• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ...Тымчасам Галіна і Дзмітрый дайшлі да брамы аднаго з дамоў, зніклі за ёю, а праз некалькі хвілін Дораш выйшаў і, пабачыўшы легкавічок, махнуў рукой. Аўто панесла героя-аманта...
    А Станіслаў стаў спускацца паўз парк да моста праз раку. I раптам пачуў гукі. Яны несліся з парка і ў іх чулася вясна, надыходзячая раніца. Яны, гэтыя гукі, нібыта расчынялі заслону і за ёю знікалі таямніцы сэнсаў і адкрывалася нешта пазавоблачнае, патаемнае, з водарам бэзу і відавочнай адсутнасцю дыоптрый квазірозуму. Птушка падавала яму, Станіславу, Знак...
    Такі Знак магла падаць толькі адна птушка на мяжы ночы і дня. Салавей.
    ...А праз некалькі дзён, мо праз тыдзень, Станіслаў праходзіў праз сквер каля тэатра, дзе відачынстваваў Дораш, і заўважыў здалёк Дзіму той бег да тэлефонааўтамата. I пачуў яго добра пастаўлены голас:
    ІІерадайце Галіне, што званіў яе паклоннік.
    Дзіма зрабіў паўзу і дадаў:
    Няшчасны паклоннік.
    Тон, якім былі прамоўленыя апошнія словы, не даваў ніякіх падстаў лічыць Дзіму няшчасным, няшчасным паклоннікам тым больш. Аднак на некага гэта павінна было зрабіць уражанне. Мяркуючы па часе, Дзіма тэлефанаваў у акадэмічны інстытут, дзе цяпер працавала Галіна.
    Станіславу стала няёмка нібыта падслухоўваў. Няёмка ад гэтага вясёла-пераможнага голасу. Няёмка падыходзіць ці не да Дзімы? Але Дзіма, падобна, быў заняты сабой і Станіслава не бачыў.
    Як ставіўся Дзіма да Галіны? Быў зацікаўлены? Пэўна. Закаханы? Хто яго ведае. Ці ведаў гэта сам Дзіма
    Дораш? Якая мелодыя гучала ў яго душы? I хто можа пазначыць формулай? нотнымі знакамі? тую зямную ці незямную мелодыю?
    ...А ў той год і ў тую вясну ў Станіслава пачалася сесія, потым былі вакацыі. I ўжо восеньскай парою, ідучы неяк ад Вітольда, паркамі, ён убачыў Галіну і Дзіму. Ляцела жоўтае празрыстае лісце, неба было колеру гжэльскай парцаляны, Галіна была ў нечым сіне-светла-жоўтым, у фарбах гэтага дня, а Дзіма ў шыкоўным уборы з моднай на тую пару замшы, I Станіслаў здалёк залюбаваўся імі усё ж нешта ад мастака ў ім было! і зноў падумаў: прыгожыя яна і ён. Але не пара. Растлумачыць чаму ён не змог бы. Кожны неяк сам па сабе. Аднак не толькі гэта. Нешта мройнае, блытанае, замглёнае, нейкі неспалучальны кангламерат пачуццяў, адчуванняў, згод і нязгод, нейкія містычныя камбінацыі безданяў і вышыняў, варыяцыі ўчынкаў, прадыктаваных характарам і інтэлектам усё гэта сыходзіла ад іх, і падобна, не магло ператварыцца ў тую гарманічную сітуацыю, якая заканчваецца знакамітым маршам у пэўнай урачыстай установе або сакральнымі пытаннямі ў святыні, абменам пярсцёнкамі і сентыментальна-вясёлай мелодыяй званоў і крышталёвым звонам келіхаў.
    Так здавалася Станіславу. Можа, так хацелася Станіславу? Ён не ведаў.
    ...Аднак сапраўды парай Галіна і Дзмітрый так і не сталі.
    ...Станіслаў хутка перайшоў праз шумную віа дэль Корса і нейкімі вулачкамі і вулкамі трапіў да фантана Трэві.
    Прымасціўшыся на ўскрайку, ён слухаў перагукі званоў да вечаровай імшы ў суседняй святыні і глядзеў на блакіт, адзурра, аквамарын водаў фантана. Ад віядука Аква Вірга... Так, здаецца.
    Станіслаў выняў з сумкі партрэт. Сінія, пералівістыя, з іскрынкай вочы. Вітольду ўдалося перадаць іх прыцягальны чар. Менавіта чар, палон... Мройны, няўстойлівы, хісткі... Нібыта пэўніць а зманіць. He як за-
    ваёўніца Кармэн... Як прынцэса Мроя: зробіць нейкі рух і пераўвасобіцца: у воблака, ідэю, міф... Вось што вабіла і адштурхоўвала ад яе: яна нібыта ўзнікала і прыходзіла з казкі сноў і явы, каб, застаючыся сабою і толькі сабою, не дастачыцца да будзённага вопыту рэчаіснасці. Шкада, што яна не пражыла ўсё сваё жыццё колькі там век у балеце? Танцоркай. Актрысай. Можа, кінаактрысай. Такія вочы ды буйным планам. He вочы кінанавэла.
    Тады, як яны сустрэліся адноечы зноў, ён заўважыў найперш вочы.
    ...Быў нейкі юбілей. I калі зайграла музыка, ён убачыў Галіну. Яна была прыгожая. Як некалі...
    Вы мяне памятаеце? запытаў Станіслаў.
    Вундэркінд і анфантэрыбль, усміхнулася яна. А яшчэ ці не будучы Сальвадор Далі.
    Вар’яцкі імідж, засмяяўся Станіслаў. Сальвадор Далі застаўся пры сваёй славе і хвале. А я скончыў медінстытут... I цяпер практыкую... Станіслаў хацеў пра нешта спытаць яе, але замест гэтага прапанаваў, нечакана для сябе: Танцуем?
    Танцуем.
    I яны танчылі ўвесь вечар. I старыя добрыя танга, і нешта паміж факстротам і вальсам. I найноўшае...
    Танчылі на даху ведамаснага дома ў цэнтры горада там было нешта накшталт тэрасы. Так бы мовіць, танец на даху напрыканцы стагоддзя. Потым Станіслаў ухапіў яе здымак, які выскачыў з «паляроіда» юбіляра. 1 даў ёй ручку.
    «А ў мяне вочы сінія», прачытаў Станіслаў.
    Апоўначы Галіна знікла. Як у казцы. Аднак не пакінула чаравіка. He кажучы пра адрас ці хаця б тэлефон.
    I адрас, і тэлефон ён знайшоў. А яе не. Можа, той самы Провід вырашыў уратаваць яго ад яшчэ аднаго расчаравання?..
    Цяпер ён не хацеў бы яе сустрэць. He.
    Увогуле ці хацеў бы ён пабачыць каго з тых часоў? 3 Вітольдавай майстэрні? Людзей з успамінаў?
    ...Меркаваць пра іх паводле звычайных звычаёвых вымярэнняў Станіслаў не мог.
    Хаця нехта паводле прынцыпу гетэрахроннасці дасягнуў знешняга поспеху ў пэўным узросце. Нехта аддаў перавагу тым самым інтравертным магчымасцям, урэшце сусветная культура даўно ведае так званую нарматыўную рэакцыю адыходу...
    Дзіма ў самых неверагодных варыяцыях выпрабоўваў трываласць грунту мастацтва, аддаваў перавагу пазнанню эмпірычнаму перад дыскурсіўным, часам з’яўляўся ў іх горадзе: некаму тэлефанаваў, з некім сустракаўся...
    Вітольд атрымаў новую майстэрню, узяў шлюб ці то з нейкай высокай уладнай персонай, ці то з паспяховай жанчынай творчага кірунку, ці то усё ў адной асобе. Ён рабіў выставы, меў поспех, даваў інтэрв’ю...
    Мройлівыя паэтэсы... Выдавалі кнігі... Удзельнічалі ў розных саюзах, фондах, асацыяцыях... Набывалі вядомасць. Займалі пасады. Хто губляючы паэтычную энергію, хто не... Асобныя аддавалі ўсё ж перавагу вольнаму лёту вольнай думкі...
    Актрысы...
    Кожны мадэліраваў сваё існаванне ўнутраным дзеяннем той матэрыі, у якой кандэнсаваліся ўласцівасці натуры і дзіўная радасць выпадковасцяў, абставін, горычы, сумніву, магчымага і немагчымага...
    Усе яны былі тымі, каго ён ведаў на пачатку свайго свядомаснага шляху, з кім у яго на той момант было блізкае светаадчуванне, блізкі свядомасны статус...
    ...Нішто не вяртаецца... Аднак той аазіс памяці, мройны аскепак нябёс, з якіх праглядвала няўлоўная ісціна, ён застаўся і будзе з ім... Далёка ў скарбнічках памяці...
    Станіслаў глядзеў на стругі фантана... Хараство, безумоўна, не выратуе свет, і нават аднаго яго, Станіслава Строцкага, не ўлашчыць ратункам... Аднак у вырашэнні «рэбуса Быцця» поўным банкрутам быць не дазволіць.
    Нават калі ўсё канцэнтруецца ў нейкай фізічнай кропцы, перакрэсліўшы ўсе сутнасныя аналогіі.
    Пью горечь тубероз, небес осенннх горечь...
    He, цяпер вясна. Тут, у Рыме. На яго радзіму яна прыйдзе месяцы праз два. Тады таксама была вясна... Калі ён ішоў за Галінай і Дзімам... I калі сустрэў яе ў фіёлевы вечар, калі сама ісціна набывала выгляд гульні, а яны, на тым даху напрыканцы тысячагоддзя, былі паза межамі ўсяго, што ёсць, у нейкіх імгненнях-аблоках, у свяце рухаў, у царстве немагчымага...
    Падчас сустрэчы з Галінай ён ужо добра зведаў горыч страт і зазнаў расстасаванасць сваіх уласных пачуццяў, думак, паводзін... Ён зведаў ужо, так бы мовіць, некананічныя рысы тых, каго лічыў сябрамі. I досыць нагледзеўся і паспытаў таго, што псіхолагі называюць этыкетнымі паводзінамі і паводзінамі ролевымі, ролямі і антыролямі... Палітычныя гарцовішчы былі яму заўсёды чужыя, але ж каралі ў гарнітуры Адама і нават каралевы ў нішчымных прывідах трапляліся на розных арэнахпляцах...
    I ўсё ж тады ён яіпчэ меў надзею. I спадзяванне. Цяпер ён не хацеў не толькі новых расчараванняў, але і новых надзей.
    Станіслаў не спяшаючыся прайшоў каля палаца Квірынале, па віа Кватра выйшаў да прыпынку метро «Барберыні».
    «Рэпубліка», «Тэрміні», «Вітторыё Эмануэле»...
    Станіслаў глядзеў на абшарпаныя сцены прыпынкаў метро, на шэрыя твары пасажыраў і пашкадаваў, што паленаваўся знайсці нумар у якім трохзоркавым гатэлі ў цэнтры...
    ...Аднак вось і яго віа Тыбуртына.
    ...Апошняя ноч у Рыме. Заўтра яны з сіньёрам Лантучы выправяцца ў Фларэнцыю. На золку. Па арэа дэль Соль. Дарозе Сонца.
    ...Было яшчэ цёмна, калі Станіслаў Строцкі выйшаў з прытулку айцоў-салезіянаў, куды яго ўладкаваў сіньёр Лантучы. Невялікі садок-патыё дыхаў вільгаццю і свежасцю. Водар знаёмы і незнаёмы. Разгледзець было немагчыма цёмна. Станіслаў адарваў лісток, памяў яго пальцамі...
    I раптам пачуў спеў птушкі... Голас-Знак...
    ...У Рыме спявалі салаўі...
    «Я КВАРТУ ВОСЕНІ ВЫГГЮ»
    Памяці Эмы
    Калі мог быць філіял раю на зямлі, ён месціўся тут.
    Да здзіўлення ўдалая задума натуры, надзіва таленавітае жытло чалавека. Дзевяціпавярховы будынак на вузкай мяжы паміж морам і ракой. I некалькі ўтульных катэджаў.
    Калі падняцца ў свой нумар на дзявяты паверх і зірнуць наўкол, уяўлялася ўрачыстасць жыцця у неабсяжным восеньскім небе ў залеве лістоты, зялёнай з золатам, у шараватым блакіце мора злева і ледзь бачнай стужкі ракі з правага боку. Адчувалася нешта ад духоўнага ладу Сусвету не проста фізічная цішыня, а празрыста-звонны спакой мудрай прыроды. Гармонія фарбаў была такой неаспрэчнай, што здавалася сама рука Першатворцы мела тут дачыненне асобае, любасць яго да гэтага ўскрайку лонду выяўлялася відавочна, зрокава.
    Яна зведала менавіта тут нешта большае нават за шчасце: надзейнае суладдзе з прыродай, людскім атачэннем, з самой сабой.
    Яна прыязджала сюды кожную восень.
    Удзень тут лісце, здавалася, падала на зямлю проста з высокага, яркага неба. Надвячоркам сонца аплывала ледзь не ліпеньскай чырванню, далягляд мройна
    супадаў з вадой марской затокі. А пазней, як запальваліся ліхтары, усё выдавала ірэальным, прывідным. Лісце на дрэвах ціха шапацела, здавалася, гэта не дрэвы нават, толькі згадка пра дрэвы, нешта трапяткое, няўлоўнае.
    Удзень было цёпла, не было яшчэ прымаразкаў і ўначы. Туманы, слота не спяшаліся сюды. I яна не мысліла пра дажджы і мокры снег. Ёй было лёгка і злагадна ў гэтай восені.