• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Явы Быцця, што насычана вопытам гісторыі і культуры, вопытам, які творча асэнсоўвае паэт: удумлівы вучоны, філосаф, культуролаг, выдавец. Або бліскучы празаік Сакрат Яновіч? Ужо перасягнуўшы мяжу, што лучыць з вечнасцю, паэт Янка Юхнавец?
    Прасторава яны за межамі Беларусі, але ж ствараюць беларускую літаратуру, беларускую культуру, маюць высокі ўплыў на духоўнасць нацыі. Межы, памежжы, замежжы яны не замінаюць гучанню Слова. Пранікненню Духа. Дух вее, дзе хоча. «Spiritus flat ubi vult».
    A як акрэсліць паэтычныя i навуковыя дэфініцыі Галіны Тварановіч, што, па сутнасці, першая на Беларусі ў сённяшнім гістарычным часе звярнулася да вершаў духоўных, рэлігійных, накрэсліла шляхі на славянскіх навуковых пуцявінах, распачаўшы выданне навуковага часопіса ў Беластоку, пераехаўшы ў Польшчу на выкладчыцкую працу.
    Вяртаючыся ж да тых, хто на зямлі Беларусі вызнае і вяртае нам у слове быццё духу. Ці ўганараваныя адпаведна свайму месцу ў беларускай літаратуры паэт і філосаф Алесь Разанаў? Паэт, публіцыст і грамадскі дзеяч Анатоль Вярцінскі? Паэты Алесь Каско і Мар’ян Дукса? А Вера Вярба паэт, што не мае ўвогуле аніякай прэміі? А даследчыкі-адраджэнцы Вячаслаў Рагойша, Янка Саламевіч?
    Калі весці гаворку болып шырока, дык, напрыклад, напачатку XX стагоддзя самымі папулярнымі былі тыя, каго цяпер ведаюць толькі літаратуразнаўцы. У рускай літаратуры Патапенка, Крастоўскі, Вярбіцкая... А засталіся для культуровага свету: Антон Чэхаў, Аляксандр Блок, Іван Бунін...
    Германа Мелвіла па-сапраўднаму ацанілі толькі ў XX стагоддзі.
    Ва ўсёй паўнаце таленту стаў вядомы праз добрыя 20 гадоў пасля смерці Міхаіл Булгакаў. He кажу пра тыя імёны, што на дзесяцігоддзі былі выкрасленыя на прасторы былога СССР. Ларыса Геніюш, напрыклад.
    А ўвогуле нават калі пісьменнік быў валадаром думак, як Леў Талстой, або кнігі выходзілі такімі непамыснымі тыражамі, як у Хэмінгуэя, дык «ранг» тут быў чыста літаратурны.
    А. Чэхаў паводле сваіх «рангаў» пісаў А. Суворыну: «Мае таварышы па ўніверсітэце ўжо стацкія саветнікі. Адзін толькі я даслужыўся... да кукіша з маслам. Нават калежскім рэгістратарам не быў». (Чэхаў у казённай іерархіі лічыўся чыноўнікам 14-га класа.)
    А пушкінскае камер-юнкерства? А салдацкі шынель Баратынскага? А «пасады» дрывасека і чорнарабочага Цыпрыяна Норвіда?
    Увогуле ж кожны час вызнае свае, як сёння кажуць, прыярытэты. Вось зусім нядаўна на нашай роднай беларускай прасторы было вельмі важна, каб дастачыцца таго, вядомага: «Усе мы з хат». Цяпер іншыя павевы. Многія з тых самых людзей, што абавязкова падкрэслівалі сваю сялянскую ўгрунтаванасць, сёння сцвярджаюць: «Мы эліта».
    Агульнавядома, якой прыцягальнай была для Бальзака цудадзейная часцінка «дэ» сведчанне дваранскага паходжання, і якую асобую акрасу ў яго пачуццях да Эвеліны Ганскай надаваў яе тытул «графіня» і тое, што яна народжаная Ржэвуская. He менш вядома, як ганарыўся сваім паходжаннем нашчадак фларэнтыйскіх нобіляў Мікеланджэла: «Мы належым да старой фларэнтыйскай буржуазіі і можам спрачацца наконт шляхецкасці з кім заўгодна». А вось патомны герцаг Лукіна Вісконці ды Мадронэ, наступнік валадароў сярэднявечча, што меў спадчынную памяць ад часоў Дантэ і Леанарда да Вінчы, сусветна вядомы рэжысёр, быў членам Кампартыі Італіі. I граф Антуан дэ Сент-Экзюперы, чыё генеалагічнае дрэва магло б захапіць любога знаўцу геральдыкі і старажытных радаводаў, на ўсіх зямных і паветраных шляхах (у прамым разуменні гэтых сэнсаў) быў высакародны, як рыцар, і дэмакратычны, як чалавек планеты Зямля. Дарэчы, наконт сваіх палітычных і сацыяльных поглядаў ён распавядаў так: «Я не правае і не
    левае крыло, я птушка». I Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) патомны шляхціц настойліва падкрэсліваў сваю «мужыцкасць»: «Я мужык-беларус, пан сахі і касы», «Што я мужык, усе тут знаюць...» і г.д-
    Высокі арыстакратызм іх духу, іх таленту, адвечнае значэнне іх пазачасавых ідэй, увасобленых у канкрэтыцы часу, у сістэме іх мастакоўскага мыслення гэта ўсё было, безумоўна, і адбіткам генетычным мастакоўскага ўсведамлення роду, жывой ісціны існавання, аднак! дзеля таго, каб «наноў асэнсаваць сучасны свет, зрабіць для XX стагоддзя тое, што Арыстоцель і Святы Тамаш зрабілі для сваго часу» (Чэслаў Мілаш). Без малаплённых развагаў і роздуму пра сваю элітарнасць і абранасць. I тым больш без памкненняў да нейкіх там «рангаў».
    Рангі ў мастакоў часам здараюцца. Арбітрам элеганцыі пры імператары Нероне лічыўся паэт Петроній, хаця гісторыі вядомы сумны канец яго кар’еры і жыцця. Гётэ 11 гадоў быў на чале ўрада Веймарскага герцагства, хаця пазней канчаткова аддаў перавагу іншым каштоўнасцям. Каралеўскімі гістарыёграфамі былі Расін і Буало. Віцэ-губернатарам служыў М.Я. Салтыкоў-Шчадрын. Саноўнікам дыпламатычных місій, старшынёй камісіі замежнай цэнзуры быў Ф.І. Цютчаў...
    Шэраг тых, хто меў рангі ў савецкую пару... А ўвогуле мастак ва ўладзе тым больш у пару пераследаў, рэпрэсій, татальнага фальшу якія трагедыі... Аляксандр Фадзееў... Якія драмы свядомасці і сумлення... Канстанцін Сіманаў...
    Хаця у такіх абставінах надзвычай важна, хто і якую пасаду займаў, які службовы ранг меў. Калі таленавіты, разумны, смелы, добразычлівы колькі твораў, колькі імёнаў бывала выратавана. У якім спрыяльным творчым клімаце могуць апынуцца тыя, хто надзелены «маланкай індывідуальнасці (Гегель). Калі ж наадварот...
    Абраннікі Божыя не так часта мелі ўладу і не так часта імкнуліся да яе. Ведалі: іх улада іншая. I багацце не ў звонкіх манетах ці хрумсткіх банкнотах. Яно таксама не песціла творцаў. Каго адносна, а каго і пякуча неадступна. Язэп Драздовіч, якому не хапала грошай на-
    ват на чарніла і канверты. Эдгар По, што пражыў сваё кароткае жыццё ад пачатку да скону у нішчымніцы, а памёр, як апошні люмпен. Бальзак, што меў няшчасце люляць нейкія фінансавыя ілюзіі і фантазіі, якія заўсёды цярпелі фіяска...
    Былі, праўда, спадчынна забяспечаныя Тургенеў, Флабэр, з пэўнага часу Байран... Умеў атрымаць грошы і немалыя Сальвадор Далі... I Пікаса...
    Аднак часцей за ўсё «ўменне жыць» не супадала з талентам. Як зазначаў у адным са сваіх вершаў года Барыс Пастарнак:
    Вряд лн, геннй, ты распределяешь кету
    В белом доме протав кооператнва...
    I наўрад ці геній суадносіць зямны час толькі з абмежаваным тэрмінам зямнога жыцця. Ён вызначае сутнасці ў адпаведнасці з вечнасцю Боскага, сакральнага часу. (Нават калі канкрэтна пра тое не мысліць.) Хаця ў наш час рэнесанснае, даўняе, былое адчуванне часу саступае месца асабістаму, «лнчностному» адчуванню. Аднак нешта ад сярэднявечнага і рэнесанснага, вызначальнага на культуровым шляху чалавецтва ад Нараджэння Хрыста ars moriendi мастацтва памірання, .мастацтва выкарыстання жыццёвага шляху набывае новае вымярэнне: напрыклад, пошук свецкіх спосабаў дачынення да вечнасці пасмяротнай славы.
    Прыжыццёвы імідж... Гераізаваны партрэт... Псіхалагічны, жанравы партрэт... Аўтапартрэт... (Літаратурны, жывапісны.) Дзённікі, хронікі... Аўтабіяграфіі і біяграфіі... He проста апісанне, а канструяванне і рэканструяванне ў пэўным ракурсе... Уражанні ад чалавека... Ад творцы... Моманты, эпізоды, фрагменты... Стэрэатыпы... Клішэ масавых уяўленняў... Легенды... Міфы...
    Так бы мовіць, нешта накшталт кананізацый свецкага кшталту... I негатывы замест партрэтаў... Пародыі на сапраўднае...
    «Аліўкі часу, успаміны...»
    Гіём Апалінэр.
    Калі застаецца апошняя рыса ў зямным існаванні застаюцца творы. Застаецца і памяць не заўсёды дакладная, часам капрызлівая, з кантамінацыямі, перабольшваннямі, схільнасцю да полюсных вызначэнняў.
    Пасля адыходу з жыцця пачынаюць ледзь не кананізаваць творцу, выдаюць успаміны якія нібыта жыціі святых, мітусяцца з помнікамі, музеямі, дошкамі памяці... I наадварот. Забываюць. Ці згадваюць зусім не адпаведна створанаму. He спяшаюцца сабраць і выдаць спадчыну. Да гэтай пары так і не сабраная і не выдадзеная спадчына Уладзіміра Самойлы. (Тое, што зроблена У. Конанам і А. Лісам неацэнна важна, аднак яны толькі пазначылі арыенціры даследавання і пошукаў. Есць звесткі, што працуюць у гэтым рэчышчы можа, пакуль мой допіс ператворыцца ў кніжную версію, з’явіцца і выбранае У. Самойлы.) А Самойла літаратар і мысленнік еўрапейскага ўзроўню! Так і няма кніжнага варыянту поўнага спіса «Успамінаў» А. Я. Багдановіча (друкаваліся ў часопісе «Нёман» у 1994 годзе). А гэтыя мемуары маюць самадастатковую літаратурную, этнаграфічную, гістарычную важкасць, зусім незалежна ад таго, што Адам Ягоравіч Багдановіч быў бацькам Максіма Багдановіча. Так і застаўся адзіным кніжным выданнем мемуараў даўні кнігадрук, хутчэй публікацыя фрагмента: «Странвды нз жнзніі Горького» (Мінск, 1965).
    Увогуле ж пасмяротная слава і пасмяротныя міфы і легенды з’ява досыць стыхійная, не заўсёды пацверджаная рэальнымі фактамі творчасці. Як і няслава... Нездарма ў Старажытным Рыме згадвалі: «Leonem mortuum etiam catuli mordent». «Мёртвага ільва кусаюць нават шчанюкі».
    Памятаю, чытала ўспаміны аднаго літаратара. He буду згадваць прозвішча: ён нябожчык. Хаця I Бунін на гэны конт меўся заўважыць: «Нябожчык? Што за чын такі?».
    Дык вось гэты беларускі літаратар, што пры жыцці аднаго чыноўнага нашага пісьменніка запабягаў перад ім наўскапыта і «на полусогнутых», раптам старанна папырскаў памыямі ў мемуарах, каб дагадзіць іншаму, яшчэ жывому, а таксама «уплывоваму».
    А колькі бруду і падману давялося «змываць» пазнейшым даследчыкам з некралога Эдгара По, апублікаванага пад псеўданімам душапавернікам пісьменніка Руфусам У. Грысуолдам!
    Як лёгка абкатаць, абваляць у гноі факцік падаць яго, пахіхікваючы, з «самымі добрымі намерамі»! Часам гэта робяць тыя, хто лічыўся сябрамі. Пасля смерці. Пры жыцці... Як згадваў Аляксандр Сяргеевіч Пушкін:
    Уж этн мне друзья, друзья! О ннх недаром вспомнші я.
    А что? Да так. Я усыпляю Пустые, черные мечты, Я только в скобках замечаю, Что нет презренной клеветы, На чердаке вралем рожденной Н светской чернью ободренной, Что нет нелепнцы такой, Нн эпнграммы плоіцадной, Которой бы ваш друг с улыбкой, В кругу порядочных людей, Без всякой злобы н затей, He повторйл стократ ошнбкой, А впрочем, он за вас горой: Он так вас любнт... как родной!