• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    На гастрольныя спектаклі ў сям’і Гэлі было прынята хадзіць усім гуртам або, так бы мовіць, часткамі сям’і. Аднак прысутнасць Гэлі класа з сёмага была абавязковай.
    Гэты год быў адметны тым, што Гэля пераканала ўсіх сямейнікаў у тым, што яна дарослая увосень будзе 19. Цяпер сярэдзіна 60-х гадоў XX стагоддзя час, калі кожны індывідуум мае права на самастойнасць. Гэля атрымлівае стыпендыю і мае такія-сякія ганарары уласны капітал. 3 усяго гэтага вынікае, што бацькі могуць ехаць адпачываць самі па сабе, Гэля з каляжанкамі сама. Бабуся можа дастачыцца да любой групы.
    Праўда, бабуся ў сваю пару не адзін шэлег кінула ў скарбніцу ідэй эмансіпацыі, таму, як толькі самалёт, што кіраваў яе сына і нявестку на поўдзень, адарваўся ад зямлі, сабрала валізку і выправілася не далёка, але ўпэўнена да сяброўкі ў Брэст.
    Гэлі яна, пасмейваючыся, давяла, што не будзе трымаць маналогу пра паводзіны прыстойнай дзяўчыны яна давярае ўнучцы.
    1 Гэля давер апраўдвала. Яна не стала збіраць на твіставанне рэшты ужо 3-га курса журфака, што засталіся ў горадзе. Зазначыўшы, што ўсё роўна галоўны аб’ект увагі з’ехаў у сваю вёску, наперадзе япічэ вандроўка ў Кактэбель без бацькоў, ды і яна, Гэля, збіраецца ледзь не кожны дзень хадзіць у тэатр. Урэшце продкі ніколі не пярэчылі зборням у іх кватэры.
    Але ў Гэлі былі свае планы. Што-небудзь «шкрабануць» наконт гастроляў. У горадзе, дарэчы, толькі што адгасцяваў адзін знакаміты тэатр лепшыя пёры тачыліся там. А цяпер ліпень, спёка, можа, тыя зубры пяра адпачываць паехалі. Гэля ж вызначыла на афішы пару назваў: вось тут яна і паспрабуе ўкінуць свае тры грошыкі.
    «Дон Жуан», паводле Байрана. Куслівая іронія Джорджа-Гордана. Выштукаваная сцэнічная кампазіцыя, з густам мізансцэніраванае дзейства, дэкарацыі знакамітага, нядаўна памерлага майстра. Дыстынктоўны, адмоўна і неадмоўна абаяльны герой пластычны, феерверкава-нечаканы, персанаж, які жыве ў рытме авантурна-вольнай асобы Горскі. Актор выдатны, але на шырокіх абшарах не вельмі вядомы: у кіно, падобна, не здымаўся.
    Прыйшоўшы са спектакля, Гэля ліхаманкава накідала некалькі старонак, з самага ранку паляцела да машыністкі сваёй машынкі яшчэ няма, ды і не так проста разжыцца на тое прыстасаванне: друкарскія прылады і капіравальныя пад пільнай увагай адпаведных і неадпаведных устаноў. Ну, адным словам, у дзесяць гадзін раніцы Гэля ўжо шыбавала па лесвіцы Дома друку, у аддзел культуры адной з галоўных беларускіх газет. He ўпершыню яе ўжо друкавалі.
    ...Загадчык аддзела чытае адразу. Тэатральная рэцэнзія ці адразу, ці на святыя ніколі. У нумар!
    Гэля накіроўваецца да дзвярэй, але чалавек, што сядзеў моўчкі, прышлы, Гэля гэта ведае, просіць:
    Пачакайце хвіліну.
    Гэля насцярожваецца.
    Пакіньце свае каардынаты. I заходзьце да нас таксама.
    «Да нас», як высвятляецца, у спецыяльнае, літаратурнамастацкае выданне.
    Добра, салідна адказвае яна і бяжыць па лесвіцы так, нібыта ў рэдакцыі ёй прымайстравалі пару крылаў на хэбэшную кашулю фабрыкі імя Крупскай.
    Назаўтра Гэля купляе добры тузін газет са сваёй рэцэнзіяй і шыкоўным фота Дон-Жуана Горскага.
    А шарнк вертатся н крутнтся, й все время не туда, -
    гарлае Гэля, хаця ёй здаецца, што ў гэты момант у светабудове і на планеце Зямля няма ніякіх заганаў, аднак песенька ёй падабаецца, пачуць яе можна толькі з рэнтгенаўскіх плёнак ды дзе-небудзь у кампаніі, а галоўнае даведалася яна яе ўпершыню ў Кактэбелі. Пад гэтую песеньку выдатна шаруецца паркет. Тэлефонны званок. Прыемна. Жыццё яе пакуль увогуле ў асноўным прыемнае. Гэля бярэ трубку.
    Прабачце, можна пачуць Верасовіч-малодшую?
    Можна, гарэзліва адказвае Гэля.
    I тут ледзь не выпускае трубку з рук. 3 рэдакцыі, дзе мастацтва і літаратура.
    Ведаеце, я прачытаў вашу рэцэнзію, гаворыць учарашні знаёмы, і хачу прапанаваць.
    Слухаю, насцярожана адказвае Гэля.
    Зрабіце інтэрв’ю з Горскім. Увогуле напішыце He­rnia накшталт яго партрэта, прыстачыце туды інтэрв’ю. Усё на ваш густ. У стылі сённяшняга матэрыялу.
    Добра, важна згаджаецца Гэля.
    Вы разумееце аператыўна.
    -	Разумею.
    Назаўтра Гэля тэлефануе, падпільноўвае Горскага.
    -	Даруйце, я да вас.
    Увесь увага, ветліва-паблажліва азываецца Гэлін герой.
    Гэля працягвае рэцэнзію як даверчую грамату і хуценька выпальвае просьбу пра інтэрв’ю.
    -	А я думаў, вы са школы, у тэатр, на ролі травесці.
    «Чаму травесці?» крыўдзіцца Гэля, а ўголас паслухмяна згаджаецца сустрэцца заўтра ў скверы па дарозе ў тэатр, перад спектаклем.
    Прыйшоўшы дамоў, Гэля доўга круціцца перад люстрам. «Чаму травесці?» Яна не такая ўжо малая ростам, каб дзяцей іграць. Гэля выцягнула ўвесь матчын гардэроб, прымервала кожную сукенку і спадніцу, аднак высветліла, што да досыць субтыльнай мамы Гэлі ўсё ж яшчэ далёка усё на ёй вісела, як на вешале.
    «А ўрэшце, вырашыла Гэля, цінэйджар дык цінэйджар, галоўнае як яна напіша пра Горскага». I Гэля апранула белую хлапечую кашулю дублікат той, якую толькі што зняла: набытыя былі гэтыя стандартызаваныя паводле ўсіх ГОСТаўскіх параметраў вырабы ў аддзеле для падлеткаў. Зацягнула скураны пас на спадніцы, набытай з выпадку ў камісіёнцы. Перакінула праз плячо скураную сумку-планшэт. Спартыўна-дзелавы стыль.
    Травесці дык травесці. Галоўнае яна ідзе паводле задання рэдакцыі!
    Прыйшла Гэля ў час. Яна памятала: дакладнасць ветлівасць каралёў.
    Герой яе матэрыялу ужо на месцы. Дзіўна з шыкоўным букетам кветак. I Гэля гэткім капрызлівазвычным тонам свецкай ільвіцы і загартаванай газетнай ваўчыцы мовіць: «Здаецца, крытыкам не прынята дарыць кветкі». Горскі відавочна разгублены. Гэля задаволеная сабой: «Бач ты, як я яго чапанула». Актор працягвае ёй тымчасам... палову букета.
    Гэля здзіўленая: «Дзівак!» Аднак раздумваць пра акторскія дзівацтвы няма часу. Трэба браць інтэрв’ю.
    Гэля борздзенька зюзюкае свае пытаннечкі як ёй здаецца, на звышінтэлектуальным узроўні: ніякіх там што Вы лічыце лепшым творчым набыткам, якія ролі Вам хацелася б сыграць. Ніякіх банальнасцяў. Сур’ёзная размова.
    Падобна, і Горскі, і яна задаволеныя сустрэчай.
    Актор выкіроўваецца рыхтавацца да спектакля, а Гэля хуценька забягае ў музей, што ў парку па дарозе ў тэатр, аддае букет матчынай сяброўцы: «Заўтра забяру». I таямніча, тэатральным шэптам паведамляе: «Каб Вы ведалі, ад каго...» Чынна выпраўляецца ў тэатр. У тэатр! на працу!
    Спектакль Гэля глядзела, баючыся прапусціць хоць якую рэпліку ці слова. Уся сама ўвага. Тут усе вось адпачываюць, а яна працуе. Крытык.
    У зале Гэля, праўда, заўважыла свайго заказчыка мабыць, кантралюе, ці тое напіша, ці пра тое. Ну, урэшце, мае права.
    Да канца спектакля Гэля спісала ледзь не ўвесь нататнік хоць ты дысертацыю пішы. «Трэба будзе займець фотаапарат», адзначыла яна сабе, прыкмеціўшы пару фотакараў.
    Гэля яшчэ корпалася, запіхваючы нататнік у сумку, зашпільваючы зашчапку на сваім планшэце, калі далі заслону.
    ...Апладысменты. Адзін выхад, другі, трэці.... I з’явіўся Горскі. Са знаёмымі кветкамі. I ўручыў іх галоўнай гераіні... Як высветлілася, жонцы...
    Тут Гэля адчула, як яна чырванее. Здаецца, да пятаў. «Крытыкам не прынята дарыць кветкі...» Такі, мабыць, не прынята. Гэля паціху прасунулася да выхада... Хутчэй адсюль...
    Інтэрв’ю яна больш ніколі не брала...
    ЛЯМПА ПСІХЕІ
    «...Ад неверагоднай спёкі ў Францыі ўжо загінула 45 тысячаў чалавек». «Гараць лясы поўдня Францыі». «Агонь падыходзіць да Рыўеры».
    Голас дыктаркі чамусьці жвавы, ажыўлены, нават радасны. Звыклы стэрэатып добрага настрою ў эфіры? Няўменне вызначыць патрэбную танальнасць?
    ...«Нечуваная спёка ў Еўропе». «Пацяпленне планеты... Еўропа можа ператварыцца ў Афрыку». Канстатацыя фактаў. Прагнозы. Назіранні.
    Ён глядзіць на экран тэлевізара: спапялёная зямля, абгарэлыя дрэвы... Belle France... 2003 год ад нараджэння Хрыстова... Самлелы ад спёкі Парыж... Пекла ў Італіі.
    «Зеленая летучая звезда... Моя любовь, моя Европа...» Францыя... Парыж...
    Мцадс ulic§ Descartes
    Schodzilem ku Secwanie, mlody barbarynca w podrozy
    Onesmielony przybyciem do stolicy swiata.
    Ён, варвар Тадэвуш, як і «mlody barbarynca», у той год, калі ствараліся гэтыя радкі, трапіў у Парыж. 1980-ы.
    Памятаў, як адна мелодыя нашэптвала яму, грасіравала, казытала слых. «Люблю я ў вечаровы час...» Шлягер юнацтва Тадэвуша... Іў Мантан...
    I Тадэвупіу здавалася, што са знакамітай вежы, куды іх выкіравалі адразу з аэрапорта Арлі, ён найперш пабачыць бажніцу Святой Мадлен і той самы ланцужок бульвараў... Праменад шансанье... Бульвары... Капуцынаў, Італьянцаў, Манмартр, Сэн-Дэні, СэнМартэн... Пуасаньер... Бамаршэ... Усё канкрэтна, рэальна, усё мройна, блытана, няўлоўна.
    Як на выявах Пісаро... Як у рытмах мелодый шансонаў просценькіх, але з неад’емным шармам весялосці, тугі і пяшчоты адначасова... Як у звабнай прыцягальнасці парыжанак звычайных і таямнічых...
    Усё гэта Тадэвуш сабе ўяўляў, але з пляцоўкі вежы пабачыў толькі прыгожы, гарманічны хаос дахаў, і як рукой дастаць Сакрэ-Кёр, хаця святыня месцілася недзе на другім канцы горада і, здаецца, не вельмі падабалася парыжанам сваім цяжкавата-візантыйскім абрысам. I зразумела, чаму жыхары гэтага горада ўрэшце пагадзіліся з металічнымі карункамі Эйфеля: панарама з вежы ўражвала, ды і сама вежа неяк адасоблена высілася над горадам, нібыта мачта таго сімвалічнага карабля на гербе Парыжа, з дэвізам: «Хвалі б’юць яго, а ён не тоне».
    Панарама ўражвала аднак Тадэвуш хацеў бачыць Парыж не з вышыні птушынага палёту: хутчэй бы трапіць на вулачкі Утрыла, на свае вочы пабачыць усе тыя ру Сент-Анарэ, дэ Рывалі, авеню Матыньён, дэ л’Опера... Выпіць знакаміты аперытыў за столікам якой кавярні. /Хднак пакуль што, паглядзеўшы на Парыж з вежы, яны вярнуліся ў аўтобус.
    Сталіца была ў іх вызначана напачатку і напрыканцы маршрута. У дзень прылёту абед, вежа Эйфеля і вылет у Бардо. Знакамітыя замкі-шато Луары заставаліся пад крылом самалёта авіякампаніі Эйр-Франс. А ў Парыжы з акна аўтобуса ўсё было так, як ён сабе ўяўляў, хіба што высокія глухія сцены ад аэрапорта Арлі да горада і падобныя да вусеняў калідоры-пераходы ад трапа самалёта было тым, пра што ён не ведаў нічога.
    Увогуле гэты горад быў яму завочна знаёмы, як ніякі іншы. Парыж Дзюма, Гюго, Бальзака, Мюсэ. Парыж Клода Манэ, Пісаро, Дэга, Апалінэра, Сартра, Верлена, Бадлера... Парыж Хемінгуэя, Эрэнбурга, Віктара Някрасава, Рэнэ Клера, Ламарыса. Яшчэ, яшчэ, яшчэ... Запаветная кніжачка з серыі «Гарады свету»... Схема Парыжа...