу. Ну і, безумоўна, сярэдні план, буйны, агульны. Усім вядомыя спрэчкі сярэдзіны другой паловы XX стагоддзя пра лёс рамана. I «Уліс» Джэймса Джойса, створаны напачатку XX стагоддзя, жыве, хай не для ўсіх, але ж як норма эстэтычная усё ж лапідарныя формы, сціслы, шчыльны стыль... Асэнсаванне, аналіз без іх немагчымыя сучасныя людзі. Асабіста я вызнаю розныя спосабы светаспасціжэння: аналітычны і сюжэтны, спавядальны і нораваапісальны, пераключэнні з вобразнага плану ў памяційны, з адстароненага, абстрагаванага -у побытавы. Гэта, прынамсі, падкрэслівае літаратуразнаўца Вераніка Стральцова. Ну, а якія б ні былі жанравыя варыяцыі, ёсць імкненне наіўнае! узвысіцца да пэўных узораў, ну, не так, каб у topos uranios нябесную сферу ідэй, але, адчуваючы час, выходзіць за яго межы ў духоўным вопыце. Згадваючы, скажам, дэвіз вялікага Леанарда: <