• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Зазваніў тэлефон. Траян не варухнуўся. Толькі глытнуў з келіха, зноў з асалодай разглядаючы ўзор багемскага шкла. Потым падышоў да паліцы ў суседнім пакоі, узяў наўздагад пласцінку. Магнітафонныя касеты, дыскі Траян не чапаў, бярог для сына. Пласцінка плаўна апусцілася. Шапэн... Вальс... До-дыез мінор, твор 64, № 2. Яшчэ вальс... Мі мінор... Гукі, ад якіх знаёмыя рэчы набывалі іншы сэнс. Нешта адчайна разбуралася, але з гэтага ўзнікалі гарманічныя бліскавіцы, усё было поўнае судачыненнямі і адпаведнасцямі музыкі са знешнім, акаляючым светам. Траян доўга сядзеў у крэсле і слухаў, a потым, не запальваючы святла, у прыцемках кінуў падушку і коўдру на канапу і моцна заснуў.
    Раніцай прачнуўся, калі было ўжо светла і ад таго, што гадзіннік паказваў пачатак на восьмую гадзіну, і ад таго, што выпаў снег. Траян не мог бы растлумачыць, як тое адбылося, але адчуваў на вуліцы светла, чыста, бела ад снегу.
    Ён выпіў моцнай кавы з рэштай сыру. Узяў пісталет імянны. Зірнуў на вуліцу машына стаяла на месцы.
    Снег падаў, падтаваў і замярзаў зноў. Галалёдзіца, але Траян не надта турбаваўся, ён нядаўна памяняў шыны, і таму «Волга» кацілася нібыта па чыстым асфальце.
    Так бы ехаць, ехаць і ператварыцца ў касмічны пыл, пераскочыць мяжу быцця і небыцця. Быў чалавек і няма. Растаў. Распаўся на бясконца малыя і бясконца нейтральныя часцінкі. Знік і ўсё. Hi хаўтурных маршаў, ні ўсхліпаў жанчын хто-небудзь знойдзецца слязу пусціць. Hi выдаткаў на... як гэта ўрачыста завецца? о, рытуальныя паслугі. Слова «рытуальныя» прысутнічала тут дарэчы.
    Траян пакіраваўся на Брэсцкую шашу: на кальцавой там такія круцялі, што з якога моста машыну можа знесці быццам трэску. Потым даішнікі і следчыя тое, што застанецца ад экс-чэмпіёна Траяна і яго аўто, назавуць фрагментамі. Машыны і цела. Вясёленькая назва фрагменты!
    Траян прыбавіў хуткасці. Зараз ён выскачыць на «алімпійскую трасу».
    У Траяна не было жадання перагортваць у думках старонкі свайго жыцця. Было толькі адчуванне паслухмянасці руля, машыны і спакойнай упэўненасці трэніраванага моцнага цела. Вось за гэтым паваротам будзе зручная развязка дарогі, высокі мост, адпаведны рэльеф. Траян адчуваў, як неўзабаве выпадзе з часу яго зямная абалонка. А душа недзе выправіцца на вечнае блуканне, не сустрэўшыся з Марынінай... Бо яе паклікалі з Вышэйшых Сфераў, а ён збіраецца ў пазасветнае вандраванне самахоць...
    Яшчэ хуткасці. Сто дзесяць, сто дваццаць, сто пяцьдзясят... Што гэта? Нешта ці нехта на шашы? Траян інстынктыўна збочыў направа і стаў скідаць хуткасць. Урэшце машыну вынесла на ўзбочыну, Траян рэзка тармазнуў. На шашы па курсу аўто стаяла дзяўчына. Траян адчыніў дзверцы, каб аблаяць вар’ятку, але яна тут жа ўскочыла на сядзенне побач з ім.
    Дзеўка па-дзіцячы даўгалыгая і нязграбная, з пасмамі даўно не мытых валасоў, у скураной куртцы і нейкім скураным іпматку, што меўся, мабыць, выконваць ролю спадніцы.
    Ну, што, куды паедзем? качнуўпіы сваімі патламі колеру хмары, спытала дзяўчо.
    Мне здаецца, каб цябе добра адлупцаваць, далёка ехаць не трэба.
    Ну, чаго так? яго неспадзяваная спадарожніца паспрабавала пакласці галаву на Траянава плячо.
    Траян зірнуў на яе: нават «баявая расфарбоўка» не магла дадаць ёй гадоў. Пятнаццаць-шаснаццаць не болей.
    Ты чаму не ў школе?
    Я 3 пэтэвэ.
    Тым больш.
    He цікава, дзяўчына паспрабавала зрабіць наступны манеўр, як ёй здавалася, неадбойны. Яна дастала цыгарэту і закінула нагу за нагу.
    Траян злаваўся. Спакушальніца з дзіцячага садка. Хаця цяпер, здаецца, гэта модна...
    Ты, дзеўка, хаця трохі падрасла б.
    Я і так ужо старая. Сямнаццаць гадоў.
    Пенсійны ўзрост, Траян скінуў яе руку са свайго пляча.
    Нармалёвы, пераконана абвясціла нечаканая спадарожніца.
    Траян глядзеў на дарогу: ну, вось, пан Лёс і пані Удача не маглі ўжо лепшую партнёрку яму падшукаць для трагіфарсу. Дурата!
    Значыць, дзяўчынка, адзінае, на што ты можаш спадзявацца, я цябе давязу да прыпынку гарадскога транспарту.
    Які ты злосны, хлопец.
    Ведаеш, я не буду аспрэчваць відавочнае...
    He ўрубаюся, нешта цёмна гаворыш...
    Я, безумоўна, не хлопец, але маралі чытаць табе не буду...
    Дзяўчына хуценька ўставіла:
    Вось і выдатна, а што не шчанюк дык болып надзейна.
    Ты дарэмна час губляеш. Грошай у мяне няма.
    Спадарожніца недаверліва зірнула на Траяна:
    Брэшаш.
    Пакінем на сумленні бацькоў тваю невыхаванасць, пачаў цырымонна Траян.
    Дзеўка прысвіснула:
    Яны не ведаюць, што гэта такое.
    I ты таксама, стомлена адказаў Траян. Ён адчуваў, як халодная, зорная, празрыстая, як багемскае шкло ягоных келіхаў, вечнасць сплывала ў недарэчных словах выпадковай сустрэчнай. Замест свету вечных каштоўнасцяў і найважнейшых сутнасцяў ён бабахнуўся ў дурное здарэнне, з якога трэба было як мага хутчэй вызваліцца.
    Паслухай, спакушальніца паспрабавала зыркнуць на яго намаляваным вокам, я дорага не вазьму.
    Дзяўчынка, я не люблю нічога таннага. А купляць...
    Траян шукаў слова...
    Каханне? борздзенька падскочыла дзяўчынка.
    Якое тут каханне... Траян зморшчыўся.
    Так усе гавораць, пераконана вымавіла пэтэвушніца.
    He ўсе, з прыкрасцю адсунуўся ад назолы Траян. Ты дзе жывеш?
    На Захадзе. I бацькоў цэлы тыдзень не будзе.
    Траян моўчкі разварочваўся на аб’езд. Дзеўка несла нейкую лухту. Ён моўчкі круціў руль.
    Можна, я ўключу радыё? дайшло да яго свядомасці пытанне неспадзяванай спадарожніцы.
    He.
    Чаму? зноў паспрабавала какетаваць дзяўчына.
    Таму што я не хачу, хмура адказаў Траян.
    Паскудніца! Гэтая дзявуля перакрыжавала ўсе яго планы. Няўжо ў тых Высокіх Сферах не маглі яму падкінуць для такой ролі кагосьці больш цікавага? А можа, гэта класічны варыянт танная прыдарожная дзеўка? Ты раздумаўся пра вечнасць на табе, лясніся тварам вобзем або і болын просценька фэйсам аб тэйбл, як галёкалі сынавы сябры.
    А чаму ты не спытаеш, як я апынулася адна сярод поля?
    Мне гэта нецікава.
    Няўжо вам усё роўна жывая я буду ці не?
    Даражэнькая, ты памыляешся, я зусім не з таварыства па выратаванні малых распусніц.
    Ну-у-у, цягнула дзяўчына.
    Ты мне перабіла важную справу. Экзістэнцыяльна важную.
    Што-о-о? вырачыла вочы спадарожніца. Траян не адказаў. Ён думаў пра тое, што калі б замест малой распусніцы з’явілася чароўная дама, ён не ацаніў бы момант. Ён ніколі не ўмеў і не спрабаваў жыць імгненнем. Свята імгнення, ніяк не датычнае да астатніх звёнаў жыцця, не хвалявала яго. Ён мог шанаваць імгненне, калі яно мела прэлюдыю і было разлічана на працяг.
    Дзяўчо тымчасам разглядала сябе ў люстэрка.
    Слухай, чмур, я ж клёвая дзеўка, а ты надзьмуўся, як індык.
    He ацаніў. Ты не разлічыла.
    Траян не слухаў яе. Прыкідваў, дзе яму прыпыніць машыну, каб гэтай аматарцы любоўных прыгодаў было не вельмі далёка тэпаць да прыпынка гарадскога аўтобуса, a яму мець магчымасць збочыць з галоўнай магістралі.
    Прыехалі, Траян адчыніў дзверцы. Некалькі метраў і ты каля прыпынка.
    -	Жартуеш, адкінулася на спінку сядзення дзеўка.
    -	He жартую. У мяне і без цябе клопату хапае. Ты вось гэта бачыла? Траян паказаў ёй пісталет.
    Разумею, перапалохана прамовіла дзеўка і вылецела з машыны.
    Траян паехаў далей.
    Каля рэдкага сасонніка Траян прыпыніўся, дастаў з багажніка бляшанку з цвікамі, прымайстраваў мішэнь да ствала хвоі, дастаў пісталет і не спяшаючыся разрадзіў абойму.
    На бляшанцы застаўся толькі адзін след. Усе «у яблычка». Задаволены, ён сеў у машыну і ўзяў кірунак да горада.
    Пайшоў густы снег.
    Вечнасць відавочна пасміхалася з яго, шпурляючы ў ветравое шкло снежныя камякі...
    «СЭНСЫ МАЎКЛІВЫХ НЯБЁСАЎ...»
    «Пытацца ў багоў пра таемнае не спяшайся...»
    Рубэн Дарыа.
    «Я Мадыльяні... Купіце...»
    I толькі адна жанчына працягвае нейкія грошы, дадаўшы, што малюнак мастака ёй не патрэбны.
    Быў такі кадр у кінаверсіі Жана Рэнуара «Монпарнас, 19». Мадыльяні Жэрар Філіп разгублены (грошай няма зусім) і здзіўлена-ўпэўнены (ён ведае пра таямніцу свайго высокага таленту), наіўна-бездапаможны ў сваім адчаі (што рабіць?) і мудра-прасветлены ў тым, што ведае ён адзін з прысутных: ён прапануе шэдэўры.
    Размова, аднак, не пра фільм і не пра Жэрара Філіпа, хаця гэты фільм і гэты актор давалі адчуць трагедыю той явы калі: ёсць плён напружанага творчага існавання, а плёну не бачаць...
    «Я Мадыльяні...» Трагедыя лёсу... Калі паэт Збароўскі дарэмна лётаў па Парыжы, спрабуючы знайсці пакупнікоў на карціны Мадыльяні. Калі глядзела з сумам на тонкія разарваныя лініі на лістку паперы, прапанаваным мастаком за харч («Я не жабрак!), гаспадыня італьянскай траторыі на вуліцы Кампань Прэм’ер хіба ж яны вартыя, гэтыя лініі, смачнага кавалка мяса, што яна дае небараку?
    Калі не толькі гэтая шынкарка Разалі не разумела мастака, але ж і знаўцы жывапісу папракалі Мадыльяні: не ведае анатамічных прапорцый, грэбуе законамі колераў, не разумее ўлады святла і ценяў.
    ...Мадыльяні памёр ад сухотаў у 36 гадоў, яго Жанна выкінулася з акна, іх маленькая дачка засталася адна...
    А праз год адбылася выстава. I распачаўся ўхвальны шум прэсы, з’явіліся кнігі крытыкаў і даследчыкаў.
    Карціны Мадыльяні прадавалі і прадаюць за грошы, якія і не сніліся мастаку...
    ...Гісторыя старая, як свет. Паўтораная непамысную колькасць разоў... Мастакі, літаратары, кампазітары... He кажучы пра актораў, музыкаў... Мастацтва імгненняў... Мастацтва непасрэднай сутворчасці з гледачамі і слухачамі... Па сённяшнім часе створанае імі таксама «матэрыялізуецца» відавочна і надоўга, але для гэтага павінны спраўдзіцца ролі, адбыцца канцэрты... А колькі не спраўдзілася, не адбылося...
    Хаця і ў тых: майстроў пэндзлю, майстроў прыгожага пісьменства, стваральнікаў чару мелодый рознае здаралася... Рукапісы не гараць? Напісанае застаецца? I гараць, і знікаюць, і набываюць нечаканых гаспадароў.
    «Колькі талентаў звялося», «не аплаканых нікім»...
    Колькі? He пералічыць...
    I якая ўсё ж галоўная асалода, уцеха творцы?.. Нават калі ён пэўна ведае прысуд лёсу: «я ўміраю...»
    Я не самотны, я кнігу маю
    3 друкарні пана Марціна Кухты.
    А за вокнамі вясна. 26-я вясна ў жыцці... I мала шго гэта год сусветных катаклізмаў (1917-ы), у Крыме ўсё роўна ўсё ў квецені, усё жыве, усё шчасліва набірае сокі, усё святочна нагадвае аб радасці Быцця...
    I неаспрэчна апошнія дні, гадзіны, хвіліны... «Скончу век малады...» За вокнамі ноч, побач ні-ко-га. Аднак: