• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Прыгадваліся гэтыя радкі з «Яўгена Анегіна», калі чытала ўспаміны пра таго ж Пушкіна, Лермантава... Пра Андрэя Белага (Зінаіды Гіпіус). «Мёртвага ільвакусаюць нават шчанюкі». Хаця і жывога... Уварваць, што ўдасца, паказытаць, кусануць, каб доўга не ачомаўся, любы занятак...
    ...Джэка Лондана ашуквалі з усіх бакоў: ён даваў, прыяцелі бралі. Бралі і так, як газетчык Ноўл, якому пісьменнік аддаў правы перарабіць «Марскога воўка» для экрана, а Ноўл перапрадаў іх. I Лондан, заключаючы кантракт на экранізацыю ўласнага твора, павінны быў выкупляць правы... I г. д.
    А фільм Бунюэля і Сальвадора Далі «Андалузскі шчанюк», у якім Далі ўчыніў расправу над даўнім сваім сябрам Федэрыка Гарсія Лоркам! Здзеклівы кпін ужо ў самой назве: «андалузскімі шчанюкамі» называлі жыхароў паўднёвай Іспаніі, яно мела на ўвазе недавярак, няўкліода, расцяпа. А сюррэалістычны мастакоўскі код (і ход) лёгка дэшыфраваўся людзьмі эстэтычна і жыццёва паінфармаванымі.
    Аб прычынах гэтага эпілогу сяброўства можна здагадвацца, прачытаўшы ў аўтабіяграфічнай кнізе Далі: «Я стаў пазбятаць сустрэч з Лоркам і кампаніяй, якая ўсё больш відавочна рабілася яго кампаніяй. Гэта быў апагей яго ўплыву, якому ніхто не мог супрацьстаяць і, мабыць, тады, адноечы ў жыцці, мне давялося зведаць нешта падобнае на пакуты рэўнасці». I яшчэ: «...здань Федэрыка Гарсія Лоркі. Ахутала і ледзь не знішчыла прыродную самабытнасць маёй натуры». I вось «Андалузскі шчанюк»!
    Уж этн мне друзья, друзья!
    ...Мемуары, біяграфічныя даследаванні, біяграфічныя аповесці, раманы, біяграфічныя дакументы і ігравыя фільмы з’ява датклівая і далікатная. Меру аб’ектыўнасці і мастакоўскай ісціннасці, праваты вызначыць вельмі няпроста. I досыць частыя так бы мовіць, свецкія кананізацыі, і слоўныя карціны-лубкі, ці, наадварот, збор усіх памыйных плётак, небыліц і бяссэнсіц... Або гэткая кухарска-побытавая аплікацыя, з банцікамі і фальбонкамі, міленькі-мізэрненькі, просталінейназамілаваны, стэрэатыпна-дабрадзейны партрэцік безумоўна, з лепшых намераў. Чытаеш і не разумееш:
    няўжо гэты рассіроплены дзядзечка стварыў высокае, сапраўднае? Вечнае?
    Даследчыкі, біёграфы, белетрысты-біёграфы звычайна абапіраюцца на першапачатковыя дакументы, успаміны тыя ж самыя блізкіх, сваякоў, сяброў... I калі весці гаворку пра «сямейныя» мемуары, дык мне асабіста найбольш прыгадваюцца кніга цёткі А. Блока М. А. Бекетавай і «Дакументы да біяграфіі Барыса Пастарнака», падрыхтаваныя, адабраныя, вытлумачаныя з глыбокім разуменнем творчасці паэта яго сынам Яўгенам Пастарнакам. Згадваюцца таксама ўспаміны першай жонкі А. Купрына М. КупрынойІярданскай «Гады маладосці». Улічваючы няпростыя абставіны творчай і асабістай біяграфіі гэтых мастакоў, можна толькі з удзячнасцю схіліць голаў перад даследчыцкай і чалавечай (можа, і найбольш) вытанчанасцю, высакародствам і аб’ектыўнасцю гэтых людзей. Гэта асабліва кідаецца ў вочы сёння, калі ад поўнай заслоны і цемры таямніц ва ўсім, што датычыць асабістага (а ў многім, значыць, і творчага) жыцця асоб, перайшлі да такога кафэшантаннага падыходу да ўсяго і ўсіх што нема маўчыш, гледзячы, напрыклад, на ксёнжачку з красамоўнай назвай: «Жанчыны Міхаіла Булгакава» з партрэтам пісьменніка на вокладцы. Дзе яны выкапалі такі фотаздымак! Ну, які-небудзь вадэвільны прастачок: да амплуа нават каскаднага героя аніяк не дацягвае. I гэта аўтар «Майстра і Маргарыты», «Белай гвардыі», «Пана дэ Мальера»! Чалавек, які ў пару татальнай пралетарызацыі і стандартызацыі быў узорам густу, гжэчнасці, вытанчанасці...
    А вось даўні альманах «Прометей» (1974, т. 10). 3 якой тактоўнасцю, адчуваннем меры, павагі ідзе гаворка пра музаў A. С. Пушкіна... Якія, дарэчы, партрэты, малюнкі... Якая культура выдання...(Хаця і папера не самага высокага гатунку, і мяккая вокладка.) Які ўзровень мыслення, якая вышыня пачуццяў, які складаны духоўны свет усё, што не паддаецца прымітыўнаму раскладу.
    Урэшце у любога творцы матывы біяграфіі, рэальныя асобы, рэальныя факты даюць штуршок натхненню, аднак мастак, менавіта ён, пераўтварае гэтыя факты ў «легенду вякоў» (А. Блок), легенду, суаднесеную са светам стыхій, зорак, камет, зместам стагоддзяў, прасветленым фаталізмам, ідэямі вечнымі і ідэямі часу...
    Чтобы по бледным заревам нскусства Узналп жнзнн гнбельный пожар!
    А. Блок
    Мабыць, так?
    «Мая надзея, мой зялёны шчыт...» Дзю Белэ.
    Хаця сучаснае жыццё сплаў, сутыкненне рэалызага і ірэальнага, рэальнага і віртуальнага... Інтэрнэт, касмічная сувязь, тэлебачанне, мабільная сувязь... Але і спрадвечны спадарожнік чалавецтва, што нельга патлумачыць з пункту погляду нармальнай логікі, нармальнага мыслення, які пярэчыць самой натуры чалавека, войны...
    Аднак духоўнае жыццё не знікае. I з’яўляюцца матэрыялізаваныя пацвярджэнні плёну духу. «Культура плённае існаванне» (Б. Пастарнак). I ад таго існавання ўзнікаюць творы, што даюць падставы згадаць думку Мікеланджэла Буанароці: «Beata 1’alma, ove non corre tempo». «Шчаслівая душа, што не падуладная бегу часу!» He падуладная аб’ектыўным, непасрэдным, самадастатковым існаваннем твораў мастацтва. I суб’ектыўным, су-творчым успрыняццем гэтых твораў, жывой свядомасцю і актыўнай памяццю. He падуладная бегу часу натхнёнай творчасцю той «шчаслівай душы» і натхненнем «рэцыпіентаў»: чытачоў, гледачоў, слухачоў... Гарманічная суадноснасць, двухбаковы рэзананс, той чар, таямніца, якія даюць доўгае жыццё мастацтву (ars longa). Арыентуючыся не на актуаліі mo-
    манту (гэта асабліва выразна гучыць па-расійску «злободневность»), а на каштоўнасці sub specie aeternitatis.
    I згадаю тут двух мастакоў, двух творцаў не ўзносячы іх на п’едэсталы, не штампуючы нейкія эстэтычныя ўзоры. Зыходзячы з блізкасці іх духоўнага складу, інтэлектаў, духоўнага чуцця, 3 пэўных дэфініцый, звязаных з антыноміямі асабістага перажывання, інтуітыўнымі спасціжэннямі, у нечым тоеснымі са спасціжэннем сакральных тэкстаў, з непасрэдным уяўленнем сутнасцяў Быцця. 3 тых суб’ектыўных уражанняў, што былі ў сляпой ці прадвызначнай? плыні часу сугучныя нейкаму пачуццёваму стану творцаў су-творцаў, свядомаснай і падсвядомаснай сістэме адносін, узаемазалежнасці гармоніі і дысанансаў, логікі і алагізмаў...
    I хаця тут размова пра канкрэтных асоб і пра канкрэтную творчасць, усё гэта разам з тым па-за прагматызмам падзейнай логікі, па-за прымітыўным тлумачэннем уздзеяння асобы і творчасці. У сферы ідэі чыстай творчасці, у сферы абсалюту, той вышыні, што недасягальная, але да якой імкнуцца паэты (у шырокім разуменні слова паэзія: ад старагрэчаскага poiesis творчасць).
    ...Памятаю гасцінны некалі дом сярод соснаў і цішыні на Іслачы... Беларускі паэт з Польшчы запрашае слухачоў паслухаць з магнітафона спевы Данчыка (Багдана Андрусішына), на тую пару ў нас яшчэ амаль невядомага. I, мабыць, нешта ў эфекце гэтага голасу, нейкая высокая сутнасная форма адгукаюцца ў свядомасці паэта, у значнасцях слоў яго пісьма. Паэта Яна Чыквіна.
    Лодка і вёслы. Цвітуць берагі. Пясочак сыплецца з жмені, Як нашага побыту час дарагі.
    ...Шляхі Музыкі і Паэзіі перасякаюцца. Музыка і Паэзія прыпадабняюцца адна адной. Hi музыку, ні паэзію нельга пераказаць. «...музыкі нам недаступная ідэя», -
    задумаецца Ян Чыквін. I пачне ні больш, ні менш «будоўлю... мараў».
    I хаця Ян Чыквін па складу свайму мысленнік і філосаф, а паводле афіцыйнага статуса літаратуразнаўца, доктар навук, прафесар. выкладчык, у пісьме ягоным, і ў непасрэдных кантактах з аўдыторыяй заўсёды адчуваецца ўсё ж менавіта гэтая вызначанасць яго натуры, яго існасці паэт.
    I калі непасрэдна вядзецца размова пра яго творчасць і творчасць яго калег па літаб’яднанні у Беластоку, у Мінску ў Доме літаратара, у Доме дружбы, яшчэ на якой творчай імпрэзе, прысутнічае не толькі непасрэдны герой урачыстасці і рабочай сустрэчы з яго непасрэдным выступленнем: тут магутная прысутнасць мноства творчых актаў паэта, яго творчых эмоцый, мноства форм і сутнасцяў.
    I здаецца, звычайны шэранькі восеньскі дзень але ён змяіпчае ў сабе і навальніцу ў Беластоку, і «неонавыя кастры» Варшавы, і «даспелае сонца», што «да плячэй» паэта «туліцца», і «сны залатыя» родных паэту Дубічаў... I «цвярозы холад пазнання»... I прадвызначаная гармонія гукаў, сэнсаў, зменнасцяў Быцця адстароненыя мроі, адвольныя сістэмы, таемны ход імгненняў. Незвычайнае адчуванне жыцця, таямнічая матэрыя моўленага і невымаўленага, слоў і маўчання, і моўных канструкцый, званых паэзіяй, усё нагадвае пра містычную бездань дадзенасцяў і пра яснасць і цэласнасць вонкавага свету.
    Можна браць непасрэдны ўдзел у такіх дзействах, можна не браць. He ў тым сэнс. Часам, мне здаецца, не маючы падзейнага, слоўнага ўдзелу, не быўшы персанажам дзейства, можна адчуць і момант сустрэчы з Асобай, і той момант стыхійны, падсвядомы, калі вы адчуваеце нараджэнне нейкага асобага свету нават і больш ярка.
    А свядомасць наша не проста ўспрымае моўленае на якой сустрэчы пра Яна Чыквіна, яна пад уплывам магнетызму яго тэкстаў, яго і нашых, чытацкіх, узлётаў думкі, гэтай высокай асобаснай (лнчностной) свабо-
    ды і адначасова болю духа... Паўната быцця і скептычная рэфлексія. Шматлікасць светасузіральных эмоцый і самота: не тая, што вакуум адзіноты, a мройная адухоўленасць, згусткі духоўнай рэальнасці, згусткі сэнсу.
    Дождж ідзе на маю галаву
    пахмурна-навесны, Дождж-напамін пра хуткаплыннасць светла-блакітнай песні, Дождж ідзе. На маю галаву.
    Дождж серабрыставалосы.
    I сплывае, як ласка і глыбейшыя сэнсы маўклівых нябёсаў.
    «Сэнсы маўклівых нябёсаў...» Вы адчуваеце метафізічная скандэнсаванасць, не праясненая падзейнай канкрэтыкай, містычная знакавасць, чар ідэі... Вымаўленасць і непрамоўленасць. Сплаў складанасці і дыстынктоўнасці... Мэтанакіраванасць абстрагаванай думкі.
    I ведаю верай што раней не было мяне такога, што Жыццём к жыццю пакліканы, пэўна, цалкам выпадкова з ланцуга арганікі невядома як доўгага. Жыццё...
    у парыве таемным...
    перацячэ праз усё вядома жывое і род чалавечы станецца формай, відавочна, яшчэ больш дзівосна-магічнай.
    Але ўжо там, за тым мурам, адкуль ні Слова, ні Рух нас не паклічуць.
    Ян Чыквін разлічвае на індывідуальнае разуменне, пазбягае пустой бяссэнсіцы лірызму, апісальнасці, аза-