А да той рысы... шмат чаго было... Які быў той травень 45-га года! Сонца ласкава гуляла праменьчыкамі на пагонах і начышчаных гузіках бацькі і Ладунца. Чэсь ішоў побач у яго на шыі на раменьчыку сапраўдны артылерыйскі бінокль, падарунак бацькі. Дарослыя хлопцы, што прыйдуць да бацькі ў школу атрымліваць атэстаты, пакуль дружна, у маршавым рытме, рубяць сваё: «...артлллернсты, зовет Отчлзна нас!». Чэсь ідзе шчаслівы і горды: бацька вярнуўся з фронта! Тры ордэны, чатыры медалі! I ідуць яны не абы з кім з Ладунцом! 3 Героем Савецкага Саюза! Гарадок невялікі Ладунца ведаюць усе. Ды і бацьку таксама: дырэктар школы, франтавік! Чэсь глядзіць у акно цягніка. Згадвае... ...Зімовыя прыцемкі... Электрычнае святло патухла: у паваенныя гады звычайная з’ява. Яны не запальваюць сваю дзесяцілінейную лямпу. Бацька ціхім голасам пачынае выводзіць песню. Чэсь падпявае. Пра мора, пра запаветны камень, пра франтавыя дарогі... Строгія мужчынскія песні... ...Вогнішча яркае і высокае. Бацька і Ладунец скачуць над тым вогнішчам. Спрытныя. Маладыя. Паводле завядзёнкі пасляваенных гадоў у галіфэ і гімнасцёрках. ...Летняя раніца. Чэсь расплюшчвае вочы. I першае, што бачыць, чырвоны ровар. Сапраўдны. Для дарос- лых. 3 кухні ідзе пах толькі што спечанага пірага. А бацька за сцяной даводзіць маці: «Няхай вучыцца. Што, калі зляціць з таго ровара? Ужо не малы. Дзесяць гадоў. Мужчына». Чэсь падскоквае, не чуючы ног ад радасці сам бацька гаворыць, што Чэсь дарослы. I колькі тых шчаслівых хлопцаў у горадзе, што маюць ровары, ды тым больш такія! ...Паліцы з кнігамі... Чэсь пакуль што аддае перавагу гарадской і раённай бібліятэкам. У іх дома няма ні Жуля Верна, ні Майна Рыда, ні Дзюма, ні нават Каверына. 3 паліц можна браць усё. Аднак ёсць яшчэ заўсёды зачыненая шафа з кнігамі... ...Менавіта гэтую шафу ледзь не раструшчылі людзі ў ботах, якія адноечы ўвечары прыйшлі да іх у хату. Аднак Чэсь ведаў амаль усе кнігі з шафы паехалі на возе ў Руткавічы ксёндз Антоній схаваў іх у некага: ці то ў свіране, ці то на гарыіпчы. Астраноміяй захапляецеся? пытаўся ў бацькі адзін з тых, у ботах. Цікаўлюся, я ж фізік, спакойна адказваў бацька. Ы-гы, падазрона глядзеў на бацьку прышлы. У шафе нічога не знайшлі, аднак адзін дакумент, які, паводле іх меркавання, кампраметаваў бацьку, ужо трапіў да іх у рукі. Бацькаў дзённік. Чэсь быў у шостым класе і не ўсё разумеў, пра што ішла гаворка, аднак яму было ясна: адкрытых думак супраць улады там не было, аднак процьма «крамольных высноў», несумяшчальных з пасадай бацькі, званнем педагога і ўвогуле савецкага чалавека; людзі з пэўнай арганізацыі «выявілі» нешта пра незалежнае мысленне, пра сэнс часу, пра стратэгію маўчання... Выразы гэтыя ўрэзаліся ў Чэсеву памяць... Пасля XX з’езда бацьку рэабілітавалі а Ладунец увесь час рабіў захады, каб вызваліць сябра. ...Бацьку сустракалі, як з фронта... Здавалася як у дзіцячых казках, цяпер усё зноў будзе бясхмарна і шчасліва. ...Што зламала бацьку, Чэсь не ведаў. Туды, за Урал, маці ездзіла да яго на спатканне, якое чамусьці ў апошні момант адмянілі. Чэсь акуратна пісаў яму лісты. Вярнуўся бацька якраз у той год, як Чэсь паступаў ва ўніверсітэт. Вельмі дарэчы біяграфія Чэсева цяпер была бездакорнай. Першыя зімовыя вакацыі праляцелі, як адзін дзень, і Чэсь чакаў лета і сустрэчы з бацькам. Тым летам Чэсь спачатку паехаў на раскопкі. Іх было некалькі чалавек. I ў гурце, і кожны сам па сабе. Чэсь зведаў жыватворную прахалоду цішыні і бездакорную вышыню краю агульных паняццяў, не зважаў на жыццёвыя дробязі. Вызваліўся ён раней, як меркаваў, і ехаў дадому, так бы мовіць, жывым сюрпрызам. Аднак сюрпрыз чакаў яго... Чэсь прыехаў удзень, маці была на працы, а ўпоперак цэнтральнага пакоя хаты нехта ляжаў. Як высветлілася бацька. Жывы. Проста (!) удрызг п’яны. Увечары яны вялі размову з маці. Яна не хацела турбаваць і трывожыць сына. Цярпела. Ушчувала, як магла. Шкадавала бацьку. Напачатку шкадаваў бацьку і Чэсь. Раз-пораз зрываючыся на рыгарыстычныя маналогі. Потым згадваючы рознае: «Я прнгвожден к трактнрной стойке», «In vino veritas» і гэтак далей. Першая сапраўдная раскепіна з’явілася паміж ім і бацькам, калі ў маці здарыўся цяжкі гіпертанічны крыз: яна два тыдні нічога не бачыла. I Чэсь, прыехаўшы дадому, «павёў наступленне» на бацьку. Чэсь вёў «выратавальныя» размовы, а бацька ківаў галавой, унурыўшыся ў адну кропку. Чэсь не мог прабіцца праз пустэчу бацькавага «я». А можа, гэта была не пустэча? Адчуванне наканаванасці, фатальнасці ўвогуле: у гэтым свеце нічога змяніць нельга. Усё як было, так і будзе. Хто з іх дваіх угадваў сутнасць сапраўднага? Існага? Цяпер Чэсь зусім не быў упэўнены, што ён, Чэсь. Форма, пазіцыя гэта не ў апошнюю чаргу займала яго. ...Рэальнасць пачала тады распадацца для Чэся на некалькі пластоў. Адзін, звычны, стэрэатыпны, гладкі універсітэт, акадэмічны інстытут (дапамог «чырвоны ды- плом» і партызанскія сувязі Ладунца на той момант многія з былых сяброў па зброі былі пры ўладзе і пры пасадах). He давялося «адбываць» абавязкова тры гады пасля атрымання дыплома дзе-небудзь па размеркаванні. На свежую галаву, не расцерушыўшы па дробязях набытае, ён абараніў дысертацыю па адной з тэмаў сівой даўніны. Словам, лінейна-букалічны варыянт... Другі пласт мройна вымалёўваўся, вярэдзілі нейкія пачуцці, здараліся хуткаплынныя і не вельмі ўдалыя «раманы», як нейкі накід «асабістага жыцця». Аднак Чэсь ці то чакаў неверагоднага кахання, ці то пабойваўся згубіць перавагі вольнага жыцця і гэты пласт рэчаіснасці пакуль што заставаўся для яго белым полем, з некалькімі заштрыхаванымі мясцінамі. Трэці пласт вярэдзіў, мэнчыў, не абяцаў выратавання. Тут было спусташальнае прыніжэнне і скажоная, насуперак усім законам існавання, рэальнасць. I гэта было яго, Чэся, інтэграцыйнае ядро, грунт, не толькі біялагічны, генны, але і свядомасны. Да гэтага свядомасна ўладкаваны, трывалы, эстэтычна зладжаны свет пачынаў яшчэ не разбурацца, але крыіпыцца, распадавда: на падзеі, факты, учынкі. Бацька быў для Чэся тым, кім павінны быць бацька, паводле ўсіх традыцый і высноў. Стрыжань сям’і, узор, прыклад, аснова, апірышча. Маці ён любіў. Яна была мяккая, ветлівая, і прафесію мела ціхую, надзейную, жаночую. Фармацэўт, правізар, аптэкарка... Яна любіла свайго сына, свайго мужа. Любіла кветкі, зёлкі. Усё жывое. Часта ездзіла ў Руткавічы у іх гарадку касцёлы былі зачыненыя. ...Чэсь адчуваў, што павінен нешта зрабіць як дарослы ўжо чалавек, як мужчына, як абаронца маці. Адчуваў і не ўмеў. He атрымлівалася. Урэшце здарылася тое, што магло б і не здарыцца. Зноў Чэсь быў далёка, у вялікім горадзе, які стаўся месцам яго працы і жыхарства. Зноў па бацьку прыйшлі людзі ў ботах. Бацьку зноў арыштавалі. Здаецца, абвінавачванне гучала так: «За захоўванне і гандаль валютай». Знёсшы, падобна, усе залатыя і срэбраныя матчыны бразготкі з дому і збыўшы іх «на ўзвесяленне душы», ён дабраўся да сямейнага скарбу, што не чапалі нават падчас вайны: старыя залатоўкі, нейкія грошы ці не даляры. А «добразычліўцы» не звяліся «загрымеў» бацька. Калі Чэсь паехаў на дазволенае спатканне з бацькам, вартавы, падхіхікваючы, спытаў: «I як, валютчыкі, жывяце?» Чэсю зноў стала шкада бацьку... Дажыўся... Бацька тымчасам паводзіў сябе, што кароль у выгнанні. «3 пункту погляду цывілізаванага чалавецтва, даводзіў ён Чэсю, я ніякага злачынства не зрабіў. Гэта спадчынны скарб, я яго не крадзяжом здабыў, не змахлярыў. Вінаваты перад сям’ёй. Вельмі. Але толькі перад ёю». Бацька сцвярджаў так, выдатна ведаючы, што «крымінальна-працэсуальны кодэкс» той краіны, што займала адну шостую частку зямной паверхні, вызначае зусім іншае. На судзе бацька таксама даводзіў: нічога ні ў кога не краў, нявінна пацярпелы. Нібыта і справядліва але ж бацька вёў гаворку, пагардліва пазіраючы на суддзяў: тут у ім гаварыў яго шляхецкі генафонд, яго элітарны гонар, нават не на сацыяльным, а хутчэй на біялагічным узроўні, на ўзроўні тых самых храмасомаў, якія не давалі яму ціхамірна і паслухмяна скарацца. Мабыць, гэтая біялагічная алхімія вызнавалася і ў яго паводзінах. Хаця піў ён, як звычайны мужык. Ды і на ўзроўні, калі п’юць да парасячага віскату, а не арыстакратычна ўжываюць напоі, розніца, мабыць, толькі ў выбары тых вадкасцяў: каньяк, віно ці самагонка. Ну, а ўляпілі бацьку напоўніцу. I Чэсь, і маці зноў шкадавалі бацьку, але раскепіна паміж сынам і бацькам шырылася. Пасля смерці маці яна сталася безданню. ...Маці паехала да споведзі ў Руткавічы да сваёй апошняй споведзі. Завеі былі страшэнныя ~ і Чэсь памятаў халодную браню танка: глухлі нават «газікі», затое Лук’яныч явіў сваё высакародства і вернасць сяброў. Чэся «падкінулі» ў Руткавічы на танку, перапалохаўшы ўсё мястэчка. Чэсь памятаў матчын твар прыгожы, супакоены, ясны. Памятаў памінальную імшу і тое, як глядзеў на яго ксёндз Антоній. Сам ксёндз не падыходзіў да Чэся шасцідзясятыя гады XX стагоддзя. У краіне, дзе жылі ксёндз Антоній і Чэсь, святар, а тым больш каталіцкі, персона нон грата... Потым Чэсь прыязджаў у Руткавічы, аднак неяк усё не выбраўся зайсці да ксяндза... А з бацькам... пасля смерці маці нібыта адразу як адвяло ў Чэся шкадобу, усё спачуванне. Ён! Ён, бацька, найперш вінаваты ў матчынай смерці! Каб не ён... I ў Чэся пачаўся істэрычны бунт супраць бацькі. Супраць рэальнасці. Супраць персанажаў у гэтым часе і гэтай прасторы. Навука стала здавацца інтэлектуальным фарсам, шаманствам. Тыя, што ў ёй ці каля яе, інфантыльнымі суб’ектамі, якія імітуюць значнасць і важкасць, а на самай справе тапочуць побач з сапраўднай рэчаіснасцю. I яго, Чэсева, жыццё нейкае інтэлектуальнае трызненне ў складанай заблытанасці свету, у лабірынтах ідэй, задум, пошукаў... Чамусьці ўсё, супраць чаго Чэсь паўставаў, ён звязваў з бацькам. Як з увасабленнем алагічнасці? Духоўнай разбэрсанасці? Адсутнасці духоўнай дысцыпліны? I Hernia бацькава насуперак логіцы, але паводле той самай біялагічнай алхіміі раптам выяўлялася ў ім, Чэсю. Накшталт таго, як некалі, у школе, калі называлі сваё прозвішча і дадавалі: «Член УЛКСМ», ён назваў сябе і пазначыў: «Лейбарыст». Але той бунт быў у школе. Дарослы Чэсь нічым канкрэтным свае стасункі з акаляючым светам і пануючым светапоглядам не выяўляў, проста сядзеў да цемнаты ў вачах у бібліятэках і заходзіў згуляць партыю-другую ў шахматы да Лук’яныча. Былы вайсковец, у высокіх чынах, ён таксама меў нейкую сваю, адасобленую лінію паводзінаў. Развёўшыся з жонкай, жыў адзін, ніколі нічога не расказваў пра сябе. I не лез з пытаннямі да іншых. Яны ўмелі памаўчаць адзін з адным. I дэшыфраваць гэтае маўчанне ў словы наўрад ці было магчыма. Ды