• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    «Анна-Ліза, Анна-Ліза, Анна-Ліза...» Да яе звярталіся з прычвіны і без дай прычыны. Прыгажосць прыцягалвная... I маладосць...
    ЧЫВІТА-ВЕК’Ё ЗАСТАЕЦЦА ЗБОКУ
    Калі мы штодня ехалі з Остыі ў Рым, дык сустракалі ваблівую стрэлку: Чывіта-Век’ё. Італьянская фабрыка кінасноў і кінамараў. Але мы заўсёды паварочвалі ў другі бок. У нас іншая праграма. Рытуал полудняў і вячэраў займаў тут не апошняе месца. У Фларэнцыі, РэджаЭміліі і Мілане мы палуднавалі ў рэстаранах гатэляў, у Рыме у розных лакандах і траторыях. Наведвалі мы, зразумела, рэстараны не самага высокага класа. Прыблізна паводле Купрынам той лічыў, што ў кожным горадзе трэба наведаць царкву, схадзіць на кірмаш і ў не самы шыкоўны рэстаран («средней рукн»).
    Рэстаран «Да Беніта» ў раёне Трастэвэрэ, сярэднявечным раёне Рыма. Зала з каменнай столлю, пабеленымі сценамі. Пад столлю, недзе на адлегласці паўметра, драўляныя бэлькі, ці то з дубу, ці то з грабу. На іх хатнія кветкі. Аграмадны, на ўсю сцяну, буфет, паводле моды пачатку XX стагоддзя у ім посуд, віно ў бутэльках і ў плеценых бутлях. Памяшканне нечым нагадвае малдаўскую каса-марэ.
    У адной з рымскіх траторый канапкі, люстры з контуравымі, пуантылісцкімі малюнкамі: бутэлькі к’янці, парк, палац. У рэстаране гатэля «Сан-Марка», дзе мы жылі ў Рэджа-Эміліі, на люстраной паверхні гольчастым контурам вымаляваны кіназоркі, каля майго месца быў люстраны Ален Дэлон.
    Усюды цішыня. He выюць магнітафоны, не надрываюцца стэрэасістэмы (усё гэта ў Італіі надзвычай таннае, да ўзору: магнітафон «Sony» 30 000 ліраў, 30 рублёў паводле курса 1987 года: 1 даляр 60 капеек). Рэстаран для адпачынку, для спакойнай гаворкі, для сустрэчы. Урэшце дзеля таго, каб паесці ў спрыяльных умовах. Так растлумачылі, дарэчы, усё той жа нястрымнай аматарцы вакалу. Для танцаў ёсць дансінгі, клубы.
    Харчавалі ўсюды смачна. I паўсюдна ў Італіі ў рэстаранах, вялікіх і малых, каля ўвахода горы дымчастых сліваў, аграмадных персікаў колеру сонца, яблыкаў,
    пра якія гавораць: наліўныя, ігруш, з якіх гатовы пырснуць сок, рудаватых бананаў, вінаграду, нават на выгляд спакусліва-салодкага. Нехта нясмела спытаў у Анны-Лізы, ці нельга замест шчодрай вячэры атрымаць некалькі гэтых пладоў, на выгляд ці не з райскага саду. Анна-Ліза ўскінула рукі ў шырачэзных рукавах, нешта ўсклікнула па-італьянску, некуды пабегла... I з таго вечара на нашых сталах шыкоўныя вазы. На той момант з пладамі, якія сярэдні жыхар Беларусі, Расіі, Прыбалтыкі, мякка кажучы, не так часта бачыў на сваім стале. Персікі, апельсіны, бананы.
    Увогуле на наш харч штодзённа выдаткоўвалася 50 00060 000 ліраў (2530 рублёў усё па тым жа курсе 1987 года). Грунтоўна. I не кожнаму патрэбна. Аднак змяніць нічога нельга. Так вызначана.
    (Тады нават уявіць сабе было немагчыма, што неўзабаве нашы былыя суайчыннікі будуць здзіўляць ужо не дазволенай нішчымніцай «совеціко морале», a неверагодным нарабаваным багаццем і роўнай яму безгустоўшчынай.)
    Мы з цікавасцю прыслухоўваліся, прыглядаліся, каштавалі мясцовыя наедкі. Тартэліні мясцовы гатунак пельменяў, пасатэлі смажаніну з цяляціны, фаршыраванай артышокамі... Дарэчы, на італьянскай мове назвы самых звычайных страў гучаць, нібыта імёны оперных герояў. Рызота рысавая каша, палента кукурузная каша. ну, і знаёмая ў нас кава «капучына» (пышная пена сапраўды нагадвае капюшон манаха-капуцына).
    На што нельга было не зважаць, дык на тое, што і ў Італіі, і ў Францыі захаваўся свой стыль у рэстаранах, гатэлях, кавярнях. Своеасаблівы тэатр, са сваімі акторамі. Між іншым, у Францыі ў невялікіх мястэчках, вёсачках можа не быць нават крамы (яна паблізу), але кавярня ёсць заўсёды.
    Дык а ў рэстаране «Да Беніта» (тым самым, дзе зала падобная да каса-марэ) ля ўвахода таямніча зіхцеў праз жардзіньеркі ліхтар, афіцыянт быў рэспектабельны не як сэрвіторэ, а ледзь не як англійскі лорд. Гэткі ўніфікаваны
    міжнародны стыль. Затое ў «Эмбэсі-хаўс» у Фларэнцыі, у гатэлі, насуперак англізаванай назве, тайстры насіла вясёлая хударлявая італьянка, у фартушку: выкапаная гаспадыня хаты, нібыта толькі што адышла ад печы. I зала рэстарана таксама была па-хатняму ўтульная, ці больш справядліва, дзве залы невялічкія круглыя сталы з бэзавымі абрусамі да падлогі, утульныя крэслы, са спінкамі да самай падлогі. Афіцыянтка з «Эмбэсі-хаўс» заўсёды нешта гаварыла гучна, працягла, добразычліва. «Пэр фаворэ, пэр фаворэ, пэр фаворэ» «Калі ласка, калі ласка, калі ласка».
    А я згадвала эксцэнтрычную і вытанчаную францужанку з Бардо. Тая нібыта дырыжыравала, энергічна робячы рукой прыгожыя, пластычныя жэсты: «Жю, ва, о» «Аранжад, віно, вада». I вальсавала некуды ў глыбіню залы, каб зноў пераможна ўляцець, нешта прыбраць. I зноў пайсці каскадным крокам. «Уі?» «Так?» Рабэр (імя францужанкі) адчувала сябе галоўнай асобай гэтага спектакля дзейства, феерыі... «Мерсі!» яна не проста дзякавала, яна запрашала прыняць удзел у сцэнічным дзеянні. Дзе яна выпраменьвала мяккую гарэзію, какетавала, вяла сваю партыю з тайстрамі. Царавала. Зала рэстарана была вялікая і не вельмі ўтульная, падобная на нашы тых гадоў ці то вагон-рэстаран, ці то вялікая стайня. Але Рабэр валодала ўмельствам падпарадкоўваць сабе прастору. Гэта была яе тэрыторыя, яе манеж, яе сцэна. Рабэр! Ваш выхад!
    У Андаі прыносілі мноства страў халодныя і гарачыя закусі, розныя вышукі баскскага кухарскага майстэрства (Андай горад на поўдні Францыі, у краі баскаў, яго некалі вельмі любіў Хемінгуэй: танныя гатэлі, выдатныя кухары).
    Іх умельству аддавалі належнае і мы. Марнавалі на тую салодкую атруту, здаралася, і гадзіны са тры, хаця, падобна, сапраўдных гурмэ знаўцаў гастранамічных вышукаў, сярод нас не было, затое ў гурманаў аматараў пад’есці ператвараліся нават заклятыя аскеты і прыхільнікі розных дыет. А напрыканцы гасцьбы з’яўляўся кухар. Ён ведаў: галоўны персанаж тут ён,
    і толькі ён. Загадзя ведаючы адказ, кухар хітравата пытаўся, ці спадабаліся ягоныя стравы.
    А калі мы апошнім разам вячэралі ў рэстаране гатэля «Гарнье» ў Парыжы, нам прынеслі торт з бенгальскімі агеньчыкамі... Увогуле французы, нягледзячы на ўсе рэвалюцыі, не згубілі адчування не проста прыгожага і дыстынктоўнага, але і таго, што завецца смакам жыцця мабыць, гэта мае пэўную назву на французскай мове, але я ці то не ведаю яе, ці то не ідзе на памяць.
    Я не знаўца він, але згадваю, на сустрэчы з героямі макі, удзельнікамі французскага Супраціўлення, у Баёне (таксама паўднёва-заходняя Францыя, атабарыліся мы ў гатэлі ў Андаі, а адтуль выязджалі ва ўсе пазначаныя нам пункты маршруту), дык вось у Баёне прыём а ля фуршэт добра здзівіў вока нашых суайчыннікаў: бутэлькі, бутэлечкі, карафкі, фужэры, келіхі вельмі прыгожыя, выштукаваныя, не тое каб твор мастацтва, але, безумоўна, аздоба стала, бара, буфета. Тут былі ўсе знакамітыя напоі заходняга поўдня Францыі. Віны Бардо: Савэтэр, Монсэгур, Таргон, Крэон; Вэр, Кот ле Бур, Блай; Сатэрн, моцны арманьяк «пус-рапэр». I, і, і...
    Тут, у Баёне, я магла зноў уведаць трывіяльную ісціну пра тое, што свет не такі ўжо вялікі. I які штукар пан Выпадак. Тут я сустрэла дзяўчыну мала што з Беларусі, мала што з Мінска, а з той вуліцы, на якой я жыла.
    Распавяла мне рамантычную, а калі ведаць, адкуль яна, то і незвычайную гісторыю. Яна рабіла экскурсаводкай у адным з музеяў Мінска. Сярод наведвальнікаў адноечы трапіўся Жан-П’ер. I усё адбывалася па шчаслівым варыянце рамантычнага сцэнарыя. Ён прыехаў яшчэ і яшчэ. I ўрэшце яны пабраліся шлюбам. Лена разам з мужам з’ехала ў Францыю. Калі ўлічыць, што нашы стасункі з замежжам у тыя часы не вельмі заахвочваліся, нават такія светлыя, учынак быў незвычайны. Леначка набыла французскі шарм і, здавалася, знайшла сваё асабістае шчасце.
    Але... Я мела магчымасць зноў уведаць, што свет не такі ўжо вялікі, а шчасце «самая дарагая і няпэўная
    рэч у свеце». Ад адной маёй знаёмай, што мелася адпачываць улетку на адной дачы з дзецьмі той Лены з Баёны, я даведалася, што рамантычны шлюб пратрымаўся не так ужо і доўга, а дзяўчына з маёй вуліцы пераехала з Баёны ў Парыж і выйшла там другі раз замуж.
    Вяртаючыся ж да далёкай Баёны і краю баскаў тут ва ўсім адчувалася культура традыцыі, традыцыя культуры. Як ва ўсёй Францыі. Кожны падворак не проста дагледжаны. He толькі чысціня, а і хараство. Як і ў крамах. I ў крамах кошт зусім не для крэзаў. Усё разлічана на звычайныя кішэні. I ў Бардо, і ў Баёне, і ў Андаі, і ў Парыжы... I ў Рыме, Рэджа-Эміліі. Фларэнцыі, Мілане...
    Увогуле ў нас і да падзей кастрычніка 17-га года, a пасля іх то найбольш, пра густ да нармалёвага жыцця вялі гаворку не інакш, як іранічна, пра звычкі нямецкіх бюргераў і французскіх буржуа выключна паблажліва і звысоку. He кажучы пра ацэнку гістарычных падзей тут размова была звычайна такая, нібыта прамоўцы валодаюць ісцінай у апошняй інстанцыі. 3 просталінейнасацыялагічным ухілам.
    Цяпер «рэгістр адносін» іншы, ці, больш правільна, ракурс бачання, але танальнасць, на жаль, тая ж. Калі раней лічылі вось крымінальны лёс вызначыў нарадзіцца і жыць да 17-га, значыць, амаль усе царскія сатрапы, усё было пагана, усе вінаватыя, калі не маюць індульгенцыі рабоча-сялянскага паходжання (ды і тут з кім меў стасункі, што чытаў, якія думкі меў?), інакш, маўляў, на сметнік гісторыі. Мы свой, мы новы свет збудуем. Збудавалі. Агледзеліся. Hi Бога, ні цара, ні героя. Разбурым. Разбурылі. Адшукаем усіх, у каго хаця кропля блакітнай крыві, узновім лепшае з таго, што было да Кастрычніка... Уздымем. Увойдзем. Наперад, у новую светлую будучыню...
    Калі на гэтую будучыню зірнуць сёння, так бы мовіць, з рэалій 2006 года. Рэчаіснасць пераўзышла чаканні... Толькі, падобна, усё ў рэжыме наадварот. Расія ператварылася ў алігархічную дзяржаву, дзе, мусіць, як і абяцаў галоўны «прнватнзатор», шасці працэнтам належыць усё
    багацце краіны, дзікі капіталізм, мільёны беспрытульных дзяцей, болыпасць насельніцтва у нііпчымніцы. Сярэдняя Азія ці не вярнулася паводле сацыяльнага і дзяржаўнага статусу да сярэднявечча. У нас абвясцілі кірмашовы сацыялізм. I, мабыць, ад вялікага набытку зранку каля сметніцаў людзі, падбіраюць рэшты ад выкінутага аблашчанымі гандлёвым «сацыялізмам». (I ва ўсіх постсавецкіх краінах тыя, хто валодае капіталам, у асноўным былыя крымінальнікі, зладзеі, былыя партакраты, досыць часта ўсе гэтыя паняцці тоесныя.)