• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Увайшоўшы ў агульны рынак і ажыццявіўшы так званы план Пандольфі ў 1978 годзе (Пандольфі на тую пару міністр фінансаў), Італія замацавала эканамічны цуд. Аднак адвечныя праблемы засталіся: адсталы Поўдзень, слабасць навукова-тэхнічнага грунту. Так, прынамсі, сцвярджалі італьянскія і замежныя спецыялісты. Цяпер, пасля ўзнікнення і пашырэння ЕЭС, узніклі свае праблемы. А тады тое, што мы бачылі ў Паўночнай Італіі, сведчыла пра наяўнасць эканамічнага цуду. Пра крамы, лаканды і траторыі згадвалася, але гаспадары далі нам магчымасць даведацца тое-сёе пра вытворцаў. I мне здаецца, метады працы італьянскіх кааператываў цікавыя і сёння. Для нас у сённяшніх умовах асабліва.
    Сельскагаспадарчы кааператыў «Джыльё» (самая прэстыжная частка ў ім выраб пармезанскага сыру), завод
    сельскагаспадарчых машын фірмы «Фергюсон-Ландзіні» і вінаробчая кааператыўная фірма «Рыніта» такія былі кірункі нашых пазнавальных маршрутаў.
    На думку знаўцаў і сапраўдных гурмэ пармезанскі сыр адзін з самых лепшых у свеце. Робяць яго толькі ў вобласці Эмілія-Раманья, у правінцыі Рэджа-Эмілія. Рэч у тым, што складнікі тутэйшай вады і яшчэ некаторыя мясцовыя кампаненты не маюць аналагаў у свеце. «Джыльё» самы вялікі кааператыў па вытворчасці гэтага сыру. (Здаецца, і да сённяшняй пары.)
    Сябрамі кааператыва « Джыльё» з’яўляюцца 110 сем’яў (звярніце ўвагу сем’яў). Супольныя землі 250 га: тут месцяцца і два жывёлагадоўчыя комплексы, па 450 кароў у кожным. Парода сатанэйра, італьянская. Рацыён мясцовых карміцелек сена, трава, канцэнтраты. Дарэчы, індывідуальны рацыён яшчэ тады (1987) вызначалі камп’ютары. У кожнай каровы ашыйнік, індывідуальныя радыёпазыўныя, паводле якіх яны выходзілі на даенне. У ашыйніку ж знаходзіўся індыфікатар, па ім падаваліся дадзеныя на камп’ютар. Праграму набывалі ў шведскай фірмы «Альфа лаваль». Гэтая ж фірма забяспечвала і абсталяванне для комплексу.
    Хімічныя дадаткі з рацыёну выключаныя, выключаныя і мінеральныя ўгнаенні на палях фірмы. Рэцэпт сыру «Пармезан-рэджана» цалкам выключае ўжыванне хіміі. «Пармезан-рэджана» вельмі далікатны сыр, малако для яго вытворчасці не вытрымлівае транспарціроўку больш як на 10 кіламетраў. Малако для гэтага сыру нельга перавозіць і ў цыстэрнах, таму вырабляюць сыр у асноўным у невялікіх сыраварнях. Марку фірмы, месяц стварэння сыру звычайна выпальваюць і ніякія іншыя спосабы не ўжываюць, інакш сыр ужо не будзе адпавядаць прынятаму стандарту. (Тут можна згадаць чарнільныя знакі, немаведама калі і кім зробленыя на нашых сырах.) Падчас вытрымкі на яловых дошках сыр раз на тры тыдні пераварочваюць. Грузяць пазней выключна з дапамогай робатаў. (Тут я ўжываю
    цяперашні час, таму што рэцэпт прыгатавання сыру няўхільна нязменны.)
    Сыр экспартуюць ва ўсе краіны свету, дзе ёсць італьянскія рэстараны. «Джыльё» забяспечвала і мясцовы рынак: малаком, кефірам, ёгуртам, вяршкамі, маслам. Менавіта «Джыльё» вырабляла тыя масла, вяршкі і малако, што карысталіся попытам у кандытарскай прамысловасці Італіі. На той момант у нас не толькі вялі барацьбу з усімі напоямі, што мелі хоць які градус хмелю, і віно было, зразумела, найвялікшым дэфіцытам, але і з малаком і асабліва тварагом былі свае праблемы, то малако фірмы «Джыльё», якое можна было трымаць у пакеце 90 дзён, рабіла ўражанне на нас. Зноў жа ў тым далёкім 87-м, калі камп’ютары былі для нас ужо не дзівам, але і не сталі неад’емнай часткай жыцця, рабіла ўражанне і тое, што і тут, на ферме, усё кантралявалася камп’ютарам і перфастужка захоўвала даныя.
    I ўжо тады фірма сельгасмашын «Фергюсон Ландзіні» рабіла мінітрактары. I ўжо тады быў рэальны ўзор разумнага гаспадарання. Недзе ў 1960 годзе дзве фірмы: «Фергюсон» і «Ландзіні» апынуліся на мяжы банкруцтва. Злучэнне капіталаў, жорсткае ўлічванне кан’юнктуры рынку далі неблагія вынікі. 50 % створанага ішло на экспарт, у асноўным у Цэнтральную Афрыку і Паўднёвую Амерыку. На пытанне, як там ставяцца да тамтэйшых заводаў у Саюзе, у фірме адказалі: Мінск ім не канкурэнт, а пра Валгаградскі завод і зусім нічога не ведаюць.
    80 % тых, хто рабіў на прадпрыемстве, былі забяспечаныя лічбавай сістэмай кіравання, уласна кажучы, ёю забяспечаныя ўсе цэхі, акрамя зборачнага. Давала свае вынікі і «размеркаванне роляў»: у зборачным цэху працавалі вопытныя рабочыя, а ў цэхах, дзе новыя тэхналагічныя працэсы, камп’ютарызацыя маладыя.
    I калі раней у фірме імкнуліся да падвышэння заробку ўсіх, дык з цягам часу сталі заахвочваць прафесійны ўзровень працоўных. Існавала 7 разрадаў для рабочых і службоўцаў і так званая перасоўная шкала заробку, якая
    не залежала ад змен на рынку: паводле ўмоў кантракту, працоўнага і іірафсаюзнага заканадаўства. Адміністрацыя працавала ў кантакце з прафсаюзамі, да прыкладу, у сталоўцы харчаванне каштавала 40 % рэальнага кошту. Была і свая крама, дзе рэчы больш танныя, як у звычайных магазінах. У фірмы існавалі свае дзіцячыя лагеры на моры і ў гарах. Дзеці ад 4 да 12 гадоў забяспечваліся пуцёўкамі, але аплата 100 %, ні пра якія скідкі гаворкі не было.
    He ведаю, ці сёння мы наблізіліся да таго, каб быць канкурэнтамі такіх фірм, як «Фергюсон-Ландзіні». А вось кааператыву «Рыніта» мы наўрад ці калі-небудзь будзем канкурэнтамі нават у самых спрыяльных умовах. Гэтая фірма «Рыніта», як ужо згадвалася, займалася вырабам вінаградных він. На тую пару тут перапрацоўвалася 2 000 000 цэнтнераў вінаграду ў год, 160 000 бутэлек. Гадавы абарот капіталу 160 мільярдаў.
    На прадпрыемстве было занята 400 чалавек. Змены па 6 гадзін, але аплочваўся 40-гадзінны тыдзень. Члены кааператыву «Рыніта» былі па ўсёй Італіі. 4000 у Рэджа-Эміліі.
    У кааператыве працавала шмат жанчын. Для іх зручна мець 6-гадзінны рабочы дзень, для адміністрацыі выгадна, жанчыны на такой вытворчасці куды больш надзейныя за мужчын: няма спакусы (ці яна меншая) да дэгустацыі прадукцыі. Тут таксама дзейнічала сістэма аўтаматаў. Дарэчы, сістэму каркавання, прынятую на «Рыніце», выкарыстоўваюць і для амерыканскай кокаколы.
    На «Рыніце» таксама абавязкова правяраюць, ці ёсць хімічныя кампаненты ў зыходнай сыравіне вінаградзе. Праўда, умовы крыху больш мяккія, як у фірмы «Джыльё»: калі з аграрыем заключаны кантракт, вінаград прымаюць у любым выпадку, аднак калі выкарыстоўваліся хімікаты, аплата стане значна ніжэйшай.
    Традыцыйныя віны «Рыніты»: ламбруска, з натуральнай, а не ўведзенай шыпучасцю, віно, якое вырабляюць
    толькі ў Эміліі-Раманьі; б’янка белае віно «Рыніты»; мальвазія. 80 % вырабленага ламбруска ішло на экспарт, асноўны экспарцёр ЗША.
    Усе гэтыя віны прадаюць і ў Італіі, зразумела. Нам у нашым гатэлі «Сан-Марка» ў Рэджа-Эміліі падавалі да абеду віно б’янка і ваду ў букатках тую самую, з Апенінаў, з рымскіх старажытных акведукаў. У гатэль мы звычайна прыязджалі ледзь жывыя... Ва ўсе свае ггадарожжы у Балонню, у Парму, на ўсе прадпрыемствы мы выязджалі адсюль. I раніцай паспявалі пабачыць з акна гатэля ўтульныя жаўтаватакрэмавыя лоджыі будынка насупраць гатэля і кветкі, кветкі, кветкі... А калі нам урэшце ўдалося пахадзіць па горадзе, дык пабачылі побач з гатэлем шматпавярховыя дамы з гаражамі, утульныя катэджы каля аднаго з іх паспелі перакінуць масток прыязнасці праз плот прыгажуну-спаніэлю: ён так добра глядзеўся на лужку перад домам ярка-карычневы на зялёнай траве, пешчана-добразычлівы.
    А ў цэнтры горада было ўсё, што павінна быць у старым італьянскім горадзе. Палацца Сакраці, палацца дэль Капітана, палацца дэі Прынчыпе і іншыя палацца. Палацца з венецыянскімі вокнамі, з балконамі і зубчастымі дахамі кожны зубец нібыта разламаны напалам: Рэджо-Эмілія падчас двухсотгадовага варагавання паміж гібелінамі (прыхільнікамі імператарскай улады) і гвельфамі (прыхільнікамі царкоўнай улады) была горадам гібелінаў, гэта ў іх былі такія знакі-сімвалы ў гарадах. (Крэмль у Маскве таксама будавалі прыхільнікі гібелінаў прыгадайце зубцы яго вежаў і муроў.)
    У Рэджа-Эміліі быў будынак гарадской управы, была плошча П’яцца Тромбалі, дзе збіраліся мужчыны, каб абмеркаваць праблемы сусветнай і мясцовай палітыкі...
    Быў у горадзе і оперны тэатр, які, дарэчы, на рахунку муніцыпалітэта. Гэта ў горадзе, дзе жыве толькі 130 000 жыхароў. Па сучасных маштабах урбанізацыі зусім мала. Білеты на оперны спектакль каштавалі ў эквіваленце 30 рублёў на тую пару. У параўнанні з нашымі цэнамі ў тэатрах тых гадоў неверагодна дора-
    га, у параўнанні з Міланскім «Alla Skala» (менавіта так пазначана на афішах знакамітага тэатра, «Алла Скала», а не «Ла Скала», як прызвычаіліся гаварыць мы) гэта зусім даступная цана. Там, у Мілане, на тую пару, самы танны білет на шараговы спектакль 80 000 ліраў. А на адкрыццё сезона (7 снежня) або на прэм’ерныя спектаклі білеты ў партэр роўныя сярэдняму месячнаму заробку 800 000 ліраў. 3 таго часу шмат што змянілася, але білеты ў «Ла Скала» больш таннымі не сталі...
    Але гэта ўжо Мілан.
    «ЗА ХАРАСТВОМ...»
    У гэтым горадзе перш-наперш мы былі ў знакамітым тэатры. Толькі ў будынку. He на спектаклі. I ў музеі «Ла Скала».
    Сцэна і вельмі сімпатычныя лямпы з абажурамі над аркестровай ямай. Багемскі крышталь у фае. Крышталь з Мурана ў зале. Фае відавочна разлічана на вечаровыя строі дам, фракі, смокінгі, паважныя праменады. Белы карарскі мармур, матавае святло свяцільняў, высокія, ад падлогі да столі, люстры.
    У музеі бюсты вялікіх: Ліст, Глюк, Шуман, Моцарт, Бетховен, Мендэльсон, Расіні, Керубіні, Меербер, Бах, Гендэль, Гайдн. Але прыцягваюць увагу чамусьці не гэтыя парадныя скульптурныя партрэты...
    ...Злепкі рук... Тонкая, вытанчаная рука Шапэна. ГІухлаватая, цяжкая, працавітая рука Вэрдзі... Маналог рук. Пра што распавядаюць яны? Пра смутак толькі што створанага вальса або накцюрна? Пра цяжкую працу маэстра, якому заўсёды спрыяў поспех? Пра лёс вялікага па-за сцэнай?
    Пасля музея знакамітага тэатра мы настройваліся на пілігрымку не інакш да «Тайнай вячэры» Леанарда да Вінчы, але палац Сфорца быў зачынены: выхадны. Так што ні гэты роспіс, у сталавальні кастэла Сфарцэска, ні фрэскаў у зале дэллэ Ассэ па яго ж эскізах мы не пабачылі, паглядзелі толькі на вішнёва-цагляную забу-
    дову Джаванні ды Мілана, Філарэтэ і Брамантэ. Замакфартэцыя нагадвае Трокі. Насупраць яго прапылены гарадскі сад, не тое каб засмечаны, але недагледжаны, ён нагадваў нашы раённыя, абласныя, сталічныя скверыкі, тыя самыя, дзе зусім незадоўга да таго часу абавязкова бранзавеў або выдаваў літой сталлю які-небудзь правадыр паслякастрычніцкіх часоў. Пацягнула на гэтыя параўнанні, можа, таму, што прыгадаўся Блок, яго з’едлівыя заўвагі: «Племя англійскіх турыстаў і турыстак вызначаецца відавочна парасячай пладавітасцю; «Тайная вячэра» Леанарда, напрыклад, ужо недаступная для гледача; пры ўваходзе ў сырую стайню, дзе змешчана карціна, натыкаешся перш-наперш на плот з пляскатых дошак: гэта спіны англічанак, якія сядзяць на седалах, што куры на курасадні».