• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    вырашыў загаварыць з суседкай. Аднак яна сядзела, прымружыўшы вейкі ці то спала, ці то проста не хацела размоў, і ён не рызыкнуў парушыць маўчанне. А калі на табло запалілі: «No smoking!» і самалёт пайшоў на пасадку, ён пачуў упершыню смех, як лёгкі перазвон калакольцаў: «Добры вечар!».
    А потым у Бардо іх усіх збіраў да сябе ў нумар начальнік групы. Зачэпкай было агульнае знаёмства, на самай справе ўсе цягнулі «валюту»: гарэлку. Абмен валюты быў мізэрабельны, і дзеля прэзентаў большасць бралі з сабой сувеніры, розную дазволеную мытнікамі драбязу і гэтую канкурэнтаздольную на сусветных абшарах вадкасць. Тадэвуш, зусім не прыхільнік сухіх законаў, ніколі не мог даўмецца, навошта былі гэтыя «пасядзелкі» ў замежжы. Піць горкую ў тайзе зразумела і часам неабходна. Ужываць гэты папулярны напой у Францыі, ды яшчэ псаваць вечары ў душным нумары, гэта выходзіла за межы яго свядомасці. Хаця начальніку групы і тым чацвярым, якіх прымацавалі да іх употай вядомыя структуры, так было лягчэй і прасцей сачыць за даверанымі пад іх пільную ўвагу грамадзянамі адной шостай часткі планеты Зямля. П’яныя? Ну і што? Значыць, усё ў ажуры. ГГянаму і козы ў золаце. Ніхто не просіць палітычнага прыстанішча, ніхто не наведвае падазроныя мясціны, ніхто не знік, усе на месцы. «Раз, два, тры, чатыры...» Іх так і пералічвалі, па галовах. А тыя чацвёра падзялялі, так бы мовіць, «сферы ўплыву» па сямёрках. Тадэвуш амаль адразу вылічыў траіх з «падсадкі». Высахлая, што жардзіна, жанчына, якая ўсё напрошвалася ў адзін нумар з яго суседкай у самалёце Янай. А тая адпрэчвала: «Мы ўжо тут уладкаваліся. 3 Дайнай». Дайна была з Летувы. He вельмі ганаровую тую місію выконвала яшчэ маладая пара, прыблізна адналеткі Яны. Маладыя выдавалі сябе за супрацоўнікаў радыё. Няўрокам назвалі рэдакцыю, дзе рабіла адна жанчына з групы і дзе ніколі не было гэтых людзей. Хто чацвёрты стала зразумела Тадэвушу, толькі калі ён вярнуўся дадому.
    Групу доўга інструктавалі спачатку ў Маскве, потым у Парыжы, у савецкай амбасадзе, у дзіўнай залі: шыкоўнае ракако, люстраныя сцены і седалы-ўслоны, як у раённай сталоўцы-забягалаўцы: алюміній і дэрмацін. Групе настойліва рэкамендавалі: па адным не хадзіць, ад групы не адставаць, знаёмствы з французамі, што не прадугледжаныя праграмай, не заводзіць, у нумарах гатэлю дакументы не пакідаць, крамольныя размовы не весці, антысавецкія анекдоты не расказваць. I, безумоўна, памятаць пра маральны кодэкс савецкага чалавека.
    Выслізгваючы з нумара начальніка групы, Тадэвуш запэўніў Фёдара Іванавіча: усе яны, сем чалавек, што выправяцца агледзець вечаровы Бардо, будуць паводзіць сябе выключна паводле таго кодэксу. Фёдар Іванавіч цвёрда памятаў, што ён начальнік групы і адказвае за ўсё і за ўсіх, але добра ўзяўшы за знаёмства ці не з кожным шэвалье групы асобна і за здароўе чароўных дам гуртам, ён быў у тым стане, калі кажуць: язык у лапцёх і тымі лапцямі па вадзе ляпае. Ён толькі прамармытаў: «Куды вы? У вас жа нават імя нялюдскае». Тадэвуш засмяяўся: «Ведаеце анекдот? Дывысь-дывысь, Галапупенка, яка смішна людына Зайців». Фёдар Іванавіч гмыкнуў і махнуў рукой.
    3 палону прымусова-сяброўскай пагулянкі вырвалася сем чалавек. Потым яны так гэтай сямёркай і трымаліся з варыяцыямі. Як высветлілася, Яна яго зямлячка, беларуска, а жыве ў балтыйскім горадзе яго студэнцтва. Яна перакладчыца. Яе суседка па пакоі журналістка. Яшчэ калега Дайны Вітас, з нейкай культуровай установы. Маскоўская грузінка Ніно, дырэктар музея. Фотакар з Ульянаўска Ігар, як потым высветлілася, і быў чацвёрты «дазорны». Выкладчык універсітэта з вялікага горада на Волзе Валянцін Міхайлавіч. I ён, Тадэвуш Кастэцкі. Інжынер, фотааматар, пачынаючы выкладчык.
    Іх гатэль у Бардо быў непадалёк ад вакзала, да цэнтра, падобна, было далекавата, і ўсе эспланады, і Гарона, і нават усе кавэ засталіся недзе ўбаку. Што рабілі б яны ў тых кавэ з іх абменным «капіталам», Тадэвуш не
    ведаў, аднак спакусаў не было ўвогуле. Пустыя вулачкі, апушчаныя жалюзі дамоў... Яны дайшлі да нейкага масіва: спрэс сады і вілы. I вырашылі вяртацца ў гатэль. Ішлі гуртам, часам Тадэвуш крочыў побач з Янай. Пункціры памяці цяпер высвечвалі ўрыўкі фраз, мройныя, няўлоўныя адчуванні, нейкія напаўсцёртыя формулы з алгебры духоўнага вопыту... Часам нібыта спатыкаючыся аб нейкую нябачную перашкоду, яны рухаліся ў прасторы і часе. Як гэта там у аднаго з вялікіх? У Берклі, здаецца. Прастора непераадольная мадальнасць бачнага. А час непераадольная мадальнасць пачутага. Перажытага? Мадальнасць катэгорыя фармальнай логікі, што выяўляе ступень верагоднасці меркавання. Яны натыкаліся на гэтыя непераадольнасці, ці то здагадваючыся, што павінен быць высакародны шчаслівы свет, ці то імкнучыся да яго. Ці быў ён, гэты свет, паўсюдна? Ці там, на радзіме? Ці тут у мясцінах Генрыха IV і таты Хэма: у Баёне і Андаі, куды яны трапілі з Бардо? Тады яму падалося, што гэты свет часам узнікае менавіта ў гэтай прасторы і менавіта ў гэтым часе. У зялёнай лагчыне Гароны, у ландах пясчанай роўнядзі з соснамі, у краі баскаў з маляўнічымі, крыху цяжкаватымі будовамі: грубавата апрацаваны і атынкаваны камень першага паверха і драўляны другі паверх, прыгожыя, дагледжаныя, як паўсюль у Францыі, панадворкі, садкі, там скураныя або плеценыя канапы і крэслы, кветкі ў гаршках. Усё гэта бачылі яны найбольш праз вокны аўтобуса, але ландшафт той абавязкова прысутнічаў ва ўражаннях і «захвыцэннях», уплываў на настрой. I падсвечваў прысутных. I бараніў ад тых стасункаў, што мецяць існаванне ў кожнадзённасці, дзе ўсё пазначана функцыянальнай, прагматычнай залежнасцю. Дзе нават незнаёмае набывае рысы знаёмага як на канвееры, стандартызуецца абавязкам, комплексам службовых узаемазалежнасцяў, жорсткай рэгламентаванасцю часу.
    Можа, у тым і быў чар іх знаёмства, магія сустрэчы? Вядомая і невядомая краіна, выпадковы соцыум спадарожнікаў аб’яднаных агульным маршрутам і
    мэтай і адстароненых у сваім папярэднім і далейшым жыццёвым і свядомасным вопыце. Яны будуць памятаць кожны кожнага і застануцца чужымі і далёкімі, нават калі будуць ліставацца і часам сустракацца. У іх будзе толькі гэтая сувязь кропка перакрыжавання на жыццёвым шляху.
    ...Чар вандроўніцтва... Чар выпадку... Калі, да ўзору, гасцёўня ў Андаі, дзе яны прыпыніліся, была не проста падобная да тых, дзе любіў мець прыстанак у сваю пару Хемінгуэй (танна, непадробны каларыт, выдатная кухня), але ўсё ў ёй было знакам прыгоды, рамантычнай зброяй, неадольным поклічам да авантуры ў старадаўнім стылі. I першы будынак, абвіты хмелем? вінаградам? і маленькі ўтульны панадворак, куды траплялі ў ліфце: і гэты панадворак, і сімпатычны дамок у баскскім стылі былі на іншым узроўні, на пагорку. I вялізныя, цемнаватыя пакоі, прыглушана карычневы дуб мэблі. цёмнага каменя камін, у якім нібыта толькі што спалілі патаемнае пасланне, дробны малюнак шпалераў... I пакоі рэстарана ў будынку на першым узроўні выштукаванае разбярства старадаўніх сталоў і крэслаў, цёмныя клятчастыя сурвэткі, старадаўнія куфлі для напояў... Тыя, хто іх падымаў, відавочна трымалі і шпагу ў руцэ. Нават бараніна па-бардоску і кураня па-баскску усё гэта нібыта было матэрыялізацыяй таго чару. Як і золата пляжаў узбярэжжа Атлантыкі. Як неверагодная пестрадзь і калёры напояў на прыёме ў мэрыі ў Баёне, і прыгажуны удзельнікі Супраціўлення, героі макі. Усе высокія ледзь не роўныя з Шарлем дэ Голем... А дарэчы, яны трапілі ў мясціны, дзе непадалёк знаходзіўся той самы замак сядзібы Артаньян, дзе ў 1613 годзе нарадзіўся Шарль дэ Бату, будучы каралеўскі мушкецёр, якога ўвесь свет ведае пад прозвішчам назвай таго селішча: Д’Артаньян.
    Тадэвуш памятаў гаворку Яны з партызанамі макі слоў ён не разумеў, але мелодыка грасіруючых і прыдыхальных зычных і рэдукаваных галосных, яе жэсты, яе смех іх усмешкі, іх рыцарская гжэчнасць надавалі асобую логіку моманту. Тадэвушу падабалася глядзець
    на Яну, мірна дэгустуючы са сваімі суайчыннікамі віны старажытнай Аквітаніі. Усё матэрыялізавалася ў рэчах, фарбах, гуках, пахах, смаку, усё было чарам, дзе яе прысутнасць то выразна выяўлялася як галоўная, то была ледзь заўважнай, нібыта рассяроджанай у агульнай атмасферы, у тужліва-радасным адчуванні подыху лёсу. У бязважкасці чакання.
    Якой была б іх сустрэча ў іншых абставінах? Мабыць, не было б той звабліва-хмельнай, зачаравана-светлай явы дурнап’ян супольніцтва, датычнасці да нейкіх вельмі важных часцінак быцця, адчуванне кожнай рэальнай рэчы як знака і наканавання. I разбурэнне, расслойванне рэальнасці. Гэта было жыццё і гульня ў жыццё. Федзя Пратасаў некалі мовіў: «Не было гульні». Там іульня прысутнічала, вяла, выдавала зямной прыцягальнасцю і незямной прасветленасцю, фарбамі і радасцю той вясны, што можа прыйсці насуперак кругабегу натуры. I ў патыё пад Бардо з высознымі цаглянымі сценамі колеру тэракоты, дзе яны пілі шампань брут, самы сухі, з прыгожых празрыстых келіхаў. I на свяце баскаў, дзе Яна абмяняла свой шыкоўны шалік на чырвоны баскскі берэт. I нават у рэдакцыі мясцовай правінцыйнай газеты, дзе сухаваты абмен інфармацыяй набываў сэнс гульні. I, безумоўна, на вечарыне ў Франка-савецкім таварыстве. I гукі старадаўняга танга, і даўно ўжо не новага, але ўсё яшчэ прыцягальнага рок-н-рола, і казытліванеўраўнаважанай, агністай румбы здаваліся не проста мелодыямі, а музыкай жыцця. I Тадэвуш танчыў захоплена, адчуваючы чар моманту як эманацыю жыцця, a самую ісціну вызнаючы як рух і гульню. Ён танчыў не толькі з Янай, аднак увесь час адчуваў яе прысутнасць, у лабірынце гукаў адчуваў яе мелодыю, таямніцу яе існасці...
    Глядзеў ёй у вочы...
    Твон глаза, как два тумана, Полуулыбка, полуплач... Твон глаза, как два обмана...
    I ў гэтай гармоніі ілюзій быў бела-чырвона-зялёны, як многія старыя гарады Еўропы, Сент-Эмільен і шато графаў Лігнеры comte et comtesse М. des Ligneris i знакаміты, цёмна-вішнёвы «Сент-Эмільен», тое самае віно, якое вывозілі падчас блакады з Ленінграда як вартасную каштоўнасць. Віно ўраджаю таго года, калі Расія цярпела голад ад засухі, у Францыі сабралі незвычайны ўраджай вінаграду, і віно мела асаблівы, незвычайны смак.
    Тадэвуш памятаў церпкаватую, цяжкую вадкасць і маленечкія крэкеры у Саюзе тады такія не рабілі. Яна частавала гэтым печывам катоў-службоўцаў у вінных сховішчах шато: іх не песцілі смакотамі, мабыць, баяліся: мышэй лавіць не будуць.Тадэвуш перакідваўся з Янай словамі, у тым ліку і пра тое, што знакамітае віно з гэтага падворышча, якое ў 1942 годзе дэгуставалі Аляксей Талстой і Ілля Эрэнбург, падобна, ад задоўжанага захоўвання ўсё ж губляе свой букет.